Сваяк Янка

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Літаратурная Ляхавіччына

 

Янка Сваяк (сапр. Мар`ян Фальскі) 1881 – 1974, перакладчык, публіцыст, педагог, грамадскі дзеяч. Прафесар (1954). Пісаў на польскай і белараускай мовах. 

Нарадзіўся ў в. Нача Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці.

 

Александровіч, С. Кнігі і людзі.Сваяк Янка. Біяграфічныя звесткі

  1. Паронін — Закапанэ.

Прафесар Марынн Фальскі

1 кастрычніка. Усхапіўся раненька, яшчэ на досвітку. У мяне білет на першы рэйс аўтобуса ў Закапанэ. Сёння нядзеля, навуковая зала Ягелонскай бібліятэкі зачынена. Таму я дазволіў сабе заглянуць у гэты курортны гарадок, каб пабачыдь славутыя мясціны ў Татрах, рай польскіх лыжнікаў.

Закапанэ не так далёка ад Кракава, усяго 106 кіламетраў. Але я спяшаюся, у мяне вялікая праграма: па дарозе трэба заглянуць у Пароніна, потым паглядзець, што за дзіва тое Закагіанэ, і сёння ж вярнуцца назад, каб заўтра зранку засесці за кнігі.

Аўтобус мінае прыгарадныя селішчы і прастуе на поўдзень. Часам шаша ўразаецца ў лісцяны лес, мінае

зялёныя вёскі і маленькія гарадкі. Між лугоў пабліскваюдь рачулкі і азёры, часта трапляюць адзінокія хутары і дачныя будыніны. Дарога то спускаецца ў маляўнічную лагчыну, то ўзбіраецца на лясісты пагорак. Края- віды пакуль што амаль такія, як за Мінскам, калі ехаць на Вільню старой дарогай ля Радашковіч: лясы, пералескі, невялікія пагоркі, ля рэчкі некалькі бслых хатак з высокім дахам.

За Мысляніцамі на даляглядзе паказаліся горы, да самага верху парослыя лесам. Потым пайшлі лысыя вяршыні, гэта, відаць, камень ці граніт; лясы адступілі ўніз, дзе блішчаць гуральскія хаты і пасуцца авечкі. На якую гадзіну выбліснула сонца, а потым з Татраў насунуўся мокры туман і ахутаў імжою ўсё наваколле. Нічога не скажаш: восень.

Новы Тарг. Машыну абступілі гуралі ў сваіх экза- тычных апранахах. Здаецца, яны выйшлі на вуліцу з тэатральнай сцэны. Старыя і нават маладыя мужчыны ў плыткіх капелюшах з пер’ем, многія ў вышываных ка- ляровых камізэльках і светлых суконных вышываных світках-паліто. Але найбольш дзівосна выглядаюць порткі: яны таксама са светлага сукна, з рознымі вышыванымі фрэнзлямі-лампасамі (ці нечым падобным на лам- пасы), унізе расшыраны і ўпрыгожаны каляровымі нашыўкамі. Уявіце: у мужчыны на портках вышыты ці, правільней, нашыты кветкі… Жанкі ў доўгіх каляровых спадніцах з вышывапымі фартухамі, у прыгожых хуст- ках-кашміроўках.

Ленінскія мясціны пачынаюцца тут, у Новым Таргу.

Калі 24 ліпеня 1914 года Аўстра-Венгрыя аб’явіла вайну Расіі, у прыгранічных раёнах амаль на кожнага эмігранта сталі паглядаць як на рускага шпіёна. Знайшлася кабета, якая напісала данос на Уладзіміра Ільіча. 3 26 ліпеня па 6 жніўня (ст. стылю) 1914 года Ленін адседзеў у мясцовай турме.

Вось яна, колішняя турэмная будыніна. Вузкім ка- лідорам праходжу да дзвярэй камеры № 7. Злева просты жалезны ложак, пасярэдзіне прымітыўны стол, пры ім ўслончык, пад столлю закратаванае акно. Пяцьдзесят пяць гадоў таму назад Ленін правёў у гэтай бакоўцы некалькі трывожных дзсн.

Паліцэйскія ўлады доўга не грымалі Ільіча: данос быў недарэчны, у абарону выступілі вядомыя польскія

пісьменнікі Уладзіслаў Оркан, Ян Каспровіч, Стэфан Жаромскі, аўстрыйскія і польскія сацыял-дгмакраты.

Паронін. Плыткая, але імклівая рачулка нясецца з Татраў. У тумане вырысоўваюцца абрысы дамоў, дрэў і аўтамашын, чуваць дзіцячыя галасы. Сярод высокіх ясеняў і лістоўніц вялікі тыпова гуральскі дом, складзены з таўшчэразных піхтавых бярвенняў. Гэты дом — прыдарожная карчма Паўла Гута Маставога. Перад будынкам бронзавы Ленін сустракае наведвальнікаў. Сён- ня іх многа: некалькі груп польскіх школьнікаў, ля ту- рысцкага аўтобуса тупаюць шчуплыя в’етнамскія студэн- ты, мажныя афрыканцы, сям-там відаць індуская чалма.

У прасторным гуральскім доме частым госцем быў Ільіч, тут ён сустракаўся з сябрамі — рускімі і польскімі рэвалюцыйнымі дзеячамі. Вялікі стол, засланы палатня- ным абрусам, доўгая драўляная лава—усё простае і трывалае. Гэта тут, за гэтым сталом, з 22 верасня па 1 кастрычніка 1913 года праходзіла нарада ЦК РСДРП пад кіраўніцтвам Леніна, названая з канспірацыйных меркаванняў «Жнівеньскай» («Летняй»).

Жыў Ленін з Н. К. Крупскай не ў Пароніне, а ў невялічкай вёсцы Белы Дунаец, што прытулілася ля самага падножжа Татраў. Дом Тарэзы Скупень, дзе кватараваў Ільіч улетку 1913 і 1914 года, кіламетры за два ад заезджага двара Гута Маставога.

Услед за вучнямі іду ў Белы Дунаец. Гэтай дарогай колісь штодзённа сздзіў на веласігіедзе ці хадзіў пехатою Ленін — на пошту або на чыгуначны вакзал. Ен атрымліваў шмат рускіх і замежных газет і часопісаў, псў шырокую перапіску.

Як і некалі, Белы Дунаец — кут ціхі, маляўнічы, прывольны. Вакол лясы і пералескі, на пагорках пасуцца каровы і авечкі.

Дом Тарэзы Скупень, дзе цяпер размешчаны Ленінскі музей, густа абступілі дрэвы. Два просценькія, нават вельмі сціплыя дачныя пакойчыкі, кухня, мансарда — рабочы кабінет Леніна (стол і паліцы з кнігамі). Як і ў доме Гута Маставога, тут таксама самаробная драўляная мэбля, на стале кнігі, ложак засланы гуральскай коўдрай-саматканкай.

Шматлікія матэрыялы, кнігі і дакументы, лісты да родных і Максіма Горкага паказваюць, якім напружаным творчым жыццём напоўнены быў кожны дзень Леніна тут, у горпай вёсачцы Белы Дунаец. Даволі сказаць, што толькі на старонках «Правды» ў 1913—1914 гадах Ільіч надрукаваў каля 250 артыкулаў! У Леніна быў строга вызначаны распарадак дня: уставаў у сем, купаўся ў горнай рачулцы, снедаў і садзіўся за працу; насля пехатою ішоў на пошту, абедаў і зноў падымаўся ў сваю мансарду. Любіў ён яшчэ пагутарыць з тутэйшымі людзьмі, паблукаць па ваколіцах, пасядзець з Крупскай на лавачцы, што стаяла на пагорку Галіцова Грапа…

Закапанэ сустрэла не хвалёнай прыгажосцю, а звы- чайным дажджом, які сеяў дробненька, нібы праз сіта…

На аўтобуснай станцыі — мясцовая экзотыка: паса- жыраў чакаюць не таксоўкі, а тры фурманкі. У мяне нічога няма з сабою, каб укрыцца ад дажджу і пахадзіць па горадзе. Прыйшлося прымасціцца на спружыністае сядзенне пад брызентавым капяжом. Рухавы конік пабег вясёлым трушком, і гумовыя колы мякка пакаціліся па бруку. Шмат зелякіны. Старыя домікі, як цацкі. Яны невялічкія і невысокія, але кожны зроблены па-свойму, з рознымі вежамі, своеасаблівымі вокнамі і балконамі. Новыя будынкі больш аднастайныя, але вялікія і прасторныя. Шмат магазінаў, кафэ і рэстаранаў, а каўбаса смажыцца проста на вуліцы. Увішны дзядзька схаваўся з вуголлем ад дажджу пад балконам, і торг ідзе ваўсю. Не перашкода дождж і для «хітрага» рынку, дзе гуралі прадаюць розныя тутэйшыя вырабы: скрыначкі, табакеркі, драўляныя цацкі, гліняны посуд, скураныя лапці з за- гінастымі насамі і г. д.

Гіа канатпай дарозе ўзабраўся на Каспровы Верх, але Татры ў тумапс і дажджавых хмарах… Вяртаўся назад цягніком, дарога страшэпна здоўжылася.

Доўга не мог заснуць: дом на Пястаўскай да позняй ночы хадзіў ходырам: звінеў, спяваў, грымеў ад тупату ног. Студэпцкая братва ўсюды любіць павесяліцца.

2 кастрычніка. Мой новы знаёмы, студэнт-украінец, павёў мяне на адкрыццё навучальнага года ва універсітэце. Трапілі ў самую пару: працэсія абходзіла універсітэцкую сядзібу. Наперадзе сам рэктар у сярэдневяковай бліскучай апранасе, за ім — прафесары ў такіх жа хламідах. Урачыста і велічна. На вуліцах поўна народу; такое свята бывае раз у год. Гэта традыцыя яшчэ

з даўніх-даўніх часоў, калі універсігэт быў касцёльнай установай, а рэктарам сам кракаўскі біскуп.

Сядзеў у Ягелопскай, а пасля хадзіў на выстаўку ўкраінскага народнага мастацтва, арганізаваную Кракаўскім этнаграфічным музеем. Супрацоўнік музея гаварыў, што ў перспёктыве і выстаўка беларускага этнаграфічнага матэрыялу (асабліва багатыя зборы ў фондах з Быхаўскага павета).

3 кастрычніка. Апошні дзень у цудоўным Кракаве. Ноччу еду ў Варшаву. Трэба выкарыстаць гэты дзень як мага лепш і поўна.

Зранку быў у Сollegium Novum на абароне доктарскай дысертацыі. Тэма: Нацыянальна-вызваленчая барацьба польскага народа ў Галіцыі ў першай палавіне XIX стагоддзя. Уся працэдура значна прасцейшая, чым у нас.

Рэшта дня — у гарадскім архіве. Быць у Кракаве і не заглянуць у архівы — гэта я сабе не дарую. У Кракаве пабачылі свет кнігі Ф. Багушэвіча, у тутэйшых архівах, можа, ляжаць яго невядомыя рукапісы ці лісты да кракаўскіх знаёмых. Не, за адзін раз нічога не знойдзеш! Гэта я ведаю даўно, але цяпер я зразумеў іншае: матэрыялы прыватных асоб трэба шукаць не ў архіве, а ў рукапісным аддзеле Ягелонскай бібліятэкі.

Аднак разведка ў гарадскі архіў была карыснай. Я натрапіў там на «Spis ludnosci» за 1910 год, дзе знайшоў звесткі пра перакладчыка польскіх твораў на беларускую мову і аднаго з аўтараў адозваў «Царская гас- падарка» і «Прызыўныя» — Марыяна Фальскага.

Ключ да пошукаў даў Карскі: «Іпжынср Фальскі (псеўданім Янка Сваяк). Яго ж пераклады — «Янка-му- зыкант» і «Ведзьма», літаграфаванае выданне «Да свайго бога». «Янку-музыканта» Г. Сянкевіча і «Да свайго бога» М. Зыха (Стэфана Жаромскага) я чытаў раней, з «Ведзьмай» (аўтар чамусьці не адзначаны) я пазнаё- міўся ў Кракаве. У «Даведніку бібліяграфічным» за кра- савік 1904 года адзначана, што «Янка-музыкант» і

«Ведзьма» выйшлі ў кракаўскай друкармі Уладыслава Тэадарчука.

«Spis ludnosci» — гэта своеасаблівая прапіска, улік жыхароў Кракава за 1910 год. Там я знайшоў пра М. Фальскага такія біяграфічныя звесткі: «Жанаты, рымска-каталіцкага веравызнання, нараджэння 7 снежня 1881 года — Нача, Мінскай губерні, Расія; належыць да Сіняўскай воласці, Слуцкага павета, Расія».

Калі ўвечары я зрабіў апошні, развітальны заход у бібліятэку і сказаў Густаву Шмагеру — вельмі дасведчанаму бібліёграфу — пра сваю архіўную знаходку, ён падумаў крыху і параіў зірнуць у энцыклапедыю:

— Гэта, здаецца, аўтар лепшага польскага лемантара…

Бяру навейшае выданне энцыклапедыі і ў ёй знахо- джу даволі падрабязныя звесткі:

«Фальскі Марыян, псеўд. Rafal, Рraskі, нар. 7.XII. 1881 у ІТачы каля Навагрудка (?), педагог. У 1903 — 06 — дзеяч ППС, пасля — ППС-лявіцы; у 1907 сядзеў у Варшаўскай цытадэлі. У 1910 выдаў лемантар «Ыацка сгуіапіа і різапіа», які аб’ядноўваў лепшыя элементы літара-гукавога метаду і метаду навучання слову і вызначаўся перадавой методыкай: у 1919 апрацаваны нанова для масавага ўжывання ў школах, пасля некалькі разоў дапрацаваны і цяпер з’яўляецца абавязковым у польскіх школах. У 1919—39 Фальскі працаваў у Міністэрстве асветы, у якім кіраваў навуковымі даследаваннямі ў галіне арганізацыі школьнай асветы і школьнай статыстыкі. У 1931 быў экспертам Лігі Нацый у Кітаі па вывучэпшо пряблсмы рэаргапізацыі асвсты. Пад псеўд. Ргазкі публікаваў артыкулы, у якіх выступаў супроць фашысцкіх тэндэнцый у галіне асветы. У часе акупацыі працягваў даследаванні пра стан і арганізацыю школь- най справы, пасля вызвалення працаваў у Міністэрстве асветы, з 1953 у ПАН (Польскай Акадэміі навук.— С. А.). 3 1954 прафесар, а з 1958 кіраўнік (пасля выхаду на пснсію — куратар) аддзела аргапізацыі асветы ПАН»

3 бібліятэкі пайшоў развітацца са старымі кракаўскімі вуліцамі і вулкамі.

У вячэрнім змроку Сollegium Маіus выглядаў, як і ў скарынінскія часы, урачыста і велічна. На Галоўным Рынку гаспадарыў студэнцкі люд, густа абляпіў сходкі помніка Адаму Міцкевічу. Нашаму земляку, відаць, па- дабалася слухаць гэты развясёлы натоўп.

Яшчэ адзін трывожны сігнал з вежы Марыяцкага касцёла. Праз дзве гадзіны еду ў Варшаву.

Бывай, Кракаў! Не, да новай сустрэчы!

4 кастрычніка. Варшава сустрэла сонцам і цяплом. 3 галавы ніяк не выходзіць М. Фальскі. Вяду гаворку нра яго на кафедры беларускай філалогіі. Раяць пазваніць па тэлефоне… Праз якую гадзіну на Лекарскай, 21, сустракаю высокага, даволі рухавага і энергічнага чалавека. Пан прафесар рады пачуць вестку з роднага краю. У нас ёсць для пачатку агульная тэма: я ведаю Начу і ваколіцы (гэта цяпер Ляхавіцкі раён). Размова адразу пайшла шчырая і сардэчная і з зямляцкіх успамінаў выкіравалася ў патрэбнае для мяне кніжнае рэчышча. У маёй запісной кніжцы з’явіліся цікавыя імёны, факты і дэталі пра зусім невядомую старонку гісторыі беларускай кнігі…

Шкада, што наша сустрэча была кароткая: прафесар Фальскі спяшаўся на цягнік у Кракаў — там у яго выходзіць кніга, ён ехаў чытаць карэктуру. На развітанне М. Фальскі паабяцаў напісаць успаміны не толькі пра свае пераклады твораў польскіх пісьменнікаў, але і пра выдавецкую дзейнасць сацыялістычнай партыі Белай Русі (гэтая партыя выпусціла некалькі адозваў на беларускай мове).

Пасля гэтай сустрэчы мы пачалі абмсньвацца лістамі і паштоўкамі. Я кожпы раз далікатна напаміпаў папу нрафесару, што чакаю ўспаміпы пра гісторыю выдаппя беларускіх кніг і рэвалюцыйных адозваў. Аднойчы ён прыслаў ліст, у якім прасіў знайсці тэксты адозваў «Царская гаспадарка» і «Прызыўныя. Што павінны рабіць прызыўныя, калі іх здадуць у салдаты» і некаторых іншых выданняў сацыялістычнай партыі Белай Русі (СПБР). Дзве пракламацыі я знайшоў у зборніку «Сацыялістычны рух на Беларусі», зрабіў з іх фотакопіі і разам з фотакопіямі беларускіх кніг, перакладзеных Янкам Сваяком, паслаў у Варшаву.

У лютым 1969 года я атрымаў ліст і ўспаміны М Фальскага. Пачыналіся яны невялікім уступам, напісаным па-беларуску: «Даруйце, паважны пане, што далей буду пісаць па-польску ў надзеі, што будзеце мяне разумець. I пісаць — гэта мала, трэба будзе нам спаткацца і выясніць многія пытанні, каторыя вяжуцца з даўнімі гадамі».

М. Фальскі апавядае пра асветніцкую і рэвалюцыйную дзейнасць студэнтаў — выхадцаў з беларускіх зямель сярод мясцовай вучнёўскай моладзі ў 1902—1904 гадах. Пазней у звязку з пашырэннем сувязі студэнцтва з народам узнікла патрэба ў беларускіх выданнях. «Я выбраў «Янку-музыканта» як праяўленне класавай крыўды, «Да свайго бога» як пратэст супраць ганенняў за веру, а «Ведзьму» (аўтара не памятую) як жарт з забабонаў»,— піша колішні перакладчык Янка Сваяк. Цікавыя іншыя звесткі пра гэтыя кнігі: дзве першыя апублікаваны былі ў Кракаве, дзякуючы захадам мінчука Стэфана Багушэўскага, які тады вучыўся ў Ягелонскім універсітэце, перасланы ў Расію нелегальным шляхам; трэцяя выйшла ў Варшаве.

Яшчэ больш увагі ва ўспамінах адведзена гісторыі беларускіх пракламацый рэвалюцыйнага зместу. Выдаваліся яны двойчы: восенню 1905 і летам 1906 года, друкаваліся нелегальна ў Варшаве і часткова ў Кракаве, некаторыя выходзілі адначасова кірыліцай і лацінкай, іншыя толькі кірыліцай. Большасць пракламацый пісаў Марыян Фальскі, некаторыя («Царская гаспадарка») у сааўтарстве з Францішакам Завадскім (родам з Віленшчыны). Есць ва ўспамінах адно вельмі важнае прызнанне: «Пасля «Царскай гаспадаркі» ўсе пракламацыі мы падгіісвалі «Сацыялістычная партыя Бслам Русі». На гэтай назве мы з Ф. Завадскім спыпілісн пасля таго, калі наша група капчаткопа парвала сувязі з «Бсларускай грамадою». Аднак «Грамада» была болып звязана з вяс- ковым насельніцтвам, чым мы».

Ва ўспамінах ёсць цікавыя дэталі і факты. Аднойчы ў 1905 годзе М. Фальскі вёз з Варшавы кружной дарогай праз Вільню ў Мінск на канспіратыўную кватэру да Адама Жабы (жыў каля Віленскага вакзала) чамадан беларускіх адозваў. Пасажыр здарожыўся, перад самым Мін- скам змарыў яго сон, і чамадан укралі. Але лістоўкі не прапалі, А. Жаба праз некаторы час паведаміў М. Фальскаму, што яму ўдалося знайсці частку прапажы.

Другая цікавая гісторыя здарылася летам 1906 года, калі зноў спатрэбіліся беларускія пракламацыі для арганізацыі сялянскіх забастовак у часе жніва. Адпаведпы тэкст напісаў М. Фальскі. Пад выглядам сухотнікаў у глухой леснічоўцы ля Шчары, непадалёку ад маёнтка пана Аляксандра Крагельскага — Мазуркі, пасяліліся два студэнты, якія перад гэтым прайшлі практыку ў нелегальнай друкарні. Забастоўка ўдалася, адозвы пайшлі па блізкай і далёкай ваколіцы, разносіў іх селянін Павел Васілеўскі з Яўхімавіч. «Сухотнікі» выздаравелі і паехалі вучыцца, тады толькі жандары прыйшлі ў леснічоўку, перакорпалі ўсё ў хаце і каля хаты і знайшлі некалькі літар у пяску.

У кнізе «Сацыялістычны рух на Беларусі», дзе змешчаны адозвы «Царская гаспадарка» і «Прызыўныя», ёсць невялікая даведка пра СПБР: «СПБР арганізавана ў Горадні ў 1904. У Горадзеншчыне, галоўным чынам, яна і працавала. Заснавалі яе Адам Жаба, М. Фальскі і Трускоўскі». М. Фальскі ўдакладняе фактычныя звесткі гэтай даведкі: «Што датычыць Гродна, то адтуль пахо- дзілі браты Вітольд і Станіслаў Малашэвічы і Станіслаў Трускоўскі; яны працавалі разам з намі, але ні яны, ні Гродна да арганізацыі СПБР не мелі ніякіх адносін».

Я падзякаваў за ўспаміны, потым паслаў пану прафесару сваю кнігу «Пуцявіны роднага слова», дзе добрым словам успамянуў пра перакладчыцкую дзейнасць Янкі Сваяка. Памёр Марыян Фальскі ў кастрычніку 1974 года.

Александровіч, С. Кнігі і людзі. – Мн, 1976. – С. 30 – 38.   

Янка Сваяк (сапр. Мар`ян Фальскі) 1881 – 1974, перакладчык, публіцыст, педагог, грамадскі дзеяч. Прафесар (1954). Пісаў на польскай і белараускай мовах. 

Нарадзіўся ў в. Нача Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці.  Вядома, што вучыўся ён у Варшаве – спачатку ў гімназіі, потым у тэхналагічным інстытуце. Быў актыўным членам нелегальных вучнёўскіх і студэнцкіх гуртоў. У 1903 годзе ўступіў у ППС, пасля 1906 года ўвайшоў у склад ППС (Польскай партыі сацыялістычнай) – лявіцы – левага крыла ППС. Улетку ён жыў на радзіме, ладзіў і падтрымліваў сувязі з мясцовымі рэвалюцыйнымі       арганізацыямі, у тым ліку Беларускай  сацыялістычнай грамадой. Не раз прывозіў у Мінск і Гродна забароненыя да распаўсюджвання тут беларускія пракламацыі рэвалюцыйнага зместу. Найбольш вядомымі з іх з`яўляецца “Царская гаспадарка” і  “Прызыўныя” і свае пераклады твораў польскіх аўтараў. Першым перакладам было апавяданне С. Жаромскага “Да свайго Бога” (1903). У наступным 1904 ўбачылі свет яшчэ два пераклады  Янкі Сваяка – па – беларуску загучала апавяданне Генрыка Сянкевіча “Янка – музыкант” і аповесць невядомага аўтара “Ведзьма”. Летам 1906 года М. Фальскі арганізаваў непадалёку ад маёнтка Мазуркі пана Аляксандра Крагельскага , у глухой леснічоўцы ля Шчары , падпольную друкарню, у якой было выдадзена некалькі беларускіх і польскіх адозваў. За рэвалюцыйную дзейнасць у 1907 годзе арыштаваны царскімі ўладамі  і заключаны ў Варшаўскую цытадэль . Пасля вызвалення накіраваўся ў Кракаў і паступіў у Ягелонскі універсітэт. У гэты час захапіўся педагогікай. М. Фальскі – аўтар брашуры “Што будзе з зямлёй?”, якая ўбачыла свет у 1910 годзе. Тады ж ён   падрыхтаваў і выдаў  польскі лемантар “Nauka czytania i pisania”(“Навука чытання і пісання”), які аб`ядноўваў лепшыя элементы лікава – гукавга метаду навучання слову і вызначаўся перадавой методыкай. У далейшым лемантар некалькі разоў дапрацоўваўся аўтарам і на працягу 60 гадоў быў абавязковым падручнікам у польскіх школах.

У 1919 – 1939 гг. М. Фальскі працаваў у Міністэрстве асветы Польшчы, займаўся навуковымі даследаваннямі ў галіне арганізацыі школьнага навучання і школьнай статыстыкі. Быў экспертам Лігі нацый у Кітаі па пытаннях рэарганізацыі асветы (1931). Пад псеўданімам Praski публікаваў артыкулы, у якіх выступаў супраць фашысцкіх тэндэнцый у галіне асветы. У часе акупацыі працягваў даследаванні пра стан і арганізацыю школьнай справы, пасля вызвалення працаваў у Міністэрстве асветы, з 1903 у ПАН (Польскай Акадэміі навук). З 1954  прафесар, а з 1958 кіраўнік аддзела арганізацыі асветы ПАН. Навуковай дзейнасцю займаўся да канца жыцця – яго пяру належаць шматлікія працы па гісторыі і методыцы навучання і выхавання школьнікаў.

Памёр Мар`ян Фальскі ў кастрычніку 1974 года. Пакінуў мемуары.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed