Зарынава Галіна. Повязь з родным краем, успаміны

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Літаратурная Ляхавіччына >>> Зарынава Галіна

 

Барадзіна, В. Зыранавы ў інтэр'еры жыццяГринкевич, Т. Желание счастьяКанько, Г. Адзін лёс на дваіхКанько, Г. Ружы і шыпыЛіс, Д. Жыццё на калясках: звычайна-незвычайны дуэт

Зыранавы ў інтэр’еры жыцця

Нехта валодае шыкоўна абстаўленымі двух- ці трохузроўневымі асабнякамі, але не мае таго, што называецца ўтульным домам. І не заўсёды штамп аб шлюбе ў пашпарце азначае, што ёсць надзейная сям’я і адчуванне пяшчоты да таго, з кім у цябе агульнае прозвішча. І не ўсякі добра ўладкаваны ў жыцці чалавек выпраменьвае аптымізм – бываюць часам сярод такіх і ныцікі, і скептыкі.

А ў невялікай двухпакаёвай кватэры, што ў доме ля Крывошынскай школы, усё з дакладнасцю да наадварот: тут па-хатняму цёпла і светла, і хочацца пабыць з мілымі дружалюбнымі гаспадарамі, паслухаць іх шчырыя разважанні пра тое, што радуе, натхняе, непакоіць, хвалюе,пабачыць сапраўднае ўзаемаразуменне, узаемапавагу і цеплыню гэтых вачэй насупраць.

Алег і Галя Зыранавы – даўнія сябры раёнкі. Імі нельга не захапляцца: жыццялюбы, аптымісты, здаецца, яны ўмеюць і паспяваюць усё. А “ўсё” на дваіх уключае ў сябе, акрамя звычайных спраў, спорт, літаратуру, этнаграфію, танцы, спевы, вывучэнне гісторыі, майстраванне мэблі і многае іншае. Прычым за гэтым і ў гэтым – творчасць. І так хочацца дадаць: прага не проста быць – жыць. Што яны і робяць. На радасць блізкім і сябрам. І калі камусьці на зайздрасць, то, спадзяюся, на добрую. Магчыма і хутчэй за ўсё, ні Галя ні Алег і не думаюць прагэта — але адухоўленасць іх слоў і спраў, агучаных думак і меркаванняўна сэрцы.

Галя ўсё такая ж шчабятуха, якой, на шчасце, не развучылася быць. У Крывошынскай СШ, якую калісьці скончыла, працуе кіраўніком лінгвістычна-краязнаўчага гуртка і ў школьным музеі. Размаўляе выключна на беларускай мове – прыгожа, без усялякіх намаганняў. І немагчыма ў чарговы раз не адзначыць: якое ж яно, наша роднае слова, непаўторнае і выразнае. Само сабой просіцца пытанне наконт любімага пісьменніка. Звычайна на яго адказваюць з цяжкасцю, таму што любімых аўтараў шмат. А Галя Зыранава і тут здзівіла.

— Не так даўно адкрыла для сябе творчасць Янкі Сіпакова. Хто хоча акрыяць душою, таму яго творы дапамогуць, – яна не хавае захаплення. Ірасказвае, як завочна нават спрачалася з любімым пісьменнікам, маўляў, ну што ты, Іван Данілавіч, знайшоў у гэтай Франсуазе Саган, якую расхвальваеш. Яна ж такая песімістка!..

А да “адкрыцця” Сіпакова была Ніна Мацяш і яе “Паміж усмешкай і слязой”. І, канечне ж, Караткевіч (“Калі хочацца паплакаць, трэба раскрыць яго сентыментальны раман “Нельга забыць”, – гэта перакананне-парада ад Галіны). І Таісія Бондар. Зусім нядаўна адкрыла для сябе паэта Алеся Каско. Галя і Алег пазнаёміліся з ім сёлета ў Ганцавічах на святкаванні Дня беларускага пісьменства.

—Як прысела за Каско, – вось жа яна – мова! – не хавае захаплення мілая субяседніца.

Яе можна слухаць бясконца. Таму што шчырая, таму што нераўнадушная, таму што здзіўляе і ўражвае эрудыцыяй. А ці ўсе ведаюць, што Галя стала гераіняй фільма, які зняў яе зямляк, тады пачынаючы рэжысёр Аляксандр Жук? Гэта была яго дыпломная работа, і “Галінку” паглядзелі многія ляхавічане. Шчымлівы, вельмі душэўны расказ пра светлую, таленавітую і моцную дзяўчыну.

Таленавіты чалавек, сапраўды, таленавіты ва ўсім.

2002 г. Галя заняла першае месца ў рэспубліканскіх спаборніцтвах па… цяжкай атлетыцы.

2004 г. Стала першай на чэмпіянаце Беларусі па спартыўных танцах.

2008 г. Сярод трох дыпломаў адзін прывезла з рэспубліканскага фестывалю творчасці інвалідаў у намінацыі “Народны вакал”.

2009 г. Галіна была ўдзельніцай міжнароднага фестывалю “Зорка надзеі” ў Санкт-Пецяр-бургу і таксама стала дыпламанткай.

Гэта толькі некалькі радкоў з яе багатай на творчасць біяграфіі, якія пацвярджаюць і таленавітасць, і сілу духу, і жыццялюбства Галі, Галінкі, Галіны Фёдараўны.

У яе ёсць Алег. У Алега ёсць яна. І гэтым усё сказана. Днямі яны сустракалі гасцей – як і ўсё, што робяць, шчыра і радасна. А завітаў да іх старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бурдук. Каб на свае вочы пераканацца ва ўмовах, у якіх жыве сям’я Зыранавых, пацікавіцца іх праблемамі і, калі трэба, падключыцца да вырашэння. Дзмітрый Міхайлавіч перадаў гаспадарам матэрыяльную дапамогу, якую райвыканкам аказаў ім для заканчэння рамонту ў кватэры. Не з пустымі рукамі прыехала і намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасціі сацыяльнай абароне райвыканкама Дзіна Трысцень – з матэрыяльнай дапамогай таксама.

Якой жа прыемнай была ўвага раённай улады, якой дарэчнай – падтрымка, якой шчырай – радасць маладых гаспадароў. Прызнаюся, у Зыранавых немагчыма не атрымаць станоўчых эмоцый. Галя і Алег адзін аднаго вартыя. Яе таленты дапаўняюцца не меншымі Алегавымі. Практычна ўся мэбля ў кватэры зроблена яго майстравымі рукамі.

– Эксклюзіў, прычым не толькі прыгожы, але і функцыянальны, зручны, – з гонарам за мужа вызначыла яго работу Галя. Ён і лінолеум сам на падлогу паслаў, навясныя шафы, стол, камод, ложак зрабіў, шпалеры паклеіў. І ўсё гэта адмыслова – не прыдрацца. І пандус да веранды – таксама Алегава работа. А яшчэ ён, як высветлілася, не проста спартыўны чалавек – масціты спартсмен. Дыпломы за перамогі ў абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах і чэмпіянатах па гіравым спорце, штурханні ядра, тэнісе, валейболе, якіх удастоены Алег Зыранаў, упрыгожваюць сцены ў нішы пакоя, дзе аформлены сямейны спартыўны куток. Алег выступае і ў асабістым заліку, і ў складзе зборнай каманды Брэсцкай вобласці.

Мілыя людзі. Сучасныя, таленавітыя, прыгожыя, годныя.

— Калі трэба каму зарадзіцца аптымізмам ці паразмаўляць па-беларуску на цікавую тэму, калі ласка, заўсёды буду рада! – гасцінна прапаноўвае Галя. Алег згодна ківае. І ў гэтым яны ўсе.

…Калі не можаш змяніць абставіны, змяні свае адносіны да іх. Колькі сіл, маральных і фізічных, для гэтага трэба, Зыранавы ведаюць дакладна. Алег зрабіў для сябе і сваёй Галінкі пандус да іх дома. У нашым грамадстве наогул ствараецца безбар’ернае асяроддзе – з клопатам пра”калясачнікаў”, якім шматразова больш складана рабіць многае з таго, што ў іншых атрымліваецца без намаганняў.

…Менавіта Галіна Зыранава вылучана раённай арганізацыяй “Беларускі саюз жанчын” на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Жанчына года”.

Барадзіна, В. Зыранавы ў інтэр’еры жыцця : [пра Галю і Алега Зарынавых] / Вольга Барадзіна // Ляхавіцкі веснік. – 2011.- № 95 . – 10 снежня. – С. 2.

Желание счастья.
В гостях у семьи инвалидов-«колясочников»

 Любая болезнь — тяжкое испытание для человека и его близких. Многих она превращает в рабов собственной боли, окрашивает действительность в мрачные тона, загоняет больного в тупик безысходности. Возможно ли разорвать этот круг, изменить свое отношение к болезни, исцелиться, пусть не в физическом, а в духовном плане? Возможно ли жить радуясь каждому дню, каждому новому вздоху, каждому новому шагу?
…Деревня Кривошин Ляховичского района встретила меня тишиной. Домик рядом со школой, в котором живут герои моего репортажа, узнала сразу. От обычных он отличается тем, что вместо ступенек к входной двери ведет пандус — широкий, пологий, такой, каким он и должен быть. Кому, как не семье Зыряновых, знать все об удобных пандусах? И 27–летний Олег, и 24–летняя Галя — инвалиды– «колясочники». О молодой семье людей, ноги которым заменили колеса, об их оптимизме, энергичности, да и просто воле к жизни, я узнала случайно. Узнала и сразу решила: еду в гости!

«Стаж» инвалидности у Олега — 5 лет. Нелепая случайность — и парень остался без ног… Впрочем, Олег никогда не унывал.
— Я всегда общительный был, друзей — полон дом. И болезнь ничего не изменила, — рассказывает он мне. — А теперь у меня еще и Галя есть.

Галину судьбу заново переписала авария, в результате которой 13–летняя девчушка оказалась прикованной к постели: «Лет 5 я лежала, училась в школе и все ждала–ждала, что придет некий дядя, который поставит меня на ноги. А теперь поняла: нельзя ждать чуда, жить нереальными мечтами. Жить надо настоящим, радоваться окружающей тебя жизни и себе в ней».
…Она окончила школу лежа, учителя приходили домой, а Галя жадно впитывала все знания, которые смогли ей дать. Получила золотую медаль.

— Я спросила саму себя: и что дальше? Ответ был один — поступать в вуз.

И она поступила заочно — девочка, пять лет пролежавшая «лежнем». И опять училась лежа, читала пособия, готовила контрольные. Будущее казалось далеким и нереальным, хотя в родной Кривошинской школе ей обещали работу (а поступила Галя в Минский педагогический университет на факультет белорусской филологии и культуры).

— Я, может, так и пролежала бы всю жизнь, если бы не попала в реабилитационный центр в Колодищах и не встретила там тренера Ольгу Тетеркину, — рассказывает Галя. — Она посадила меня в коляску, а по сути, вернула мне радость жизни. Представляете, что было со мной, когда я поняла, что могу, умею двигаться без посторонней помощи? Хотя совсем уж без помощи у нас проблематично…

Здесь хочу сделать маленькое отступление. О той самой безбарьерной среде для людей с ограниченными возможностями, о создании которой различные структуры часто рапортуют. На бумаге повествуется о том, что в городе или районе сделано столько–то пандусов…А на деле, увы, назвать окружающую инвалидов действительность безбарьерной вряд ли возможно.

Для семьи Зыряновых эта среда — не рапорт на бумажке, а ежедневные, препятствия, которые они преодолевают с неизменным упорством. В родной деревне посещение магазина или сберкассы для них невозможно — нет пандуса. Проблематично для них и добраться до райцентра: коляска входит только в задние двери «Икаруса», да и то без помощи в автобус им ни войти, ни выйти. Нет пандуса и у здания Ляховичского райисполкома. И хотя служба соцобеспечения в здании находится на первом этаже, попасть туда опять–таки без посторонней помощи молодые «колясочники» не могут. Ляховичи, конечно, в этом плане не уникальны, в соседних Барановичах навскидку могу назвать с десяток учреждений, куда инвалиду– «колясочнику» доступа нет. Горисполком, милиция, налоговая инспекция, некоторые аптеки, сберкассы, отделения почты, кинотеатр… Многие банкоматы установлены на улицах так, что опять–таки инвалид–«колясочник» не сможет к ним подъехать, ведь даже одна ступенька для таких людей — непреодолимое препятствие.

Рассказывая об учебе в вузе, Галя вспоминает, как останавливалась в коляске посередине коридора и громко взывала: «Люди, помогите инвалиду добраться до аудитории!» Благо студенты — народ отзывчивый, а преподаватели в основном — понимающий. Для девушки даже специально на время сессии открывали «черный ход», путь через него к вожделенным аудиториям был легче и короче…

В родную деревню Галя привезла красный диплом. И получила первую работу — 2 часа белорусской литературы в 5–м классе. Уроки молодой учительницы проходили на первом этаже. Сейчас, после 3 лет работы (сегодня она преподает белорусский язык и литературу в 8–м классе), Галя руководит еще и литературно–этнографическим отделом школьного музея, ведет занятия в драматическом кружке, занимается аутентичным фольклором и даже была призером Международного фольклорного фестиваля в 2005 году. А еще она пишет стихи, ведет с детьми исследовательскую работу — школьники собирают и изучают женские имена родных мест. Энергии, оптимизма, желания узнавать новое ей не занимать!

— Когда я с детьми — не чувствую себя инвалидом. Мы с ними на равных, — говорит Галина. — Они придумывают, ленятся, шалят, невзирая на твои проблемы. И мне это нравится…

А что же личная жизнь, спросите вы. Вот она, эта жизнь: Олег — сидит рядом, пока она рассказывает о своих педагогических достижениях, и смотрит на жену влюбленными глазами. Познакомились они занимаясь танцами на колясках — случайно оказались в одной паре. Через некоторое время поняли, что жить друг без друга не могут, и стали семьей. Купили квартиру в деревне, сделали ремонт.

Жилье свое ребята демонстрировали мне с гордостью, все в нем сделано с любовью, все продумано. Дверные проемы широки, пороги убраны — ведь и по квартире хозяева передвигаются в колясках. В ванной — электроподогреватель воды, в кухне, нашпигованной всяческой техникой, шкафчики висят низко–низко, чтобы было удобнее дотягиваться сидя. В общем, создана настоящая безбарьерная среда…

Недавно ребята купили машину, а Олег получил водительские права.

— Теперь все границы для нас распахнуты, — радуются они. — Мы не зависим ни от кого!

— Осталось купить диктофон, и я смогу летом заниматься сбором фольклора, — мечтает Галя.

А я смотрела на этих удивительных людей и думала о том, что ничто — ни страшные болезни, ни травмы, никакие другие препятствия не смогут ограничить их в возможностях. Потому что живут они не ведая, не желая ведать о том, что что–то в этом мире для них невозможно.
Они так сильно хотят быть счастливыми, что желание их становится материальным.

Гринкевич, Т. Желание счастья : [про семью инвалидов-колясочников Галю и Олега Зыряновых] / Татьяна Гринкевич // Советская Белоруссия. 2007. 7 апреля.

Адзін лёс на дваіх. Гэта пра Галіну і Алега Зыранавых з Ляхавіцкага раёна

 Месца і час чарговай сустрэчы даўняя сяброўка раёнкі Галіна Зыранава выбрала сама.
– Хачу крыху пападарожнічаць, паглядзець, што змянілася ў Ляхавічах. Ведаю, што ў нашым райцэнтры ёсць лаўка з бясплатным вай-фаем. Давайце сустрэнемся там, – патлумачыла яна свой выбар.

У прызначаны час «веснікаўцы» спяшаюцца на спатканне. Галя здалёк ветліва махае рукой. І сэрца напаўняецца адчуваннем чагосьці светлага і ўзнёслага – такія ўражанні заўсёды застаюцца пасля стасункаў з ёю, адначасова безабароннай і мужнай, якая, нягледзячы на ўсе выпрабаванні лёсу, не згубіла радасці да жыцця.

Апошняя сустрэча (размовы па тэлефоне ці зносіны праз інтэрнэт не лічацца) з Галінай і Алегам Зыранавымі адбылася амаль год назад падчас літаратурнай вечарыны ў нашай купалаўцы. Што новага ў іх жыцці, як настрой, якія задумы і здабыткі? Галя, як заўсёды, шчырая:

«Амаль месяц я ў творчым водпуску, ліпень стаў для мяне перазагрузкай. Часова выключыла са свайго жыцця любыя стасункі ў сацыяльных сетках, і гэта абсалютна ўзважаны крок. Лічу неабходным своечасова пераключацца з віртуальнага свету на рэальнасць. Так што цяпер цалкам засяроджана на сваім унутраным свеце, спасцігаю яго»

А да водпуску яна гадзінамі прападала ў інстаграме, дзе мае старонку і больш за 300 падпісчыкаў не толькі з Беларусі, але і з Расіі, Англіі, Італіі, Францыі. У жанры «жывое пісьмо» друкавала (і будзе прадаўжаць) там сваю «Вялікую кнігу адзіноты», дзе ёсць усё: перажыванні, пачуцці, роздумы, погляды, расповяды – словам, яе жыццё.

– Кожны, хто заходзіць на маю старонку, знаходзіць нешта для сябе. Некаму проста спадабалася фота, іншы захапіўся творчасцю, хтосьці прачытаў паміж радкоў пра сябе. Цудоўна! Людзі атрымліваюць тое, у чым яны адчуваюць патрэбу. Я пішу кнігу, а кніга піша маё жыццё, – расказвае Галіна.

Дарэчы, гэта ўжо другая яе інтэрнэт-кніга, першая мела назву «Неба на зямлі».

Алег, які заўжды побач, нават тады, калі заняты сваімі справамі, толькі загадкава ўсміхаецца. У гэтай усмешцы і радасць, і гонар, і захапленне сваёй Галінкай, і бязмежнае каханне.

Мінулай восенню Зыранавы пачыналі працаваць мадэратарамі на адной з вядомых у краіне інтэрнэт-платформаў. Галя, натура творчая, якой не сядзіцца на адным месцы доўга, хутка страціла інтарэс да такой манатоннай справы. А вось Алег, як і належыць мужчыне, вытрыманы, настойлівы і надзейны, працуе і сёння.

– Безумоўна, цяжкавата на працягу васьмі гадзін не адыходзіць ад манітора камп’ютара. Але цяпер гэта мая работа. Затое потым сапраўдны кайф атрымліваю, калі ў гаражы майструю сваю «старушку» – 25-гадовы «Опель-Астра». Часу хапае і Галі дапамагчы з хатнімі справамі, – расказвае Алег.

Перш, чым выпусціць у свет свой чарговы твор – ці то кніжную старонку, ці фотаздымак – Галіна спачатку пакажа мужу. Так і ён: чарговы рамонтны штрых – абавязкова на суд жонкі. З бляскам і цеплынёй у вачах Галіна расказвае, як загарэлася ідэяй купіць фотаапарат. На пытанне мужа «які?» адказала адным словам: …фіялетавы. Сказана-куплена. Алег, канешне, улічыў пэўныя параметры, і, калі ласка, каханая, атрымлівай сваю фіялетавую мару.

Сёлетні ліпень для Зыранавых стаў знакавым. Галіну з яе фотаздымкамі запрасілі на «Дзень беларускай вышыванкі» ў Баранавічы:

– Упершыню падзялілася творчасцю з незнаёмымі людзьмі. Так, у мяне нямала сустрэч з землякамі. У Ляхавіцкім раёне нас ведаюць, дзякуючы ў тым ліку і «Ляхавіцкаму весніку». А тут новыя знаёмствы, мноства ўражан-няў – здорава! Дарослыя і дзеці, маладыя і сталыя падыходзілі, глядзелі фотаздымкі. Гэта дае такое натхненне!

Выстава падкінула Галіне новую ідэю. Чаму б не паспрабаваць перанесці фотаздымкі на сувенірную прадукцыю (кружкі, майкі, талеркі) і потым прадаваць яе?

Наогул, наша гераіня не стамляецца марыць. І, як сама гаворыць, мара ідзе наперадзе – у гуках, фарбах, эмоцыях. А Галя імкліва спяшаецца за ёй і спа-дзяецца, што нават самае патаемнае жаданне абавязкова збудзецца, бо ў кожнага чалавека ёсць, няхай і далёка схаваныя, рэсурсы, здольныя нерэальнае зрабіць рэальным.

Галіна Канько.

 

Канько, Г. Адзін лёс на дваіх: [пра Галю і Алега Зыранавых] / Галіна Канько // Ляхавіцкі веснік. — 2019. —  № 62. — 14 жніўня. —  С. 4.

Ружы і шыпы

Яна ўсё такая ж, як і пры нашай першай сустрэчы паўтара дзесяцігоддзя назад, – прыгожая, летуценная, з абаяльнай шчырай усмешкай. Міжвольна параўноўваеш яе з далікатнай тонкай галінкай, гатовай зламацца ад грубага дотыку. Яна і сапраўды Галінка – так ласкава называюць Галіну Зыранаву блізкія (і так, дарэчы, называўся дакументальны фільм пра лёс нашай зямлячкі). Нямногія ведаюць, колькі выпрабаванняў выпала на яе долю. Аўтамабільная аварыя і несуцяшальны вердыкт урачоў: хадзіць не будзе. А потым – роспач, апатыя, пытанне, якое не давала спакою ні днём, ні ноччу:  чаму гэта здарылася менавіта са мною, нежаданне бачыць нікога, нават, маму, і слёзы, слёзы…

Але яна не зламалася, знайшла сілы, паверыла ў сябе і пры падтрымцы спагадлівых і добрых людзей пачала новае жыццё. Яна, на жаль, так і не ўстала на ногі, але ўласным прыкладам пацвердзіла: і ў інваліднай калясцы чалавек здольны на многае і можа радавацца жыццю. Галя атрымала вышэйшую педагагічную адукацыю. Пакуль дазваляла здароўе, працавала настаўніцай у роднай Крывошынскай школе, цяпер вядзе некалькі гадзін гуртка. Яна творчая асоба –  піша вершы, прозу, спявае, перамагала на конкурсах танцораў у інвалідных калясках. Але, па словах самой Галіны, галоўная падзея здарылася 13 гадоў назад, калі сустрэла Алега, сваю другую палавінку, сваё каханне – чалавека, які стаў і мужам, і сябрам, і дарадчыкам, і абаронцам.

– Была ў рэабілітацыйным цэнтры ў Калодзішчах і  рыхтавалася да сустрэчы з новым партнёрам па танцах, як сказалі – маім земляком, таксама інвалідам-калясачнікам. Памятаю той момант, калі ў вялікую залу, дзе мы сядзелі за доўгім сталом, заехаў Алег. Нам лёгка і добра з першых дзён знаёмства. Многае аб’ядноўвала: Алег таксама страціў ногі падчас аварыі. У нас былі аднолькавыя погляды на жыццё. А яшчэ без слоў разумелі адзін аднаго. І цяпер праз столькі гадоў гэта адчуванне толькі ўмацавалася, – расказвае Галіна, з любоўю гледзячы на мужа.

Летась Зыранавы адзначылі ружовае вяселле, і яны заўсёды стараюцца быць разам. Алег стаў радзей выязджаць на спартыўныя спаборніцтвы, хаця раней неаднойчы дабіваўся перамог у кіданні ядра, гонках на калясках, валейболе.

– Спорт – гэта заўсёды рызыка для здароўя. Цяпер рызыкаваць не магу, бо не адзін, мой клопат, падтрымка неабходны жонцы, яна ў мяне такая ўразлівая, – тлумачыць Алег. І сціпла маўчыць пра тое, што ён – майстар на ўсе рукі. У купленай Зыранавымі кватэры ў адзіным у Крывошыне двухпавярховіку мужчына на інваліднай калясцы ўласнымі рукамі зрабіў увесь рамонт: пераклеіў шпалеры, адрамантаваў падлогу, навёў паўсюдны парадак. У іх доме кожны цвічок на месцы, краны не цякуць, нажы вострыя, бытавая тэхніка спраўная. Гаспадар пры неабходнасці і аўтамабіль адрамантуе, толькі зваркай, гаворыць, яшчэ не займаўся. Але тут жа ўдакладняе – пакуль.

На кухні галоўная Галя. Падабаюцца Алегу яе піражкі з мясам. Але і сам умее гатаваць. Увогуле, ён стараецца стварыць усе ўмовы, каб яго палавінцы было добра і камфортна. Калі ў вёсцы адключаюць цэнтральнае ацяпленне, у кватэры  адразу з’яўляецца сырасць. Таму Зыранавы ўладкавалі печку. Распаліць яе – таксама абавязак Алега. Пакуль раніцай ён  гэтым займаецца, Галя гатуе сняданак. Справіцца з клопатамі па гаспадарцы і садзіцца за камп’ютар: яе думкі, мары, спадзяванні, уражанні ператвараюцца ў вершаваныя ці празаічныя радкі.

Як у натуры творчай, іншы раз памяркоўнасць, разважлівасць адыходзяць на другі план, і яна ўспыхвае, нібы запалка. Але муж ведае фірменны  рэцэпт утаймавання такога агню: прытуліць да сябе і супакоіць.

Галіна з цеплынёй гаворыць, што Алег чулы не толькі ў адносінах да яе, гатовы дапамагчы кожнаму. Прыгадвае, якім гонарам поўнілася яе сэрца,  калі муж дапамог незнаёмай жанчыне адрамантаваць дзіцячую каляску – на вуліцы раптам адвалілася кола. Спыніўся толькі яе Зыранаў…

Калі Галіна ўспамінае падзеі чатырохгадовай даўнасці, яе твар свеціцца радасцю. Тады, перад трыццацігоддзем, яна моцна хварэла і ў дзень нараджэння прачнулася з нейкай сумотай, настрой быў зусім не святочны. Але раптам ўбачыла вялізны букет ружаў. Так прыгожа Алег павіншаваў сваю каханую.

Вера – вось яшчэ тое, што аб’ядноўвае Зыранавых. Вера ў Бога, у сябе, у свайго спадарожніка жыцця дапамагае ім ва ўсім, у тым ліку і змагацца з хваробамі, з разнастайнымі бытавымі праблемамі, з чыёйсці абыякавасцю, а іншы раз нават і жорсткасцю. Адсутнасць ці наяўнасць нязручных (а зімой –яшчэ і не ачышчаных ад снегу) пандусаў каля магазінаў і некаторых іншых адрасоў, назапашванне паліва для печкі – праблемы, да якіх трэба быць падрыхтаваным не толькі маральна, але і фізічна. Як бы цяжка і нязручна ні было, Зыранавы спраўляюцца. Толькі ад кожнага негатыўнага позірку, зняважлівага слова, няўважлівых адносін і абыякавасці (а яны бываюць) – крыўдна і балюча.

Канешне, увага для гэтай сям’і не была б лішняй. І, напрыклад,  шэфства валанцёраў, грамадскіх аб’яднанняў, прадпрыемстваў магло б сур’ёзна аблегчыць многія бытавыя праблемы Зыранавых, якія звычайным людзям здаюцца неістотнымі.

Яны, абодва інваліды І групы, атрымліваюць пенсію па інваліднасці і не патрабуюць, не просяць дапамогі, з усім стараюцца разабрацца самі. І ўжо толькі гэтага дастаткова, каб паважаць неабмежаваную сілу духа гэтых людзей. Рэдакцыя на працягу многіх гадоў сябруе з сям’ёю Зыранавых і шчыра жадае ёй сустракаць як мага больш добрых людзей на сваім шляху.

Галіна КАНЬКО

Канько, Г. Ружы і шыпы : [пра Галю і Алега Зарынавых] / Галіна Канько // Ляхавіцкі веснік. – 2017. –  № 29. – 19 красавіка. –  С. 4.

Жыццё на калясках: звычайна-незвычайны дуэт

Гісторыя аднаго каханння. Яна – паэтка і настаўніца. Ён – спартовец і майстар на ўсе рукі. А разам яны – рэдкая, непаўторная сям’я.

Галіна Каспяровіч

Брэстчына. Ляхавіцкі раён. Вёска Крывошын вызначаецца сваімі прыгожымі краявідамі і наяўнасцю тут абласнога псіханеўралагічнага дыспансера.

У Крывошынскай сярэдняй школе не было пандуса, але на працягу некалькіх год вучні насілі сваю маладую ды ўсмешлівую настаўніцу Галіну Фёдараўну на руках. Разам з яе каляскай. Праз усе прыступкі. Утрымлівалі. Праўда, гэта не ўтрымала маладую дзяўчыну ў школе ў ролі выключна настаўніцы беларускай мовы і літаратуры…

Вясковая дзяўчынка трынаццаці год… Школа. Сябры. Захапленні. Звычайнае жыццё беларускага падлетка! І так нечакана-раптоўна ўсё змянілася на колер бальнічных сцен інстытута траўматалогіі. Аўтааварыя. Пералом пазваночніка. Аперацыі-аперацыі-аперацыі. Жыццё выратавалі. Была надзея, што спінны мозг адновіцца і Галя зможа хадзіць – надзея, на жаль, не спраўдзілася. Жыццё спынілася на нейкі пакутны момант, а потым пайшло далей – па вызначанай лёсам траекторыі. Траекторыі падзей і надзей. Спадзяванняў і расчараванняў. Здзяйсненняў і мараў.

Школа – дома. Настаўнікі – падручнікі – кнігі. 11-ы клас – пошук сябе, выбар прафесіі. Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М. Танка (факультэт беларускай філалогіі і культуры). Прыступкі-прыступачкі. Поўная адсутнасць пандусаў. Цікавыя выкладчыкі. Сябры-студэнты, якія заўжды дапамагалі з перамяшчэннем і неабходнымі канспектамі.
Кожны прыезд на сэсію (аўтобус-цягнік-вакзал-інтэрнат-alma mater) – агромністая праблема, якая тым не менш паспяхова вырашалася на працягу пяці год. Чаго гэта каштавала Галіне і яе бацькам – тэма асобная. Нарэшце, дыплом! Настаўніца… Яна вярнулася ў сваю школу ўжо у ролі педагога. Распачаўся новы віток.

Алег Зыранаў

Саянагорск. Халодны горад у Краснаярскім краі. Алежка нарадзіўся далёка ад Беларусі, але ўжо ў пяць год вярнуўся з мамай на радзіму. Зноўку Брэстчына. Школа. Сябры. Вучэльня. Армія. Траўма… Высокая ампутацыя ног. Каляска.

Так атрымалася, што менавіта пасля траўмы Алег знайшоў сябе ў спорце. Трапіўшы ў Рэспубліканскі цэнтр рэабілітацыі інвалідаў-калясачнікаў (Калодзішчы каля Менска), пачаў займацца танцамі на калясцы (дуа, гэта значыць, два партнёры на калясках). Вынікі ёсць! Стабільна першае месца на чэмпіянаце Беларусі. Пятае месца на чэмпіянаце Еўропы, пятае – на кубку свету ў Галандыі, чацьвертае – на чэмпіянаце свету-2008.

Спорт дае магчымасць папрацаваць і пабачыць свет, праўда, апошняе – пад пытаннем. Практычна ўсе спартоўцы бачаць новую краіну выключна праз шкло аўтобуса. Аэрапорт – спаборніцтвы – аэрапорт… Алег спадзяецца, што яшчэ паспее добра разгледзець і Польшчу, і Галандыю, і другія краіны. У любым выпадку, ён заўжды паспявае набыць цікавы сувенір, каб прывезці дадому – для Галі.

Алег і Галіна

Алег з Галяй пазнаёміліся ва ўжо вядомым Рэспубліканскім цэнтры рэабілітацыі інвалідаў-калясачнікаў у Калодзішчах, дзе людзі вучацца жыць нанава пасля траўмы, знаходзяць новых сяброў, а хтосьці – каханне.
Чарговыя «танцавальныя» зборы. Новыя сустрэчы. Маладыя людзі спадабаліся адно аднаму і… Пачалі сустракацца і пасля збораў. Праз нейкі час вырашылі пажыць разам. А 15 ліпеня 2006 года згулялі вяселле.

У любой маладой сям’і напачатку шмат цяжкасцей эмацыйнага і фінансавага плану. Праблемы са здароўем ускладняюць усе гэтыя рэчы, але сям’я Зыранавых мужна змагаецца і пераадольвае іх. То спакойна і рашуча, дзякуючы Алегавай вытрымцы, то эмацыйна і з надрывам: праяўляецца Галіна творча-паэтычнае «я». Галоўнае – пастаўленыя задачы вырашаюцца!

Родныя дапамаглі набыць двухпакаёвую кватэру ў доме каля школы, якая патрабавала капітальнага рамонту, што і было зроблена. Паступова. Самастойна. У асноўным, моцнымі Алегавымі рукамі. Тут усё ўтульна і прадумана: веранда і пандус на ўваходзе, шырокія дзверы, зручная мэбля. Кухня, шафа, кампутарны стол… Дызайн і выкананне – гаспадара.

Галя з Алегам даволі часта прымаюць гасцей у сваёй невялікай утульнай кватэрцы і самі перыядычна выбіраюцца ў далёкія-блізкія падарожжы па Беларусі на сваім опелі з ручным кіраваннем.

Жыццё хутка бяжыць наперад… Алег рамантуе-ўдасканальвае машыну, цікавіцца кампутарам, актыўна займаецца спортам, прычым не абмяжоўваецца танцамі: спрабуе сябе ў тэнісе, штурханні ядра, пад’ёме цяжкасцей. Галіна адмовілася ад урокаў ў школе: складана дабірацца ў клас на калясцы ў любое надвор’е, але яе папрасілі не сыходзіць канчаткова – засталося некалькі гадзін лінгвістычна-краязнаўчага гуртка і літаратурна-этнаграфічнага музея. Маладая настаўніца цікавіцца антрапанімікай, піша сцэнарыі для некаторых школьных мерапрыемстваў і пры неабходнасці дапамагае ўсім жадаючым спасцігаць беларускую мову, адольваць шматлікія мовазнаўчыя цяжкасці-цікавосткі. Хоча больш сур’ёзна займацца мовамі (самастойна вывучае англійскую), цікавіцца журналістыкай, чытае шмат літаратуры па псіхалогіі і самаўдасканаленню, пры тым сама заўжды размаўляе па-беларуску. Думаецца, гэта лепшы піяр мовы!

Яны розныя, як неба і зямля. Самы просты прыклад, што гэта падкрэслівае – заняткі па жыцці. Рыбалка Алега, Галіны вершы… Спакойны і нешматслоўны, экспрэсіўная і гаваркая. Яны разам. Яны моцныя. Яны сям’я – і гэта галоўнае.

Замест пастскрыптуму. Галін верш

Тое, што Табой завецца –
Ледзь улоўнае, хоць і блізкае:
То сьняжком завейна ўецца,
То маланкай сьлепіць-бліскае.

Тое, што Табой завецца –
Роўна ўзьнёслае і нізкае
І арлом аб скалы б’ецца,
І вужом на камні сьлізгае.

Тое, што Табой завецца –
Жыцьцярадасна-сьмертаноснае:
З мёдам горыч страты п’ецца,
Боль мінае… Разам з вёснамі.

Тое, што Табой завецца –
Летуценьнямі сагрэтае.
Толькі… што Табой завецца?
Недасяжнае. Несустрэтае…

Дар’я Ліс

Крыніца — http://regionby.org/2009/03/21/zhyccyo-na-kalyaskax-zvychajna-nezvychajny-duet/

 

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed