8 студзеня ў Русінавіцкай сельскай бібліятэцы адбылося віртуальнае падарожжа “Незвычайныя святы свету”. На мерапрыемстве дзеці даведаліся, як святкуюць у Мексіцы Ноч радыскі, а ў ЗША – Дзень кульгавай качкі, а ў Кітаі праводзіцца фестываль Чэнг Чау Бунг – фестываль булачак. З інтарэсам дзеці слухалі аповед бібліятэкара пра свята фарбаў (Індыя), Міжнародны дзень бліна (Англія і ЗША), Дзень навуковай фантастыкі і іншыя незвычайныя і цікавыя святы.
Калядзіч І.Ф.,
бібліятэкар Русінавіцкай СБ