Краязнаўчае падарожжа “Флер’янава збірае сяброў”

   29 кастрычніка Ляхавіцкая раенная цэнтральная бібліятэка імя Я.Купалы запрасіла наведвальнікаў аддзялення дзеннага прыбывання для інвалідаў, клуб “Лада” здзейсніць краязнаўчае падарожжа ў в.Флер’янава, сядзібу Бохвіцаў.

   Генрых Міхайлавіч Траццяк, уладальнік сядзібы, расказаў пра гісторыю фальварка, правеў экскурсію. Цікава было даведацца, што ў сядзібе Бохвіцаў гасцявала і папраўляла сваё здароўе Эліза Ажэшка. Напамінам пра яе застаўся дуб, які яна пасадзіла ў 1909 годзе побач з домам, пра гэта нагадвае мемарыяльная таблічка. У гонар 100-годдзя дуба пасадзілі дуброву са ста дубкоў.

IMG_2229

IMG_2232

IMG_2250

IMG_2275

IMG_2280

IMG_2284

IMG_2287

IMG_2293

IMG_2310

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed