Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Літаратурная Ляхавіччына >>> Еўлашоўскі Фёдар
Наш зямляк Фёдар Еўлашоўскі
Калі запытаць ляхавічан, дзе ў нашым райцэнтры знайсці завулак Еўлашоўскага, адкажуць далёка не ўсе. I гэта не дзіўна. Зусім невялікі, усяго на некалькі прыватных сядзіб, ён не месціць магазінаў і іншых “цікавых” для звычайнага абывацеля аб’ектаў, размешчаны наводдаль ад цэнтра. Ды і калі пацікавіцца, чыё імя ўвекавечылі тут гарадскія ўлады, шанцаў пачуць дакладны адказ не так і многа.
А між тым, наш зямляк Фёдар Міхайлавіч Еўлашоўскі — асоба’ неардынарная і сапраўды дастойная памяці і шанавання нашчадкаў. На гэтым тыдні, 7 лютага, споўнілася роўна 160 гадоў з дня яго нараджэння.
У 1603 годзе ў 57-гадовым узросце Фёдар Еўлашоўскі узяўся за напісанне ўспамінаў пра ўласнае жыццё. Арыгінал мемуараў захаваўся не ў поўным аб’ёме, тым не менш сёння ён лічыцца самым раннім помнікам мемуарнага жанру з усіх вядомах твораў беларускай літаратуры. Менавіта з падрабязнай біяграфіі, змешчанай у дзённіку, і сталі вядомыя дакладныя дата і месца нараджэння — 7 лютага 1546 года, Ляхавічы. А таксама тое, што, набыўшы шляхам самаадукацыі пэўныя веды па матэматыцы, справаводстве і юрыспрудэнцыі, Еўлашоўскі з поспехам выступаў у ролі адваката, удзельнічаў у Лівонскай вайне, служыў пры дварах магнатаў, быў знаёмы са знакамітымі асобамі таго часу… Бытавыя навэлы з уласнага жыцця і пераказ гісторый, што давялося чуць ад відавочцаў розных падзей, сталі асновай дзённіка,. які ўвайшоў у скарбніцу беларускай літаратуры. Увайшоў разам з імем аўтара — Фёдара Еўлашоўскага з Ляхавіч.
Святлана БЕЛЬМАЧ
Бельмач, С. Наш зямляк Фёдар Еўлашоўскі / Святлана Бельмач // Ляхавіцкі веснік. — 2006. — 11 лютага. — С. 3.
Летапісец з Ляхавічаў
7 лютага спаўняецца 455 гадоў з дня нараджэння нашага славутага земляка, гісторыка-мемуарыста Фёдара Еўлашоўскага.
Імя навагрудскага падсудка, аднаго з пачынальнікаў мемуарнай літаратуры на Беларусі сярэдзіны XVI — пачатку XVII стагоддзя Фёдара Еўлашоўскага ўпершыню было прыгадана ў гісторыі беларускай пісьмовай культуры ў 1886 годзе У. Антановічам: ён апублікаваў у часопісе “Киевская старина” ўспаміны Ф. Еўлашоўскага па львоўскай копіі Асалінскіх.
Летапісец, паводле яго ўласных слоў нарадзіўся ў Ляхавічах у шматдзетнай праваслаўнай сям’і. Яго бацька Міхаіл быў прадстаўніком даўняга шляхецкага роду, які з часам збяднеў, але ўсё ж карыстаўся ўласным гербам.
Будучы пісьменнік-мемуарыст Фёдар Еўлашоўскі шляхам самаадукацыі набыў глыбокія веды па справаводству, юрыспрудэнцыі і філасофіі. Адукаваны юнак хутка звярнуў на сябе ўвагу такіх вядомых магнатаў, як Крыштаф Радзівіл, Ян Хадкевіч, Канстанцін Астрожскі і іншых. Яму даручалася весці важныя судовыя справы, даводзілася выступаць у ролі адваката знатных паноў у розных інстанцыях. У 1577 годзе Ф. Еўлашоўскі атрымаў пасаду пінскага і сервецкага мастаўнічага, а праз два гады прыняў удзел у выпрацоўцы тэкста “Трыбунала Вялікага княства Літоўскага” на Варшаўскім вольным сейме. Неўзабаве ён быў пераведзены на пасаду навагрудскага падсудка, якую займаў да канца свайго жыцця.
У 57-гадовым узросце Фёдар Еўлашоўскі пачаў пісаць успаміны. У іх аўтар не праявіў асаблівай цікавасці да грамадска-палітычных падзей свайго часу (Люблінскай уніі 1596 года, Кракаўскага сейму 1603 года і г. д.). Мемуары носяць пераважна аўтабіяграфічны характар. Падзеі пададзены ў строга храналагічнай паслядоўнасці, што і дало даследчыкам падставу паслядоўнасці, што і дало даследчыкам падставу назваць твор “Дзённікам”. Фактычна ён уяўляе сабой зборнік цікавых, часам даволі разгорнутых навел, у цэнтры якіх — падзеі з жыцця канкрэтных людзей. Так Ф. Еўлашоўскі апавядае пра смерць сваей маці, расказвае пра жонку Ганку, ляхавіцкага старасту Уладзіміра Забалоцкага, yспамінае гарадскога пісара Фёдара Зянкевіча і іншых.
На жаль, пісьменнік не пакінуў нам падрабязнага апісання тагачасных Ляхавіч, затое паведаміў пра вялікую паводку 1576 года прыгоду, што адбылася з млынаром Янушам (вада магла пашкодзіць новы млын, толькі што пабудаваны ў Ляхавічах, і людзі вырашылі збіваць вакол яго лёд.
Як зазначаюць даследчыкі, успаміны Фёдара Еўлашоўскага з’яўляюцца самым раннім помнікам з усіх вядомых твораў мемуарнага жанру ў беларускай літаратуры.
Горбік, Т. Летапісец з Ляхавічаў : [Фёдар Еўлашоўскі] / Т. Горбік // Ляхавіцкі веснік. – 2001. – 7 лютага. – С. 2.
Сведчанні скупыя, ды важныя
Як ні ўспомніць Фёдара Еўлашоўскага, які з’яўляецца першым беларускім пісьменнікам-мемуарыстам. Нарадзіўся ён 7 лютага 1546 года ў Ляхавічах. Паходзіў Еўлашоўскі (часам пішуць і Еўлашэўскі) з дробнай шляхты. Хоць нідзе і не вучыўся, але добры плён далі заняткі самаадукадыяй. Дзякуючы стараннасці, набыў неблагія веды па матэматыцы, юрыспрудэнцыі, філасофіі. Неабыякавы быў Еўлашоўскі і да слова. Ва ўсякім разе, працуючы падсудкам Навагрудскага земскага суда, не толькі выконваў свае непасрэдныя абавязкі. З 1603 года пачаў пісаць і “Дыяруш”, ці “Дзённік”.
Але гэта не “Дзённік” у традыцыйным разуменні жанру, а мемуары. Еўлашоўскі расказваў не пра тое, што было ў той дзень, калі ён браўся за пяро, а ўспамінаў тое, што адбывалася раней. Відаць, выкарыстаў і запісы, зробленыя ім за папярэднія 40 гадоў. Атрымліваецца, што ягоны “Дыяруш” – гэта ўспаміны.
Істотны такі момант: Еўлашоўскі са старонак “Дзённіка” паўстае патрыётам свае краіны – Вялікага Княства Літоўскага. Ён ганарыцца тымі, хто правіў гэтай дзяржавай. Праўда ў “Дзённіку” усё ж асноўная ўвага скіравана на падзеі мясцовага жыцця. Не абыходзіць Еўлашоўскі і тое, што тычыцца ягонага асабістага. Безумоўна, часцей за ўсё гэта толькі пэўныя згадкі: называе, калі хто нарадзіўся, а калі адышоў у вечнасць, успамінае, з кім сам пазнаёміўся. Але нярэдка сустракаюцца і больш разгорнутыя запісы, што нагадваюць сабой навелы, пабудаваныя на канкрэтных фактах.
Даводзіцца толькі шкадаваць, што Еўлашоўскі чамусьці не пакінуў падрабязнага апісання тагачасных Ляхавіч. Такі матэрыял, несумненна, уяўляў бы цікавасць. Аднак у «Дыярыушы» ёсць толькі расказ пра вялікую паводку, якая адбылася ў гэтым населенным пункце вясной 1576 года. Тады вада пачала прыбываць так хутка, што ўзнікла пагроза для новага млына. Давялося вакол яго збіваць лёд. Гэта ледзь не каштавала жыцця млынару Янупгу.
Януш стаяў на крайняй бэльцы моста і адбіваў пешняй вялізную крыгу. За ім на мосце знаходзіліся двое слуг і тое ж самае рабілі бервяном. Нечакана яны ўпусцілі яго, і бервяно з усёй сілы ўдарыла Януша ў патыліцу. Ён не ўстаяў і ўпаў у ваду. На шчасце, усё абышлося. Янушу ўдалося выплыць.
Апошні запіс у «Дыярыушу» пазначаны 1604 годам. Доўгі час меркавалася, што ў гэтым годзе Еўлашоўскі і памёр. Аднак пазней устанавілі, што ў вечнасць ён пайшоў у 1619 годзе. Што тычыцца ягонага «Дзённіка», то нельга не прыслухацца да меркавання вядомага літаратуразнаўцы, гісторыка літаратуры Аляксандра Коршунава: «Само сабой зразумела, што ва ўсёй паўнаце паказаць разнастайныя праявы жыцця свайго сацыяльнага асяроддзя аднаму Еўлашоўскаму было не пад сілу. Ён зрабіў толькі тое, што мог. Але зрабіў з добрым веданнем справы. Аўтар здолеў жыва і маляўніча расказаць аб убачаным, пачутым і перажытым. Якраз у гэтым і заключаецца адна з галоўных вартасцей яго ўспамінаў як помніка гістарычна-мемуарнай літаратуры канца XIV — пачатку XVII ст». Дадамо: помніка, што нарадзіўся на старажытнай Ляхавіцкай зямлі.
Апісання Ляхавіч у Еўлашоўскага няма, аднак ёсць куды пазнейшае апісанне. Яно зроблена рускім ваенным пісьменнікам і падарожнікам Уладзімірам Бранеўскім у ягонай кнізе «Путешествне от Триеста до С.-Петербурга в 1810 году». Фактаў, праўда, прыведзена не так і шмат, але, як кажуць, малы залатнік, ды дарагі.
Уладзімір Бранеўскі сведчыў: «Ляховичи, болыпое местечко с двумя тысячами домов, расположено прямыми улицами, разделенными площадями; на воротах каждого дома прибита дощечка, на которой нарисованы номер и знак орудия, с коим должно идти на пожар. Церковь, синагоги, лавки и особенно развалившаяся крепость придают ему вид порядочного города».
Але ваенныя дзеянні, якія яшчэ не так даўно вяліся тут, пакінулі свой след. У гэтым Бранеўскі ўпэўніўся, калі вечарам пасля невялікага дажджу вырашыў паглядзець замак: «Жилище гетмана, состояшее из нескольких высоких зданий, стоит без крыши; стены от верху до низу треснули и частию развалились, лестницы снизу разобраны н поэтому не мог осмотреть длинных переходов, темных зал, увешанных быть может фамильными портретами. Входы в подвалы также засыпаны наносным песком, и я, к сожаленню, не мог отыскать в подземной темнпце костей или гробницы какой-нибудь Ладоиски, похищенной прадедом гетмана. Я видел пред собою развалины, в которых очень бы удобно поместить вымышленных героев романтического происшествия, с подземельямп, привидениями, гробницами, сражающимися мертвецами […]».
