Час ідзе, але без спадчыны не можа быць будучага. Сучасныя падлеткі растуць у іншую эпоху: іншыя каштоўнасці, правілы, ідэалы. З пакалення ў пакаленне перадаецца любоў да сваёй Радзімы, веданне законаў, правілаў і нормаў жыцця. Толькі так з’яўляецца гарманічна развітая асоба, у тым ліку асоба грамадзяніна-патрыёта. Вельмі добра, што 15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі, старшакласнікі Падлескай базавай школы, пастаянныя чытачы Падлескай сельскай бібліятэкі, знайшлі час паўдзельнічаць у грамадзянскім практыкуме “Сёння – дзеці, заўтра – народ”. Нераўнадушныя падлеткі, якія яшчэ не трымалі ў руках свой пашпарт і білет БРСМ, ужо зараз хацелі б ведаць аб грамадзянскім праве, Канстытуцыі вычарпальную інфармацыю, і гатовыя ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах, накіраваных на развіццё асобы грамадзяніна. Падчас мерапрыемства было асветлена шмат пытанняў, якія хвалююць падлеткаў, было зададзена шмат пытанняў, на якія ўсе атрымалі адказы.
Глеб Л.М.,
бібліятэкар Падлескай
сельскай бібліятэкі