Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Літаратурная Ляхавіччына
Валянцін Волгін (Бакун Валянцін Мікалаевіч)
Нарадзіўся ў 1959 года ў вёсцы Заліпенне Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Пасля заканчэння школы служыў у войску. Працаваў фрэзероўшчыкам на машынабудаўнічым заводзе ў Ленінградзе, кіроўцам тралейбуса ў Мінску, аператарам газавых кацельняў у г/п Сафіеўка на Украіне. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта БДУ – настаўнік замежнай літаратуры і рускай мовы спачатку Камянской сярэдняй школы, затым – Сафіеўскай №2.
У 2001 годзе выходзіць першы зборнік паэта “Моя душа, как колокол звенит.” У яе ўвайшлі творы. у якіх аўтар вяртаецца да свае вытокаў, разважае пра лёсы сучаснікаў, піша пра тое, што трапятліва адклікаецца ў яго душы.
“Путь к небу” – другая кніга паэта была выдадзена ў 2011 годзе. Паэтычны дар В. Волгіна – у мяккай і задушэўнай інтанацыі, у яснасці яго паэтычнага слова. Яго паэзія прыцягвае шчырасцю і праўдзівасцю.