Пад сузор’ем Купалы

Янка Купала, песню зямля ўскалыхала.
Янка Купала, выспела – песняю стала.
Янка Купала, песню на крылах панеслі
Белыя гусі, белыя гусі над Русью над белай.

 

70 гадоў таму, у далёкім 1947 годзе, нашай цэнтральнай гарадской бібліятэцы было прысвоена імя народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. З гэтай нагоды, а таксама да 135-годдзя з дня нараджэння пісьменніка, у нашай купалаўцы 2 ліпеня прайшло знакавае мерапрыемства — свята “Пад сузор’ем Купалы”. Шмат цікавага чакала нашых гасцей у гэты дзень. Розныя пляцоўкі, сярод якіх рэтра-зона “Назад в СССР”, фотазона ў стыле пачатку XX стагоддзя, фотаэкспазіцыя “Старонкі гісторыі нашага горада”, дзіцячы куток, бяспройгрышная латарэя, аквагрым, так і вабілі прысутных. Кожны мог пачаставацца смачнай выпечкай, набыць сабе прыгожую ляльку-абярэг. А святочны канцэрт — дзіўны сімбіёз мінулага і сучаснага — нікога не пакінуў абыякавым. Інсцэніроўкі на ўсімі любімыя творы Янкі Купалы, цудоўныя вершы і песні гучалі для нашых гасцей, сваё слова сказалі намеснік старшыні райвыканкама Дзіяна Іванаўна Трысцень і былы дырэктар Ляхавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Ірына Іванаўна Лагун. Не абышлося і без ушаноўвання: нашы лепшыя чытачы і шаноўныя былыя супрацоўнікі, а таксама пераможцы конкурса на лепшую электронную прэзентацыю “Пясняр зямлі беларускай” атрымалі каштоўныя падарункі. Цікава, насычана, ярка — так жыве наша купалаўка!

Больш фота на сайце газеты “Ляхавіці веснік”.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed