Мядзёлка Паўліна

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Літаратурная Ляхавіччына

 

Паўліна Вінцэнтаўна Мядзёлка – беларуская артыстка, педагог, мемуарыстка.

Нарадзілася 12(24) верасня 1893, м. Будслаў, Вілейскі павет, Віленская губерня, цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. Псеўданімы: Паўлінка; крыптанімы: М. Скончыла Глыбоцкае царкоўнапрыходскае вучылішча. З 1907 у Рызе, вучылася на вячэрніх курсах для дарослых. З 1909 у Вільні, займалася ў прыватнай жаночай гімназіі Няздзюравай і Райсмілер. Зблізілася з віленскім беларускім і сацыялістычным рухамі. У 1913 выканала ролю Паўлінкі ў пецярбургскай прэм’еры п’есы Я. Купалы.

 У Будславе напісала свой найбольш значны твор — мемуары «Сцежкамі жыцця», якія ў фрагментах пачалі друкавацца з 1958 (асобным выданнем выйшлі ў 1974). Заслужаны дзеяч культуры БССР (1966).

Памерла 13 лютага 1974. Пахаваная на старых каталіцкіх могілках у Будславе.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed