Гарадко Галіна

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Людзі навукі нашага краю

 

ГАРАДКО Галіна Станіславаўна

Гарадко Галіна Станіславаўна нарадзілася 1 студзеня 1956 г. у в. Навасёлкі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Беларуска.У 1972 годзе закончыла Пранчакоўскую сярэднюю школу. У 1973 паступіла, у 1978 г. закончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.С. Пушкіна, філалагічны факультэт. З 1978 года па 1991 працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, этыкі, эстэтыкі, намеснікам дырэктара ў школах Брэсцкай вобласці і г. Брэста. У 1991 годзе месцам працы стаў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе працавала асістэнтам кафедры беларускага літаратуразнаўства, затым старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры методыкі выкладання беларускай літаратуры і краязнаўства. 3 2004 года – намеснік дэкана па вучэбнай працы філалагічнага факультэта БрДУ Кола навуковых зацікаўленняў – культура чытання, чытацкія зацікаўленні школьнікаў, адаптацыя студэнтаў да педагагічнай дзейнасці, распрацоўка і ўкараненне ў педагагічны працэс найбольш эфектыўных метадаў і прыёмаў навучання. Аўтар звыш 60 публікацый. Сярод іх: Методыка выкладання беларускай літаратуры: Вучэбны дапаможнік для студэнтаў філалагічных факультэтаў ВНУ (адзін з аўтараў) (Мн., 1999, 2002) вучэбна-метадычны комплекс па беларускай літаратуры для сярэдніх школ (адзін з аўтараў праграмы па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных школ); аўтар падручнікаў “Беларуская літаратура”, 6 клас (Мн., 2003), “Беларуская літаратура”, 7 клас (Мн., 2004), “Беларуская літаратура”, 9 клас (Мн., 2000), “Беларуская літаратура”, 10 клас (Мн., 2001); метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў “Родная літаратура ў 5 класе” (Мн., 2001), “Родная літаратура ў 6 класе” (Мн., 2000), “Родная літаратура ў 9 класе” (Мн., 2000); кніг для пазакласнага чытання “Нам свецяць вочы роднай Беларусі” (Мн., 2000), “Юнацтва сінія арэлі” (Мн., 2001); дапаможнікаў для навучэнцаў “Беларуская літаратура. Тэсты. 10 клас” (Мн., 2001), “Беларуская літаратура. Тэсты. 11 клас”(Мн., 2001), “Беларуская літаратура. Тэсты для падрыхтоўкі да ўступнага экзамену ў ВНУ” (Мн, 2004); Беларуская літаратура. Дапаможнік для абітурыентаў і выпускнікоў школ, гімназій, ліцэяў (у сааўтарстве) (Мн., 2005); Праграмы для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання. Беларуская літаратура ІХ-Х класы. (Мн., 2005); Беларуская літаратура. V-Х класы. Базавы і павышаны ўзроўні. Праграмы для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання (Мн., 2006); Беларуская літаратура. Вучэбны дапаможнік для 9 класа ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання (базавы і павышаны ўзроўні). У сааўтарстве з А. У. Рагулем і В. В. Кушнярэвіч (Мн., 2006); Беларуская літаратура. Вучэбны дапаможнік для 10 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання (базавы і павышаны ўзроўні) (у сааўтарстве). (Мн., 2007).

Матэрыял з крыніц:

Галіна Гарадко // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. – Брэст: ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2008. – С. 376-377.

СПІС ПУБЛІКАЦЫЙ
старшага выкладчыка кафедры беларускага літаратуразнаўства
ўстановы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”
Гарадко Галіны Станіславаўны

Падручнікі, праграмы, навукова-метадычныя выданні з грыфам Міністэрства адукацыі РБ:

  1. Праграмы па беларускай літаратуры для сярэдняй агульнаадукацыйнай школы з беларускай і рускай мовамі навучання. Рэкамендавана Міністэрствам адукацыі РБ (Раздзел: 9 клас. У сааўтарстве з Лебедзевым У.А.). Мн., «Асар», 1995 г.
  2. Уладзімір Караткевіч, Генадзь Бураўкін, Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Міхась Рудкоўскі, Данута Вічэль-Загнетава, Леанід Дайнека, Ніна Мацяш, Яўгенія Янішчыц // Родная літаратура. Падручнік-хрэстаматыя для 9 класа. / Пад рэд. В.Я.Ляшук. Зацверджана Міністэрствам адукацыі і навукі РБ„ Мн., 1996 г. С. 5400, 205–217, 271-288, 346–358, 377-481, 503–520.
  3. Праграмы па беларускай літаратуры для сярэдняй агульнаадукацыйнай школы з беларускай і рускай мовамі навучання. Рэкамендавана Міністэрствам адукацыі РБ (Раздзел: 9 клас. У сааўтарстве з Лебедзевым У.А.). Мн., НМ Цэнтр, 1997 г.
  4. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч // Беларуская літаратура. Падручнік гісторыка-літаратурнага тыпу для 10 класа. /Пад рэд. В.Я.Ляшук. Зацверджана Міністэрствам адукацыі РБ. Мн., 1997 г. С. 117-142.
  5. Родная літаратура. Хрэстаматыя для 10 класа. Дапушчана Міністэрствам адукацыі РБ. У сааўтарстве з Асташонак Л.В., Ляшук В.А. Мн. 1997г.
  6. Месца і адметнасць беларускай літаратуры сярод іншых прадметаў у школе. Мэты яе выкладання; Асноўныя этапы літаратурнай адукацыі, іх змест і структура; Школьная праграма па беларускай літаратуры; Урокі развіцця мовы лагічнага тыпу; Урокі па навучанні напісанню рэфератаў і дакладаў //Методыка выкладання беларускай літаратуры / Пад рэд. ВЛ.Ляшук. Дапушчана Міністэрствам адукацыі РБ у якасці вучэбнага дапаможніка для студэнтаў філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў. Мн., 1999. С. 3-6, 66–76, 347–354.
  7. Развіццё беларускай літаратуры ў другой палове 50-х – 80-я гг.; А.Макаёнак; У.Караткевіч // Родная літаратура. Хрэстаматыя для 11 класа агульнаадукацыйнай школы. Дапушчана Міністэрствам адукацыі РБ. Мн., 1999 С. 3-228, 483-535, 551-558.
  8. Беларуская літаратура. Падручнік для 9 класа агульнаадукацыйнай школы. Пад рэд. В.Я.Ляшук. Другое дапрацаванае выданне. Зацверджана Міністэрствам адукацыі і навукі РБ. – Мн., 2000 г. – С. 5-99, 205-216, 271-287, 347-357, 377-452, 503-519.
  9. Праграмы сярэдняй агульнаадукацыйнай школы з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская літаратура V – ХІ класы. Зацверджана Міністэрствам адукацыі РБ. – Мн., 2000 г. – С. 39-46.
  10. Методыка выкладання беларускай літаратуры. Пад рэд. В.Я.Ляшук. Дапушчана Міністэрствам адукацыі РБ у якасці вучэбнага дапаможніка для студэнтаў філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў. – Мн., 2002 г.
  11. Праграмы сярэдняй агульнаадукацыйнай школы з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская літаратура ІV – V класы дванаццацігадовай агульнаадукацыйнай школы. V – ХІ класы адзінаццацігадовай агульнаадукацыйнай школы. Зацверджана Міністэрствам адукацыі РБ. – Мн., 2002 г. – С. 62-69.
  12. Беларуская літаратура: Падручнік гісторыка-літаратурнага тыпу для 10 класа агульнаадукацыйнай сярэдняй школы. – Мн.: “Мастацкая літаратура”, 2002. – С. 125-143.
  13. Праграмы для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання. Беларуская літаратура VІ клас. Зацверджана Міністэрствам адукацыі РБ. – Мн., 2003 г. – С. 23-32.
  14. Беларуская літаратура VІ клас. Вучэбны дапаможнік для 6 класа ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання. Дапушчана Міністэрствам адукацыі РБ. – Мн., 2003 г. – С. 189-322.
  15. Беларуская літаратура. Хрэстаматыя. Вучэбны дапаможнік для вучняў 10 класа ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання з 11-гадовым тэрмінам навучання. Зацверджана Міністэрствам адукацыі РБ. – Мн., 2003 г.
  16. Беларуская літаратура. Вучэбны дапаможнік для 7 класа ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання. Дапушчана Міністэрствам адукацыі РБ. – Мн., 2004 г. – С. 189-320.
  17. Праграмы для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання. Беларуская літаратура ІХ – Х класы. Базавы і павышаны ўзроўні. Зацверджана Міністэрствам адукацыі РБ. –Мн., 2005 г. – С. 3-36.
  18. Праграмы для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання. Беларуская літаратура ІХ-Х класы. Базавы і павышаны ўзроўні. Зацверджана Міністэрствам адукацыі РБ. – Мн., 2005 г. С. 3 – 36. (У сааўтарстве).
  19. Беларуская літаратура. V – Х класы. Базавы і павышаны ўзроўні. Праграмы для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання. Зацверджана Міністэрствам адукацыі РБ. – Мн., 2006. – 7 д.а.
  20. Беларуская літаратура. Вучэбны дапаможнік для 9 класа ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання (базавы і павышаны ўзроўні). У 2-х ч. Ч. 1. У сааўтарстве з А.У.Рагулем, В.В.Кушнярэвічам. – Мн., 2006, 295 с.; Ч. 2. У сааўтарстве з А.У.Рагулем, В.В.Кушнярэвічам. – Мн., 2006, 295 с. (42 д.а.)
  21. Вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання. Беларуская літаратура. V–ХІІ класы. Зацверджана Міністэрствам адукацыі РБ. – Мн., Нацыянальны інстытут адукацыі, 2007. – С. 3–89.
  22. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 10-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання (базавы і павышаны ўзроўні) / Г.Я.Адамовіч і інш.; пад рэд. Д.Я.Бугаёва. – Мінск: Маст. літ., 2007. – 317 с. – С. 177–193.
  23. Вучэбная праграма дзяржаўнага экзамену па беларускай літаратуры з методыкай выкладання. Для студэнтаў дзённай формы навучання філалагічнага факультэта спецыяльнасцяў “Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)”, “Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (польская)”, “Беларуская мова і літаратура. Гісторыя”. – БрДУ імя А.С.Пушкіна, 2007. – 41 с.
  24. Гарадко, Г.С. Уладзімір Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха / Г.М. Гарадко // Беларуская літаратура : вучэб. дапам. для 10-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларуск. і руск. мовай навучання. – Мінск : Нац ін-т адукацыі, 2010. – С. 241 – 248. 0,4 д.а.
  25. Гарадко, Г.С. Уладзімір Караткевіч / Г.С. Гарадко // Беларуская літаратура ў 10 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання; пад. рэд. З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011. – С. 143–158.

Вучэбна-метадычныя дапаможнікі для настаўнікаў з грыфам НМЦ, дапаможнікі для школьнікаў і студэнтаў:

  1. Нам свецяць вочы роднай Беларусі. Кніга для пазакласнага чытання ў 7 класе. Мн., 1999 г. У сааўтарстве з Ляшук В.Я., Снітко Г.М.
  2. Родная літаратура ў 9 класе. Рэкамендавана НМЦ вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Міністэрства адукацыі РБ у якасці вучэбна-метадычнага дапаможніка для настаўнікаў. – Мн., 2000. – С. 3-22.
  3. Родная літаратура ў 6 класе. Рэкамендавана НМЦ вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Міністэрства адукацыі РБ у якасці вучэбна-метадычнага дапаможніка для настаўнікаў. – Мн., 2000. – С. 94-101, 162-164.
  4. Беларуская літаратура. Тэсты 10 клас. Дапаможнік для навучэнцаў агульнаадукацыйных школ, гімназій, ліцэяў. Рэкамендавана НМЦ вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Міністэрства адукацыі РБ. – Мн., 2001 г. – С. 35-44, 162-188.
  5. Беларуская літаратура. Тэсты 11 клас. Дапаможнік для навучэнцаў агульнаадукацыйных школ, гімназій, ліцэяў. Рэкамендавана НМЦ вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Міністэрства адукацыі РБ. – Мн., 2001 г. – С. 61-74.
  6. Беларуская літаратура ў 5 класе. Вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных школ. Рэкамендавана ўстановай “НМЦ вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Міністэрства адукацыі РБ”. – Мн., 2002 г. – С. 71-74, 123-125.
  7. Білеты па беларускай літаратуры па праграме аўтарскага калектыву БрДУ. Матэрыялы да экзамена ў выпускным класе. – Мн., 2002 г. – С. 61-67, 145-154, 160-161, 205-212, 249-258, 331-343.
  8. Юнацтва сінія арэлі. Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 9 класе. – Мн., 2001 г. – С. 5-6, 78-136, 204-354.
  9. Літаратурна-краязнаўчая практыка. Праграма і метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі і правядзенні вучэбнай практыкі. – Брэст, БрДу імя А.С.Пушкіна, 2001 г., – 20 с.
  10. Кантрольныя працы па методыцы выкладання беларускай літаратуры. – Брэст, БрДУ імя А.С.Пушкіна, 2002 г., – 28 с.
  11. Беларуская літаратура. Тэсты для падрыхтоўкі да ўступнага экзамену ў ВНУ. – Мн., 2004 г. – С. 32-39, 143-149, 201-212.
  12. Біяграфія і агульная характарыстыка ранняй творчасці В.Дуніна-Марцінкевіча // Беларуская літаратура. Дапаможнік для абітурыентаў і выпускнікоў школ, гімназій, ліцэяў” (у сааўтарстве). – Мн.: Аверсэв, 2005. – С. 64 – 69.
  13. Сатырычны паказ вобразаў чыноўнікаў і высмейванне саслоўных забабонаў засцянковай шляхты ў п’есе “Пінская шляхта”. – Беларуская літаратура. Дапаможнік для абітурыентаў і выпускнікоў школ, гімназій, ліцэяў” (у сааўтарстве). – Мн.: Аверсэв, 2005. – С. 69 – 74.
  14. Біяграфія В.Быкава. Сэнс назвы аповесці “Знак бяды”. – Беларуская літаратура. Дапаможнік для абітурыентаў і выпускнікоў школ, гімназій, ліцэяў” (у сааўтарстве). – Мн.: Аверсэв, 2005. – С. 340 – 344.
  15. Вобраз Петрака і Сцепаніды Багацькаў у аповесці В.Быкава “Знак бяды”. – Беларуская літаратура. Дапаможнік для абітурыентаў і выпускнікоў школ, гімназій, ліцэяў” (у сааўтарстве). – Мн.: Аверсэв, 2005. – С. 344 – 349.
  16. Адметнасць кампазіцыі аповесці В.Быкава “Знак бяды”. – Беларуская літаратура. Дапаможнік для абітурыентаў і выпускнікоў школ, гімназій, ліцэяў” (у сааўтарстве). – Мн.: Аверсэв, 2005. – С. 349 – 353.
  17. Беларуская літаратура: інтэнсіўны курс падрыхтоўкі да тэсціравання і экзамену / Пад рэд. У.А.Сенькаўца. – Мінск: ТетраСистемс, 2007. – 384 с. – С. 55–69, 322–334.
  18. Гарадко, Г.С. // Беларуская літаратура. 9 клас : м атэрыялы да ўрокаў. – Мінск : Аверсэв, 2010. – С. 153 – 169, 485 – 502. 1,9 д.а.

Артыкулы:

  1. Патрыятычнае выхаванне вучняў пры вывучэнні паэмы Я.Коласа «Новая зямля» // Тэзісы дакладаў навукова-практычнай канферэнцыі (мова, літаратура, краязнаўства). Брэст, 1992 г. С. 45-46.
  2. Дыяменты таленту// Настаўніцкая газета. 1992 г. С. 2.
  3. Святкаванне юбілею М.Гарэцкага ў школе // Гарэцкія чытанні. Тэзісы дакладаў і паведамленняў. Горкі, 1993 г. С. 37-40.
  4. Святло душы // Заря, 1993 г. С. 4.
  5. Максім Гарэцкі – арганізатар і кіраўнік пазакласнага і самастойнага чытання дзяцей і моладзі // Гарэцкія чытанні. Матэрыялы дакладаў і паведамленняў. Мн, 1994. С. 47–50.
  6. Творы А.Куляшова ў вучнёўскім успрыманні // Матэрыялы навуковых дакладаў і паведамленняў трэціх рэспубліканскіх куляшоўскіх чытанняў. Магілёў, 1994. С. 7–9.
  7. Творы пісьменнікаў-землякоў і іх месца ў чытанні вучняў г. Брэста // Матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі «Рэгіянальныя асаблівасці Берасцейскага Палесся ў мове, фальклоры, літаратуры», Брэст, 1994. с.115-116
  8. Вывучэнне аповесці У.Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха» з улікам характару ўспрымання мастацкага твора вучнямі // Матэрыялы рэспубліканскай навукова-метадычнай канферэнцыі «Новы змест літаратурнай і моўнай адукацыі і яго рэалізацыя», Мазыр, 1996. С. 26-29.
  9. 3 пашанай да вучонага і чалавека // Заря над Бугом, 1996. С. 3.
  10. У скарбонку літаратара // Роднае слова, 1997, № 5. С. 216–219. У сааўтарстве з Мароз К.М.
  11. Урокі развіцця мовы лагічнага тыпу // Беларуская мова і літаратура, выпуск 7, 1997. С. 55-61.
  12. Аптымізацыя развіцця працэса культуры чытання падлеткаў на аснове чытацкіх зацікаўленняў пра знакамітых людзей роднага краю // Матэрыялы V-х міжнародных грамадска-палітычных чытанняў, прысвечаных памяці К.Лышчынскага. Брэст, 1997 г. С. 88-91.
  13. Уладзімір Калеснік у школе // «Крыніца мудрасці і ведаў». Зборнік навуковых артыкулаў. Брэст, 1997. С. 14-16.
  14. Да пытання аб фарміраванні чытацкіх зацікаўленняў вучняў беларускім мастацкім словам // Зборнік матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыі «Беларуская літаратура ў ВНУ і школе. Праблемы вывучэння і выкладання». Гродна, 1999. С. 44-48.
  15. Да пытання аб гісторыі вывучэння чытацкіх зацікаўленняў вучняў // Матэрыялы Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Мировоззрение и наука на рубеже третьего тысячелетия». Брэст, 1999. С. 303–305.
  16. Пошукі жыццёвага ідэалу і сваёй Бацькаўшчыны / Беларуская мова і літаратура, 2000 г. – С. 36-56.
  17. Навукова-педагагічныя асновы арганізацыі літаратурна-краязнаўчай практыкі / Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі “Традыцыйнае і наватарскае ў выкладанні літаратуры ў школе і ВНУ”. – Брэст, 2002. – С. 58-63.
  18. Араганізацыя даследчай працы студэнтаў-філолагаў на педагагічнай практыцы / Матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 80-годдзю з дня нараджэння У.А.Калесніка “Берасцейска-Пінскае Палессе: мова, літаратура, гісторыя”. – Брэст, 2002 г. – С. 16-17.
  19. Метадалагічныя падыходы да праектавання прафесійнай дзейнасці студэнта-практыканта / Матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі “Канцэптуальныя падыходы да рэалізацыі зместу філалагічнай адукацыі ў школе і ВНУ: гісторыя і сучаснасць”. – Брэст, 2005 г. – С. 31-33.
  20. Героі аповесці У.Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” ў сцэнічным мастацтве / Матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі “Канцэптуальныя падыходы да рэалізацыі зместу філалагічнай адукацыі ў школе і ВНУ: гісторыя і сучаснасць”. – Брэст, 2005 г. – С. 34-38. (У сааўтарстве з В.Саханевіч).
  21. Жаночыя вобразы “Палескай хронікі” І.Мележа ў кінамастацтве / Матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі “Канцэптуальныя падыходы да рэалізацыі зместу філалагічнай адукацыі ў школе і ВНУ: гісторыя і сучаснасць”. – Брэст, 2005 г. – С. 38-43. (У сааўтарстве з І.Страпко).
  22. Метадалагічныя падыходы да праектавання прафесійнай дзейнасці студэнта-практыканта // Канцэптуальныя падыходы да рэалізацыі зместу філалагічнай адукацыі ў школе і ВНУ: гісторыя і сучаснасць: Матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі 21-22 кастрычніка 2004 г. / Пад рэд. Сенькаўца У.А. – Брэст: Акадэмія, 2005. – С. 31 – 33.
  23. Героі аповесці У.Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” ў сцэнічным мастацтве // Канцэптуальныя падыходы да рэалізацыі зместу філалагічнай адукацыі ў школе і ВНУ: гісторыя і сучаснасць: Матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі 21-22 кастрычніка 2004 г. / Пад рэд. Сенькаўца У.А. (У сааўтарстве з В.Саханевіч). – Брэст: Акадэмія, 2005. – С. 34 – 38.
  24. Жаночыя вобразы “Палескай хронікі” І.Мележа ў кінамастацтве // Канцэптуальныя падыходы да рэалізацыі зместу філалагічнай адукацыі ў школе і ВНУ: гісторыя і сучаснасць: Матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі 21-22 кастрычніка 2004 г. / Пад рэд. Сенькаўца У.А. (У сааўтарстве з В.Саханевіч). – Брэст: Акадэмія, 2005. – С. 38 – 43.
  25. Сюжэт прыгодніцкай аповесці як сродак пазнавальна-эстэтычнага ўздзеяння на школьніка // Актуальныя праблемы сучаснага літаратурнага працэсу: Матэрыялы рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі 21 лютага 2012 г. / Брэст: 2012

* Спіс прадастаўлены кафедрай беларускага літаратуразнаўства ўстановы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна” у студзені 2013 года.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed