Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Літаратурная Ляхавіччына >>> Станкевіч Анатоль
«Калі твой боль загаворыць вершамі»
Анатоль СТАНКЕВІЧ. Нарадзіўся ў 1937 годзе ў вёсцы Жарабковічы Ляхавіцкага раёна. Скончыў сямігодку і Слонімскае рамеснае вучылішча чырванадрэўшчыкаў (1955). Працаваў у Архангельскай вобласці, служьгў у войску. 3 1959 года жыў і працаваў у Баранавічах. Тут скончыў вячэрнюю СШ і універсітэт рабселькараў пры гарадской газеце. Спачатку пісаў вершы на рускай мове. Узначальваў літаратурныя аб’яднанні “Плынь” (1972 — 1980) і “Ліра” (1989 — 1993). 3 1994 года працаваў сгаляром на Баранавіцкім станкабудаўнічым заводзе “Атлант” і стварыў літаб’яднанне “Жнівень”. Выдаваў вершаваныя кніжкі ў калектыўных зборніках “Добрыми глазами” і “Годы как реки”. У 1996 годзе пабачыла свет яго ўласная паэтычная кніга “На крыльях страдающей совести”. 3 часоў незалежнасці Беларусі пісаў на роднай мове. Трагічна загінуў ў 1999 годзе. Пахаваны ў вёсцы Жарабковічы. Зборнік беларускамоўных вершаў “СКРЫЖАЛІДАБРЫНІ” выдадзены ў Баранавічах грамадскай арганізацы- яй ”Творчае аб’яднанне “Святліца” ў 2010 годзе. Прадмова А Бакача. Рэдактар I. Лагвіновіч.
Калі пішаш пра чалавека, які пакінуў гэты свет. то спадзяешся, што хоць бы часова вяртаеш яго да цяперашняга жыцця з усім яго перажытым… Тым больш, калі гэты чалавек — творца, паэт, а да таго ж знаёмы табе.
Я ведаў Анатоля Станкевіча з сярэдзіны васьмідзесятых. Ён пісаў мне яшчэ ў вёску, не зважаючы на тое, што мы былі разнамоўнымі ў сваёй лі- таратурнай дзейнасці. Хоць і адчувалася, што роднай мовай яго была беларуская, але язык паэта быў пакрыты такім густым налётам простанароднага рускамоўя, пгго літаратурна-стылістычнаму ачышчэнню падлягала ўся яго чалавечая істота. I тое здарылася з прыходам суверэнітэту. Не раней, на жаль. А гэта значыць, што ўсё ж не духоўна-ўнутраныя, а знешнія (палітычна-грамадскія) абставіны змусілі яго вярнуцца да матчынай мовы. У звязку з гэтым сам паэт шчыра пры- знаваўся: “Вось яны, родныя словыі // Позна прыйшоў я да мовы. // Брыдка — ну хоць ты плач. // Матчына мова, прабач! // Родны гаротны Краюі // Дзякуй, што мову маю!..” А між іншым, яго вершы на рускай мове, на мой погляд, не горшыя, чым на беларускай. Хоць, шчыра кажучы, ні адной, ні другой мовай ён не валодаў настолькі дасканала, каб тое не праглядвалася ў вершаваных тэкстах і гаворцы. Як ні круці, а мова, асабліва для творцы, усё ж павінна быць запатрабаванай пастаянна (быць натуральнай і адзінадумнай), каб на ёй пісалася лёгка і абсалютна нязмушана… Нават візуальна адчуваецца, што многія свае раннія вершы аўтар перакладаў з рускай мовы, а не пісаў па-беларуску, не кажучы ўжо пра інтымны і індывідуальны працэс іх стварэння. Вось цудоўны верш А. Станкевіча, на- пісаны па руску:
Сюда праехал неспроста —
Жито! Жито колосится!
Здесь такая красота —
Есть где Богу помолиться.
А гэта ўжо штучны клон таго ж чатйрохрадкоўя ў аўтарскім бела- рускамоўным перакладзе:
Зацвілі рамонкі рко,
Жыта ў полі каласіцца…
Тут такая прыгажосць:
Ёсць дзе Богу памаліцца!
Мастацкая розніца відавочная і вычувальная. 3 воддалі маёй памяці А Станкевіч быў змрачнавата-зацятым і трошкі адстароненым чалавекам, аднак ён раскоўваўся і адмякаў, калі аірава даходзіла да “калегіяльнасці, сардэчнасці і душэўнасці”. Уявіце сабе кавальскага целаскладу мужчыну, які прэзентуе сваю выставу тонкіх вобразных вырабаў-выяў з галінак і каранёў дрэва, сабраных у парку ці ў лесе. Вершы яго таксама глыбакавоб- разныя, але як бы трохі шорхлыя (неапрацаваныя да тонкасці). Ды ўжо тое, што чалавек імкнуўся быць творцам (сам чырванадрэўшчык па прафесіі) і нярэдка дасягаў творчага пад’ёму, узнёсласці і натхнення, абавязвае ставіц- ца да яго літаратурнай спадчыны вельмі даткліва і па магчымасці аб’ектыўна. Доля яго не песціла. Нават рана памерлая маці не паспела аддаць належнай ласкі. Ды ўсё ж яе хапіла, каб сын напісаў адзін з лепшых сваіх вершаў:
Я ўжо стары:
Хутка на тым свеце
Сустрэнуся з табою, мама…
Ці пазнаеш такога?
Ты ж пакінула мяне
Двухгадовым хлопчыкам.
Адчуваецца, што па характары і ўсёй сваёй натуральнай грунтоўнасці яму ўсё ж не хапала дыхання, слоў і творчага агню на сюжэтна-змястоўныя вершы. На кароткае імгненне ён яшчэ выцягваў высокую ноту. Удых і выдых. Учынак і суд. Маланка і гром. Дзея і выснова. I такія радкі па-сапра- ўднаму ўражвалі нават самага прымхлівага і патрабавальнага чытача:
Каршун каменем
упаў на жаўрука.
Сам не спявае,
а песню забіў…
3 цяперашняга часу гэты верш для абазначанага чытача асацыіруецца з трагедыйнай гібеллю самога паэта, нешта папераджальна-прарочае ў ім сёння прачытваецца. (Вырак вёў яго такім шляхам, што ён не мог размінуцца са сваёй горкай зямной доляй. У красавіку 1999 года А. Станкевіч стаў сябрам пісьменніцкай суполкі, а ўжо 21 кастрычніка таго ж года па дарозе на працу яго збіла таксоўка).
Пры жыцці ён любіў творчых людзей. Намагаўся быць завадатарам мясцовага культурнага жыцця. Прагнуў дзяліцца сваім літаратурным і жыццёвым вопытам з маладзейшымі, не павучаў, а падказваў. А распаве- сці было пра што: лёс змушаў яго блукаць і вузкімі пакручастымі сцежкамі, і выбівацца на шырокія пуцявіны, і ўпарта рушыць і прабівацца да свайго шляху. Гэтак было і з кароткім лірычным жанрам, і з мовай, і сяброўствам у пісьменніцкай арганізацыі… Урэшце, здавалася, што асноўныя перашкоды ў жыцці пераадолены, пройдзены самыя непраходныя перавалы, каб вызначыцца з асноўнай мэтай — напісаннем кнігі, якая сталася б помным знакам яго паэтычнай творчасці. Тым больш, што напісаў ён няшмат. I тое нядзіўна, бо там, дзе іншы гнаў “кубатуру”, ён задавольваўся адзінкавасцю паэтычнага дзіва. Не буду казаць, што такое здаралася часта, але менавіта падобныя ўдачы, як марскія маякі сярод вялікай вады, высвечвалі і вызначалі яго літаратурную адметнасць і мастацкую сапраўднасць.
Прачытаў абяву
“Прадаецца сабака” —
і здзівіўся:
які прыгожы почырк
у гэтага чалавека!
Як ён старанна выводзіў
кожную літару здрады!..
Тут трэба сказаць не столькі пра лаканічнасць і “аскезу” яго вершаў, але і пра іх афарыстычнасць. Афарызм з метафарычнай падаплёкай і складаюць у пераважнай большасці яго тэкстаў фундамент і вянец твора. Нават у самых цёплых, здавалася б, яго вершах мы натыкземся на холад яго глыбока заземленай думкі.
Дзіўна!
Ён нават не ведае,
Што такое сумленне…
Яму лёгка, бо ён — пусты…
Не так шмат у яго лірычных вершаў “чыстай красы”. Затое калі здараюцца, то яны душэўна-ўражлівыя, як зорныя знічкі. Часам нават не верыцца, што іх пісаў “каменячос” А. Станкевіч. Ну вось гэты, да прыкладу:
Між бярозак
і асін крывенькіх,
Дзе зайцоў пужалі пугачы,
Стомлена цыбатыя апенькі
Адпачыць прыселі на карчы…
Альбо яшчэ адзін яркі прыклад прыгажосці:
У даліне’ дзьмухаўцоў жыву.
Тут, па просьбе
птушак-весялушак,
Сонейка ўпрыгожыла траву
Залацістым россыпам вяа^фак. Хоць болыд блізкім да агу- навызначальнай вобразнасці паэтыкі А. Станкевіча ўласна мне ладаецца вось гэтае ча тырохрадкоўе, напісанае на шырокім дыханні, шэрхла-шарахаватым слове і самааддана- спагадлівым роздуху:
Засекі зернем заіатым
напоўніла,
Усё дарэшты
раздаўшы людзям.
О, мудрае, шчодрае,
добрае поле,
Сабе ж шэрай,
пожняй прыкрыла грудзі…
Мне заўжды імпанавала баранавіцкая культурная і літаратурная суполка. Генератар іх ідэйнай заклапочанасці і творчай дзейнасці, безумоўна ж, Алесь Бакач. А калі ўлічыць, што даволі ініцыятыўна і актыўна праяўляюць сябе ў справах беларушчыны і іншыя (М. Маліноўскі, I. Лагві- новіч, А. Белы, А. Корнеў), то можна сказаць адназначна, што беларускае, нацыянальна- культурнае, там можа памерці толькі пасля іх, бо і пасля гібе- лі свайго таварыша яны не дазваляюць смерці абрынуць яго імя ў Лету. Усё гэта гаворыць пра чалавечнасць і высакароднасць людзей, якія час ад ча- су збіраюцца да гурту ў сваёй душэўнай “Святліцы”. Зборнік А. Станкевіча выдадзены менавіта дзякуючы іх намаганням. Але ці не лепш было б вы- даць зборнік выбраных вершаў А. Станкевіча, уключыўшы туды ўсё лепшае з напісанага ім па-руску і па-беларуску? Не будзем у гэтым выпадку стана- віцца ў позу нацыянал-патрыётаў і рабіць выгляд, што не ад- розніваем паэзію ад версіфікацыі. Такое выданне было б на карысць усім — чытачам і паэту, нягледзячы на яго зямную адсутнасць. Бо ж, насамрэч, не ўражвае, а расчароўвае чытача такая празаічная дыдактыка, “напісаная ў слупок”:
Калі табе невыносна
Цяжка — дапамажы
Знямогламу,
і ты… пераможаш…
Альбо навопгга выносіць на публіку такое (непаказное-альбомнае):
Я не мала сабраў
паэтычнага збожжа.
Дык няўжо яму ў цёмных
захутках ляжаць?..
Памажы мне,
магутны і праведны Божа,
Пры жыцці мае вершы
народу аддаць…
Такіх самадыфірамбаў цяпер у нас, здаецца, нават народныя і дзяржлаўрэаты не пішуць. Па недаглядзе складальніка і рэдактара (а хутчэй з прычыны іх спагадлівасці да. спадчыны адышоўшага паэта) атрымалася непажаДаная самапародыя. Добра, што такіх шараговых тэкстаў не так шмат у зборніку, хоць, паўтаруся, магло б і ўвогуле не быць. Бо ж для са- мога аўтара своеасаблівым запаветам былі наступныя яго радкі:
Калі твая радасць
загаворыць вершамі,
Калі твой боль
загаворыць вершамі,
Калі тваё сумленне
загаворыць вершамі, —
Вось тады і назавуць
цябе Паэтам…
Аднак добра, што ў наш сённяшні прагматычны і маскультурны час людзі пакідаюць у спадчыну не толькі густа спісаныя ашчадн.ыя кніжкі сваім дзецям, але шчырую і нешматслоўную паэзію сваім беларускім нашчадкам.
ЛеГАЛ
ЛеГАЛ «Калі твой боль загаворыць вершамі» / ЛеГАЛ // Літаратура і мастацтва. – 2010. – 4 чэрвеня. – № 22. – С. 14.
«…Распяты лёсам на крыжы…»
Анатоль Станкевіч быў творцам у трох вымярэннях: у прэцы — ён адметнейшы чырванадрэўшчык; у мастацтве — таленавіты майстар лясных скульптур і непаўторных карцін на дрэве; у паэзіі — таксама мае свой выразны, самабытны голас. Паэтычная спадчына паэта складаецца з двух калектыўных паэтычных зборнікаў «Добрыми глазами» (1983) і «Годы как реки» (1988) і з шматлікіх асобных вершаў, якія жамчужынамі зіхацяць у шмат якіх часопісах, газетах і кнгах. Пры жыцці Анатоль Станкевіч паспеў пабачыць толькі адзіны свой уласны зборнік вершаў «На крыльях страдающей совести» (1996).
У зборніку вершаў «Паўлюк Багрым», які быў выдадзены ў 1994 годзе, былі надрукаваны вершы шмат якіх паэтаў, а таксама верш знанага Максіма Танка пра сялянскага паэта-майстра з Крашына:
I будзе песні зноў складаць
I клікаць волю здабываць…
У кузні крашынскай — гром, дым,
Вы чуеце? Куе Багрым!
У гэтым жа зборніку вершаў знайшлося месца і баранавіцкаму паэту Анатолю Станкевічу, верш якога не згубіўся, а, наадварот, выйграў сваей незвычайнай кароткасцю, удумнасцю і фіпасафічнасцю: Паданнямі пройдуць вякі, I памяць не згіне ніколі. Праз тысячу год жаўрукі Спяваць будуць на жырандолі. Максім Танк упершьмю, прачьлаўшы гворы рабочага з Баранавічаў, быў так ўзрушаны імі, што сам звярнуўся ў часопіс «Неман» з грапановаю надрукаваць вершы Анатоля Станкевіча.
Анатоль Станкевіч нарадзіўся 2 сакавіка 1937 года ў вёсцы Жарабковічы Ляхавіцкага раёна. У сялянскай сям’і Івана Восіпавіча і Веры Іванаўны Станкевічаў з’явілася немаўля, якому далі імя Анатоль. Але жыццё паэта складвалася не надта шчасліва, бо вельмі хутка памерла маці, надарваўшыся на гаспадарцы пры акупантах, паляках.
Мой лёс мяне моцна пакрыўдзіў:
Мая маці не спявала ў дзяцінстве
Мне песні на роднай мове,
Бо вельмі рана памерла …
А ўслед за маці ў 1942 годзе, ўжо пры акупантах, немцах, загінуў і бацька. Цяжкі сірочы хпеб, аднак свет не без шчырых людзей. 3 ласкі мачахі Хрысціны і старэйшых сясцёр Анатоль скончыў сямігодку ў Жараб- ковічах і паступіў вучыцца ў Слонімскае рамеснае вучылішча № 5. Тутака панавлі надзвычай жорсткія адносіны паміж навучэнцамі, ад якіх вельмі пакутаваў маленькі Анатоль. Сістэматычнае недаяданне, холад ды здзекі старэйшых адбіліся на здароўі хлопчыка. Кіраўніцтва рамеснага вучылішча накіроўвае падлетка на лячэнне аж у Падмаскоўе. Падпячыўшыся, Анатоль Станкевіч здужаў скончыць вучыпішча і атрымаў спецыяльнасць чырванадрзўшчыка.
Ці ёсць хоць нейкая літасць у прадстаўнікоў уладьі да сіраты? Няма. Маладога юнака-сірату, каб дабіць, скалечыць ці зрабіць крымінальнікам, адрываюць ад род- най зямелькі і накіроўваюць у далёкую Архангельскую вобласць на лесапільны завод станцыі Пярмінава. Але братка-беларус не зламаўся і не ператварыўся ў маргінала, а стаў больш мужным і дужым. Яшчэ больш загартаваўся малады чалавек у войску, і пасля дэмабілізацыі сяржант Анатоль Станкевіч вярнуўся на родную баранавіцкую зямельку ў 1959 годзе. Тутака ён і стаў адным з адметнейшых грамадзянаў нашага слаўнага места. Трэба сказаць аб яго дзівосным майстэрстве — гэта лясных скульптурах і драўляных карцінах. Выстаўкі працы яго рук — былі адметнымі з’явамі ў культурніцкім жыцці нашага горада. За свой самабытны талент у стварэнні лясных скульптур, мініяцюр, карцін Анатоль Іванавіч мае шмат узнагарод, у тым ліку і Мністэрства культуры. Творы яго таленавітых рук і творчай фантазіі ўзбагачаюць і ўквечваюць школы, бібліятэкі, установы і прадпрыемствы нашага горада і ўласныя кватэры людзей. Гэтыя свае шэдэўры з прыроднага матэрыялу майстар падараваў людзям яшчэ пры сваім жыцці.
У Баранавічах Анатоль Сганкевіч зразумеў, што трэба вучыцца, каб узняцца на паэтычны Алімл. Спачатку ён займаецца самаадукацыяй, затым паспяхова скончыў вячэрнюю сярэднюю шкопу і універсітэт райсель- кораў пры гарадской газеце «Знамя коммунизма». Тут ён і друкуе 15 траўня 1968 года свой першы верш «Вясенняя замалёўка», а ўжо граз 4 гады ўзначальвае Баранавіцкае літаратурнэе аб’аднанне «Плынь», якое быпо адзіным творчым таварыствам у горадзе. Потым з яго ініцыятывы на ўрадлівай баранавіцкай зямлі паўстануць творчыя аб’яднанн «Ліра», «Жнівень». Апошнім ён кіраваў да самага свайго трагічнага скону ў 1999 годзе, Крываточыдь душа паэта і абуджае нас, трывожыць, прымушае зазірнуць у паўсядзённыя праблемы, якія побач з намі:
Калі я прачытаў аб’яву:
«Прадаецца сабака…»
Я здзівіўся. Які прыгожы почырк
У гэтага чалавека!
Як ён, не спяшаючы,
выводзіў кожную літару
здрады…
Альбо заўвага паэта «У бібліятэцы»:
Перабіраючы паэтаў розных,
Спытаў: «Ясеніна часамі не здавалі?»
Бібліятэкарка ўскіпела грозна:
«Алошні том учора ўкралі!
Другія кніжкі, быццам недаацэнены
Ляжаць, вось бачыце, спакойна,
абы-дзе…»
Тады я адказаў радком Ясеніна:
«Кабылу дрэнную і злодзей
не крадзе!»
У сённяшнюю пару, калі няма шаноўнага Анатоля Іванавіча, мы перачытваем гэтыя словы і, як у тыя гады, гатовы таксама падпісацца пад кожным з іх. Творца заўсёды ідзе наперадзе сваіх сучаснікаў. Вось невялікі верш Станкевіча, які пацвярджае жьццёвую выснову:
Помнікі, помнікі, помнікі
3 бетону, мармуру, граніту.
Без памяці сэрца
Яны халодныя камяні.
Адзначаючы непаўторнасць паэзіі Анатоля Станкевіча, С. Райкіна ў газеце «Знамя юности» пад загалоўкам «И след в душе оставит лира» 2 верасня 1983 года пісала: «У вершах А. Станкевіча адчуваецца жывы, па- ступова б’ючы імпульс душы. Паэт, нібы першаадкрывальнік, вядзе чытача за сабой, прымушаючы яго зазірнуць на прамільгнуўшыя, звычайныя рэчы і з’явы па-новаму.
На добры зборнік лірыкі сабралася вершаў у Анатоля Станкевіча. Яму паабяцалі надрукаваць кніжку, але ў 1983 годзе пабачыў свет калектыўны зборнік «Добрыми глазами».
Паэту ж надта хацелася выдаць асабістую кнігу. У «Мастацкай літаратуры» «абрадаваліся» ягонай пухлай папцы і заверылі, што ўсё будзе добра. Але ж зноў трапіў у брацкую магілу, праўда, пад іншай назвай «Годы как реки» (1988). У гэтым выданні ягоны сшытак атрымаў загаловак «Верю в трудное счастье».
У 1972 годзе пісьменнік і крьтык Ул. Калеснік, пазнаёміўшыся ў Берасці з нізкай вершаў А. Станкевіча, назваў іх высокапрафесійнымі, асабліва тады ён адзначыў гэты твор:
Еще перед войной
В наш дом постучала женщина
в белом
И позвала мать на улицу.
Мать хотела взять меня на руки,
Но страшная женщина
Показала на меня дубовон клюкой
И грозно сказала:
«Этот испытает все
ужасы судьбы!..
Выживет —
Будет поэтом»
Мать вышла и показала дорогу
к старому Кивелю…
Через три года, когда
Она пришла за отцом —
Я понял: женщина в белом
Назад никого не приводит.
Гэты верш Анатоль Станкевіч доўга трымаў пры сабе, не меў сілы аддаць на суд чытачоў.
Кажуць, калі вершы паэта змяшчаюцца ў энталагічных зборніках, дык гэта ўжо пэўны акт яго паэтычнага прызвання. У адной з беларускіх анталогій, што пабачыла свет, маецца аж 8 вершаў Анатоля Станкевіча. Безумоўна — Паэт. Шкада, што лёс так трагічна распарадзіўся яго жыццём…
Міхась МАЛІНОЎСКІ
Маліноўскі, М. «…Распяты лёсам на крыжы…» / Міхась Маліноўскі // Літаратура і мастацтва. – 2004. – 27 жнівеня. – С. 6.