Сведчанні скупыя ды важныя. Яны дазваляюць даведацца, што ж уяўлялі сабой Ляхавічы на пачатку XIX стагоддзя.
Дзямчук, С. Сведчанні скупыя, ды важныя : [Еўлашоўскі Ф.] / С. Дзямчук // Полымя. – 2013. – № 2. – С. 189 – 190.
ФЁДАР ЕЎЛАШОЎСКІ (ЕЎЛАШЭЎСКІ)
(1546 — пасля 1616)
1603 годзе навагрудскі падсудак Фёдар Еўлашоўскі ўзяўся за пяро і пачаў пісаць успаміны. Яны дайшлі да нашага часу ў арыгінале (праўда, не цалкам) і з’яўляюцца асноўнай крыніцай біяграфічных звестак пра іх аўтара.
Пачатак мемуараў, дзе расказвалася пра бацькоў Еўлашоўскага, Міхаіла і Фядору, не захаваўся. Вядома, аднак, што бацька быў праваслаўным, паходзіў з даўняга баярскага роду, які з часам збяднеў, але пры фарміраванні шляхецкага саслоўя здолеў атрымаць набілітацыю і карыстаўся ўласным гербам. Далей чытаем: “…я, Федор Евлашовский, уродилэмсе от вышэйпомененых родичев моих в Ляховичах в року от нароженя сына божого тысеча пятьсот сорок шостого месяца февраля семого дня в неделю ночи прошлое около полуночи. И дано ми име ведлуч свята руского, которое было на он час в понеделок месяца февраля осмого дня…”
На пятым годзе жыцця Фёдар Еўлашоўскі пачаў вывучаць асновы бсларускай, польскай і яўрэйскай грамат. Шляхам самаадукацыі набыў глыбокія веды па матэматыцы, справаводству і юрыспрудэнцыі. Адукаваны і кемлівы юнак звярнуў на сябе ўвагу такіх вядомых магнатаў, як Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка, Ян Хадкевіч. Канстанцін Астрожскі і інш. Яны часта звярталіся да яго паслуг – даручалі збор падаткаў. інвентарызацыю маёнткаў, вядзенне важных судовых спраў ва ўсіх інстанцыях. нават сеймавым каралеўскім судзе. Наш зямляк вельмі ганарыўся гэтым, не раз падкрэсліваў, што быў даверанай асобай знатных людзей.
У сярэдзіне 60-х гадоў Ф. Еўлашоўскі стаў прыхільнікам папулярнага ў той час пратэстантызму – пакінуў праваслаўе і пераншоў у кальвінізм. “Але, як заўважае У. Свяжынскі, – ён быў верацярплівы, іншае веравызнанне не было перашкодай у сяброўстве. Як сведка вострай рэлігійнай барацьбы канца XVI стагоддзя Еўлашоўскі ўспамінаў пра мінулыя “залатыя часы”, калі рознасць вер не выклікала варожасці “межи свецкими станы”.
У 577 годзе Фёдар Міхайлавіч атрымаў пасаду пінскага і сервецкага мастаўнічага. У гэтым жа годзе ажаніуся з Ганнай Балатоўнай, якая нарадзіла яму 14 дзяцей – 9 сыноў і 5 дачок. Праваслаўнае веравызнанне жонкі не стала перашкодай для доўгага і шчаслівага сяменнага жыцця.
Двойчы – у 1569 і 1579 гг. – навагрудская шляхта выбірала Ф. Еўлашоўскага сваім павятовым паслом на Гродзенскі і Варшаўскі сеймы. Як дзяржанаму чыноўніку яму было даручана прыняць удзел у выпрацоўцы тэксту “Трыбунала Вялікага княства Літоўскага”. У 1592 годзе у навагрудскім земскім судзе вызвалілася месца падсудка, і з чатырох прэтэндэнтаў на гэтую пасаду Сігізмунд III Ваза выбраў менавіта Еўлашоўскага.
У гэты перьтяд выявіўся яго літаратурны талент. Ва ўспамінах, якія пісаліся ў 1603-1604 гг, аўтар не праявіў асаблівай цікавасці да грамадска-палітычных ідзей таго часу – Люблінскай уніі 1569 года, Лівонскай вайны і інш. “Пытанні вялікай палітыкі, – піша А. Коршунаў, – ён адносіў да кампетэнцыі вялікіх паноў, выбраных дзеля гэтага самім богам. Вось чаму, нават закранаючы некаторыя падзсі палітычнага жыцця, сваю абыякавасць да іх ён тлумачыў тым, што не мае намеру паўтараць сказанае іншымі людзьмі, абмяжоўваўся заўвагай: “Опускаю то, яко ведуючы, достаточне то от иншых выписано”.
Мемуары Фёдара Еўлашоўскага носяць пераважна аўтабіяграі рактар. Падзеі пададзсны ў строга храналагічнай паслядоўнасці, што дало падставу даследчыкам назваць іх “Дзсннікам”. Твор фактычна ўяўляе сабою зборник цікавых, часам даволі разгорнутых бытавых навел, у цэнтры якіх – падзеи жыцця канкрэтных людзей. Так, Ф. Еўлашоўскі апавядае пра смерць маці і розныя сямейныя клопаты, якія не дазволілі яму паехаць вучыцца за мяжу. “зведать инше краины далеке, научитьсе ремесел розных”; расказвае пра жонку Ганну, ляхавіцкага старасту Уладзіміра Забалоцкага, успамінас гарадскога пісара Фёдара Зянкевіча, мядзведзіцкага ўрадніка Васіля Рагачоўскага і інш:
На жаль, пісьменнік не пакінуў нам падрабязнага апісання тагачасных Ляхавіч, затое паведаміў пра вялікую паводку 1576 года і прыгоду, што адбылася з млынаром Янушам. Вада магла пашкодзіць новы млын, толькі што пабудаваны ў горадзе, і людзі вырашылі збіваць вакол яго лёд. Януш стаяў на крайняй бэльцы і адбіваў пешняй ледзяную крыгу. За ім, з моста, адбівалі бервяно двое парабкаў. Знянацку яны ўпусцілі бервяно, і яно ўдарыла Януша у патыліцу. Ад моцнага ўдара той упаў у ваду, але нечакана для прысутных выплыў і застаўся жывым.
Як адзначаюць даследчыкі, успаміны Ф. Еўлашоўскага з’яўляюцца самымі раннім помнікам з усіх вядомых твораў мемуарнага жанру ў беларускай літаратуры. А. Коршунаў у артыкуле “Лепшыя здабыткі старажытнай беларускай мсмуарыстыкі” так акрэсліў значэнне гэтага твора: “Само сабой зразумела, што ва ўсёй паўнаце паказаць разнастайныя праявы жыцця свайго сацыяльнага асяроддзя аднаму Еўлашоўскаму было не пад сілу… Але аўтар здолеў жыва і маляўніча расказаць аб убачаным, пачутым і перажытым. Якраз ; заключаецца адна з галоўных вартасцей яго ўспамінаў як помніка гіст. мсмуарнай літаратуры канца XVI – пачатку XVII ст.”.
У 1604 годзе Фёдар Еўлашоўскі зрабіў апошні запіс у сваіх успамінах, і доўга гэты год лічыўся датай смерці пісьменніка. Дакументы, знойдзеныя ў апошні час, свсдчаць, што Еўлашоўскі яшчэ жыў у 1616 годзе і быў крэдыторам Радзівілаў.
Яго ўспаміны ўпершыню былі апублікаваны ў перакладзе на по мову ў 1860 годзе. У 1886 і 1896 гг. украінскі гісторык У. Б. Антановіч надрукаваў іх па рукапіснай копіі з арыгінала. Сёння фотакопія рукапісу мемуараў нашага зсмляка захоўваецца ў Інстытуцс мовазнаўства імя Якуба Коласа ў Мінску.
Еўлашоўскі Ф. // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. — Брэст, 2008. — С. 361–362.
Сто одна плеть и корд в сердце
Подробности безнаказанного убийства королевского ротмистра Заболоцкого
Смешно мне слышать рассуждения, что вот этого не могло в прошлом быть, ибо в то время существовали такие вот законы и обычаи. История — не учебник математики. Не могло быть — а бывало.
Даже такой точный закон, как Статут Великого Княжества Литовского, не помешал, скажем, коронному стражнику Самуилу Лащу проигнорировать 236 официальных постановлений о баниции — изгнании из страны за совершенные преступления. Обнаглевший Лащ, по легенде, приказал сшить из пергаментов с приказами о баниции кафтан и явился в нем на королевский пир. Да еще притворно сожалел, что кафтан получился короток.
Да, по закону никто не мог избить шляхтича плетью. Но если на дорогах XVIII века вы встретили пана Михала Володковича и чем–то не понравились — был риск без всякого суда получить прямо на месте 101 плеть, несмотря на звание. Как говорили о своеволии магнатов, король с декретом — Радзивилл с мушкетом. Пане Коханку мог жестокими шуточками довести до смерти любого своего приближенного — и как с гуся вода. Его жена, Тереза из Ржевусских, приказала в своем имении отсечь голову посланцу мужа шляхтичу Чешейко. И никто ничего ей не сделал.
Если не снять шапку…
История еще одного безнаказанного преступления относится к 1580 году. Чтобы увидеть события, давайте заглянем в диариуш мемуариста Федора Евлашовского.
«В року 1580, месеца кветня 23, в суботу, на прояждце короля его милости Стефана у Вильни, замолвивши се его милость пан Криштоф Радзивил, пан троцкий, гетман великий з паном Володимером Заболоцким, московитином, якобы Володимир не хотел му шапки зняти, пришли потом до слов злых з обудву сторон: здрады и отметки; кгды се мовил пан троцкий на Володимира, тоды Володимир мовил: самесь такий».
А теперь современным языком… Молодой гетман польный и воевода трокский Криштоф Радзивилл присутствовал при выезде короля Стефана Батория с придворными в город. Амбициозный воевода заметил, поравнявшись с ротмистром Владимиром Заболоцким, что тот не снял перед ним шапку. Оскорбление! Криштоф обозвал Заболоцкого изменником, Заболоцкий в ответ: «Сам ты изменник!»
Шаткие репутации
Публичные обвинения просто так спустить было невозможно обеим сторонам.
Владимир Семенович Заболоцкий, потомок смоленских князей, сбежал в Великое Княжество Литовское из России, за что был объявлен царем Иваном Грозным изменником. Сделал неплохую карьеру. Жигимонт Август наделил его земельными владениями. Заболоцкий сопровождал королеву–мать Бону Сфорцу при выезде в Милан. Как пишет российский историк Константин Ерусалимский, одновременно с Боной собиралась выехать в Венгрию сестра Жигимонта II королева Изабелла. «Надо полагать, юный московский боярич В.С.Заболоцкий пришелся к этим сборам, был награжден за выезд всесильной королевой–матерью и отправился в Венгрию в охране королевы Изабеллы».
Заболоцкий прижился и при дворе венгерского короля Яна II Заполяи, женился на представительнице знатного венгерского рода, некоей Алене Череповичовне. Так и метался между двумя дворами. Сменивший Жигимонта Августа на польском троне Стефан Баторий, сам венгерского происхождения, Заболоцкому особенно благоволил и щедро одарял, тем более что Заболоцкий отличается в военных действиях против московитов и в Пруссии.
Местные магнаты и меж собой грызлись за владения. А тут — пришлый… А ему — и слонимское имение Деревная, и кременецкий двор, и лес Лепесовка, и староство Ляховичское… Стычки, суды… За владение маленьким городком Глуцк Заболоцкий воевал с Ольбрехтом Ласким так, что сжег город. Королевский суд даже приговорил Заболоцкого к баниции. Что опять же действовало недолго. Один из российских шпионов доносил Ивану Грозному об изменнике: «А паны радные все и всею землею его не любят, а зовут его лотром же и злодеем и дву господарей изменником».
В свою очередь, Радзивиллов как раз напрягал скандальный процесс их родственника Григория Остика, мошенника и фальшивомонетчика. Тот взялся тайно протаскивать Ивана Грозного на польский трон. Причем поначалу был в сговоре с отцом Криштофа Радзивилла, Николаем Радзивиллом Рыжим, великим гетманом и воеводой виленским. Однако после того как Остик посмел претендовать на должности, которые предназначались сыну Рыжего Криштофу, разъяренный великий гетман сам его изобличил. Но мотив соучастия в процессе всплывал…
Месть или позор
Для Криштофа Радзивилла не было авторитета выше, чем его отец. И помчался к Рыжему жаловаться на обидчика.
Рыжий отличался горячим нравом. Согласно диариушу Евлашовского, резко заявил сынку: «Не помстишь ли му се того, теды и я о тебе так розуметь буду, яко то он назвал». То есть ежели не отомстишь обидчику — буду считать тебя тем, кем он назвал.
Криштоф, похоже, запаниковал. «Той ночи намце пан троцкий не спал, фрасуючи се на Володимира».
Чтобы подобраться ближе к противнику, Криштоф перебрался со своими ротмистрами и солдатами в свой двор, называемый Довойновским, неподалеку от дома Яна Полгрошка, где остановился Владимир Заболоцкий. Придворные Радзивилла из кожи вон лезли. Забрались кто на крышу соседнего дома, кто во двор и докладывали о каждом шаге врага. Вот московит пошел в баню, вот вышел из нее, вот отправился к сенаторам, чтобы помогли загладить конфликт с Радзивиллом… Когда же дозволено будет пристрелить вражину из пулгака (мушкета)?
«И так в тых пересылках ноч зошла».
Криштоф, однако, понимал, что застрелить врага безоружного, из засады, ночью, в его доме — мало чести. Заболоцкий, в свою очередь, остынув и опасаясь за свою жизнь, готовился принести извинения. Задумался да не заметил его княжескую милость Криштофа Радзивилла, потому и не снял шапку.
Роковое утро
Дело Заболоцкого ему пообещали уладить утром. Прежде чем отправиться к влиятельным лицам, Владимир поехал в Пречистенскую церковь.
Как только ротмистр вышел на улицу, его окружили с трех сторон.
Впоследствии Криштоф будет уверять, что несколько сотен людей, в том числе отряд всадников, ему понадобились отнюдь не для того, чтобы убить обидчика. Так, слегка побить, проучить.
Под натиском радзивилловского войска слуги Заболоцкого разбежались, осталось всего трое. Ротмистр пытался спрятаться в доме литовского кухмистра Шемета — напрасно.
Вот тут показания расходятся…
Мемуарист Евлашовский, родившийся в Ляховичах, с одной стороны, был «служебником Заболоцкого», с другой — с 1572–го служил Николаю Радзивиллу Сиротке, племяннику Рыжего. Насколько он объективен, трудно сказать. Главным виновником Евлашовский называет шляхтича Горецкого–Яхимовича, которого Заболоцкий как–то в качестве судьи трабского обидел в имущественных тяжбах.
Евлашовский пишет, что Горецкий швырнул в Заболоцкого камнем, попал в грудь справа. Заболоцкий достал саблю левой рукой, попытался отбиться «потужно». Затем тот же Горецкий выхватил корд — короткий меч — и всадил в грудь Владимира. Тот упал и спустя два часа умер. Роль Криштофа Радзивилла у Евлашовского пассивна — не смог удержать слишком ретивых слуг.
Однако историк Константин Ерусалимский приводит сведения из других источников. Владимир был ранен из мушкета (о чем Евлашовский не пишет). К нему «подъехал К.Радзивилл и проговорил: «Ну вот видишь, изменник, теперь мы квиты». На это прозвучал ответ: «Милостивый пане троцкий, что я говорил, то все лгал, не вели меня убивать, ради Бога!»
Радзивилл будет доказывать на суде, что приказал не добивать противника. Но Горецкий то ли не услышал, то ли решил по–своему и всадил во врага меч.
И король бессилен
Криштоф ликовал. Честь восстановлена!
Но хотя Заболоцкий был мелкой сошкой в сравнении с сыном воеводы виленского, все же другом самого короля. Стефан Баторий, узнав об убийстве московитянина, ходил по комнате, «лямантуючы». Даже написал по горячим следам эпитафию, кою надлежало вывесить у гроба погибшего.
Криштофа Радзивилла Баторий приказал к себе не впускать.
Молодой человек забеспокоился. Поняв, что огреб королевскую немилость, опять подключил отца. Но и великий гетман не был принят. Так что Криштоф сетовал, что «из–за «некаторых нещесных припадков свых у его королевской милости не бывал».
Только через две недели могущественные Радзивиллы были допущены к королю — увы, тот не мог позволить себе порвать с ними. Правда, забыть не забыл. Когда Рыжий умер, Криштоф так и не получил отцовской должности воеводы виленского.
В Виленском гродском суде началось расследование на следующий же день после убийства. Виноватым выставили Горецкого–Яхимовича, но Радзивиллы не дали верного слугу на съедение. Как пишет К.Ерусалимский, имя убийцы позднее встречается в гродских актовых книгах Виленского повета, то есть был жив–здоров и на свободе.
Затем в суд обратилась сестра убитого Авдотья. От нее Радзивиллы откупились изрядной суммой.
Криштоф Радзивилл провел несколько успешных военных кампаний, его подвиги отражены в поэме Андрея Римши «Радзивиллиада». Всячески доказывал королю свою преданность, например, как пишет историк Витовт Чаропка, в битве под Псковом даже оставил свое войско, чтобы сопроводить домой Стефана Батория: «Каралеўская мiласць была вышэй за трыумфальныя лаўры». Но король продолжал быть «неблагодарным» к убийце своего друга до самой таинственной смерти в Гродно спустя шесть лет после «виленской резни».
Рублевская, Л. Сто одна плеть и корд в сердце / Людмила Рублевская // Советская Белоруссия. – 2018. – № 191. – 4 октября. – С. 9.
Летописец из Ляховичей
Жестокое время затяжных, изнурительных войн, необузданного произвола господствующих сословий, мощных крестьянских волнений в средневековой Белоруссии ярко отображают летописные записи нашего земляка Федора Михайловича Евлашовского. Условно озаглавленные «Воспоминания» (так как не сохранилось их начало), 55 уцелевших страниц кириллического текста охватывают период с 1566 но январь 1604 года. Недавно АН БССР осуществила научную публикацию этого наиболее раннего произведения мемуарного жанра древнебелорусской литературы.
Рассказ о Ф. Евлашовском хотелось бы начать словом самого мемуариста, небольшим фрагментом из его воспоминаний.
«Стремительным было в том году весеннее половодье. И как раз случилось мне присутствовать при том, как спасали от ледохода мост у мельницы ляховичской новой. Януш-мельник стал на крайней балке, разбивая ломом льдины в воде. А за ним два мужика большим бревном с моста также долбили лед. И уронили тот кол, который, выскользнув им с. рук, ударил Януша-мельника в затылок, да так, что упал тот в пруд, в ледяную воду. Вмиг перенесенный через водоспуск в дол, в глубину большую, не скоро он с воды показался. Относимый далеко течением, держал лом пред собою в руках своих. Да так и вышел с воды, живой остался, на удивление всех нас, людей там собравшихся, беспорадных, ибо нельзя было ничем ему помочь».
Случай этот произошел в 1576 году в Ляховичах.
Ф. Евлашовский родился 7 февраля 1546 года в этом городке тогдашнего Новогрудского воеводства, в мелкопоместной шляхетской семье. Здесь прошло его детство, состоялось первое знакомство с книгой, когда с пяти лет мальчика начали «бавить наукою русскою».
Повзрослев, Федор поступает на службу — сперва гражданскую, связанную со сбором налогов и счетоводством, а затем отправляется на военную, участвует з сражениях долгой, 25-летней, Ливонской войны. Строки мемуаров передают отношение автора к ней, С дистанции почти в сорок лет (начал он составлять свои записи в 1603 году) война видится ему бесполезною для Речи Посполитой. Ничего, кроме больших трудностей, невысказанных лишений, не принесла она молодому человеку. Частые выезды «на войны» скоро ему опостылели, и он ищет случая избавиться от них.
Сбросив наконец ратные доспехи, Федор некоторое время живет в Вильно при дворе здешнего кастеляна Яна Ходкевича. При содействии влиятельных лиц продолжает образование — изучает математику, юриспруденцию, делопроизводство. Незаурядные способности и протекция богатых попечителей приносят Евлашовскому известность. Услугами умного, доброжелательного ляховичского юриста охотно пользовались не только мелкопоместная и средняя шляхта, но и крупные литовские магнаты. Становится он своим человеком и при королевском дворе.
С тех пор началась для Ф. Евлашовского кочевая жизнь. Одна за другой следуют поездки в разные концы. Торунь, Бяла-Подляска, Вильно, Минск, Гродно, Слоним, Олыка на Волыни… Здесь он решает разные судебные дела. В Новогрудке участвует в работе сессий земского суда, в Варшаве — в работе сейма (с 1579 года Евлашовский является его депутатом). В этот же период он привлекается к выработке статута Трибунала — верховного государственного суда Великого княжества литовского.
Путешествия тогда не были беспечными. Разное случалось в дороге: то настигнет грозная болезнь (в то время часто свирепствовали эпидемии), то на постоялый двор ночью нападут разбойники, а то на переправе вода затопит паром, как это произошло с Евлашовским однажды на Немане. Но что тут поделаешь? Не может он отречься от своего дела, которое стало его жизнью. Любит помогать людям добиваться справедливости, восстанавливать мир и согласие между ними. И приятно ему возвращаться после успешно устроенных дел домой, в родные Ляховичи.
Поездки, встречи, наблюдения становятся страницами дневника—первоосновы воспоминаний. Автор их живо воссоздает быт и нравы сословия, к которому принадлежал, фиксирует грозные пожары и вспышки «поветра морового» (эпидемий), появление большой кометы на зимнем восходе солнца в феврале 1577 года, делает метеорологические записи. Из них мы узнаем о грозе «с частыми и суровыми перунами», заставшей Евлашовского на левом берегу Буга в пути из Люблина в Брест, о теплой, бесснежной зиме 1585 года, когда весь домашний скот находился в поле, а крестьяне ездили телегами, о снежном буране в мае 1594 года, унесшем немало человеческих жизней.
В мемуарах Ф. Евлашовского содержится ценный материал для изучения истории Белоруссии. Есть здесь сообщения о переговорах между послами Ивана Грозного и королем Сигизмундом II Августом, об ответной миссии польско-литовской делегации к московскому царю, о военных походах того времени, подробности о Люблинской унии 1569 года, обширные зарисовки белорусских рейдов козацко-крестьянского войска под руководством Северина Наливайко.
Из воспоминаний зримо предстает сам автор — добрый, отзывчивый на чужую беду, рассудительный человек, горячо любящий сын, отец. Теплые, сочувствующие слова находит он для своей матери. Из уважения и благодарности ревностно помогает отцу как можно лучше устроить его дела — занять вакантную должность в Пинске. За доброту и милосердие к «убогим, хорым и засмучоным людям» глубоко уважает он свою жену Анну, тяжело переживает убийство сына Яна.
Евлашовский гордился тем, что является гражданином Великого княжества Литовского, с уважением упоминал имена видных своих земляков, с которыми встречался или о которых что-то напоминало ему з поездках.
Были у него планы больших путешествий, собирался навестить Венгрию и Турцию, «зведать инше краины далеке, научитьсе ремесл розных». Но эти замыслы остались неосуществленными. Потеря дорогих людей — матери, а спустя несколько лет и отца—вынудили его заняться воспитанием и обучением младших братьев и сестер. Внимания и постоянной заботы требовала и собственная семья, которая все увеличивалась: в 1604 году она насчитывала девять сыновей и пять дочерей.
Закончил Федор Евлашовский свою служебную карьеру подсудком (помощником судьи) Новогрудского земского суда, занимая эту должность до конца своих дней. Умер он в 1617 году.
А. ЦВЫД,
г. Брест
Цвыд, А. Летописец из Ляховичей (Ф. Евлошовский) / А. Цвыд // Заря. — 1985. — 4 августа.
ДЗІВОСНЫЯ ПРЫГОДЫ ЛЯХАВІЦКАГА ШЛЯХЦІЦА
У канцы XVI – пачатку XVII стагодзя жыў у Ляхавічах мелкапамесны шляхціц Фёдар Міхайлавіч Еўлашоўскі. У гісторыю Беларусі Еўлашоўскі ўвайшоў, дзякуючы напісаным пра свае прыватнае жыццё ўспамінам. А жыццё Фёдар Міхайлавіч пражыў вельмі цікавае і змястоўнае. Многіх давялося яму пабачыць людзей, чые імёны ўвайшлі ў гісторыю нашай Бацькаўшчыны: маршалак дворны* і ваявода* трокскі Мікалай Крыштоф Радзівіл*, маршалак земскі і гетман* ліфляндскі Ян Геранім Хадкевіч*, ваявода кіеўскі і маршалак зямлі валынскай Канстанцін Ас-трожскі*. Быў вядомы Еўлашоўскі і на каралеўскіх дварах Жыгімонта II Аўгуста*, Стэфана Баторыя*, Жыгімонта III Вазы*.
Грэх было не ўзяцца за пяро такому чалавеку. Тым больш, што поспехам у сваім жыцці Фёдар Міхайлавіч быў абавязаны не радавітаму паходжанню, не вялікаму багаццю, а ўласнаму розуму і працавітасці, выключнай таварыскасці і добразычлівасці ў адносінах да людзей. Шляхам самаадукацыі набыў Фёдар Міхайлавіч значныя веды па матэматыцы, справаводству і юрыспрудэнцыі.
“Самому пану богу моему зо всяких добродейств его насветшое милости нех зостава вечна честь и хвала, за которого презренем и я, Фёдор Евлашовский, уродшэмсе от вышэйпомененых родичов моих в Ляховичах в року от нароженя сына божого тысеча пятьсот сорок шостого, месяца февраля семого дня, в неделю ночи пришлое около полночи. И дано ми име ведлуг свята рускаго*, которое было на он час в понеделок месяца февраля осмого дня.”
Ляхавічы, 1603 год. Гэтыя словы бягуць з-пад пяра ў руцэ 57-гадовага мужчыны, што схіліўся над рухомым агеньчыкам свячы і сыпле іх на паперу дробнымі, быццам зярняткі маку, кірылічнымі літарамі, аздабляючы іх хвастатымі каліграфічнымі росчыркамі. Вялікі яго цень гойдаецца па сценах і столі пакоя, нагадваючы нейкую жывую, цікаўную істоту, што хоча з-пад рукі зазірнуць у рукапіс.
Над горадам, над чалавекам ўздымае крылы XVII стагоддзе. Што там наперадзе? Рыпіць, пястуючы вуха, распісанае пяро, і тонка пахне чарніла, хутка сохнучае ў цёплым паветры ўтульнага пакою. Прыгадваюцца Фёдару Міхайлавічу падзеі з 1566 года.
У той час пачалося ў Вільні, куды прыехаў па справах Еўлашоўскі, вялікае “моравае поветре” – эпідэмія. Тады і здарылася з ім першая дзівосная прыгода.
Падчас эпідэміі пазнаёміўся Еўлашоўскі з доктарам філасофіі Войцахам з Серпца — лекарам, астролагам і віленскім канонікам. Чалавекам, як бачым, адукаваным, што дазволіць яму крыху пазней, у 1583 годзе, заняць месца дэкана філасофскага факультэта Віленскай езуіцкай акадэміі. Еўлашоўскі павінен быў затрымацца ў Вільні, ці пад Вільняй, каб перачакаць эпідэмію. Ён, магчыма, бавіў час у размовах з вучоным лекарам. Гутарылі між іншым і пра “поветре”. У адной з такіх размоў ішла ў іх гаворка пра тыя спакусы і прывіды, якімі д’ябал палохае людзей падчас “поветрыя”. Мор у тыя часы ўспрымаўся як Божае пакаранне, і Войцах з Сернца, будучы астролагам і доктарам філасофіі, відаць, багата што мог паведаміць Еўлашоўскаму на гэтую тэму.
Эпідэмія скончылася, і Фёдар Міхайлавіч ад’язджае. Па дарозе ён заначаваў у вёсцы Дарагова (вёска ў цяперашнім Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці). Ноч выдалася ціхая, зорная. На золку абудзіўся Фёдар Міхайлавіч ад дзіўнага пачуцця, што быццам нехта, акрамя яго, знаходзіцца ў пакоі. Расплюшчыў вочы – нібы прывід, бялее ў цемры пакою печ, у акно ледзь-ледзь сочацца першыя промнікі надыходзячага ранка. Глянуў Фёдар Міхайлавіч у бок дзвярэй і скамянеў ад жаху – каля іх стаяла постаць чалавека з ног да галавы ахопленая языкамі полымя. Еўлашоўскі выхапіў з-пад палы нож і секануў ім палымянага чалавека. Постаць імгненна знікла, а потым зноў з’явілася ў процілеглым куце і бязгучна пайшла да Фёдара Міхайлавіча. Еўлашоўскі кінуў у прывід шапкаю і, скочыўшы да акна, адчыніў яго. Пакой залілі промні ўзыходзячага сонца, а агністая постаць імгненна знікла, быццам разышлася ў паветры пакою. На шум прыбеглі гаспадар дома з жонкаю і пахолак. Але нічога ўжо не ўбачылі. Еўлашоўскі, калі прайшоў жах, падумаў, што ён захварэў падчас моравага паветрыя і вырашыў перачакаць некаторы час, не рухаючыся ў далейшае падарожжа.
Не адзіная гэта дзівосная прыгода, што здарылася з Фёдарам Міхайлавічам. У яго дзённіку ў апісанні падзей 1575 года чытаем пра падарожжа аўтара да вёскі Палюбічы (польская вёска каля г. Уладавы). Падчас гэтай вандроўкі застала Еўлашоўскага ў чыстым полі вялікая навальніца з перунамі, што білі ў зямлю вакол спалоханых падарожнікаў.
Так-сяк перачакаўшы непагадзь, завіталі ў госці да мясцовага мастаўнічага* пана Стэфана Вадашынскага. I паміж іншымі размовамі расказаў Еўлашоўскі пра сваю прыгоду з навальніцаю, пра страх ад грому, якога нацярпеліся падарожнікі. Гаспадар, выслухаўшы аповяд Фёдара Міхайлавіча, расказаў, што яму яшчэ ў маладосці ў Кракаве нейкі астролаг прадказаў смерць ад маланкі на шасцідзесятым годзе жыцця. Але з Божай ласкі яму ўжо мінуў шосты дзесятак, і нічога не здарылася. I як піша далей Фёдар Міхайлавіч, стала яму так шкада гэтага чалавека, што ён спытаў, ці не палохае пана Вадашынскага тая раптоўная смерць. У адказ гаспадар толькі пагладзіў сябе па барадзе і лагодна рассмяяўся.
Праз дзесяць дзён таго пана мастаўнічага забіла громам ў полі пад сасною, пад якой ён хаваўся ад дажджу.
У тым месцы дзённіка, дзе распавядаецца пра год 1587, можна даведацца пра яшчэ адно дзіва, якое здарылася з Еўлашоўскім! На гэты раз гаворка ідзе пра незвычайны сон. “Стычня 9 снило ми се, очим я не мыслил, жем был в месте Мантуи”…
У сваім сне ўбачыў Фёдар Міхайлавіч князёў мантуанскіх, сам горад і яго прыгожыя замкі, рэкі і перакінутыя праз іх мураваныя масты. Пра свой сон Еўлашоўскі расказаў маршалку Ковенскай шляхты пану Андрэю Скарульскаму, які, паводле дыярыўша Альбрэхта Радзівіла Сіроткі, суправаджаў апошняга ў падарожжы па святых месцах Бліжняга Ўсходу. Наведвалі падарожнікі і Мантую. I як падцвердзіў пан Скарульскі ўсё, што прымроілася Еўлашоўскаму ў сне, поўнасцю адпавядала рэчаіснасці: і рэкі, і масты, і замкі, і іх месцазнаходжанне. Да вышэй сказанага трэба дадаць, што ў 1575 годзе ў Мантую паехаў сын Фёдара Міхайлавіча Яўхім, які і знаходзіўся там у час, калі ўбачыў Еўлашоўскі свой незвычайны сон.
На працягу ўсяго астатняга жыцця Еўлашоўскі яшчэ не адзін раз бачыў свайго агністага чалавека. Часам ён з’яўляўся яму ў выглядзе летаўца – вялізнага палымянага дракона, які лётаў зорнымі начамі ў паветры над Ляхавічамі. Фёдар Міхайлавіч нават да ўрачоў звяртаўся. Лекары сцвярджалі, што хвароба гэта завецца “інкубусам”, але, апроч гэтага, нічым іншым не дапамаглі Фёдару Міхайлавічу.
Хто ведае, можа і сёння ў вышыні паўночнага неба, час ад часу, пралятае над Ляхавічамі летавец Еўлашоўскага.
С. В. Чарановіч. Ляхавічы. 2002 год.
Дзівосныя прыгоды Ляхавіцкага шляхціца (Еўлашоўскі Ф.) // С. В. Чарановіч / Легенды і паданні Ляхавіцкага краю. — Баранавічы, 2004. — С. 34 – 39.