А на галаве… сіта, ці ў чым выходзілі замуж нашы прабабулі?
Доўгі час асноўным галаўным уборам беларускай нявесты былі вяночкі. Толькі ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя сталі з’яўляцца ўборы з вэлюмам. Спачатку яго проста чаплялі да вяночкаў, пасля стварылі ўбор з брылямі. Шырока распаўсюджанымі ў маладых гэтага перыяду былі тры віды вянкоў: віты вянок з жывых кветак, вянок-абручык (на …