10 студзеня на базе Ураджайнінскай сельскай бібліятэкі і СДК адбылася праваслаўная калядная алімпіяда сярод школьнікаў.
У мерапрыемстве прымалі ўдзелі дзеці Падлескага, Навасёлкаўскага, Дараўскага, Дарава-Чыжоўскага прыходаў і прыхода храма Святой Валянціны Мінскай г. Баранавічы.
Рабяты сур ёзна і кампетэнтна адказвалі на ўсе пытанні з Закона Божага, шмат пытанняў было і з геаграфіі. Але самым цікавым былі сачыненні, якія ўразілі журы сваім глыбокім духоўным зместам.
Першае месца заняла Ульяна Кавальчук (Дараўская нядзельная школа), другое месца – Сямёнава Ганна (Дараўская нядзельная школа), трэцяе месца – Ягор Бецька (Падлеская нядзельная школа).
Прызёр алімпіяды – Ласкутова Сафія (прыход храма Валянціны Мінскай) г. Баранавічы. Лепшае сачыненне – ў Арцёма Кузняцова (Навасёлкаўская нядзельная школа)
Арганізатар свята, настаяцель Дараўскага прыхода іерэй Іаан НІканчук, павіншаваў рабят і ўручыў ім падарункі. Для рабят былі арганізаваны салодкі стол і экскурсія ў рыцарскі клуб “Кантон Цюрых” пры Ураджайнінскім СДК.
Ларыса Глеб,
бібліятэкар Падлескай сельскай бібліятэкі