Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі Ляхавіцкага раёна >>>
Кацярына Кузьмінічна
“Я камуністка. Можа не трэба пра мяне пісаць”, — з пазіцыі разумення “нямоднасці” і адначасова з пачуццём гонару прамовіла мая субяседніца, а вочы заіскрыліся так, як, напэўна, многа гадоў таму, калі была маладой, апантанай, “будавала” лепшае жыццё і верыла ў светлае будучае.
Гэта цяпер прынята чарніць палітыку і дзеянні камуністаў з вышыні, як кажуць, птушынага палёту. Аднак на іх ідэях вырасла не адно пакаленне людзей і выкрасліць з памяці гісторыю мы проста не маем права.
Адданай партыі і Леніну наша гераіня была заўсёды, і сёння гэтаму пацвярджэнне яе друкаваныя сябры—”Советская Россия”, Товарищ,”. Толькі не падумайце, што ідэалагічная накіраванасць і палітычная прыхільнасць асноўная прычына майго візіту ў дом Кацярыны Кузьмініч-ны Інтарынавай і Івана Антонавіча Мазура. Абодва — загартаваныя ў суровых выпрабаваннях—удзельнікі Вялікай Айчыннай.
— Я сама руская, ураджэнка Смаленскай вобласці, — ціха пачала свой аповяд убеленая сівізной жанчына. — Сустрэла вайну студэнткай 3-га курса Беларускай Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Толькі-толькі пройдзены курс “ваенная справа”, дзе хлопцаў рыхтавалі на штурманаў, а дзяўчат на медсясцёр, прыйшоўся як нельга дарэчы. 3 прысвоеным у 41-м званнем “сяржант медыцынскай службы”, з ваенным білетам у рках мабілізавалі на перадавую, як ваеннаабавязаную.
Яе франтавое жыццё цягнулася чатыры доўгія, пакутныя гады. Што ж, кажуць, ад бяды не схаваешся і не ўцячэш, наканаванага лёсам не абмінеш і не пазбегнеш.
Чэрвень, ліпень, жнівень — горыч паражэння ў саставе 21-й арміі Заходняга фронту. Адступілі аж да Масквы.
— Восенню падышлі моцныя сібірскія дывізіі, да адной з якіх — 61-й — далучылі нас, — працягвае Кацярына Кузьмінічна. Дасканалая памяць на даты праз столькі гадоў з пачатку карычневай чумы і шаноўны ўзрост (у снежні споўніцца 84) прыемна ўражвае.
Кровапралітныя баі пад Масквой, у раёне г. Мыцішчы. Лозунг “Ні кроку назад. За намі — сталіца” ўмацоўваў дух салдат. Ворага не прапусцілі. І 7 лістапада адбыўся парад воінаў, якія трымалі абарону Масквы. Выступіў I. В. Сталін.
— Як мы яго слухалі! Што тады было ў нашых душах! У сапраўднасці адчулі: мы — вялікая сіла, якая пераможа любую навалу.
Зіма 41-га была лютай. Байцы паміралі не толькі ад цяжкіх раненняў, вялікай страты крыві, але і ад холаду. Каб іх выратаваць, рылі зямлянкі, нацягвалі армейскія палаткі, у якіх майстравалі нары. На іх клалі галінкі хвоі, елкі (гэтае начынне ішло і на падушкі). Аперацыйныя ацяпляліся пры дапамозе жалезных бочак з-пад бензіну — так званых “буржуек”. Асвятленне працавала ад рухавіка на салярцы. Транспартабельных (тых, хто мог самастойна рухацца) адпраўлялі ад лініі фронту.
Лета 42-га. Шлях дывізіі ляжыць па Тульскай вобласці, уздоўж Акі. На правым беразе яе стаяў г. Бялёў, разбураны ворагам. Паўсюдна былі раскіданы нямецкія лістоўкі, здзеклівы змест якіх пагражаў: “Бялёўскія матрошкі (зварот да жанчын), пасля нашага ўдару як не будзе ні адной кошкі, так і не застанецца ні адной матрошкі”.
Толькі прарвалі блакаду Ленінграда — наступленне нашых войск пачалося па ўсяму фронту. Неўзабаве падключыліся сталінградскія дывізіі. Наперадзе чакала бітва пад знакамітай Прохараўкай, на Арлоўска-Курскай дузе.
— Пыл. Дым. Сонечныя прамяні не прабіваюцца да зямлі. Танк на танк. У салдат твар і рукі, што вугаль, абгарэлыя, — успамінае былая медыцынская сястрычка… — Калі ўзялі Арол — уздыхнулі. Усім было зразумела: “Перамога — за намі”.
Утварыўся 1-ы Беларускі фронт, куды ўвайшла 61-я дывізія. Адзін за адным станавіліся свабоднымі гарады і вёсачкі Украіны, Беларусі. Урэзалася ў памяць і іншае — прылюднае пакаранне здрадніка-мазырча-ніна…
Польская зямля зямля. Лагер смерці Майданак (што пад Люблінам), разлічаны на 2 мільёны зняволеных краін Заходняй Еўропы і Савецкага Са-юза. Тое, што тады ўбачыла Кацярына Кузьмінічна сваімі вачыма, — словамі не перадаць. Жудасць, бесчалавечнасць. Паўкубаметра попелу спаленых людзей. Душныя баракі, дзе трымалі вязняў. Асобна для мужчын, жанчын і дзяцей. “Калі малыя плакалі — расстрэльвалі”, — з болем у сэрцы раскаэвалі сваім вызваліцелям бедалагі. Карацельныя памяшканні з бетаніраванымі сценамі і металічнымі дзвярамі, з люкамі для запуску атручваючага газу — “цыкламену”. Некаторыя ў спадзяванні на выратаванне рукамі рабілі ў сцяне выемкі. Аднак безнадзейна. Крэмато-рый. Насілкі з вогнеўстойлівай сталі, млын для драблення касцей… Гэта “ўгнаенне” выкарыстоўвалі для вырошчвання капусты сорту “кальрабі”…
—Я да гэтай пары не любпю і не саджу гэтую ненавісную капусту, — гнеўна прамовіла жанчына.
Пусты дзіцячы барак э пакінутымі сукеначкамі, лялькамі…
—Салдаты станавіліся на калені, цалавалі гэтыя рэчы і абяцалі: “Абавязкова адпомсцім”.
Да Берліна было блізка. Байцы імкнуліся як мага хутчэй пакончыць з фашызмам. “Вось яна, праклятая Германія”,—дэкламаваў прыгранічны плакат. Але нямецкі народ не кранулі. “Гітлеры прыходзяць і адыходзяць, а народ застаецца”, — такім было слова Сталіна.
Май 45-га. Берлін. — Усталявалася незвычайная, непрывычная, “страшная” цішыня. Не рваліся бомбы. Усё радзей паступалі раненыя.
Раніцай дзевятага дня ў 6.00 даведаліся: “Перамога”… Як плакалі! З 25 баявых сябровак-сястрычак толькі 9 у жывых…
Кацярына Кузьмінічна дастае з чырвонай скрынкі, перавязанай тасьмою, памятныя ўзнагароды. Самая дарагая—медаль, панумарам 165177—”За баявыя заслугі”. Ордэн Чырвонай Зоркі называе “салдацкім”. Не менш важнымі лічыць рэліквіі за дасягненні ў мірны, пасляваенны час. Гэта 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, за выхаванне моладзі—”Залаты колас ЦК ВЛКСМ”, шмат значкоў тыпу “Выдатнік сельскай гаспадаркі”, “Пераможца сацспаборніцтваў”. Кацярына Кузьмінічна ра-ботнік яшчэ той. Добрасумленная, вынаходлівая, нястомная, справядлівая. Усюды — на перадавой.
— Што вам трэба? — калісьці напорыстасць і настойлівасць Інтарынавай даймала старшыню райкома.
— Сумленная работа,—атрымліваў кароткі адказ.
Паедзе са студэнтамі дапамагаць калгасу бульбу капаць — разам з падапечнымі ў адну баразну становіцца.
Такой яе ведалі простыя людзі і начальства, і ўсе аднолькава паважалі.
…Як закончыла ў 47-м перапыненую вайною вучобу ў Горках — направілі ў Навамышскі раён галоўным заатэхнікам. На той час ужо была замужам за Мазурам Іванам Антонавічам — загадчыкам зямельнага аддзе-ла, былым партызанам. Затым Ляхавічы, якія на ўсё астатняе жыццё сталі роднымі. Пасада — дырэктар аднагадовай сельскагаспадарчай школы (“продак” сучаснага аграрнага каледжа). Размяшчалася яна ў двух драў-ляных доміках па вуліцы Савецкай. Прапанову маладога, дбайнага кіраўніка пашырыцца падтрымалі, і на працягу 25 гадоў яе дырэктарства была створана добрая матэрыяльная база для падрыхтоўкі спецыялістаў. Сённяшнім днём дабудавалі толькі чацвёрты корпус.
Цяпер Кацярына Кузьмінічна ўжо колькі гадоў як пенсіянерка. Здароўе ужо, праўда, не тое, ды здаровы розум. Эрудыраваная, цікаўная, яна ведае сітуацыю і ў свеце, і на Ляхавіччыне. Суразмоўца з яе — выдатны.
Жывуць гаспадары ўдваіх, адзін аднаго аберагаюць, здаецца, яшчэ з большай пяшчотай, чым маладыя падчас вяселля. Не дарма кажуць, ад-носіны правяраюцца гадамі. 56 гадоў поруч — што ні на ёсць сапраўднае выпрабаванне для трываласці сямейнага саюза. Дачка адносна далёка — у Мінску. Заўсёды рады прыезду ўнукаў—ужо дарослых братоў-блізнят.
…Перагорнута яшчэ адна старонка. Гераічная, змястоўная, непаўторная і. ..адзінкавая, пад назвай “Маё жыццё”.
Надзея Садоўская
Садоўская, Н. Кацярына Кузьмінічна [Інтарынава] / Надзея Садоўская // Ляхавіцкі веснік. – 2003. – 26 лістап.
Вальс на передовой
Мы заучили войну по учебникам и стандартным фразам записных ораторов. И думать о ней привыкли правильно-традиционно. Кажется, слышали. Вроде бы знаем. Уважаем даже. Но такая, где сражения – стрелки на картинках или деяния до при-торного идеальных героев, такая война сердца не трогает. Всегда поражалась тому, что у Симонова, Друниной, Быкова, у Семена Гудзенко Великая Отечественная – другая. И у Екатерины Интариновой, с которой мы беседуем у нее дома в Ляховичах, – другая. Страшная, жестокая и…близкая.
Хотя, конечно, было все. И вера в идеалы исчезнувшей ныне страны – она, эта вера, у Екатерины Кузьминичны жива и сейчас. И комсомольская горячность, которая звала на фронт: «Как только мы туда попадем, немец сразу же побежит»…
И была девчонка двадцати трех лет, которая в июле сорок первого плакала на берегу Сожа. Плакала, потому что все оказалось слишком сложно. Потому что в злой кутерьме от-ступления никому не было дела до третьекурсниц Горецкой сельхозакадемии, получивших звания сержантов медицинской службы после вечерних курсов. Потому что за время, пока добрались от Горок до Гомеля, увидели столько человеческого горя,” сколько не встречали за всю довоенную жизнь.
– Мы бежали из разбитого в Осиповичах эшелона. Подруж-ка плакала от боли в запорошенных шлаком глазах. Кричал потерянный ребенок. Рядом в канаве какой-то мобилизованный посыпал голову клочьями вырванной травы: «Ничего, сестрички, мне жена сказала: «Ты только голову обратно принеси!» Как будто трава могла его уберечь… Картофельное поле, куда, спасаясь от пулеметных очередей, бежали перепуганные люди. Раненый солдат н направленный на нас ствол автомата: «Не пере-вязывайте меня, уходите, с самолета троих заметят!» Снова бежим… Падаем в ботву, схватившись с Анечкой за руки: вдвоем умирать не так страшно…
Их сталкивали с армейского эшелона, они цеплялись из последних сил. На фронт! Как же там без них! В Гомеле подру-жек с ходу отправили принимать раненых в госпиталь, а когда началась эвакуация, стали разбираться: «Какие вы медсестры, документы где?» Военные билеты остались в военкомате, и с девушек сняли обмундирование…
– Плакать не будете?- вопрос следуюшего военкома.
– Над Сожем все выплакали…
Двадцать первая армия. Медсанбат. Горяший Гомель. Крики и проклятия тех, кто остался. Крики и проклятия солдат, которые идут навстречу: «Вы трусы! Назад! Нельзя отступать!» Шофер, мальчишка-москвич: «Не боись, девчонки, через речку прокачу со столичным шиком!» И в дребезжащей полуторке по мосту под бомбами… Пожар, «фонари», развешенные немецкими самолетами. Взрывы, взрывы, взрывы…
– Мы прыгали из одной воронки в другую, обнимаясь и прижимаясь к земле. Говорят, бомба в одно место дважды не падает… «Пить», – просил раненный в живот врач. «Вам нельзя». «Я все равно умру. Водички!» – отхлебнул глоток, н начало хлестать нз раны. В свои последние секунды успел лишь указать на карман с документами…
…Хаос начала войны нельзя сравнить ни с чем. Части без управления и люди, не представляюшие, что же будет дальше. Командир был из Москвы ичасть пошла к столице…
И был медсанбат шестьдесят первой армии. И была об-ратная дорога медсестричек с неоконченным высшим обра-зованием. Дорога на запад, до конца которой дошли девять из двадцати пяти.
И на войне они оставались девчонками. Которым хотелось быть красивыми, хотелось нравиться и гулять парочками. Когда на фронте наступало затишье и солдат отводили с передовой, прямо в лесу устраивали танцы:
– Посмелее были офицеры, рядовые мялись в сторонке, и мы, чтобы порадовать ребят, приглашали их сами.
Потом бойцы опять уходили. Знакомые лица, бывало, медсестры в следующий раз встречали в операционной.
– Не хватало гипса, перевязочных материалов. Ампутация. Ампутация. Ампутация. Их было столько… Под столом – пирамиды отрезанных рук н ног. Страшная деталь оборвавшихся надежд…
«Сестричка, доченька, спаси!»… Медсестры едва успевали принимать поток раненых. Бои под Москвой, Тулой, Люблином, Варшавой… И однажды весенним майским утром сорок пятого, когда стояли в сорока километрах от Берлина, поток покалеченных войной иссяк. Вокруг зазвенела тишина. Она давила молчанием, и к горлу подкатывался тяжелый комок.
– Вы знаете, как страшно на фронте, когда не стреляют? Это значит произошло что-то ужасное. Возможно, прорыв. Возможно, сейчас здесь будут немцы.
Плен. Это слово пугало больше, чем смерть.
И вдруг, перелетая от одного к другому, над госпиталем за-кружилось: «Победа!» Пал Берлин.
Праздничные столы накрыли прямо над озером. Не раз наполняли стаканы, один за другим произносили тосты… н не пьянели. И медсестры-старшины по очереди целовали некрасивого рыжего начпрода… Так хотелось, чтобы в этот день счастливы были все!
А Горецкую сельхозакадемию Екатерина все-таки окон-чила. Перешла туда из столичной тимирязевской, когда приехал вербовщик н спросил: «Вы что, не патриотки Белоруссии? На фронт ведь оттуда уходили». Потом возглавила райсельхозотдел в Новой Мыши, одногодичную сельскохозяйственную школу в Ляховичах, при Интариновой она стала техникумом. И везде Екатерина Кузьминична продолжала сражаться. С раскулачиванием – коммунист и фронтовичка не боялась сказать: «Я против»; с подопечными в техникуме, которые смирным нравом не отличались.
– То ножи отбирала, то кастеты, даже пистолет кустарный как-то отняла. И все в сейф складываю. Ко мне начальник милиции придет, я ему свой «арсенал» показываю: «Вот как вы работаете». Но за двадцать пять лет работы я никого не выгнала: ни вора, ни хулигана, ни двоечника.
Она и сегодня не успокоилась. Нет, на судьбу не жалуется. Живут вдвоем с мужем. Как в сорок седьмом приглянулся Кате партизан-западник Иван Мазур тем, что танцевать хорошо умел, так с тех пор и вместе. Дочкой, внуками-близннецами довольны. И пенсий на прожитье хватает. А до это года еще хозяйство свое держали, в огороде «ковырялись»… Вот только окна низенького дома у дороги коммунальщики зимой запорашивают снегом, а летом пылью, но это так, мол, мелочи…
Больше переживает, что забыты и исковерканы идеалы, за которые она боролась. До сих пор читает Екатерина Кузьминична газеты «Товарищ» и «Советская Россия» и самыми дорогими из наград вместе с фронтовыми медалью «За отвагу» и орденом Красной Звезды считает и медаль к вековому юбилею Ленина. “Я коммунисткой была и остаюсь», – не устает повторять Итаринова. И продолжает надеяться…
Эмма Дзюрич
Дзюрич, Э. Вальс на передовой: [о Екатерине Кузьминичне Интариновой] / Эмма Дзюрич // Заря. – 2004. – 8 мая. – С. 2.
Вайна і ўсё астатняе жыццё
Вось і засталіся за плячамі школьныя гады. 17 чэрвеня ўрэшце здадзены апошні экзамен за курс дзесяцігодкі. 19 прагучаў развітальны школьны вальс для Надзеі Чарнышовай і яе аднакласнікаў з далёкай Тульскай вобласці. Юнакі і дзяўчаты — маладыя грамадзяне маладой савецкай дзяржавы — марылі пра вялікія працоўныя здзяйсненні і камсамольскія подзвігі, каханне і шчаслівую будучыню. Надзіна заява ўжо ляжала ў Тульскім педагагічным інстытуце: дзяўчына збіралася стаць студэнткай гістарычнага факультэта і з нецярплівасцю чакала выкліку на экзамены. Ішоў 1941 год…
“Надзя, вайна!” — маці, якая перажыла і імперыялістычную, і грамадзянскую войны, чакаючы мужа з фронту, а потым адна выхоўвала чацвярых сваіх дзяцей ды яшчэ сына сястры, рана страціўшы надзейнае мужава плячо, выгукнула навіну з роспаччу і болем
Ужо напрыканцы чэрвеня ў ліку 8 тысяч камсамольцаў 18-гадовая Надзея трапіла ў Калінінскую вобласць на працоўны фронт: з усіх сіл капала супрацьтанкавыя рвы. У хуткім часе моладзь перакінулі пад Маскву. Каб хоць неяк затрымаць ворага, юнакі і дзяўчаты нацягвалі загароды з калючага дроту, ставілі металічныя супрацьтанкавыя “яжы”, капалі мёрзлую зямлю…
“Згодны ўступіць добраахвотнікам у рады Чырвонай Арміі? Радзіме не здрадзіш? Выстаіш?” — гэтыя пытанні задавалі ўсім у Тульскім абкоме камсамола. 3 моладзі арганізоўвалі ваенізаваны атрад. “Згодна. Не здраджу. Выстаю,” — Надзея Чарнышова, як і яе сябры, знаёмыя і незнаёмыя таварышы па камсамолу, іншых адказаў нават не ўяўляла.
Двухтыднёвы курс маладога байца пад Тулай і — 29 асобны зенітна-пражэктарны батальён. Дзяўчаты (а менавіта яны складалі 90 працэнтаў разлікаў гукаўлоўнікаў) усе віды варожых самалётаў павінны былі вызначаць беспамылкова: днём — па сілуэту, уначы — па гуку. Наогул, днём пражэктарысты трэніраваліся, а працавалі ноччу. Без іх зеніт-ная артылерыя і авіяцыя былі як без рук. Падчас начных паветраных баёў задача пражэктарыстаў—перадаць даныя па курсу самалёта зенітчыкам і асвяціць варожы самалёт пражэктарам — абавязкова “ў лоб”, каб асляпіць і збіць з курсу.
Спачатку Надзея была на гукаўлоўніку “слухачом” (гэты чалавек павінен мець выдатны слых, каб пачуць самалёт яшчэ за 20 кіламетраў), пазней — начальнікам гукаўлоўніка. Наколькі гэта было цяжка, можна меркаваць хаця б па такому факту: калі самалёт знаходзіцца над гукаўлоўнікам, яго шум павялічваецца ў 20 разоў. Падчас налётаў ад моцнага шуму ў дзяўчат не вытрымлівалі барабанныя перапонкі, з носа і вушэй цякла кроў…
Вясной 1943 года Надзея Чарнышова атрымала кантузію, пасля якой згубіла нюх і часткова слых, набыла святлабоязь і цяжкае нервовае захворванне. Улічваючы агітацыйны талент дзяўчыны, пасля шпіталю яе накіравалі на трохмесячныя курсы палітработнікаў у Горкі (сёння гэта Ніжні Ноўгарад).
“Вобласць была на ваенным становішчы, там выпускаліся танкі, машыны… На сормаўскія ваенныя заводы раніцай ішлі на работу дзеці, падлеткі—худыя, стомленыя, дрэнна адзетыя. Мы, слухачы курсаў, свой сухпаёк — сухары і воблу — аддавалі ім…” — успамінае сёння Надзея Іванаўна, і на яе вачах блішчыцьсляза…
Далей яна ваявала ў пражэктарнай часці ў 38 зенітна-арты-лерыйскім палку камсоргам батальёна. А гэта значыць, не толькі займалася актыўнай агітацыйнай работай, але ў любую хвіліну магла і павінна была замяніць любы нумар з разліку гарматы…
Часць рухалася на захад. I літаральна перад самым вызваленнем Мінска яе эшалон прыбыў у Беларусь. “Нас выгрузілі ў лесе, нават не ведаю яго назву. Першае, што мы ўбачылі, — новаадбудаваныя — яшчэ сасной пахлі — баракі. У іх не было аконных праёмаў, да сцен былі прыбітыя нешырокія дошкі, а на земляной падлозе расцярушана салома. На дошках, на зямлі, па кутках у розных позах ляжалі трупы вязняў…” — жахі той вайны і сёння стаяць перад вачамі былой франтавічкі.
Беларусь, Літва, Польшча… У кожным баі гінулі баявыя сябры. Колькі іх засталося назаўсёды маладымі, нават не падлічыць…
Май 1945 выдаўся цёплым і надзвычай кветкавым. Польскі бэз так нагадваў свой родны, тульскі… Ціха ў казарме: нехта спіць, змораны і стомлены, іншаму не даюць спаць успаміны… Раптам сярод ночы — страляніна: з кулямётаў, гармат, гаўбіц. Дзяўчаты паўскоквалі: “У чым справа?” Зампаліт, не стрымліваючы хвалявання, паўтараў: “Дзяўчаты! Вайна скончылася!” І дзяўчаты далучыліся да “ваеннага хору”: стралялі хто з пісталета, хто з вінтоўкі, хто з аўтамата. Расстрэльвалі боепрыпасы, якія больш былі не патрэбны…
Яна ваявала 3 гады і 2 месяцы. Абараняла савецкае неба. Страляла ў ворага. Сустракала такіх, як яна сама, і развітвалася з імі назаўсёды. Яна сябравала: колькі пісьмаў з дому і ад франтавых сяброў за гэты час прачытана разам, колькі шчырых дзявочых слёз праліта над газетай з фотаздымкам замучанай Зоі Касмадзям’янскай, колькі камсамольскіх песень праспявана ў халодных казармах… Яна кахала: маладзенькая дзяўчына з пагонамі старшыны выпадкова сярод варожых засад сустрэлася з бясстрашным капітанам Якавам Мясішчавым. Яны разышліся кожны ў сваю батарэю, не было рамантычных спатканняў, кветак і пацалункаў. Проста аднойчы ў зямлянцы яны расказалі адзін аднаму пра сваё жыццё, дзяцінства і мары. А потым, пасля вайны ажаніліся і жылі ў згодзе 4 дзесяцігоддзі, выгадавалі дзвюх выдатных дачок…
Многія падзеі таго часу Надзея Іванаўна Мясішчава і сёння перажывае з асаблівым хваляваннем. Узгадвае, як напярэдадні 1 мая 1942 года сярод баёў, бамбёжак, крыві і смерцяў прымалі ваенную прысягу на вернасць Радзіме, і як рабочыя тульскага завода жадалі дзяўчатам вярнуцца з фронту жывымі…
Памятае, як яе неплакучая (дзеці за ўсё жыццё не бачылі ніводнай яе слязінкі) маці праводзіла сваю малодшанькую на фронт: “Ведаеш, дачка… Няма ў мяне сыноў. Ідзі ты паслужы!” I адвярнулася, употайкі выціраючы сваю першую слязу канцом фартуха. I пайшла дадому, не паварочваючыся. А на чыгуначнай станцыі стаяў плач і стогн…
Ніколі не забудзецца, як у сакавіку 1944 года ноччу адна ішла 40 кіламетраў, калі яе раптам выклікалі да камандуючага корпусам. Ледзь не змерзла ў дарозе. А член ваеннага савета ўручыў ёй грамату да 8 Сакавіка за баявыя поспехі ў супрацьпаветранай абароне краіны і высокую дысцыплінаванасць. Надзея Іванаўна лічыць гэтую грамату вышэйшай і даражэйшай за ўсе свае ўзнагароды (а іх у яе, трэ-а сказаць, нямала)…
Часта прыходзіць на памяць, як першы раз пасля вайны пад’язджала да Масквы ў поездзе і дыктар аб’явіла: “Грамадзяне пасажыры! Наш поезд прыбывае ў сталіцу нашай Радзімы — горад-герой Маскву!” Яна плакала ўголас і не саромелася. Яна абараняла Маскву, і для яе было шчасце — насмерць стаяцьза Радзіму…
Пасля вайны Надзея Іванаўна Мясішчава 36 гадоў адпрацавала ў партыйных органах у Лідзе, Баранавічах, Ганцавічах, а апошнія 14 гадоў — у Ляхавічах. Канешне, гэты заслужаны чалавек ужо даўно на адпачынку. I заўсёды з радасцю прымае запрашэнні школ сустрэцца з падрастаючым пакаленнем, падзяліцца сваімі ўспамінамі. Праўда, прызнаецца, што з сённяшнімі старшакласнікамі стала цяжка размаўляць: сучасная моладзь атрымлівае столькі інфармацыі і, на жаль, не заўсёды праўдзівай і правільнай. “У сённяшняй моладзі словы “партыя”, “ка-муніст” і “камсамол” асацыіруюцца з непрыгляднымі з’явамі жыцця. У першую чаргу яны згадваюць пра рэпрэсіі. Усё трэба разумець, а не ўтрыраваць. Я ў партыі больш за паўстагоддзя. Я бачыла, як у самых цяжкіх баях камуністы ішлі наперадзе, як гінуў палітсастаў на фронце… Кажуць, што камуністы багата жылі… У мяне за ўсё жыццё не было нічога лішняга… “— і ў пацвярджэнне Надзея Іванаўна аглядае свае пакоі — ідэальна чыстыя, утульныя, са сціплай нешматлікай мэбляй.
Гэта інтэлігентная разважлівая жанчына мае сваё меркаванне на ўсе падзеі. Яна паважае сучасную моладзь і ўпэўнена, што патрыятызму той не займаць. Яна сцвярджае, што самае галоўнае ў чалавечым жыцці — сумленнасць, сіла волі, прыстойнасць і вялікая міласэрнасць. Яна любіць чытаць. I, чытаючы пра вайну, па прывычцы аналізуе творы на прадмет праўдзівасці. Яна абураецца, калі чуе дрэнныя водгукі пра дзяўчат-байцоў той вайны… Суперажывае, шкадуе, успамінае…
Партрэт Надзеі Іванаўны Мясішчавай заняў дастойнае месца побач з партрэтамі іншых суайчыннікаў у выданні “Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь”, на сотай ста ронцы. Па праву.
Святлана Бельмач
Бельмач, С. Вайна і ўсё астатняе жыццё / Святлана Бельмач // Ляхавіцкі веснік. – 2005. – 2 крас. – С. 2.
Вайна і мір Надзеі Мясішчавай
Маці нованароджанай атрымала за гэта… прэмію: 22 рублі 50 капеек. Гэта ж такая падзея, ды да таго здарылася 7 лістапада. З нагоды ў сям’і аста жартавалі.
Вёска Нечаева, дзе жылі Чарнышовы, адносілася да Заокскага раёна Тульскай вобласці. Прыгажуня Ака быццам напаўняла душу мясцовага люду шырынёй. Адзін за ўсіх, усе за аднаго — няпісаны закон талакі дзейнічаў гут заўсёды. Надзейка была ў сям’і чацвёртым дзіцем, пасля яе яшчэ і пяты брацік з’явіўся. Вось з імі на руках і засталася маці, якая рана пахавала мужа. Як пракарміць столькі галодных ратоў, як абуць-апрануць гэтае галасістае племя школьнай прыбіральшчыцы з чыста сімвалічнай зарплатай? Вёска вырашыла: за тое, што Чарнышова-старэйшая кла-поціцца пра ўсіх дзетак, за тое, што не толькі мые-чысціць памяшканне, але і правярае ці зашпілены гузікі на паліто, ці хустачкі закручаны, рукавічкі адзеты ў халодную пару года на дзетках, за яе дабрату і гаротнасць, штомесяц збіраць на яе карысць па 50 капеек з сям’і вяскоўцаў. Дапамога была настолькі дабрасардэчнай, што пра нейкую абразу ці прыніжэнне годнасці нават думкі не ўзнікала. Маці здзейсніла сапраўдны подзвіг—усім сваім дзецям дала магчымасць атрымаць сярэднюю адукацыю, што па тых даваенных часах значыла вельмі многа.
Надзея 17 чэрвеня 1941 года здала апошні экзамен у школе, 19 —адсвяткавала выпускны. Быў школьны вальс, быў стол з традыцыйным расійскім чаепіццем, была сустрэча незабыўнага світанку, калі сонца паднімалася з-за прыгажуні Акі. I былі мары. Такія дзёрзкія, такія высокія, такія светлыя. А 22-га пачалася вайна… Абодва дзесятыя класы сабраліся ў школе. Яны, юныя, патрыятычна выхаваныя, вольналюбівыя, не маглі заставацца сузіральнікамі. Усе рваліся на фронт. 3 іх класа, дарэчы, туды трапілі 23 чалавекі. А жывымі вярнуліся толькі 9. Сярод іх і наша гераіня.
Гляджу на здымкі даваеннай і ваеннай пары, на якіх сапраўдная руская прыгажуня з пяшчотным тварам нібы просіцца ў кінагераіні. Пышныя валасы, вочы, якія, калі ўбачыў, не забудзеш, класічная постаць. Толькі не кінагераіняй давялося ёй стаць, а сапраўднай гераіняй. Удзельніцай страшнейшай з войн — Вялікай Айчыннай. Спачатку камсамолка Чарнышова сярод васьмі тысяч юнакоў і дзяўчат была адпраўлена на працоўны фронт, будавала абарончыя рубяжы, капала супрацьтанкавыя рвы пад Ржэвам і Калініным. Потым іх перакінулі пад Маскву. А 8 красавіка 1942 года з ваенізаванага атрада яна была залічана ў воінскае падраздзяленне. Часць фарміравалася ў Туле. Вельмі хутка праля-целі двухтыднёвыя курсы маладога байца. I быў дзень, што і да сёння хвалюе ўспаміны — дзень Прысягі на вернасць Радзіме. Прысягі, якой яна ні ў думках, ні на справе не здрадзіла.
Што такое дзяўчына на вайне? 20-гадовае дзяўчо, якое ў адзін момант пазбавілася сваёй шыкоўнай касы, таму што на фронце няма ўмоў, каб сачыць за прычоскай, — гэта амаль што дзіця.
Качается рожь несжатая.
Шагают бойцы по ней.
Шагаем и мы-девчата,
Похожие на парней.
Нет, это горят не хаты
—То юность моя в огне.
Идут по войне девчата,
Похожие на парней.
Юлия Друнина.
Толькі давялося Надзеі з дзяцінства зрабіць крок у жорсткую, кры-важэрную рэальнасць.
Яна пазнала вельмі рана, якое гэта шчасце—мір, пазнала, таму, што твар у твар сутыкнулася з Вялікай Айчыннай. У яе франтавой біяграфіі мноства падзей, вартых пяра літаратара. Не важна, якое заданне выконвала яна, таму што любое было надзвычайным у яе ўяўленні. Па першасці ўдзельнічала ў ахове складаў Тульскага завода зброі. Трохі пазней была залічана ў 29-ты асобны зенітна-пражэктарны батальён, які таксама абараняў прадпрыемствы саюзнага значэння ад налётаў варожай авіяцыі. Гэта быў толькі пачатак яе франтавых дарог.
Я только раз видала рукопашный.
Раз – наяву. И тысячу – во сне.
Кто говорит, что на войне не страшно,
Тот ничего не знает о войне
Юлия Друнина.
А потым — Маскоўская ваенная акруга. Чырвонаармеец, начальнік гукаўлоўлівальніка, яна ўпершыню атрымала тут раненне. Сказаць, што кожны дзень рызыкавала быць забітай—значыць нічога не сказаць. Таму што ўсе байцы думалі аб адным — перамагчы ворага. I ў мілай дзяўчынкі, якая насіла салдацкія боты і ваенную форму, гэта таксама было самай запаветнай, самай дарагой марай.
На Усходнім фронце—старшына, камсорг батальёна 38-га пра-жэктарнага палка, на Паўночным фронце—старшына, камсорг, на Заходнім франце—таксама старшына, камсорг дывізіёна. Гаварыць пра тое, колькі таварышаў, колькі цудоўных сяброў Надзеі Іванаўны загінула на яе вачах, не варта, таму што памятае яна кожнага. Не проста памятае, а ніколі не забывае. 3 кожным загінуўшым быццам бы мярцвеў кавалачак яе сэрца. Вялікага, добрага, спагадлівага сэрца.
Вайну закончыла на тэрыторыі Польшчы. Увогуле, ваенная служба працягвалася тры гады і два месяцы. Але год на вайне — бы дзесяцігоддзе пры мірным жыцці. Вельмі дарослай і вельмі сур’ёзнай прыйшла яна з фронту. А было ўсяго Надзі-Надзейцы 23 гадочкі… Самай галоўнай падзеяй на гэты час для яе, акрамя, натуральна, перамогі, было ўступленне ў 1944 годзе кандыдатам у члены Камуністычнай партыі. Камуністкай яна стала ўжо ў мірны час. Гэта быў крок вельмі прадуманы, вельмі хвалю-ючы і вельмі адказны. Ва ўсякім разе, Надзея Іванаўна Мясішчава свае перакананні ніколі не мяняла. Сёння нехта хваліцца, як ён “у тыя гады” пазбегнуў уступлення ў партыю, нехта гаворыць, што атрымаў партыйны білет у добраахвотна-прымусовым парадку, нехта казырае тым, што з’арыентаваўся своечасова ў сітуацыі і на пачатку 90-х па ўласным жаданні закончыў сваю камуністычную кар’еру. Надзея Іванаўна ніколі не шукала асабістых пераваг і даброт ад таго, што яна партыйка, і ніколі ў жыцці не зрабіла нічога такога, што б скампраметавала яе. Яна проста вельмі сумленны, праўдзівы чалавек, асоба з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Яна канкрэтна нібы сімвалізуе лепшыя рысы, якія былі ўласцівы лепшым савецкім людзям. Я шчаслівая тым, што з’яўляюся для Надзеі Іванаўны не выпадкова сустрэтым спадарожнікам, а ўваходжу ў арбіту яе добрых знаёмцаў. Сяброўка і прыкладна равесніца маёй матулі даўно стала і маёй сяброўкай.
Ведаю, як няпроста ў жыцці даводзілася гэтай гераічнай жанчыне. Было раненне, была кантузія, а ў канцы вайны перажыла яшчэ і на-падзенне бандытаў, калі вярталася з партыйна-камсамольскага актыву ў сваю часць. Перад гэтым бандзюкі забілі ўжо нашага лейтэнанта. Надзея нясла ў кішэні салдацкія пісьмы і план работы палітаддзела… Ужо па-раненую нажом нелюдзя, яе выратаваў цуд. Побач спыніўся цягнік, у якім загарэўся вагон. Калі дзяўчына страціла прытомнасць, яе паднялі і прынеслі ў часць свае. А ліхі камандзір Якаў Мясішчаў узначаліў аперацыю па знішчэнню бандытаў.
Целовались, плакали и пели
Шли в штыки.
И прямо на бегу
Девушка в заштопанной шинели
Разбросала руки на снегу.
Мама! Мама! Я дошла до цели,
Но в степи, на волжском берегу,
Девушка в заштопанной шинели
Разбросала руки на снегу…
Юлия Друнина.
Пасля дэмабілізацыі Чарнышова стала Мясішчавай. У сям’і нарадзіліся дзве дзяўчынкі, дзве радасці для бацькоў – Люся і Юля. Сёння яны ўжо самі вельмі дарослыя жанчыны, якіх па-ранейшаму Надзея Іванаўна кліча “мае дзяўчынкі”… Больш 30-ці гадоў яна займалася партыйнай работай. Ліда, Баранавічы, Ганцавічы, а з 1963 года — Ляхаві-чы, якія сталі для яе канчатковым прычалам. Тут прайшлі гады маладосці, што перарасла ў сталасць. Тут пахавала свайго дарагога Якава Андрэевіча. Тут яе ведаюць, паважаюць і шануюць.
Імя Надзеі Іванаўны Мясішчавай занесена ў Рэспубліканскую энцыклапедыю “Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь”. У яе мноства грамат, а за фронт — ордэн Вялікай Айчыннай вайны і 14 баявых медалёў. Але асабліва дарагая для Надзеі Іванаўны грамата, якую атрымала яна 8 сакавіка 1944 года за баявыя поспехі ў супрацьпаветранай абароне краіны і высокую дысцыплінаванасць у дні Вялікай Айчыннай вайны. Мясішчава падкрэслівае: менавіта, дысцыплінаванасць. Таму што дзяўчаты на вайне, як і мужчыны, ваявалі, а не бавілі час. Яны на роўных набліжалі святую перамогу. I яшчэ адна дарагая рэліквія. Пасведчанне, што за абарону Масквы імя Надзеі Іванаўны занесена ў спіс ветэранаў першага корпуса супрацьпаветранай абароны.
Вось які скарб захоўвае гэта статная, нягледзячы на даволі паважаны ўзрост, па-ранейшаму прыгожая жанчына, якой можна было б стаць кінагераіняй, і якая стала проста гераіняй…
Вольга Барадзіна
Барадзіна, В. Вайна і мір Надзеі Мясішчавай / Вольга Барадзіна // Ляхавіцкі веснік. – 2002. – 6 лістап. – С. 2.
І сёння сніцца Машукоўскі лес
Ёсць у біяграфіі ляхавічанкі
Алены Віктараўны Пацкевіч партызанскія радкі
Радасць вялікая ў Алены Віктараўны Пацкевіч. Даўно не бачылася з малодшай сястрой, а яна ўзяла ды і прыехала ў госці, нягледзячы ні на ўзрост (81 год), ні на тое, што іншы раз вельмі падводзіць здароўе. Нясцерпна хацелася сустрэцца са старэйшай (Алене Віктараўне 87). Ах, сястрычкі – родныя душы, і плакалі, і смяяліся, а найбольш успаміналі. У кожнай за плячыма батата падзей. І вайна. Прыйшлася яна, праклятая, якраз на самую светлую пару – маладосць.
Калі фашысты акупіравалі родную Магілёўшчыну, Алена заканчвала медвучылішча ў Бабруйску. Не бачыла, як дванаццацігадовую Ганначку вывезлі ў Германію ў няволю. У сёстраў пачаўся доўгі шлях праз вайну, у кожнай – свой.
Фельчар Алена Пацкевіч па размеркаванні трапіла на работу ў Маларыцкі раён. Яшчэ не паспела як след пазнаёміцца са сваім участкам – пачалася вайна. Здаецца, ужо назаўтра загучала на двары чужая гаворка: як гаспадары хадзілі па дварах фашысты з аўтаматамі наперавес. Пачаліся расстрэлы вясковых актывістаў, ва ўсіх на вачах загінуў дырэктар мясцо-вай школы. Алена і яе сяброўка-настаўніца Зіна Ануфрыева вырашылі ісці ў лес: па чутках недзе арганізоўваліся групы людзей, каб ваяваць з акупантамі. Страшна было рашыцца ісці невядома куды, але і заставацца значыла чакаць смерці. Некалькі дзён блукалі па лесе, і ўсё ж выйшлі на людзей. Гэта былі яшчэ не партызаны. Групы складаліся пераважна з ва-еннаслужачых, што адступалі ці вырваліся з бою жывымі. Да мясцовага насельніцтва, якое далучалася да іх, ставіліся з падазронасцю, усе праходзілі своеасаблівую праверку. Алена з сяброўкай таксама. Але хутка без іх не маглі абысціся: дапамога медыка патрабавалася вельмі часта.
Сапраўднае партызанскае жыццё пачалося тады, як высадзіўся ў лесе дэсант з Масквы. Прыляцелі кадравыя афіцэры – пасланцы партыі, якія і ўзначалілі атрады, — са зброяй, боепрыпасамі, амуніцыяй. I галоўнае, яны ведалі, як правільна арганізаваць дзейнасць партызан і падпольную работу на акупіраванай тэрыторыі.
Тады ж было вырашана партызан рзмеркаваць па ўсёй лясной зоне, аж да Мінска, бо паўсюдна людзі імкнуліся ў лясы, каб удзельнічаць у барацьбе з захопнікамі. Раздзяліліся на некалькі атрадаў. Алена Пацкевіч трапіла ў партызанскі атрад імя Сяргея Лазо, які дыслацыраваўся ў Машукоўскім лесе. Многія мясцовыя жыхары тады папоўнілі фарміраванне, іншыя сталі сувязнымі. Партызаны наладзілі сувязь з камсамольцамі, вялі падпольную работу з насельніцтвам. Штодзень ляцелі пад адхон варожыя цягнікі, знішчалася сувязь, граміліся гарнізоны.
А 24 кастрычніка 1943 года выйшаў першы нумар газеты “Совецкі патрыёт”— органа Ляхавіцкага падпольнага райкама КП(б)Б. Гэта былі невялічкія лісткі са зводкамі Саўінфармбюро, паведамленнямі пра баявыя аперацыі партызан, заклікамі да насельніцтва знішчаць фашыстаў паўсюдна, паднімацца на барацьбу з акупантамі.
Алена Віктараўна ўспамінае, што газету рэдагавалі Шэвелеў, Астапаў і быў яшчэ малады партызан Мішня, які крыху валодаў друкар-скай справай. Бывала, не хапала прапісных літар, ён вырэзваў іх з дрэва. Калі пачыналася блакада, партызаны адыходзілі далёка ў балоты, пераадольваючы цяжкі шлях. Не хапала сіл ісці, але неслі на сабе драўляную скрынку са шрыфтамі. Пакідалі, абяссіленыя, прадукты ці яшчэ якія пажыткі, а “друкарню” бераглі. Партызаны ведалі, што праўдзівага слова чакалі людзі на акупіраванай тэрыторыі, і яно было не менш моцным, чым зброя.
Алена Пацкевіч часта дастаўляла ў навакольныя вёскі тыя друкаваныя лісткі, якія пахлі друкарскай фарбай. Прабіралася патаемнымі ляснымі сцежкамі ў Машукі, Галынку, Свяціцу, Савейкі і іншыя вёскі. Перадавала газеты, якія пасля разыходзіліся па ўсёй акрузе і зачытваліся да дзірак. А сама вярталася ў атрад: пільна азіралася, калі ішла паміж бярозаў і соснаў, была вельмі асцярожнай, бо несла з сабой выратаванне для многіх партызан – медыкаменты і перавязачны матэрыял. Ёй перадавалі бясцэнны груз медыкі, што працавалі на акупіраванай тэрыторыі.
Гэтая маладзенькая дзяўчына, якая паходзіла на падлетка, была хуткай, як маланка, і бясстрашнай. Даглядала раненых, прычым, калі здараліся цяжкія выпадкі і патрабавалася тэрміновая медыцынская дапа-мога, ваенурач Валянціна Кандыбовіч абавязкова клікала ў напарніцы яе. Лёгкія рукі Алены рабілі ўсё спрытна і, як гаварылі байцы, амаль без болю. Яна паспявала ўсё. То ішла на сустрэчу з падпольшчыкамі, несла людзям каштоўную інфармацыю, то разам з дыверсійнай групай прабіралася сцежкамі і балотамі на задане: медыкаў стараліся ўключаць у склад групы абавязкова. Здаралася, што яна, невысокая і танюсенькая, цягнула на сабе параненага байца пад свістам куль.
Была Алена ў засадзе з партызанамі на чале з камандзірам з Масквы Васіліем Каравым пры мініраванні чыгункі. Чакалі, калі варожы цягнік з жывой сілай і тэхнікай пойдзе пад адхон. Здаецца, зрабілі ўсё па інструкцыі, але выбуху не адбылося. Тады малады афіцэр пад баявым прыкрыццем партызан кінуўся ўзрываць ваенны эшалон… Яна думала, што гэты смяльчак, на якога глядзела з заміраннем сзрца, не выйдзе з бою жывым. Але закончылася тое пекла, і яны сустрэліся. Сустрэліся, каб больш ніколі не разлучацца. А Васілій Мікалаевіч за тую аперацыю быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
У 1944 годзе, калі наступала Чырвоная Армія, партызаны для яе паспяховага руху наперад будавалі дарогі і масты. Пасля вызвалення Беларусі многія сталі байцамі дзеючай арміі і пайшлі на захад. Іншых пакінулі на месцах, каб ладзілі мірнае жыццё, адбудоўвалі разбураную народную гаспадарку. Сёння Алена Віктараўна ўспамінае тыя далёкія гады і не перастае здзіўляцца: вось што значыць маладосць! Яе тады прызначылі начальнікам аддзела аховы здароўя Ляхавіцкага раёна. Ні бальніц, ні медыкаментаў, ні кадраў, а транспарт — запрэжаны ў вазок конь. Дзень і ноч была ў дарозе. Працавала без адпачынку, бо практычна з нуля людзі пачыналі жыццё. У гушчыні ўсіх падзей, што адбываліся наўкол, быў і муж Васілій Мікалаевіч. I так усё жыццё, не ведаючы спакою…
Сястра Алены Віктараўны Ганна Віктараўна пабачыла гора на Нямеччыне. Сустрэліся, успаміналі перажытае, сумавалі па страчанай маладосці, па родных і блізкіх людзях, якіх ужо няма побач, радаваліся сённяшняму дню.
Кожнаму наканавана пражыць сваё жыццё…
Аліна Лапіч
Лапіч,А. І сёння сніцца Машукоўскі лес. Ёсць у біяграфіі ляхавічанкі Алены Віктараўны Пацкевіч партызанскія радкі / Аліна Лапіч // Ляхавіцкі веснік. – 2009. – С. 2.
Сястрычка, яна ж Алена Віктараўна
Крыху запаволеным крокам (на жаль, гады бяруць сваё) яна адмярае не толькі хвіліны ўласнага, багатага на падзеі жыцця. Многія падзеі і гісторыі прайшлі праз яе лёс.
Алена Віктараўна Пацкевіч — унікальны чалавек з багатым жыццёвым вопытам, акрэс-леным поглядам на сучаснікаў і падзеі. З пер-шых хвілін знаёмства ловіш сябе на думцы, што ведаеш гэтую мініяцюрную жанчыну з сівымі валасамі і добрым пяшчотным позіркам шмат гадоў. Яна настолькі адкрыты і разважлівы су-размоўца, што хочацца слухаць яе яшчэ і яшчэ. Расказаць Алене Віктараўне ёсць пра што. Маладосць, — поўная мар і захапленняў; першыя крокі ў прафесіі, сутнасць якой — лячыць людзей; страх, разгубленасць, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна; жаданне змагацца з ненавісным ворагам; партызанскія атрады, дзе дзяўчына была не толькі медыцынскай сястрой, але і байцом. Часта ўспамінае ветэран Вялікай Айчыннай шматлікія рэйды ў тыле ворага, эпізоды рэйкавай вайны, сустрэчу з рэгулярнымі войскамі Чырвонай Арміі, баявых та-варышаў, з якімі дзялілі ўсе цяжкасці ваеннага ліхалецця. Многія з іх засталіся пахаванымі на ляхавіцкай зямлі…
Але праз баі, горыч страт, страх белай стужкай праносіцца ўспамін пра першае і адзінае на ўсё жыццё каханне, якое стала лёсам, —сустрэча з маладым прыгажуном, таксама партызанам, Васіліем Каравым. Гэта было сапраўднае каханне, якое пачалося ў полымі вайны і прайшло, узмацняючыся, праз усё жыццё.
Васілій Мікалаевіч і Алена Віктараўна разам душа ў душу пражылі 50 гадоў, заўсёды былі адзіным цэлым. Цяжкія ваенныя раненні падарвалі здароўе яе Васілія: 11 гадоў таму яго не стала.
Вельмі страшна і балюча губляць блізкіх людзей. Але Алена Віктараўна не скарылася лёсу. Яна працягвае жыць, берагчы памяць пра мужа і загінуўшых баявых сяброў. Нягледзячы на ўзрост (нядаўна яна адсвяткавала 85-гадовы юбілей), жанчына цікавіцца сучаснымі падзеямі ў краіне і свеце. Радуецца тым стваральным зменам, якія адбываюцца ў Беларусі. Кожны дзень абавязкова глядзіць тэлевізійныя навіны і ніколі не развітваецца з перыядычнымі выданнямі. Дарэчы, цікавы факт: яшчэ ў партызанскім атрадзе імя Лазо маладая Алена Пацкевіч разам з іншымі сябрамі па барацьбе распаўсюджвала, рызыкуючы жыццём, першае ў раёне друкаванае выданне —газету “Совецкі патрыёт”. I сёння раёнка, праўда, ужо з другой назвай — “Ляхавіцкі веснік” — нязменная настольная газета Алены Віктараўны.
Жыццё мяняецца, мяняюцца арыенціры. Але па-ранейшаму ў пашане пачуццё годнасці, адказнасць, міласэрнасць, павага да чалавека працы. Гэтыя якасці былі і застаюцца галоўнымі для сапраўднага чалавека. Як зазначае ветэран Вялікай Айчыннай вайны Алена Пацкевіч, сённяшняя моладзь цудоўная, важна знайсці ўзаемаразуменне з ёю.
…Прыгожа ідзе па жыцці Алена Віктараўна Пацкевіч, уласным прыкладам паказваючы людзям, што любыя цяжкасці можна пераадолець, застаючыся пры гэтым сапраўдным чалавекам. Дарэчы, усё сваё сумленнае жыццё яна з’яўляецца камуністам. Уражанняў ад сустрэчы з гэтай цікавай жанчынай было шмат, але найбольш пераважала адно – пачуццё ўдзячнасці. Хто ведае, што было б з намі, нашчадкамі, каб у далёкія 40-я не сталі на шляху акупантаў вось такія мужныя, надзейныя людзі. Мы павінны быць дастойнымі іх.
Галіна Канько
Канько, Г. Сястрычка, яна ж Алена Віктараўна / Галіна Канько // Ляхавіцкі веснік. – 2006. – 25 лістап.
Родам з-пад Разані
У тыле таксама кавалі Перамогу
Марыя Фёдараўна Фаміна была вельмі ўзрушана ўвагай да яе: ” Я не ваявала, я толькі працавала, цяжка і многа…” Калі яна распачала свой расказ пра ваенныя гады, падумалася: і ў тыле быў свой сапраўдны фронт, на якім людзі паказвалі прыклады працоўнага гераізму.
Дзяўчына родам з-пад Разані закончыла сярэднюю школу і марыла вучыцца ў Маскве. Але усё перакрэсліла вайна. Неўзабаве пайшоў на фронт бацька, які працаваў бухгалтарам на торфапрадпрыемстве. Дома — матуля і чацвёра малодшых братоў і сясцёр, якія ўжо вельмі хутка спазналі, што та-кое голад. I Марыя прыняла рашэнне ісці працаваць на тор-фапрадпрыемства. Ведала, будзе нялёгка, але разумела, што яна не толькі зможа падтрымаць сям’ю, але і ўнясе свой, хоць маленькі, уклад у абарону Айчыны.
Адгружаныя вагоны торфабрыкету ішлі на Іванаўскую і Камсамольскую цеплаэлектрастанцыі, якія выпрацоўвалі электраэнергію для ваенных заводаў і фабрык, дзе днём і ноччу шылі абмундзіраванне для салдат. Каб спаўна ацаніць важнасць работы, якую выконвала дзяўчына, на імгненне можна ўявіць сабе, што спынена пастаўка паліва на цепла-электрастанцыю… Дапусціць такога было нельга, і Марыя побач з многімі жанчынамі і падлеткамі па 12 гадзін у суткі працавала не складаючы рук. іншы раз, калі не хапала людзей, заставалася на працоўным месцы і на наступную змену. Вельмі цяжка было зімой 1942-га года: лютай выдалася яна. Фрэзерным торфам, брыкетамі напаўнялі 60-тонныя вагоны, Марыі тады было даручана кантраляваць паўнату загрузкі. Рукі прымярзалі да жалеза, а яна з ліхтаром карабкалася па вагонах, вызначала, якія яшчэ патрэбна папоўніць палівам: недагруз мог быць расцэнены як шкодніцтва.
Калі выпадала магчымасць пайсці дамоў і адпачыць некалькі гадзін, гэта было шчасцем: падала на ложак, іншы раз не паспеўшы аддаць матулі хлебныя картачкі. А яны былі для сям’і багаццем: 800 грамаў хлеба не атрымліваў ніхто, акрамя рабочых торфапрадпрыемства. Праўда, быў гэты праснак не самым смачным, жытнёвым, з невядомымі прымесямі, вельмі хутка чарсцвеў, станавіўся нібы каменны. Часта ў дзяцей балелі жываты пасля ежы. Але гэта было лепш, чым голад. Да таго ж усе разуме-лі, што лепшае адзенне, лепшы хлеб патрэбен там, дзе кожную мінуту рвуцца бомбы, – на перадавой.
У 1943 годзе ў сям’ю, якая верыла ў Перамогу і чакала сустрэчы з бацькам, прыйшоў жалобны франтавы трохвугольнік: геройскі загінуў у адным з баёў… Трагедыю перажывалі і старэйшыя, і малодшыя. Усе разумелі, што больш спадзявацца няма на каго, трэба старацца выжываць самастойна. Калі было асабліва цяжка, дзеці перачытвалі бацькавы лісты з фронту, у якіх ён пісаў: ” Вы шчаслівыя, дзеці, бо маеце дах над галавой, не блукаеце па ваенных дарогах. Гэта вельмі страшна, калі дзеці на вайне…”
Марыя з надзеяй чакала вясны. Не было цёплай вопраткі, усё лепшае памянялі на прадукты. У сакавіку цягнулі з матуляй саначкі з бульбай аж 20 кіламетраў: у адным з населеных пунктаў пашчасціла зрабіць добры абмен, і нейкі час сям’я не галадала.
Да канца вайны падраслі малодшыя, вельмі пастарэла маці, і ўсе яны, па сутнасці, былі на руках Марыі. А яна старалася выстаяць. На вытворчасці, якая працавала для фронта і для Перамогі, Марыя Фаміна таксама была ў ліку першых. Гэта цяпер, успамінаючы былое, думае-га-дае, адкуль толькі браліся сілы так многа і цяжка працаваць. А тады, па першым клічы, пасля бяссонных начэй, толькі што адпрацаванай змены, ізноў ішла на завод. Такая самаахвярнасць, адданасць, мужнасць, гатоўнасць да подзвігу – у характары нашых жанчын. У 1945 годзе Марыя Фёдараўна Фаміна была ўзнагароджана медалём “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 г.”.
Марыя стала прыкладам для малодшай сястры, якая закончыла школу камітэта дзяржаўнай бяспекі і разам з мужам была накіравана на работу ў Заходнюю Беларусь, трапіла ў Ляхавічы. А з ёй пераехала і сям’я. Водгукі вайны былі яшчэ чутны: праводзіліся аблавы на бандытаў, аднаўлялася разбураная вайной народная гаспадарка. Вельмі патрэбныя былі спецыялісты ва ўсіх галінах, у тым ліку і ў фінансавай. Марыя Фёдараўна, якая даўно марыла асвоіць прафесію свайго бацькі, нарэшце стала бухгалтарам, працавала ў банку. Выгадавала дачку, мае ўнука. Яна дачакалася ціхай, спакойнай старасці, у яе ёсць усё, чаго можна пажадаць. Але і сёння памятае смак таго ваеннага праснака, і на стале ніколі не прападае ніводнай крошачкі: яна ведае цану хлеба.
Аліна Лапіч
Лапіч, А. Родам – з-пад Разані: [пра працоўны подзвіг Марыі Фёдараўны Фаміной] / Аліна Лапіч // Ляхавіцкі веснік. – 2010. – 21 крас. – С. 2.
Ішла дзяўчына па вайне
Жанчына і вайна. Здавалася б, два несумяшчальныя паняцці. Але яны, матулі, сёстры. Бабулі, жонкі, на роўных з мужчынамі прайшлі праз усе цяжкасці ваеннагэ ліхалецця: голад і холад, жудасную фашысцкую акупацыю, канцэнтрацыйныя лагеры. Жанчыны былі на перадавой, у партызанскіх атрадах, падполлі, выносілі раненых з поля бою, не ведаючы стомы працавалі ў тыле. А яшчэ верылі, любілі і чакалі…
Вялікая Айчынная вайна застала 17-гадовую Галіну Шумілаву ў Карэліцкім (тады Баранавіцкім) раёне. Яна, як і яе землякі, на сабе адчула што такое фашысцкая акупацыя. Была вязнем Маладзечанскага канцэнтрацыйнага лагера, але адтуль Галіне пашчасціла ўцячы. Потым разам з бацькам смелая дзяўчына трымала сувязь з партызанамі: прыносіла звесткі пра ворага, забяспечвала адзеннем і дастаўляла прадукты хар-чавання. “Было страшна, але злосць на фашыстаў, якія тапталі нашу зямлю, забівалі, катавалі старых, нямоглых, дзяцей, была мацнейшай. Мы верылі ў Перамогу”, – гаворыць Галіна Максімаўна.
Апошняя вясна Вялікай Айчыннай вайны для яе памятная на ўсё жыццё: Галіна стала салдатам Чырвонай Арміі і ў якасці старшага пражэктарыста была накіравана ў зенітна-пражэктарную часць, якая дыслацыравалася пад Беластокам. Яна абавязана была назіраць за небам і зямлёй і ў выпадку варожай атакі папярэджваць байцоў. Яфрэйтар Галіна Шумілава выдатна спраўлялася з заданнем.
3 лета 1945 года яна на мірнай працы. У далёкім 1957 годзе разам з мужам Іванам Міронавічам пераехалі ў Ляхавічы.
Сёння Галіна Максімаўна, якой ужо за 80 гадоў, стараецца быць у курсе падзей, што адбываюцца ў краіне і ў свеце. Яе час-та наведваюць і не даюць сумаваць троедзяцей і шасцёра ўнукаў. Галіна Шумілава пражыла быццам бы звычайнае для яе пакалення жыццё. Але і сёння, праз 65 гадоў пасля таго, як адгрымелі апошнія выбухі той далёкай вайны, здараецца, за-гараецца ноччу святло ў кватэры дома № 37 па вуліцы Леніна – прачынаецца былая франтавічка ад страшных сноў, у якіх вяртаецца да яе вайна…
На парадным адзенні яфрэйтара Галіны Шумілавай шматлікія ўзнагароды – адзнакі за смеласць, рашучасць і любоў да Радзімы. Калі яна крочыць у святочнай калоне ветэранаў, чуе, як звіняць ордэны і медалі на парадным адзенні. Калі прыслухацца, – нібы гучыць перасцярога і наказ будучым пакаленням: “Мір трэба берагчы!” Светлага блакітнага неба і шчасця ўсім жадае былы яфрэйтар і ў гэтыя вясновыя дні.
Ішла дзяўчына па вайне : [Галіна Шумілава] // Ляхавіцкі веснік. – 2010. – 6 сак. – С. 2.
Фронт Галіны Шумілавай
Яе вайна застала на радзіме. Працавала ў Цырыне (вёска непадалёк яе роднай Кайшоўкі, тады Баранавіцкага, цяпер Карэліцкага раёна) начальнікам паштовага аддзялення. Сем класаў пры Польшчы лічылася добрай адукацыяй, таму і даверылі такую адказную пасаду яшчэ юнай дзяўчыне.
— Памятаю, як ішлі танкі, грукаталі, падскокваючы на колах, кулямёты, — пачынае Га-ліна Максімаўна Шумілава.
“Усім савецкім служачым за-тавацца на сваіх месцах да апошняга”, — быў загад зверху. Ледзь паспелі на цырынскай пошце знішчыць дакументы, з якіх немцы маглі пачэрпнуць для сябе карысную інфармацыю. Вайна — да ўсяго і праверка на кемлівасць і спрытнасць: хвіліна прамаруджвання магла каштаваць жыцця. На гэты раз, слава Госпаду (тады і было — што спадзявацца на Бога), абышлося.
Дабралася дамоў і адразу трапіла ў “лапы” ворага: немцы збіралі па хатах моладзь вывезці на работы ў Германію. Бацька за дачку ўступіўся. Семнаццаты гадок усё ж, зусім малая. Куды? Навошта?.. I на гэты раз пашанцавала.
— Ой, нам, можна сказаць, пашанцавала. А суседнюю вёску Шчонава — у сямі кіламетрах ад нас — спалілі дашчэнту, — чарадою ўсплываюць “балючыя” ўспаміны.
Так у 41-42 гадах і жылі кайшоўцы ў пастаянным страху (між іншым, як і паўсюдна). Толькі завітаюць чужынцы ці бамбёжка пачнецца — хто ў склеп, хто ў лес. А фашысты, пачвары, “абяруць да ніткі”, нічога не пакінуць.
Неяк падчас чарговага паветранага набегу варожы снарад упаў прама на хлеў дзядзькі-аднавяскоўца і не разарваўся. Гаспадар узрада-ваўся. А немец, які аказаўся побач, са злосці расстраляў небараку.
У 43-м зноў навісла пагроза: немцы мелі патрэбу ў рабочай сіле. З’явіцца на зборачны пункт загадалі і Галіне. Людзі ішлі на ўсякія хітрыкі. Так, ведаючы боязь немцаў падхапіць якую-небудзь хваробу, дзяўчына нацерла кісці рук малачком дзьмухаўца. Хоць было і балюча, бацька загадаў: “Цярпі, раптам дапаможа”. Замест Галіны вырашылі ўзяць бацьку.
— Яго не чапайце, забірайце мяне, – кінулася прасіць дачка.
… Страшныя халодныя сцены баракаў, трох’ярусныя нары, клапы, баланда на вячэру — гэта быў Маладзечанскі канцэнтрацыйны лагер. Кожную раніцу ўсіх выганялі на работу. Да Галіны ж першыя дні немцы былі “літасцівыя”, працаваць не прымушалі, страшыліся: вынікі ад дзьмухаўца былі навідавоку. Успухлыя, раз’едзеныя рукі доўга не зажывалі. Ноччу ўвогуле немагчыма было трываць болю. Аднак гэта быў хіба што адзіны шанц выведаць сітуацыю навокал: хворым час ад часу дазвалялі выходзіць на тэрыторыю лагера. Нагледзеўшы зручны шлях да пабегу, Галіна з групай з пяці аднавяскоўцаў пакінулі злашчаснае месца іх, на шчасце, нядоўгага знаходжання.
Адкрытая мясцовасць і жаданне хутчэй дабрацца дамоў падшпорвалі. Пераначавалі ў сцірце сена, на якую выпадкова натрапілі ў полі. Дайшлі да Нёмана — заглянулі ў першую ж хату. Тут папярэдзілі: “Асцярожна, немцы”, і падказалі жанчыну, якая перапраўляе на той бераг ракі.
На тым беразе сапраўды было ціха: не дзіўна, Налібоцкая пушча з яе топкімі балотамі палохала фашыстаў. Дапусціш нязначную бяспечнасць — і цябе зацягнула.
Толькі выйшлі з лесу — насустрач нейкія людзі. Няўжо немцы? Аказалася — свае, партызаны. Далі хлеба і направілі ў патрэбным накірунку.
Дамашнія ўзрадаваліся: жывая! Хлопцы, з якімі ўцякалі, адразу пайшлі ў партызаны. Галіна ж з бацькам трымалі з імі цесную сувязь: прыносілі звесткі, забяспечвалі соллю і адзеннем. Справа была рызы-коўная. Адна кайшоўка па неасцярожнасці жыццём паплацілася.
— Закрылі ў бочцы і штыкамі калолі. Зверы. Нехта данёс (былі ж і нямецкія выслужнікі), — гнеўна прамовіла жанчына.
Жнівень 44-га. Даносіліся чуткі: “Хутка канец вайне”, “Мы пераможам”. Галіна ўладкавалася на пошту ў Баранавічах, як прыйшоў загад дзяўчат мабілізаваць радысткамі на фронт. Але да абяцанай радысткі справа чамусьці не дайшла: адправілі ў зенітна-пражэктарную часць пад Беласток. Абавязкам дзяўчыны было пільна назіраць за небам і зямлёй радыусам у 50 метраў і ў выпадку варожай атакі папярэдзіць байцоў. На франтавой памяці выпадкі — разнастайныя. Сумныя, калі хавалі саслужыўцаў (найчасцей часавых), што пацярпелі ад рукі варожага лазутчыка. Здаралася і смешнае. Праверка, як кажуць, лішняя абачлівасць. Вось і пажартавалі байцы над Галінай, калі на пасту стаяла: “сыгралі” немца. А яна неадступна: “Кажы пароль”. Увогуле, дзяўчына была кемлівая. Паказалі раз-другі, як з аб’ектам абыходзіцца і… Да яфрэйтара даслужылася — магла і да лейтэнанта, але вайна неўзабаве скончылася.
Што гэта я неяк з сумам — радасць жа! У нечаканае “Перамога!” напачатку не верылася. Няўжо ўсё?!
Прапаноўвалі застацца ў воінскай часці. Але Галіна адмовілася. Вярнулася дамоў. Тыдзень пагасцявала ў бацькоў. Далейшы лёс быў звязаны з Гарадзішчам (працавала на складзе ў быткамбінаце). Тут сустрэла сваё каханне — Івана Міронавіча. Па прозвішчу — бо пасада абавязвала — начальнік крымінальнага вышуку.
У Ляхавічы пераехалі толькі ў 57-ым годзе: мужа перавялі сюды. Уладкавалася прадаўцом.
Сёння Галіна Максімаўна на пенсіі. У лютым 80-гадовы юбілей справіць. Жыве адна (гаспадара два гады як не стала), але часта наведваюцца дзеці і ўнукі. Ды і яна няпрэч іншы раз да іх у госці выбрацца. Пакуль здароўе дазваляе.
Па жыцці Галіна Максімаўна — аптымістка. Дакладней, была заўсёды такою. Актыўна ўдзельнічала ў рэпетыцыях і выступала з канцэртамі хору ветэранаў “Сівізна”. Але жыццё, бывае, наносіць раны, якія доўга не за-гойваюцца…
Калі-нікалі яна заглядае ў шафу, каб парадны касцюмчык са шматлікімі медалямі і ордэнам да твару прыкласці. Ну, бы ў 45-м! Толькі маршчынкі з’явіліся, валасы пасівелі…
Надзея Садоўская
Садоўская, Н. Фронт Галіны Шумілавай / Надзея Садоўская // Ляхавіцкі веснік. – 2004. – 24 студз. – С. 2.