Хоры. Народны акадэмічны хор настаўнікаў

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Культурнае жыццё Ляхавіччыны >>> Хоры

 

Народны акадэмічны хор настаўнікаў
Лапіч, А. Песня застанцца з чалавекамМарчык, С. На сцэне – народны хор настаўнікаў

 

ПЕСНЯ ЗАСТАЕЦЦА З ЧАЛАВЕКАМ

Ох, і мастакі ж бываюць “кінуць слоўца”. Прыдумаў нехта некалі выраз: “застойны перыяд ”. I сэнс пэўны ўклаў: моў, не было ходу дэмакратычным ідэям. А я асабіста сумую па тым часе, бо быў ён самы, што ні ёсць, стабільны, плённы і багаты. Людзі працавалі, стваралі натхнёна і шчыра ваўсіх сферах жыцця. У тым ліку і ў мастацтве. Памятаеце, гаварылі: “умеюць працаваць, умеюць і адпачываць ”. Гэта адносілася якраз да самадзейнай мастацкай творчасці. Няхай сабе часта “па разнарадцы ”, але амаль у кожным працоўным калектыве ствараліся гурткі мастацкай самадзейнасці, а на раённыя, абласныя агляды-конкурсы збіралася столькі людзей яблыку не было дзе ўпасці…

Іменна тады, у пачатку васьмідзесятых гадоў, і быў створаны хор настаўнікаў горада Ляхавічы. Ініцыятарам і натхняльнікам у гэтай справе выступіў дырэктар музычнай школы Уладзімір Карцаў. Сам прафесійны музыкант, які шчыра захапляўся мастацтвам, у тым ліку і песенным, ён збіраў вакол сябе такіх жа зацікаўленых людзей, каб вучыць дзяцей прыга- жосці, развіваць маладыя таленты. Яны і склалі аснову хору, які віда- вочна пераўзыходзіў па свайму майстэрству многія іншыя самадзейныя калектывы раёна. Калі ўзяліся за далейшае ўмацаванне, то выявіліся перспекгывы яшчэ большыя, чым планавалі. На праслухванне прыйшло шмат жадаючых, і што ні голас то багацце. I зноў паўстала пытанне: знайсці кіраўніка чалавека зацікаўленага, таленавітага, такога, каб умеў працаваць з людзьмі. Якраз у гэты час закончыў Баранавіцкае музычнае вучылішча Уладзімір Стыкуць. Яшчэ свежымі былі ў памяці ўрокі, і, зразумела ж, меркаванні пра выкладчыкаў. Сапраўдным талентам, майстрам у сваёй справе ўсе лічылі Анатоля Немца. Іменна свайго настаўніка і прарочыў у кіраўнікі хору выпускнік.

Ацаніўшы магчымасці калектыву, Анатоль Канстанцінавіч адразу даў яму прафесійную накіраванасць: ствараўся акадэмічны хор першы ў раёне, адзін з нямногіх у вобласці. Настаўнікі, выкладчыкі, з якіх большасць мелі музычную адукацыю, настойліва вучылі свае партыі. Цудоўныя галасы-самародкі астатніх удзельнікаў хору шліфаваліся да прафесійнага ўзроўню. Непераўзыдзена гучалі галасы Любові Мікуліч, Зінаіды Галёта, Галіны Івашкевіч, Якава Мурзіча, Уладзіміра Карцава, Уладзіміра Стыкуця, ВіктараЖука, Віктара Кабылкіна, Людмілы Жукавай, Галіны Ярац, Людмілы Дзенісенка… I літаральна за чатыры месяцы калектыў стаў асабліва выдзяляцца сваім майстэрствам. Хор запрасілі здымацца на Брэсцкую кінастудыю. Як раз там прысутнічалі славутыя знаўцы беларускай народнай творчасці Роўда і Цітовіч. Нават і іх здзівілі ляхавіцкія таленты. Тады калектыву было прысвоена званне народны.

Безумоўна, такі хуткі поспех натхняў спевакоў. Жадаючых стаць удзельнікамі хору было шмат: адбіралі людзей на конкурснай аснове. Але ж і працаваць даводзілася! Анатоль Немец выкладваўся на кожнай рэпетыцыі і такой жа аддачы патрабаваў ад усіх. У выніку кожная партыя гучала прафесійна. А ў рэпертуары былі творы даволі складаныя: Пятрова “Гімн Леніну”, беларуская народная песня “Чорныя вочкі”, “Яшчэ не закончылася вайна”. Хоры а капэла (без музычнага суправаджэння) гучалі Шумана “Вячэрняя зорка”, Хаўхлянцава “Вочы Беларусі”. Гэтая манера выканання зачароўвала. Настолькі чыста, зладжана, прыгожа гучалі галасы, што хацелася слухаць іх зноў і зноў. Хоць, дарэчы, нельга зменшыць і ролю музычнага суправаджэння баянаў Мікалая Дзенісенкі і Якава Мурзіча. Бо гэта былі сапраўдныя віртуозы, прафесійнае майстэрства якіх непараўнальнае. Хлопцы ігралі, імправізавалі на музычных інструментах здавалася і душой. А ў дабавак, як спявалі! Калі саліравалі Якаў Мурзіч і Зінаіда Галёта, то зусім забывалася, што на сцэне свае, добра знаёмыя людзі, а не прафесіяналы…

Акадэмічны хор настаўнікаў горада Ляхавічы чулі паўсюдна ў вобласці. I ўсе захапляліся яго майстэрствам. Асаблівы поспех меў калектыў тады, калі выступаў разам з духавым аркестрам, якім кіраваў на той час Юрый Лебедзеў. Дарэчы, і гэты калекгыў агрымаў праз год званне народны. Аб’яднанне ў творчасці двух выдатных калектываў падарыла людзям нямала твораў у цудоўным прафесійным выкананні. Кожныя тры гады хор і аркестр паспяхова пацвярджалі свае званні.

Жыццё пабудавана так, піто рана ці позна даводзіцца перажываць перыяд росту і падаення, асабліва ў людзей творчага асяроддзя. У хору настаўнікаў таксама былі нялёгкія дні. Мяняліся кіраўнікі, удзельнікі. Але заўсёды заставаўся касцяк творчага фарміравання самыя адданыя спевакі, якія, можна сказаць, не далі поўнасцю раскідацца калектыву. У якасці кіраўнікоў працавалі з хорам Віктар Кабылкін, Святлана Мініч. Але новае нараджэнне акадэмічнага хору адбылося тады, калі зноў працаваць з ім пачаў Анатоль Немец. Ён не ўтрываў, вярнуўся, каб працягваць справу і ў той жа час пачаць усё па-новаму. Тым болып, што і састаў хору абнавіўся, за выключэннем шасці чалавек, якія заўсёды былі верныя свайму захапленню. Шмат навічкоў дала школа мастацтваў, гімназія, СШ №2 шрада Ляхавічы. Прыемна, што з калектывам не хочуць разлучацца маладыя кадры, якім давялося быць яго ўдзельнікамі эпізадычна. Скажам, Марына Лабейка паступіла вучыцца ў акадэмію музыкі ў Мінску, але на выхадныя дні прыязджае, каб прыняць удзел у рэпетыцыях. Ірына Варвашэвіч вучыцца ў музычным вучылішчы ў Баранавічах і таксама імкнецца ў Ляхавічы, на спевы.

Сёння хор не менш прафесійны, як быў некалі. У рэпертуары вельмі складаныя, шматгалосыя творы. I якое цудоўнае гучанне! Старадаўні вальс “Бярозка”, шмат беларускіх песень, у тым ліку “Ой, ляцелі гусі з броду”, “Ой, у полі”. Адрадзіў акадэмічны хор выдатную песню нашага земляка Эдуарда Сіліцкага “Крыніца душы”, прысвечаную іменна гэтаму ж творчаму капектыву. I, бадай, ужо ўсе ведаюць песню Сяргея Саза- новіча на словы Кастуся Турко “Зямля ляхавіцкая” ў выкананні хору настаўнікаў. Сёння калектыў спявае пад акампанемент баяна Уладзіміра Сабалеўскага. Але каронны нумар песні хоры а капэла, дзе так стройна і чыста льецца мелодыя, чаруе і захапляе. Гэта і ёсць запаветная мара Анатоля Немца. Гэта яго расклад назаўтра.

Сёння акадэмічнаму народнаму хору настаўнікаў горада Ляхавічы спаўняецца 30 гадоў. Для творчага асяроддзя сталая дата, якая даказвае, што калектыў сапраўды прафесійны, творчы, прызнаны.

Аб гэтым з гонарам гавораць і яго ўдзельнікі-ветэраны. Але вяртаючыся ў гісторыю свайго творчага шляху, і яны шкадуюць “застойных часоў”. Бо іменна тады яны гастраліравалі са сваімі канцэртамі, іменна тады ім у апошні раз пашылі канцэртныя касцюмы.

Сёння, на вялікі жаль, майстэрства гэтагакалектыву амаль незапатрабаванае, хіба што запросяць выступіць на гарадскіх святах ці на аглядах-конкурсах. Эканамічна нявыгадна мець сёння і талент. Нават з абменным канцэртам не паедзеш у суседні раён: калектыў вялікі, а значыць накладныя транспартныя расходы…

I ўсё ж, песня застаецца з чалавекам. А творчы чалавек з песняй. Акадэмічны народны хор пад кіраўніцтвам Анатоля Немца жыве, знаходаіцца пастаянна ў тюрчым пошуку і дасягае ўсё новых і новых творчых вышынь. У дзень свайго юбілею на падмостках раённай сцэны будзе дадзены справаздачны канцэрт. Без “эканамічных” затрат для ўсіх, хто любіць і цэніць сапраўднае мастацтва. Дзякуй!

А. Лапіч.

Лапіч, А. Песня застанцца з чалавекам: [Народнаму хору настаўнікаў – 30 гадоў] / А. Лапіч // Ляхавіцкі веснік. – 2001. – 8 снежня (№ 95). – С.5

НА СЦЭНЕ – НАРОДНЫ ХОР НАСТАУНІКАЎ

Народнаму хору настаўнікаў горада Ляхавічы – дваццаць пяць. На ўрачыстасць з гэтай нагоды сабраліся яго ўдзельнікі і прыхільнікі.

Песня – неразлучная спадарожніца чалавека. Яна суправаджае яго ад першага позірку пасля нараджэння, ад першых крокаў і да апошняга шляху. Дзе песня, там і разуменне,шчырасць, там дабрыня пачуццяў. І трэба сказаць вялікі дзякуй тым, хто дорыць нам гэтыя незабыўныя сустрэчы з прыгажосцю.

Сваё музычнае віншаванне з нагоды юбілею паднесла срэбным, пявучым голасам знакамітая Людміла Ламака, кіраўнік народнага ансамбля „Крыніца”.

Хочацца сказаць шмат прыемных слоў у адрас тых, хто спявае ў народным хоры настаўнікаў. У 1975 годзе пасля заканчэння Баранавіцкага музвучылішча прыехаў да нас працаваць У.Ф. Стыкуць. Малады, энергічны дырэктар. У яго з’явілася ідэя стварыць такі хор сумесна з музычнай школай, дырэктарам якой быў і з’яўляецца У.І. Карцаў. Шмат год кіраваў хорам А.К. Немец. У 1977 годзе калектыву было прысвоена пачэснае званне „народнага”. І ўжо ні адзін канцэрт у горадзе не абыходзіўся без яго ўдзелу. Хор неаднаразова выступаў і ў Баранавічах, Брэсце, на песенных фестывалях, конкурсах.

На сцэну запрашаюцца самыя старэйшыя ўдзельнікі хору.

Талент і натхненне вызначаюць старасту калектыву Г.А. Ярац. Яна нарадзілася ў Жарабковічах, а гэтыя мясціны багатыя на песню. Настаўнікі музычнай школы на чале з У. І. Карцавым І.І. Маляр, Л.А. Жукава вучаць нашых дзяцей цудоўнаму свету музыкі, і, вядома, яны невыпадкова прыйшлі ў хор аднымі з першых. Ужо больш як чвэрць стагоддзя спяваюць тут Л.А. Расоха і А.К. Чаркасава. Абедзьве працуюць бухгалтарамі. Здавала ся б, што агульнага з мастацтвам у фізіка. Але завуч школы Жук больш як 20 гадоў самы актыўны ўдзельнік хору. Паядналі сваё жыццё з песняй, якая робіць іх заўсёды маладымі,   H.М. Новік, Г.К. Івашкевіч. 17 гадоў ужо спявае ў калектыве Л.І. Жукоўская. Вопытнымі спевакамі сталі  І.I.Пішч, І. Б. Клімашэўская, Е.Р. Сарокіна. Удзячнасці заслугоўвае старшыня райкома прафсаюза аддзела адукацыі Г.В. Кісель. Дзякуючы ёй многія выканаўцы і сёння не здрадзілі свайму выбару. Калектыў па праву лічыць сваімі ганаровымі ўдзельнікамі Г.П. Крыцука, М.В. Праневіч, Л.С. Касьміну, І.З. Якубца, якія ўжо на заслужаным адпачынку. Асаблівых слоў удзячнасці заслугоўвае дырэктар СШ №2 В. С. ІІрусевіч. Яна шмат робіць для таго, каб калектыў працягваў жыць. Мілагучнасць беларускіх песень захапляе Л.П. Шуляк, С.М. Карабухіну, Л.Л. Зелянеўскага, П.І. Ксёнжык, В.Н. Піваш, У.Я. Герасімава. Яны спяваюць у хоры больш як 10 гадоў.

Сярод маладзейшых выканаўцаў – А.П. Пашукевіч, Л.С. Касцюк, Г.М. Каліноўскі, А.Д. Крук, У. К. Крук, У.П. Валуй, М.І. Ламака, Т.В. Горбік, А.У. Пятух, І.М. Валасар. Зусім нядаўна ў калектыў прьшшлі – В.В. Яварчук, В.І. Ражкова, Т.М. Кунцэвіч, С.С. Марчык, В.П. Сокал, II.Л. Маслоўская, Г.А. Астроўская, Л.В. Касцюк, Е.С. Чайкоўская, Г.А. Бязвугая, II.В. Гараховіч, Л.М. Перацяцька, С.М. Варановіч.

Юбіляраў віншавалі „Народныя музыкі”, гурт „Пачатак”, народны духавы аркестр, выхаванцы дзіцячых садкоў №1 і №3, вучні школы-гімназіі, СШ №1. Са словамі ўдзячнасці да калектыву звярнуўся загадчык аддзела адукацыі А.I. Каваленка. Намеснік старшыні райвыканкома М.М. Куліцкі ўручыў хору, яго кіраўніку і старасце Ганаровыя граматы, а загадчык аддзела культуры У.К. Крук – падарункі ўсім удзельнікам.

С. МАРЧЫК.

Марчык, С. На сцэне – народны хор настаўнікаў: [Народнаму хору настаўнікаў – 25! ] / Соф’я Марчык // Ляхавіцкі веснік. – 1996. – 4 чэрвеня. – С.2.

 

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed