Сядзібна-паркавы ансамбль у вёсцы Каранеўшчына

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Сядзібна-паркавыя ансамблі Ляхавіцкага раёна >>>

1Колішні фальварак роду Марціноўскіх. Да 1939 года сядзіба належала роду Лопатаў. Пасля 2-й сусветнай вайны ў маёнтку размяшчаліся школа, пасля кантора сельгастэхнікі, сельгасхіміі і, нарэшце, праўленне мясцовага калгаса. Захаваліся палац, часткова парк. Ансамбль займаў роўную плоскую тэрыторыю плошчай каля 4 га.

Каранеўшчына // Несцярчук, Л. М. Замкі, палацы, паркі БерасцейшчыныКоженевщина // Федорук, А. Т. Старинные усадьбы БерестейщиныМіраў, Дз. Лопаты. Гісторыя высакароднага сямейства

Каранеўшчына

Korzeniewszczyzna
Кореневщина

Колішні фальварак роду Марціноўскіх . Да 1939 г. сядзіба належала роду Лопатаў. Пасля 2-й сусветнай вайны ў маёнтку размяшчаліся школа, пасля кантора сельгастэхнікі, сельгасхіміі і, нарэшце, праўленне мясцовага калгаса. Захаваліся палац, часткова парк. Ансамбль займаў роўную плоскую тэрыторыю плошчай каля 4 га.

Цэнтрам кампазіцыі з’яўляецца мураваны сядзібны дом асіметрычнай складанай канфігурацыі, прадстаўлены аб’ёмамі рознай велічыні. Палац мае два паверхі, трэці мансардны. Цэнтральны фасад акцэнтаваны масіўным ганкам, размешчаным не па сярэдняй восі палаца, a з левага боку. Ганак мае адкрыты характар, абкружаны масіўнымі мураванымі калонамі. Дах быў накрыты жалезам. Праёмы вакон прамавугольныя.

Паркавы фасад палаца па цэнтры вылучаны высокім неглыбокім рызалітам, завершаным зверху трохвугольным шчытком. Па цэнтры рызаліта на ўзроўні 2-га паверха размешчаны балкон з балюстрадай.

Палац быў пабудаваны ў канцы XIX ст., неаднаразова і часткова перабудоўваўся, але ў асноўным захаваў аўтэнтычнасць. У савецкі час да асноўнага аб’ёму з правага боку дабудавана двухпавярховая прыбудоўка.

Кампазіцыя парку моцна парушана.

Уязная алея абсаджана ліпамі, сустракаюцца адзінкавыя дрэвы мясцовых парод.

Захаваўся адзін экзэмпляр лістоўніцы, якая расце побач з палацам па цэнтры тыльнага фасада.

Сажалка невялікая, прамавугольнай формы, нядаўна была ачышчана.

Палацава-паркавы ансамбль мае перспектыву выкарыстання, патрабуе ўзяцця на ўлік і пад ахову дзяржавы.

Каранеўшчына // Несцярчук, Л. М. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х-ХХ стагоддзяў. – Мінск: БЕЛТА, 2002. – С. 220-221.

Коженевщина

Владение рода Лопоть. В 1847 г. его унаследовал Ромуальд Лопоть, коллежский секретарь. Земельные угодья имения составляли 150 десятин. В начале XX в. имение перешло сыну Витольду.

Усадьба заложена Ромуальдом Лопотем. Центром композиции является усадебный дом, двухэтажное кирпичное оштукатуренное здание (28х11 м), состоящее из нескольких объемов. Стены без членений и декора, углы имеют руст. Вход с парадной стороны выделен верандой на пяти массивных колоннах. Парковый фасад имеет ризалит с балконом, опирающийся на два граненых столба.

Построение парадной части усадьбы необычно. К дому по краю партера ведет неширокая липовая аллея (ширина 6 м, деревья в ряду через 3 м). Она являлась одновременно частью левого боскета с садом. В связи с угловым размещением главного входа перед ним на партере не было круга. Он размещался за домом, обеспечивая разворот и обратный выезд транспорта.

Параллельно главной въездной аллее с другой стороны партера проходила вторая аллея, ведущая к хозяйственному двору с разными строениями утилитарного назначения, включая мельницу. Дом окружали деревья, растущие на газоне. Сохранились единичные липы, клены и лиственница европейская.

Здание усадебного дома хорошо сохранилось. В нем располагаются сельхозхимия, сельский клуб и биб­лиотека.

Ромуальду Лопотю с 1862 г. принадлежало также небольшое (150 десятин) имение Тафелин (Теофилин), известное по статистическому описанию за 1859 г. как владение И.Казимировой. Затем его унаследовал сын Витольд. По планировке усадьба была схожа с Вошковцами. Усадебный дом, небольшое деревянное здание, разрушен в 1990-е гг. В полуразрушенном состоянии оказались хозяйственные сооружения. О бывшем имении теперь еще напоминает въездная кленовая аллея, зарастающий пруд, старые деревья парка и сада с черешнями, сиренью и защитной линейной посадкой по периметру.

Владельцы имений покоятся на даревском кладбище недалеко от захоронений Бохвицов. Среди них создатель усадеб Ромуальд и его жена Александра, умершая в 1861 г. в возрасте 37 лет; их дети Анна, Витольд и Стефан, умерший в 1931 г.

Коженевщина // Федорук, А. Т. Старинные усадьбы Берестейщины / А. Т. Федорук. – Минск: Беларуская энцыклапедыя, 2004. – С. 521-522.

Лопаты. Гісторыя высакароднага сямейства

Прадстаўнікі старажытнага шляхецкага роду Лопатаў здаўна пражывалі на беларускіх землях, займаючы адказныя дзяржаўныя пасады ў Вялікім княстве Літоўскім. Яны былі дзяржаўнымі чыноўнікамі, ваеннымі, землеўладальнікамі, урачамі. Аднак, пра жыццё гэтых людзей, чые лёсы былі цесна звязаны з гісторыяй Ляхавіцкага краю, да нядаўняга часу было вядома вельмі мала. Прасачыць гісторыю гэтага арыстакратычнага сямейства дапамагла звычайная электронная перапіска.

Лопаты вядуць сваю радаслоўную з ХVІ стагоддзя. Самай яркай асобай у родзе быў Міхаіл Лопат, сваяк і саратнік знакамітага Караля Станіслава Радзівіла (“Пане Каханку”). Міхаіл займаў пасаду літоўскага абознага, выбіраўся паслом на сэйм, быў удзельнікам сумна вядомых шляхецкіх канфедэрацый, дзейнасць якіх прывяла ў канцы ХVІІІ стагоддзя да раздзелаў Рэчы Паспалітай. Лёс Міхаіла Лопата склаўся не самым лепшым чынам. З-за марнатраўства жонкі ён страціў свае ўладанні, а яго сын вымушаны быў жыць пры двары князёў Радзівілаў.

А потым упамінанняў пра гэты шляхецкі род не было каля пяцідзясяці гадоў. І толькі ў сярэдзіне пазамінулага стагоддзя Лопаты зноў нагадалі пра сябе. Вядома, што ў 1847 годзе калежскі сакратар Рамуальд Лопат атрымаў у спадчыну ў Мінскай губерні невялікі маёнтак Каранеўшчына (зараз гэта вёска Ляхавіцкага раёна) і пабудаваў там сядзібу, цэнтрам кампазіцыі якой стаў двухпавярховы цагляны дом. У Рамуальда і яго жонкі Аляксандры было шасцёра дзяцей, але бацькоўскі маёнтак атрымаў у спадчыну толькі сын Вітольд.

Некалькі месяцаў таму аўтар гэтага артыкула пазнаёміўся ў Інтэрнэце з праўнучкай Вітольда Лопата Марыяй Касінай, якая жыве ў Канадзе. Марыя і яе родныя ветліва згадзіліся прадаставіць для публікацыі ў Беларусі ўнікальныя матэрыялы з сямейнага архіва, фотаздымкі і ксеракопіі дакументаў, якія расказваюць пра лёс тагачасных уладальнікаў Каранеўшчыны.

Да канца ХІХ стагоддзя Лопаты знаходзіліся ў цесных сваяцкіх сувязях з родам Шалевічаў. Згодна сямейных традыцый, Вітольд Лопат ажаніўся з Ганнай Шалевіч. Іх дзеці — Вітольд-малодшы (1893-1966), Стэфан (1891-1931) і Яніна (1892-1957) — сталі апошнімі гаспадарамі радавых маёнткаў.

Маёнтак у Каранеўшчыне атрымаў у спадчыну Вітольд-малодшы, таму што па адукацыі быў аграномам. Вітольд як добраахвотнік удзельнічаў у вайне 1920 года і быў удастоены вельмі ганаровай узнагароды — ордэна Virtuti Militari. Пасля заканчэння вайны і ўваходжання заходнебеларускіх земляў у склад польскай дзяржавы ён вярнуўся ў свой маёнтак і ажаніўся. У Каранеўшчыне Вітольд вёў жыццё тыповага памешчыка сярэдняга дастатку, займаючыся сельскай гаспадаркай і камерцыяй, прадаваў разам з жонкай малочныя прадукты.

Лёс Стэфана быў больш рамантычным. Ён атрымаў медыцынскую адукацыю і таму ў час Першай сусветнай вайны быў прызваны ўрачом у расійскую армію. На вайне Стэфан сустрэў сваё каханне. У шпіталі, у які ён атрымаў назначэнне, працавала дзяўчына па імені Марыя. Яна паходзіла з багатага баронскага роду фон Фелькерзамаў, што валодаў уласным замкам у Прыбалтыцы. Дапамагаць параненым салдатам лічылася дастойным заняткам для дзяўчат са знатных сем’яў, таму калі пачалася вайна, яна вырашыла стаць міласэрнай сястрой. Паміж маладым ваенным урачом і яго падначаленай узнікла глыбокае пачуццё. Стэфан і Марыя рашылі ажаніцца, аднак, сутыкнуліся з моцным супрацьдзеяннем з боку сваіх бацькоў. Фон Фелькерзамы лічылі падобны шлюб мезальянсам, супраць жаніцьбы выступалі і Лопаты, якія жадалі іншага лёсу сыну. Аднак, Стэфан і Марыя паступілі як сапраўдныя героі рамантычных гісторый: нягледзячы на забароны родных, яны сталі мужам і жонкай і пачалі будаваць уласнае жыццё.

Пасля заканчэння вайны Стэфан Лопат атрымаў па завяшчанні бацькі грошы на адкрыццё ўласнай клінікі і пераехаў жыць у Брэст. Па спецыяльнасці ён быў хірургам і гінеколагам, лячыў жыхароў горада, а таксама хворых з навакольных вёсак. Ён быў вопытным спецыялістам і карыстаўся вялікай павагай як сярод пацыентаў, так і сярод персаналу клінікі. Да прыкладу, сям’я Лопатаў захоўвае гісторыю пра тое, як Стэфан, знаходзячыся ў Каранеўшчыне, прааперыраваў мясцовага селяніна. У хворага быў заварот кішак, і транспарціроўкі ў бальніцу ён мог не вытрымаць. Стэфан загадаў сабраць усе маючыя ў вёсцы газавыя лямпы і пры іх святле зрабіў аперацыю, чым выратаваў свайго пацыента.

У Брэсце ў Стэфана і Марыі нарадзіліся дочкі Ірына, Данута і Ала. У 1924 годзе сям’ю напаткала вялікае няшчасце: у маленькай Алы выявілі страшнае захворванне — запаленне абалонак галаўнога мозгу. Дзяўчынку не змаглі выратаваць, і яна літаральна згарэла ад хваробы, пражыўшы ўсяго тры гады. Сёстры Ірына і Данута былі выхаваны ў розных традыцыях. Ірына была любімай дачкой Марыі, у жылах якой цякла нямецкая кроў, і таму выхоўвалася ў нямецкім стылі. Данута была прывязана да бацькі і выхавана Стэфанам і яго сваякамі ў польскіх традыцыях. Маці даволі холадна адносілася да малодшай дачкі. Стэфана Лопата вельмі засмучала абыякавасць жонкі да Дануты, і, у рэшце рэшт, ён вырашыў аддаць яе ў школу пры манастыры сясцёр назарэтанак у Варшаве, дзе Данута правяла адзінаццаць гадоў. На летнія канікулы яна рэгулярна прыязджала ў Каранеўшчыну і суседнюю з ёй сядзібу Фларыянава, дзе ў той час жыла з мужам яе цётка Алена Бохвіц, якая клапацілася пра пляменніцу і стала для яе другой маці. Марыя фон Фелькерзам-Лопат па-ранейшаму цікавілася выключна старэйшай дачкой Ірынай, разам з якой кожны год праводзіла летнія канікулы ў сваіх сваякоў у Германіі.

У красавіку 1931 года сям’ю Лопатаў напаткала новая трагедыя: Стэфан Лопат, які ўсё жыццё прысвяціў лячэнню хворых, памёр з-за ўрачэбнай памылкі. Прычынай смерці сталі ўскладненні пасля няўдачна зробленай яму аперацыі. Пахавалі Стэфана на старых каталіцкіх могілках у вёсцы Дарава. Яго смерць стала сапраўднай сямейнай трагедыяй і шокам для супрацоўнікаў яго клінікі. Пазней дачка Данута напісала наступны верш:
“О, дараўскія могілкі! Вы хаваеце магілы спачыўшых нашых братоў і сясцёр. І так балюча робяць свежыя магілы, прыпаміная мне гроб бацькі маяго. Каханы тата, хоць зоркі і месяц так на небе свецяць не бачу больш я позірку твайго…”

Стэфан стаў апошнім з Лопатаў, пахаваным на беларускай зямлі.
Зараз Лопаты пражываюць у Канадзе, Польшчы і Германіі. Старэйшай прадстаўніцай сямейства з’яўляецца Ганна Францкевіч-Лопат, дачка апошняга ўладальніка Каранеўшчыны. Яна неаднойчы наведвала Беларусь, апошні раз — больш за сем гадоў назад. Дзякуючы яе старанням, былі добраўпарадкаваны фамільныя пахаванні на могілках у Дараве. Была яна і ў бацькоўскім доме, доўга ўспамінаючы потым пра добразычлівы прыём, аказаны супрацоўнікамі бібліятэкі, створанай у будынку былога радавога гнязда Лопатаў.

Дзмітрый МІРАЎ,
г. Баранавічы.

Міраў, Дз. Лопаты. Гісторыя высакароднага сямейства / Дзмітрый Міраў // Ляхавіцкі веснік. – 5 лютага. – С. 4.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed