Краязнаўчае падарожжа “Флер’янава збірае сяброў”
29 кастрычніка Ляхавіцкая раенная цэнтральная бібліятэка імя Я.Купалы запрасіла наведвальнікаў аддзялення дзеннага прыбывання для інвалідаў, клуб “Лада” здзейсніць краязнаўчае падарожжа ў в.Флер’янава, сядзібу Бохвіцаў. Генрых Міхайлавіч Траццяк, уладальнік сядзібы, расказаў пра гісторыю фальварка, правеў экскурсію. Цікава было даведацца, што ў сядзібе Бохвіцаў гасцявала і папраўляла сваё здароўе Эліза Ажэшка. …