«Калі бярэш з кніжнай паліцы том твораў Янкі Брыля, адразу ўспамінаюцца такія блізкія, такія зразумелыя яго героі: сардэчны, мужны, улюбёны ў жыццё Васіль Сумрак; нязломны патрыёт і праўдашукальнік Алесь Руневіч; “мілы сябар дзяцінства” Данік Малец; Галя, прыгажуня і працаўніца, якую не сагнула жыццё з нелюдзямі-хутаранамі і якая так прагне сапраўднага шчасця…» Так сардэчна, так дакладна напісаў Р.В.Аляхновіч у сваёй кнізе «Янка Брыль у школе», і ён, безумоўна, мае рацыю.
Сёлета споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля, і да гэтай даты 4 жніўня ў зале абанемента цэнтральнай бібліятэкі была аформлена выстава «Непаўторны і незабыўны Брыль». Цудоўная экспазіцыя з любімымі творамі аўтара чакала ўсіх наведвальнікаў.