Дарога ў мінулае

17 красавіка цэнтральная бібліятэка гасцінна запрасіла сваіх чытачоў у віртуальнае падарожжа па Ляхавіччыне “Дарога ў мінулае”, прысвечанае Міжнароднаму дню помнікаў і гістарычных мясцін. На працягу дня ў фае бібліятэкі для наведвальнікаў дэманстраваліся відэападарожжы, дакументальныя фільмы і прэзентацыі пра помнікі і гістарычныя мясціны Ляхавіцкага раёна. Словы падзякі за прыемнае падарожжа былі …

Читать дальше

Прававая кансультацыя

15 красавіка ў Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы для студэнтаў І курса Ляхавіцкага аграрнага каледжа прайшла прававая кансультацыя. На мерапрыемства запрасілі юрыста Ляхавіцкага ТЦСАН Касаковіч Марыну Адамаўну. Яна расказала студэнтам аб юрыдычных паслугах, якімі можна скарыстацца ў тэрытарыяльным цэнтры. Сустрэча адбылася ў форме дыялога. Таццяна Зелянко, заг. сектара БІіЭР