Чачот Ян. Біяграфічныя звесткі

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Літаратурная Ляхавіччына >>> Чачот Ян

 

Герасімчык, В. Ён так жадаў палепшыць светЛяшук В.Я., Снітко Г.М. Літаратурная БерасцейшчынаМысліцелі і асветнікі Беларусі Энцыкл. даведнікЮркевіч, З. Таямніцы Яна Чачота. Частка ІЮркевіч, З. Таямніцы Яна Чачота. Частка ІІЮркевіч, З. Таямніцы Яна Чачота. Частка ІІІ

Ён так жадаў палепшыць свет

Ён запісаў амаль тысячу народных песень «з-над Нёмана і з-над Дзвіны», сам пісаў вершы па-беларуску і ўжо ў першай палове XIX стагоддзя лічыў, што беларуская мова вартая стварэння граматыкі і слоўніка. Ягонымі фальклорнымі зборнікамі Адам Міцкевіч на чужыне лячыў настальгію, а ў гадзіну смерці сябра бачыў яго ў сне. Пра паэта і фалькларыста Яна Чачота піша Васіль Герасімчьік.

7 ліпеня 1796 года ў вёсцы Малюшычы Наваградскага павета (сёння — Карэліцкі раён) у сям’і беззямельнага шляхціча Тадэвуша Чачота і яго жонкі Клары (у дзявоцтве — Гасціцкай) нарадзіўся сын. Як і дзядулю, малога, народжанага па старым стылі на Купальскае свята, назвалі Янам.

Спачатку яго ахрысцілі ва ўніяцкай царкве, а пасля дадаткова і ў каталіцкім касцёле. Імя хлопец займеў падвойнае — Ян Антоній.

Смаленскія карані і наваградская радзіма

Род Чачотаў паходзіў са Смаленскага княства. Але пасля захопу маскоўскімі войскамі ўсходніх тэрыторый Вялікага Княства Літоўскага ў XVI стагоддзі шляхціч Васіль Данілавіч Чачот пераехаў у Слонімскі павет, у якім з дазволу караля Жыгімонта Аўгуста ў 1545 годзе пераняў маёнтак свайго цесця Беліка.

Напрыканцы XVIII стагоддзя Чачоты дашчэнту збяднелі. Бацька Яна стаў беззямельным арандатарам, які ўладкаваўся аканомам да графа Тызенгаўза. Тады сям’я пераехала ў фальварак Рэпіхава, размешчаны непадалёк ад ракі Мышанкі — прытока Шчары, дзе і прайшло дзяцінства будучага паэта і фалькларыста. Сёння на гэтым месцы — парк у межах вёскі Крывоілын Ляхавіцкага раёна.

Далей быў Наваградак, колішняя сталіца Вялікага Княства. Туды ў 1809 годзе Ян паехаў вучыцца ў дамініканскую школу, дзе пазнаёміўся і пасябраваў з іншым вучнем — Адамам Міцкевічам. Вядомы навуковец таксама родам з Наваградчыны, Ігнат Дамейка, сведчыў пра адзінства душ сваіх землякоў: «Два нашы вучні навагрудскай школы з маленства ведалі наш літоўскі народ, палюбілі яго песні, пранікліся яго духам і паэзіяй…, прыглядаліся да кірмашоў, фэстаў, бывалі на сялянскіх вяселлях, дажынках і пахаваннях… Яшчэ ў школе саламяная страха і народная песня распалілі ў грудзях сяброў першае паэтычнае натхненне».

А пасля заканчэння ў 1815 годзе школы сябры выправіліся ў Вільню, каб стаць студэнтамі.

Бедны студэнт

Трапіць з першай спробы на дзяржаўны кошт навучання ў Віленскім універсітэце пашчасціла толькі Міцкевічу. Чачот жа вымушаны быў спачатку падпрацоўваць адвакатам, пасля працаваць пісарчуком у спецыяльнай канцылярыі па ўпарадкаванні родавага архіва князёў Радзівілаў. Тут ён актыўна вывучае Статут ВКЛ і па працоўных патрэбах падарожнічае па былых уладаннях наймагутнейшага магнацкага роду.

Праз год, у 1816-м, Ян Чачот усё-такі становіцца студэнтам, паступае на факультэт маральных і палітычных навук. Аднак гэтае дасягненне мала яго радуе на фоне пастаяннага безграшоўя. Бацькі мала чым маглі дапамагчы. Таму Ян прымае нялёгкае рашэнне і пасля першага ж года навучання вяртаецца на працу ў Радзівілаўскую камісію. Праўда, працягвае хадзіць і на лекцыі гісторыкаў Іаахіма Лялевеля ды Ігната Даніловіча вольным слухачом.

Адсутнасць фармальнага студэнцкага статусу, само сабой, не перашкодзіла Чачоту па пратэкцыі Адама Міцкевіча далучыцца да патаемнага Таварыства філаматаў. «Ян з Мышы», як прадставіў яго сябар, адразу ж зрабіўся адным з найактыўнейшых і шанаваных дзеячаў таварыства, нават заняў у ім пасаду сакратара.

Ён марыў удасканаліць чалавецтва. Нават у сабраных аўтэнтычных народных песнях Чачот паслядоўна замяняў частае слова «гарэлка» на «мёд» і «піва».

Прыклад маралізатарства Чачота — ягоны ўласны беларускамоўны верш «Да мілых мужычкоў», надрукаваны ў 1846 годзе ў адным з фальклорных зборнікаў. У першай палове верша аўтар захапляецца народнай творнасцю («Ой, што ж вы напелі тут, ды якога дзіва!»), а ў другой заклікае сялян да руплівай працы і цвярозага ладу жыцця:

Трэба толькі слухаць нам

Рады таго татка,

Што то казаў гараваць,

Каб аджыла хатка.

Толькі, мусіць, той сынок

Не піў, як мы, водкі,

А то б яму вялеў ён:

Кінь і мёд салодкі.

Ой, гаруйма, братцы, мы,

Кіньма горку жлопель,

Што не з жыта гоняць ўжо,

А з аўса, з картопель.

Кіньце першы, жонкі, вы,

Мілыя дзяўчаты,

Доля, шчасце зачне жыць,

Дзе цвяроза хата.

Благаславіць будзе Бог

Ў каморы, аборы,

I не будзе такі люд

Бяссільны, як хворы.

Ой, каб колісь нам дажыць

Да такой паправы,

То запеў бы з вамі я,

Што нам Бог ласкавы!

 

«Сапраўдная сялянская натура»

Чачот у філамацкім коле стаў «штатным» паэтам-песеннікам. Яго спецыяльнасцю «былі беларускія песні, якія ён складаў на падзеі дня па ўзоры народных песень». Напрыклад, на ўзор «Чаму дзеўку не любіць, калі дзеўка ладна» ён стварыў песню «Што старыя за вар’яты». На паэтычным турніры 21 снежня 1818 года Чачот быў прызнаны трэцім па значнасці віленскім паэтам — пасля Адама Міцкевіча і Тамаша Зана. Ігнат Дамейка так узгадваў пра тагачаснага Яна Чачота: «Жывы, чуллівы, вясёлы, кампанейскі, просты, уражлівы, спагадлівы — сапраўдная сялянская натура».

Да ліку найлюбімейшых філаматамі яго песень была «Да пакіньце горла драць», напісаная да ўгодкаў сябра-філамата Дзіянісія Хлявінскага.

Асабліва яе палюбіў Тамаш Зан, за што аднаго разу паплаціўся. Аднойчы (31 кастрычніка 1820 года) Зан спыніўся ў заезным доме ў Канвелішках (цяпер у Воранаўскім раёне), мірна сабе спаў, пакуль не быў пабуджаны сярод ночы гэтай песняй. Выканаўцамі аказаліся Адам Міцкевіч і Ян Чачот, якія даведаліся пра начлег сябра ў тым жа доме, дзе спыніліся і яны.

На суд сваіх сяброў-філаматаў на працягу 1818-1819 гадоў Ян Чачот напісаў восем балад: «Бекеш», «Наваградскі замак», «Калдычэўскі шчупак», «Звінячая гара ў Пазяневічах», «Радзівіл, або Заснаванне Вільні», «Узногі», «Мышанка», «Свіцязь». Найбольшае іх значэнне хіба ў тым, што яны прабудзілі геній Адама Міцкевіча і прывялі таго да сваёй літаратурнай каляіны. Міцкевіч гэта асэнсоўваў і быў удзячны.

Сам Чачот быў упэўнены, што літаратура павінна служыць высакароднай мэце маральнага ўдасканалення чалавецтва. Таму крыху грашыў у сваіх псеўданародных песеньках маралізатарствам, спадзяваўся, што ў павучальным выглядзе яны пойдуць у народ і прынясуць плён. Чачотава імкненне палепшыць свет было такім чыстым і моцным, што нават у сабраных аўтэнтычных народных песнях ён паслядоўна замяняў частае слова «гарэлка» ці «водка» на «мёд» і «піва».

Камень філарэтаў. Ён знаходзіцца непадалёк ад вёскі Карчова, ля Туганавіцкага парку ў Баранавіцкім раёне. Існуе даволі абгрунтаваная гіпотэза, што ў 1820 годзе падчас гасцявання ў Верашчакаў ля каменя сустрэўся касцяк філаматаў, каб абмеркаваць падрабязнасці стварэння даччыной арганізацыі — Таварыства філарэтаў.

Таварыства філаматаў і філарзтаў

Тайнае студэнцкае Таварыства філаматаў (аматараў навук) утварылася ў Віленскім універсітэце ў 1817 годзе. Прасунутая моладзь паставіла сабе за мэту больш вывучаць родны край і спакваля будзіць грамадскую актыўнасць. Удзельнікі рыхтавалі ў сваім коле даклады, ладзілі дэбаты, аглядалі тагачасны друк і літаратуру, збірапі фальклор, вывучалі мясцовую культуру. Нягледзячы на такую бяскрыўдную з сённяшняга гледзішча дзейнасць, філаматам даводзілася збірацца строга патаемна, паколькі любыя студэнцкія аб’яднанні на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай былі забароненыя царскімі ўладамі. Новых сяброў выбіралі толькі па пратэкцыі . і вельмі асцярожна, таму за ўвесь час існавання ў Таварыства філаматаў уваходзіла ўсяго… 19 чалавек. Нягледзячы на малалікасць, філаматы імкнуліся пашырыць свой уплыў на іншую моладзь, таму пачалі ствараць іншыя саюзы і таварыствы. Так, у 1820 годзе з’явіўся «Саюз прамяністых», хутка перайменаваны ў Таварыства філарэтаў (прыхільнікаў маральнай чысціні). Першым таварыствам, якое выкрылі ў 1823 годзе ўлады, было больш разгалінаванае Таварыства філарэтаў, пасля кола замкнулася і вакол філаматаў. Каля ста студэнтаў год правялі ў турме, пакуль ішло следства. Рэальныя выракі атрымалі 10 чалавек — у тым ліку Адам Міцкевіч, які накіраваўся ў высылку ў Пецярбург. Трое з 10 павінны былі выехаць за Урал і перад вольным пасяленнем адбыць спачатку зняволенне ў крэпасці. Сярод гэтых трох быў Ян Чачот.

Муза

1 лютага 1823 года Ян Чачот пісаў да Адама Міцкевіча: «…цяпер мая мілая муза Зося зрабіла мяне здольным кожны дзень (быў бы толькі час) выдаваць новую прадукцыю, але гэта не тое, што магло б узвысіць мяне і ўсіх зрабіць маімі здзіўленымі прыхільнікамі. Замяню гэтыя недахопы ўвагаю, маральнасцю, заўсёды высокім бачаннем сутнасці і мэты паэзіі et sic porro».

Згаданай музай для Яна Чачота была дачка рэктара Віленскага ўніверсітэта Сымона Малеўскага і родная сястра аднаго з філарэтаў і будучага заснавальніка польскамоўнага «Тыгодніка Пецярбургскага» — Францішка Малеўскага. Для яе ён пісаў свае вершы, якія потым клаліся на музыку і выконваліся пад піяніна. Зосі Малеўскай былі прысвечаныя 170 з 200 вершаў і песень, занатаваных у спецыяльным сшытку.

Вобраз Зосі заўсёды прысутнічаў у думках Яна Чачота падчас будучай ягонай ссылкі:

Я панясу да магілы

Любасць да краю і Зосі,

Хоць мне любоў гэта ў сэрцы

Столькі няшчасцяў прыносіць.

Дарэчы, аўтар гэтых радкоў так ніколі і не ажаніўся.

Да далёкай Русі…

Таемная грамадская дзейнасць у Вільні ў пачатку 1820-х віравала, і Чачот браў у ёй вельмі актыўны ўдзел. Пасля заснавання новага таварыства, філарэтаў, ён узначаліў яго літаратурны аддзел. Чачот чынна ўзяўся за выхаванне моладзі, за што атрымаў мянушку Ментар. А ў 1820-м студэнты арганізавалі яшчэ адно таварыства — «Прамяністыя» на чале з Тамашом Занам. У ім Ян Чачот быў скарбнікам і адным з ініцыятараў стварэння інструкцыі па вывучэнні насельніцтва і геаграфічнага становішча краю. Гэтую інструкцыю Чачот разам са сваім таварышам Янам Юндзілам таемна ў начны час, падкупіўшы наборшчыкаў, надрукаваў у віленскай базыльянскай друкарні. Размножаныя асобнікі раздалі філарэтам перад зімовымі канікуламі 1821 года.

Але шанцавала нядоўга. Калі ў 1823 годзе расійскія ўлады выкрылі таемныя таварыствы, над іх удзельнікамі распачаўся судовы працэс. Ян Чачот больш за год утрымліваўся за кратамі, пакуль 10 кастрычніка 1824 года не быў сасланы ў Арэнбург. Узяўшы разам з Тамашом Занам і Адамам Сузіным усю віну за дзейнасць таемных таварыстваў, ён быў асуджаны да 10 гадоў выгнання ўглыб Расіі. Апошняй з напісаных ім за кратамі стала развітальная песня:

Да лятуць, лятуць да дзікія гусі,

Да нас павязуць да далёкай Русі…

На чужыне

Паўгода Ян Чачот правёў у Кізільскай крэпасці (тэрыторыя сучаснай Чэлябінскай вобласці Расіі), дзе не пераставаў дзівіцца, што для мясцовых ён — паляк: «Цяпер арэнбургская лінія, можна сказаць, запруджана палякамі (так нас называюць тут і за такіх прымаюць)».

22 кастрычніка 1825 года ён пісаў сябрам: «Наш дом — маленькая хатка: зробленая яшчэ пры жыцці пустэльніка магіла. Усю зіму аж да 15 мая я пражыў у халаднейшай, чым Сібір, абвахце, заўсёды з салдатам перад вачамі і з рознымі каравульнымі, якія забруджвалі мой пакой сваім тытунём і размовамі. У гэтай дзіравай і недагледжанай хованцы часам быў такі жахлівы холад, што я змушаны быў сядзець тут адзеты, як у павозцы, — у кажуху, паліто, цёплых ботах, рукавіцах і шапцы. Я так замярзаў колькі разоў, што не ведаю, як яшчэ не захварэў — калі б не ўнутранае цяпло, можна б было ператварыцца ў лёд. Схаваныя рукі былі ўсё роўна застылыя, гэтак жа сама і душа».

Але найгоршым для Чачота было тое, што губернатар загадаў пазбавіць яго магчымасці пісаць лісты дадому і загадаў каб у ссыльнага не было «ні пяра, ні чарніла, ні паперы». Гэта ў тыя часы было распаўсюджанай формай пакарання для творчых людзей — згадаем хоць бы хрэстаматыйны выпадак з украінскім геніем Тарасам Шаўчэнкам, якога праз 20 з лішкам гадоў прымусова выправілі на вайсковую службу — спачатку ў тую ж Арэнбургскую губерню з забаронай пісаць і маляваць.

У выніку Чачоту цяжка было сябе заняць. Месяц ён працаваў у якасці гувернёра ў адной з жыхарак Кізіла, пакуль тая адтуль не выехала. Спрабаваў перакладаць апавяданні амерыканскага пісьменніка Вашынгтона Ірвінга. Шмат чытаў, у асноўным рускія кнігі, каб засвоіць мову. А вось пісаць зусім не атрымлівалася, і зусім не з-за забароны губернатара: «З таго, што завецца вершамі, апрача некалькіх уздыханняў да нашай дарагой, я нічога не напісаў. Усе адлятаюць з вятрамі, не магу іх затрымаць для людскога вока рыфмамі».

Пасля Кізіла была Уфа, служба канцылярыстам у бюро арэнбургскага губернатара, рэпетытарства. А ў 1830 годзе Чачота нарэшце вызвалілі ад паліцэйскага нагляду, пасля чаго ён 3 лютага 1831 года перабраўся ў Маскву. Адсюль 9 чэрвеня выехаў на працу ў Цвер, але затрымацца там не давялося па зусім дзіўнай прычыне. У горад якраз прыйшла эпідэмія халеры, і на фоне вестак пра паўстанне ў колішняй Рэчы Паспалітай з’яўленне заразы звязалі з чужынцам-«палякам». У выніку Чачот вымушаны быў уладкавацца на працу ў горад Таржок. Адначасова ён заняўся зборам этнаграфічнага матэрыялу, які адсылаў свайму сябру Восіпу Кавалеўскаму ў Казань. На жаль, гэтыя матэрыялы, аб’ёмам каля 200 аркушаў, бясследна зніклі.

Усяго Ян Чачот сабраў 957 песень: 400 «з-над Нёмана» і 557 «з-над Дзвіны».

«Сялянскія песні»

У 1833 годзе Ян Чачот вярнуўся ў Беларусь і ўладкаваўся ў мястэчку Лепель канцылярыстам у дырэкцыю Бярэзінскага канала. Тут ён ходзіць у мясцовы касцёл, слухае спевы, што яго да глыбіні душы кранаюць, і міжволі вяртаецца да думкі выдаць вясковыя беларускія песні, так знаёмыя з самага дзяцінства.

Для гэтага ён звяртаецца па дапамогу да некалькіх паненак. Адной з іх, Юзэфе Дамейка, ён тлумачыць, чаму яму патрэбная дапамога: «Нашы сарамлівыя вясковыя жанчыны не лёгка адважваюцца пераказаць свае песні мужчыну, толькі кабета ўмее іх з лёгкасцю ўпрасіць, каб ёй расказалі. Таму не адмоў, пані, у маёй просьбе, а я не сумняюся, што і сама знойдзеш вялікую прыемнасць у гэтым занятку. Прашу толькі настойліва захоўваць у запісах вымаўленне вясковых слоў, а таксама заўсёды пытаць і занатоўваць, калі і пры якіх абрадах ці забавах спяваюць якую песню».

Вынікам гэтай працы стала з’яўленне ў 1837 годзе ў віленскай друкарні Юзафа Завадскага зборніка «Сялянскія песні з-над Нёмана», у якім Чачот пераклаў на польскую мову беларускія песні. Першапачаткова была задума ўкласці зборнік у дзвюх частках, «з тэкстам арыгінала», але яна, на жаль, не была рэалізаваная. А ў 1838 годзе выйшла другая частка «Сялянскіх песень».

За добрую службу 1 снежня 1838 года Ян Чачот атрымаў чын губернскага сакратара, а ў 1839 годзе імператар Мікалай I нарэшце дазволіў яму вярнуцца на радзіму — на Наваградчыну. Ён уладкаваўся бібліятэкарам ў сядзібу графа Адама Храптовіча ў мястэчку Шчорсы, дзе на працягу 1842-1844 гадоў піша «Спевы пра даўніх ліцвінаў да 1434 года» на падставе твораў Мацея Стрыйкоўскага і Тэадора Нарбута. А таксама працуе над  іншымі часткамі «Сялянскіх песень».

У 1844 годзе выйшаў чацвёрты зборнік — «Сялянскія песні з-над Нёмана і Дзвіны, з дадаткам арыгінальных на славяна-крывіцкай мове». Беларускі сялянскі фальклор нарэшце дачакаў часу, калі яму дадуць слова на роднай мове.

Пара для граматыкі і слоўніка

Найважнейшым з усіх зборнікаў стаў шосты, выдадзены ў 1846 годзе, — «Сялянскія песні з-над Нёмана і Дзвіны, некаторыя прыказкі на славяна-крывіцкай мове і яе самабытныя словы, з назіраннямі над гэтай мовай».

У зборніку з жалем канстатавалася: «Іншыя дыялекты славянскага паходжання — болып шчаслівыя, бо нават такія, як, напрыклад, краінскі, краацкі і далмацкі, кожны з якіх паасобку не налічвае да трох разоў па сто тысяч кожны жыхароў… маюць свае граматыкі і слоўнікі і тое ад 1584,1595 і 1670 г. Тут наадварот, крывіцкае племя, якое налічвае некалькі мільёнаў насельніцтва, не мае нічога болей, апрача катэхізіса, выдадзенага нядаўна ў Віленскай епархіяльнай друкарні, якога, аднак, мне не давялося ўбачыць. Цяпер уласна надыходзіць пара ўзнагародзіць гэтае занядбанне мінулых вякоў і ўзяцца за складанне граматыкі і слоўніка крывіцкага дыялекту, пакуль за малымі выключэннямі ёсць яшчэ ў сваёй чысціні…».

Усяго Ян Чачот сабраў 957 песень: 400 «з-над Нёмана» і 557 «з-над Дзвіны», некаторыя з якіх апублікаваныя і ў беларускім арыгінале. 126 песень былі сабраныя ў вёсцы Стокі, іх у 1834 годзе надыктавала «маладая

і прыстойная дзяўчына Бася, потым жонка Мацейкі».

Чачот паставіў пытанне аб правапісе «крывіцкай» або «славяна-крывіцкай» (беларускай) мовы і ўслед за Зарыянам Даленгам- Хадакоўскім выканаў яе апісанне, склаўшы слоўнік «Некаторых крывіцкіх ідыём (уласнаназваў) з Навагрудскага павета, а таксама асобных слоў, што розняцца па значэнні са словамі іншых славянскіх моваў». Таксама ён змясціў там «крывіцкія прыказкі». Пазней гэтыя кірункі беларусазнаўства былі працягнутыя Іванам Насовічам.

Сябры навечна

Вясною 1847 года, каб паправіць здароўе, Чачот выехаў у Друскенікі. Тут у жніўні яго разбіў паралюш. 23 жніўня ён памёр і там жа быў пахаваны, паблізу касцёла ў вёсцы Ротніца.

У гэты час Адаму Міцкевічу снілася, што яго сябар прыехаў у Парыж, але так і не змог з ім сустрэцца. «Вестка пра смерць Янкі прашыла мяне наскрозь», — пісаў Міцкевіч Ігнату Дамейку ў Чылі: «Перад смерцю ён выдаў беларускія песні, і яны там мелі вялікую прыхільнасць». Зборнік «Сялянскіх песень» Адам Міцкевіч чытаў у «мінуты адзіноты і настальгіі». А апошні раз Ян Чачот прысніўся Адаму Міцкевічу за некалькі месяцаў да смерці, «як бы запрашаючы мяне да сябе».

Крывіцкі слоўнік

У шостым зборніку «Сялянскіх песень» Ян Чачот падрыхтаваў невялікі крывіцкі слоўнік тлумачальнага тыпу. Большасць слоў з першай паловы XIX стагоддзя актыўна ходзяць і ў сённяшняй беларускай. А некаторыя засталіся ў тым часе ці прынамсі актыўна не выкарыстоўваюцца ў літаратурнай мове.

Дубас — вялікі і тупы нож.

Ціхень, ціхінь — невялікі гром. Выйшаў ціхінь — загрымела. Гэта слова наводзіць на аналогію з другім выразам сялян: у час пажару замест гарыць кажуць мокне. Ціхіня — таксама азначае спакойны чалавек, які не ўмее пастаяць за сябе: не ўмее адважыцца.

Дурэц — зелле, якое дурманіць, верагодна, дурман.

Глузды — кемлівасць. Ці маеш ты глузды? — Ці кемлівы ты? Страціў глузды — страціў прытомнасць. Бязглузды — дурны. Разглуздацца — апомніцца, перадумаць, вярнуцца да прытомнасці.

Кажан — лятучая мыш. Называюць кажаном таксама чалавека малога росту альбо дзіця, якое кепска расце, нэндзнае.

Кудаса — завея, замець.

Лёстачкі — нейкія пяшчоты для выманьвання чаго-небудзь. Можа. роднасны расійскаму «лесть» альбо польскаму неўжыванаму lostować — лашчыць, забаўляцца, раскашаваць.

Цалкам слоўнік можна паглядзець у прысвечаным Яну Чачоту томе серыі «Беларускі кнігазбор» (Ян Чачот, «Выбраныя творы», Мінск, 1996).

Герасімчык, В. Ён так жадаў палепшыць свет / Васіль Герасімчык // Наша гісторыя. – 2020. – № 8. – С. 54 – 60.

Ян Чачот (1796 — 1847). Кастусь Цвірка так ацаніў месца паэта ў гісторыі нацыянальнага мастацкага слова: «Я.Чачот — гэта досвітак беларускай літаратуры, яе першыя крокі, прадвесне нашага нацыянальнага адраджэння» (Кастусь Цвірка. Песня з Наваградчыны // Ян Чачот. Наваградскі замак: Творы. Мн., 1989. С. 5).

Хоць Ян Чачот нарадзіўся на Гарадзеншчыне ў вёсцы Малюшычы Карэліцкага раёна 7.07.1796 г., тым не менш радавыя карані Чачотаў па жаночай лініі з Баранавіччыны. Адзін з продкаў пісьменніка ў 1545 г. атрымаў права на валоданне маёнткам цесця Яршова (цяпер такое паселішча не знайсці на карце Баранавіцкага раёна, яно знікла ўжо ў другой палове мінулага стагоддзя) каля Моўчадзі. Дзед Яна Чачота гаспадарыў у Гараінаўшчыне, разме- шчанай у цяперашнім Гарадзішчанскім сельсавеце.

Раннія дзіцячыя гады пісьменніка прайшлі на Берасцейшчыне. Справа ў тым, што яго бацька, беззямельны шляхціц, узяў у арэнду маёнтак Рэпіхава (цяпер Ляхавіцкі раён). Улічваючы тое, што Ян Чачот лічыў сваёй малой радзімай Мыш і нават меў мянушку Ян з Мышы, то апошнім часам выказваецца думка, што тут і прайшлі яго дзіцячыя гады. 3 памятлівага на ўражанні дзяцінства ідзе захапленне Яна Чачота рэчкай Мышанкай, Калдычэўскім возерам, краявідамі Наваградчыны. Тут пісьменнік далучыўся да легендаў і паданняў краю, тут палюбіў яго песні, тут авалодаў мовай свайго народа, тут бачыў, як жыве селянін, і пранікаўся да яго любоўю.

3 Мышы падаўся Ян Чачот на вучобу ў Наваградак, дзе вучыўся і Адам Міцкевіч. Яны пасябравалі, і сяброўскія пачуцці пранеслі праз усё жыццё. Напэўна, Ян Чачот праводзіў свае школьныя і студэнцкія канікулы, хоць і часткова, бо зарабляў сам сабе на хлеб, на Баранавіччыне. Мы сёння не можам дакладна сказаць, як пазнаёміўся Ян Чачот з Міхалам Верашчакам, аднак пра тое, што яны адзін аднаго добра ведалі, сведчыць балада Яна Чачота «Калдычэўскі шчупак», прысвечаная Міхалу Верашчаку.

Як вядома, паэзія Яна Чачота характарызуецца дыдактызмам. Непазбаўлены і гэты твор павучаняў-зваротаў да Міхала, аса- бліва ва ўступе, каб той пакінуў марнаваць час у нікчэмных забавах і гулянках, каб узяўся за працу, бо прырода надзяліла яго здольнасцю і талентам. Пісьменнік тут выступае як клапатлівы бацька ў адносінах да Верашчакі. Любоў да гаспадара Туганавічаў і ўшчуванне яго паядналіся ў адзінае цэлае. 3 гэтага вынікае, што Ян Чачот бываў у Туганавічах, добра ведаў сям’ю Верашчакаў, сябраваў з Марыляй. ГІасля ссылкі яна падтрымлівала сябра маладосці.

У жыцці і творчасці Яна Чачота выразна вылучаюцца два перыяды: да арышту і ссылкі на Урал і па вяртанні на радзіму. Абодва яны непасрэдна звязаны з Баранавіччынай. Як адзін з арганізатараў і кіраўнікоў згуртаванняў студэнцкай моладзі пры Віленскім універсітэце Ян Чачот прымаў непасрэдны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах філаматаў і філарэтаў, актыўна быў уключаны ў вывучэнне роднага краю, яго песняў, легендаў, паданняў. Ян Чачот пісаў на лзвюх мовах — беларускай і польскай. У першы перыяд філамацкія песні пісаліся па-беларуску, а балады — гіа-польску. Падзеі ў баладах «Калдычэўскі шчупак», «Узногі», «Мышанка» адбываюцца на Баранавіччыне.У іх шырока выяўлены рэгіянальны каларыт.

У баладзе «Мышанка» апавядаецца, як узніклі назовы мястэчка Мыш і рэчкі Мышанка. Пра гэта Ян Чачот чуў у гады свайго маленства, калі тут жыў. У першай легендзе, асэнсаванай у баладзе, уздымаюцца маральныя праблемы. 3 аднаго боку, ратаванне дзяўчынай, нават цаной жыцця, сваёй годнасці, з другога — праяўленне сілы, улады, каб задаволіць свае патрэбы юнаком-шляхцічам, тым больш, што найхутчэй дзяўчына — прастачка, і пакарання за ўчыненае зло не будзе. Народ ухваліў учынак прыгажуні і ў яе го- нар, дзе тая ўтапілася, назваў безыменную рэчку прозвішчам дзяўчыны — Мышанка. Такой пазіцыі прытрымліваецца і герой-апавядальнік. Юнак-забойца «над тою ракой ціхаплыннай Паставіў мястэчка навечна I Мышшу назваў яго — у памяць дзяўчыны, Што так загубіў недарэчна». Бераг Мышанкі, дзе ўтапілася прыгажуня, стаў для вясковай моладзі месцам забаў і адпачынку, месцам, дзе яны выбіраюць сабе суджанага, коцячыся з горкі.

Другое паданне пра паходжанне назоваў ракі і мястэчка больш празаічнае. Той, хто яго закладваў, вырашыў даць такую назву, якую першую істоту сустрэне. I падаўся ў накірунку Цепліводы. Такой істотай аказалася мыш. Адсюль і найменні — Мыш, Мышанка. У канцы балады паэтызуюцца мясціны, дзе прайшло дзяцінства Яна Чачота. Тэкст паэмы дае падставы думаць, што сябрамі шляхецкага хлопчыка маглі быць і сялянскія дзеці, што ў тыя гады Ян не цураўся сялянскіх клопатаў, якія выконвалі яго вясковыя аднагодкі:

О мілы ўспамін! Дарагая Мышанка!

Зноў снішся ты ў барве заранак.

Найпершая ў свеце мая ты каханка,

Мільгнуў тут жыцця майго ранак.

Мае ўсе тут гульні, блуканні, забавы,

Высочваў я рыбку тут днямі,

Траву нёс кароўкам, рваў кветкі, рухавы

Тут «біўся» не раз з «казакамі».

(Філаматы і філарэты. Мн., 1998. С. 138)

Менавіта тут, у Мышы, пераконвае чытача аўтар балады «Мышанка», былі ефармаваны яго жыццёвыя і эетэтычныя ідэалы, уяўленне пра дабро і зло, хараство, гармонію, пра высокае і вартаснае, брыдкае і нікчэмнае. I зусім невыпадкова ў Новай Мышы ў 1996 г. Яну Чачоту быў пастаўлены помнік.

Балада «Узногі» таксама бярэ свае вытокі з Берасцейшчыны. Узногі — гэта назва вёскі, якая цяпер знаходзіцца ў Малахавецкім сельсавеце. У аснове гэтай балады — сацыяльны канфлікт: звярыная жорсткасць пана з Узногаў у адносінах да сваіх прыгонных сялянаў. Даведзеныя да голаду людзі вымушаны кідацца шукаць паратунку ў лесе, каб прывезці дроў, сабраць збанок ягад, сарваць жменю арэхаў, хоць лес і быў панскім. Таго, хто парушаў забарону гаспадара, катавалі да смерці. Так была зведзена са свету ўся сялянская сям’я.

Усім мастацкім зместам балады «Узногі» Ян Чачот сцвярджае, што Бог не можа дараваць зло. Яно будзе абавязкова пакарана. Панская сям’я згарэла ў лесе, калі прыехала туды па арэхі, згарэла ў жудасных пакутах. Страшную расплату паслаў Бог за несправядлівасць, жорсткасць, бесчалавечнасць. Сімпатыі Яна Чачота на баку сялянаў. Узногаўскі пан, на думку паэта, — з’ява тыповая. Пісьменнік пратэстуе супраць паншчыны, раскрывае сваю асветніцкую праграму, каб памешчыкі дазвалялі сялянам карыстацца лесам і адначасова вучылі іх быць яго дбайнымі гаспадарамі, каб бралі паны прыклад з еўрапейскіх краін і выхоўвалі ў прыгонных культуру лесакарыстання.

У аснове балады «Калдычэўскі шчупак» — народнае паданне пра тое, як у Свіцязі злавілі акальцаванага ў Калдычэўскім возеры шчупака. Праз баладу праходзіць думка пра яднанне двух знакамітых на Наваградчыне шляхецкіх родаў — Верашчакаў і Анцутаў. Першыя мелі маёнткі каля возера Свіцязь, другія — каля Калдычэўскага. Пісьменнік распрацоўвае інтрыгуючы сюжэт. Шчупак незвычайнай велічыні быў злоўлены на свяце ў Анцутаў у гонар нараджэння доўгачаканай дачкі. Тады ён быў акальцаваны і адпушчаны ў раку. Паўторна ж быў злоўлены ўжо ў Свіцязі, калі ў абодвух родаў падраслі дзеці: у Анцутаў— дачка, у Верашчакаў — сын. Злоўлены шчупак — выпадак, каб маладыя людзі сустрэліся, пакахалі адно аднаго і пабраліся. Гісторыя пра калдычэўскага шчупака— гэта яшчэ адзін урок Міхалу Верашчаку, каб ён не марнаваў часу, каб заводзіў сям’ю. Гэта была б самая радасная вестка для аўтара балады.

Пасля разгрому таварыстваў філаматаў і філарэтаў Ян Чачот быў высланы на Урал. Кізляр, Уфа, пазней Цвер, Таржок — мясціны, дзе давялося пабываць Яну з Мышы. Толькі ў 1833 г. Ян Чачот, цяжка хворы, вярнуўся на радзіму. Нейкі час жыў і працаваў на Віцебшчыне. Там пачаў па-сапраўднаму тытанічную працу — запіс беларускіх народных песняў, іх пераклад на польскую мову. Гэтую працу прадоўжыў, калі нарэшце атрымаў дазвол жыць на Наваградчыне. Тры гады (1841—1844) працаваў у Шчорсах у знакамітай бібліятэцы Я. Храптовіча. Пасля яго смерці аказаўся беспрацоўным, вярнуўся на Баранавіччыну, туляўся па сваяках і знаёмых то ў Вольне, то ў Бортніках, то ў Далматоўшчыне. На гэты перыяд прыпадае выданне шасці кніг беларускіх народных песняў «Сялянскія песенькі з-пад Нёмана і Дзвіны» не толькі ў перакладзе, але і ў арыгінале. У 1847 г. выехаў на лячэнне ў Друзгенікі (цяпер тэрыторыя Летувы), дзе і памёр.

Ляшук В.Я., Снітко Г.М. Літаратурная Берасцейшчына : краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы / В.Я. Ляшук, Г.М. Снітко. – Мінск : Литература и Искусство, 2008. – С. 108 – 112.

ЧАЧОТ Ян Антоні Тадэвушавіч (7.7.1796 —  23.8.1847)

Паэт, фалькларыст і драматург. Нарадзіўся ў в. Малюшычы Навагрудскага пав. ў сям’і арандатара Тадэвуша Чачота і Клары Гасіцкай. Маленства прайшло ў маёнтку графа Тызенгаўза, дзе яго бацька быў аканомам. Пачатковую адукацыю атрымаў у Навагрудскай дамініканскай школе, у старэйшых класах якой зблізіўся і на ўсё жыццё пасябраваў з А.Міцкевічам. У 1815 паступіў на аддзяленне маральных і палітычных навук Віленскага універсітэта. Але не маючы сродкаў на плату за навучанне праз год пакінуў вучобу і ўладкаваўся ў Віленскае бюро па ўпарадкаванні архіваў князёў Радзівілаў. Душою і справамі ён застаецца з універсітэцкімі сябрамі, і калі ў 1817 у асяроддзі віленскіх студэнтаў нараджаецца тайнае таварыства філаматаў, Ч. у 1818 становіцца яго членам. Ледзь не з дзяцінства ён спрабаваў сябе ў паэзіі. У філамацкі перыяд захапіўся стварэннем вершаў на роднай мове, і яго творы карысталіся вялікім гіоспехам на пасяджэннях таварыства. На паэтычным турніры, які ад- быўся 21.12.1818, Ч. прызнаны трэцім паэтам пасля А.Міцкевіча і Т.Зана. У 1819 ён напісаў некалькі беларускамоўных імянных вітанняў і драматыч- ных сцэнак, заснаваных на беларускім фальклоры, у т.л. «Да пакіньце ж горла драць», «Едзеш, міленькі Адам». У яго творчасці адчувальны моцны ўплыў асветніцкіх ідэй сентыменталізму. У вершах і баладах ён адстойваў інтарэсы самага бяспраўнага класа тагачаснага беларускага грамадства — сялянства, заклікаў паважаць простага мужыка, паляпшаць яго дабрабыт, крытыкаваў жорсткасць прыгоннікаў, выказваўся за адмену прыгоннага права («Узногі»), Але супярэчлівасць яго класавых поглядаў выяўлялася ў тым, што вырашэнне праблем беларускага селяніна ён бачыў пераважна ў дабраце і іншых маральных вартасцях пана. Паэт заклікаў паноў зацікавіцца хараством народных абрадаў, песень, паданняў, прыгледзецца да іх стваральніка — селяніна і спрыяў паляп- шэнню яго долі. Прасякнутыя сапраўднай народнасцю і павагай да мужыка-беларуса, яго песні і балады зрабілі важкі ўплыў на творчасць Міцкевіча. Адначасова з беларускімі вершамі Ч. працягваў пісаць і на польскай мове. У гэты час ён стварыў лібрэта аперэты «Малгажата з Зембаціна», вершаваную гісторыю Літвы і Польшчы, рамантычныя балады «Свіцязь-возера», «Мышанка», «Навагрудскі замак», «Калдычэўскі шчупак». У аснове яго балад былі паданні, якія паэт чуў у дзяцінстве на Навагрудчыне. Гэтымі творамі ён праславіўся як паэт-фалькларыст і ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры. У 1821 таварыства філаматаў пераўтварылася ў патрыятычнае таварыства філарэтаў, яно было болын заканспіраванае, але і гэта не выратавала яго членаў ад арыштаў і рэпрэсій, якія пачаліся ў 1823. Пасля выкрыцця царскімі ўладамі віленскіх студэнцкіх згурта- ванняў у 1823 Ч. зняволены ў Віленскую турму, потым сасланы на Урал, дзе адбываў турэмнае зняволенне ў крэпасці Кізіл, у 1825 пераведзеньі ў Уфу, у 1831 — у Цвер. Толькі праз 10 гадоў паэту дазволілі вярнуцца на Беларусь. На радзіме ён працаваў сакратаром кіраўніцтва Бярэзінскім каналам, бібліятэкарам у графа Храптовіча. Са ссылкі Ч. вярнуўся цяжка хворым, але знайшоў у сабе сілы зноў займац- ца творчай справай. Ён вывучаў фаль- клор, збіраў і перакладаў беларускія народныя песні. У в. Бортнікі на На- вагрудчыне ён запісаў і склаў цэлы зборнік беларускіх народных песень (не захаваўся). На працягу 1837—46 сабраў і выдаў у Вільні 6 фальклорных зборнікаў «Сялянскія песні», куды ўвайшло каля 1000 песень у перакладзе на польскую мову і ў арыгінале уласна беларускія вершы, а таксамі прыказкі і прымаўкі, слоўнік бела-рускай мовы (200 слоў). Амаль кожны : гэтых зборнікаў адкрываўся прадмовамі, у якіх аўтар з глыбокай сімпа- тыяй адзначаў асаблівасці фальклору і мовы беларускага народа. Ч. перакладаў на польскую мову творы з англійскай, французскай паэзіі. Ён аўтар кніг «Аповесці для маладых дзяўчат» (Вільня, 1845) і «Некаторыя заўвагі якія асабліва датычацца стылю трэцяй песні «Анафеляс», з «Вітаўтавых баёў»  П.Крашэўскага» (Вільня, 1846).

Літ.: Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн., 1969. І.М.Масляніцына.

Мысліцелі і асветнікі Беларусі : Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б.І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мн.: БелЭн, 1995. – С. 597 – 598.  

Таямніцы Яна Чачота. Частка І

 Да 225-й гадавіны з дня нараджэння піянера беларускай фалькларыстыкі

17 ліпеня мы будзем мець выдатную нагоду, каб узгадаць Яна Чачота (“імя славутага паэта-рамантыка, філамата і філарэта, фалькларыста, этнографа і драматурга, аднаго з найбуйнейшых дзеячаў беларуска-польскага фальклорна-літаратурнага сумежжа XIX ст.”) І не толькі ўзгадаць у хатняй цішы, але і ўшанаваць асобу “пачынальніка новай беларускай літаратуры” на дзяржаўным узроўні. Таму мы пачынаем расповед пра радавод і жыццёвы шлях аднаго з самых годных сыноў беларускай зямлі.

“Знаць Чачота ўсе павінны і пра Зана дабрачыннасць, пра Касцюшку і Манюшку, і пра песняроў…” ёсць такія радкі ў “Песні” Францішка Багушэвіча, напісанай ім у 1897 годзе, за тры гады да смерці. Безумоўна, ставячы на першае месца імя Чачота ў чарадзе вядомых ліцьвінаў-беларусаў, Багушэвіч дбаў зусім не пра рыфму. Так ён аддаў даніну пашаны таму, хто на самым золку беларускага адраджэння ўзяўся за “невыгодную” працу на роднай ніве беларушчыны. Працы, якая пазней падштурхнула Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (магчыма, з іншай прычыны) і самога Францішка Багушэвіча павярнуцца пачаць пісаць творы і па-беларуску. А за імі на гэты шлях сталі і многія іншыя…

“У гонар Яна Чачота ў мінскім раёне Брылевічы названая вуліца. Імя паэта носіць таксама адна з вуліц Варшавы. У 1996 годзе ў Новай Мышы пад Баранавічамі, быў усталяваны бюст паэта, а ў 1997 адкрыты гісторыка-літаратурны музей імя Яна Чачота. Таксама ў гонар паэта ўсталяваны помнік у Карэлічах і памятная шыльда ва ўрочышчы Рэпіхава”. Але ці ёсць хоць адна школа, якая б насіла яго ганаровае імя? Ці студэнцкае або літаратурнае таварыства, інстытут, фестываль? Не. Падаецца, самы час аб тым падумаць?

Пралог

Некалькі год таму, даволі выпадковым чынам, мне ў рукі трапіла пульхнатая тэчка, у якой былі сабраны каштоўныя публікацыі з беларускіх (і трошкі з польскіх) газет 1950 — 1980-х гадоў. Большасць з іх датычылася “вялікага польскага паэта”, “вялікага сына польскага народа” ліцвіна-беларуса Адама Міцкевіча. Так, з аднаго боку замацоўваючы у свядомасці беларусаў такія недарэчныя штампы, аўтары публікацый мелі магчымасць напоўніць матэрыялы цалкам прабеларускім зместам.

Але былі там і публікацыі пра Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Марылю Верашчаку і … Яна Чачота. Як высвятлілася, раней тэчка належала гісторыку-славісту і літаратару Льву Мірачыцкаму. У 1956 годзе ён распачаў навуковую працу ў навагрудскім музеі Адама Міцкевіча і актыўна, ледзь не першым у паваеннай Беларусі, узяўся за папулярызацыю асобы свайго славутага земляка, бо і сам паходзіў з Наваградчыны (в.Баяры, Карэліцкі раён). Але, магчыма, сваю першую публікацыю ён прысвяціў не Адаму Міцкевічу. Напрыканцы 1956 года Леў Мірачыцкі напісаў пранікнёны артыкул “Ён любіў і цаніў творчасць свайго народа”, які адрасаваў жыхарам Навагрудчыны, “падштурхоўваючы” іх адзначыць у 1957 годзе стадзесяцігоддзе з дня смерці Яна Чачота. Сумная нагода, нейкая “несвяточная”, падумае чытач. Але ж для папулярызацыі годнай асобы неабходна выкарыстоўваць любую нагоду.

Цікава, што тэчка гэта, нібы сама знайшла новага гаспадара. Бо, у “К” у той час актыўна друкаваўся наш серыял, прысвечаны радаводу Адама Міцкевіча ( гл. “К” №№  11 — 2016; 6, 14, 19, 24, 27 — 2017; 12,13,15, 17  — 2018).

У 2018 годзе, пад час працы ў Нацыянальным гістарычным архіве Літвы (НГАЛ), мне ўдалося знайсці крымінальную справу вядомага выкладчыка свіслацкай гімназіі Яна Чачота (цёзка), якога памылкова атаясамлялі з нашым філаматам. З чаго нарадзілася сцвярджэнне, што філамат Ян Чачот нейкі час выкладаў у славутай Свіслацкай гімназіі. Праўда, у той час, калі настаўнік актыўна выкладаў, філамат пасля працяглага працэса над студэнцкай моладдзю ехаў пад аховай царскіх жандараў у далёкі Кізіл (гл. “К” №4, 2019).

Потым было знаёмства з тэкстамі пра Яна Чачота вядомых беларускіх даследчыкаў – Адама Мальдзіса, Змітра Яцкевіча, Кастуся Цвіркі, Уладзіміра Мархеля, Генадзя Каханоўскага і шмат каго яшчэ. Так, Ян Чачот не абыйдзены ўвагай, хоць і да гэтага часу не “заслужыў” на паўнавартасную сучасную манаграфію. Што вельмі і вельмі дзіўна. Як і шмат хто з ягонага кола, напрыклад, Ігнат Дамейка, Антон Адынец, Ануфры Петрашкевіч ці Адам Міцкевіч. Іх апублікаваныя жыццярысы больш падобныя да папулярных нарысаў.

Тады ж, у 2018 годзе, і нарадзілася думка апублікаваць пад юбілей невялічкі серыял пра род, жыццё і творчасць Яна Чачота. І задумка дайшла да рэалізацыі. Рушым.

Калі святкаваць?

Калі зазірнуць у Вікіпедыю, якая нібы ведае ўсё пра ўсіх, для чаго, уласна і стваралася, можна пераканацца, што пра Яна Чачота там ведаюць. І высока шануюць. Артыкул пра яго — змястоўны, і не такі ўжо маленькі. І да таго ж, у два разы большы за тэкст пра Адама Міцкевіча (яшчэ адно “дзіўна”). Аўтары тэкста пра Чачота сцвярджаюць, што нарадзіўся ён “24 чэрвеня (7 ліпеня) 1796 года ў Малюшычах” (у другой версіі беларускай Вікіпедыі 7 ліпеня не згадваецца). Гэтую ж дату 24 чэрвеня прыводзіць Кастусь Цвірка ў першым томе серыі “Беларускі кнігазбор” —“Ян Чачот. Выбраныя творы” (1996), а таксама ў зборніку “Філаматы і Філарэты”, які выйшаў праз два гады ў той самай серыі. Удакладняючы, што 6 ліпеня Ян Чачот быў ахрышчаны вадой, а 19 ліпеня хрост дапоўнілі алеем. Крыху іншыя звесткі падае гісторык-архівіст Зміцер Яцкевіч у публікацыі “Радавод Яна Чачота”, якая была надрукавана ў серыі “Беларусіка – Albaruthenica” (т. 10, 1998). Раней гэты даклад прагучаў на Карэліцкіх краязнаўчых чытаннях. Вось што піша спадар Яцкевіч  — “Адбылося гэта 24 чэрвеня 1796 года па старым стылі, а 7 ліпеня па новым. Ён быў ахрышчаны ў Варанчанскім парафіяльным касцёле 17 ліпеня таго ж года (н.ст.)”.

Але, як высвятлілася, даты “24 чэрвеня” трымаліся не ўсе і не заўсёды. Яшчэ ў 1967 годзе ў газеце “Літаратура і мастацтва” (“ЛіМ” за 11.08) выйшла публікацыя “ Піянер беларускай фалькларыстыкі”. Аўтарам яе быў спадар Адам Мальдзіс, які сцвярджаў  — “Як бачна з дакументаў, знойдзеных нядаўна ў Цэнтральным архіве БССР, Ян Чачот нарадзіўся 17 ліпеня 1796 года ў засценку Малюшыцы, што па дарозе з Карэліч на Варончу”. Тую ж дату ён паўтарыў у кнізе “Падарожжа ў ХІХ стагоддзе”, якая выйшла двума гадамі пазней. У 1977 годзе выйшла кніга “Пачынальнікі”, укладальнікам якой быў Генадзь Кісялёў, які працытаваў дакументы дваранскай справы Чачотаў (захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (НГАБ)), у якіх сцвярджаецца “Метрические свидетельства: 1-е) 1796 (год) июля 17 Ивана-Антона в Ворончанском…”.

Атрымліваецца, што даследчыкі гэтую справу ведаюць, яе цытуюць, але з розными вынікамі. То бок, “слова супраць слова”. Каб дапамагчы вызначыцца з датай юбілея, мы зазірнулі “за архіўныя парогі” самастойна.

Метрычны запіс

Сёння, калі для доступу ў архіў ужо не патрабуецца шыкоўная сівая барада, шлейф заслугаў перад айчыннай навукай, стосу папераў аб тым, што твае рукі годны таго, каб дакранацца да старых “манускрыптаў”, а тыя-сія архівы ўвогуле выкладваюць алічбаваныя дакументы ў інтэрнэт, некаторыя звесткі праверыць не так ужо складана. Зацікавіўшыся загадкай нараджэння, гэткім “пакараць нельга мілаваць”, мы даволі хутка знайшлі канкрэтны адказ на гэта пытанне. Вось што кажацца ў метрычным запісе Варанчанскага касцёла, які захоўваецца ў Літве, у НГАЛ.

У Малюшыцах 19 ліпеня (1796) адбылося давяршэнне хросту Яна-Антона, сына Тадэвуша і Клары з Гацыскіх Чачотаў наваградскіх ротмістраў, ахрышчанага 6 ліпеня адной вадой Янам Лазавіцкім капеланам Сервачы.

Варта тое-сёе патлумачыць. Хрост адной вадой, г.зв. “засцерагальны ад смерці”, як правіла, рабіўся ў дзень нараджэння дзіця. Давершыць жа яго маглі і праз некалькі дзён-тыдняў-месяцаў. Хоць, здаралася і праз шмат год.

У перакладзе на сённяшні момант усіх гэтых “старых” і “новых” стыляў, з улікам розніцы па стагоддзях, трэба быць пільным. Таму, каб спраўдзіць свае здагадкі, на ўсялякі выпадак я пракансультаваўся ў адмыслоўцаў-архівістаў. У выніку маем пацверджанне даты 17 ліпеня. Што мае пацверджанне і ў сямейных дакументаў Чачотаў.

Гасціцкая ці Гацыская?

Гэты ж запіс ставіць кропку ў пытанні, да якога роду належала маці Яна Чачота — нікому невядомага роду Гасціцкіх (такі варыянт бязмежна пануе ў некаторых публікацыях, а Гасіцкіх у Вікіпедыі), ці даўняму беларускаму роду Гацыскіх. Вядома ж, Гацыскіх. І тут варта згадаць, што ў той дзень, калі пабраліся шлюбам Тадэвуш Чачот і Клара з Гацыскіх, самім лёсам было перадвызначана стаць сваякамі Яна Чачота класікам — Адаму Міцкевічу і Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу.

У юбілейны для Дуніна Марцінкевіча 2018 год выйшла кніга гісторыка-архівіста Змітра Дразда “Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча”. Аказалася, што дзядзька Вінцэнта — Ігнат Марцінкевіч быў жанаты на Гацыскай, цешча Марыяна Бараноўская была з Чачотаў, а яе сястра за Гацыскім.

Але мы маем дадаць да гэтага мудрагелістага радаводнага пляцення яшчэ адну нітку. Аказалася, што пляменніца маці Яна Чачота — Дарота Гацыская – пабралася шлюбам з Антонам Лешчылоўскім. А Лешчылоўскія — род прабабулі Адама Міцкевіча. І ўсё гэта мясцовыя, наваградскія, старыя роды. Дарэчы, пра трагедыю сям’і Лешчылоўскіх можна даведацца са згаданых вышэй публікацый “К” пра радавод Міцкевіча.

Рабіць з гэтага “геапалітычныя высновы” аб уплывах радаводных сувязяў на творчасць і пераемнасць трох літаратараў, магчыма, і не варта. Бо, ці ведалі яны пра такія “пераплёты” і глыбокадумна разважалі над імі, нам невядома. Але звярнуць увагу на гэты цікавы факт, які можна выкарыстаць у музейнай экспазіцыі ці працы экскурсавода, мяркую варта.

Працяг — у наступных нумарах “К”.

Зміцер Юркевіч

 

Юркевіч, З. Таямніцы Яна Чачота. Частка І. / Зміцер Юркевіч // Культура. – 2021. – 26 чэрвеня (№ 26). – С.15.

Таямніцы Яна Чачота

Да 225-й гадавіны з дня нараджэння піянера беларускай фалькларыстыкі

Наш зямляк, філамат, паэт-рамантык і пачынальнік новай беларускай літаратуры… 17 ліпеня Беларусь адзначыць 225-ю гадавіну нараджэння славутага наваградца Яна Чачота. Сёння наш расповед пра род Чачотаў, сям’ю, дзіцячыя і студэнцкія гады класіка.

(Працяг. Пачатак у “К”, № 26, 2021)

Адкуль іх карані?

У дваранскіх справах Данілевічаў-Чачотаў (герб “Астоя”) і Дахноўскіх-Гаціскіх (герб “Рох ІІІ”) сцвярджаецца, што абодва гэтыя роды перасяліліся ў Наваградскае ваяводства са Смаленшчыны. Памежныя з Маскоўкай дзяржавай землі ВКЛ былі не самымі спакойнымі. А потым, у выніку бясконцых войнаў, паводле “Дэвулінскага перамір’я” (1667 г.) значная частка Смаленскага ваяводства ўвогуле была страчана. Таму тыя, хто не жадаў станавіцца падданым маскоўскіх цароў, перабіраліся на заходнюю тэрыторыю ВКЛ.

З цягам часу дрэвы родаў Чачотаў і Гаціскіх разрасліся і не раз перапляталіся сваімі галінамі. Чарговае такое перапляценне адбылося 7 верасня 1794 года. У Стваловіцкім касцёле святога Яна Хрысціцеля (цяпер царква Аляксандра Неўскага, аграгарадок Сталовічы) сталі на шлюбны каберац Тадэвуш Чачот і дачка наваградскага ротмістра Антона Гаціскага Клара. Пасля шлюбу, па ўсей верагоднасці, маладыя адправіліся ў фальварак Малюшыцы, які арандаваў Тадэвуш Чачот. Увогуле, адначасова і побач існавала тры фальваркі Малюшыцы — два з іх належалі татарскаму роду Уланаў, а трэці, як арэнднае жытло, увесь час пераходзіў з рук у рукі. За гэтым фальваркам у 1795 — 1796 гадах лічыўся 51 падданы (19 мужчын і 32 жанчыны). Першанец у гэтай сям’і нарадзіўся 17 ліпеня (6 ліпеня па “старому стылю”) 1796 года. Тут варта дадаць, што пакуль вярстаўся нумар удалося высветліць імя таго, хто першым адкрыў праўдзівую дату і месца нараджэння Яна Чачота. Гэта быў гісторык літаратуры, случчанін Леанард Падгорскі-Аколаў, які ў часопісе LECH (1937 год, № 3 — 4) прывёў метрычны запіс аб дапаўненні хросту Яна Чачота, які адрозніваецца ад знойдзенага намі толькі наяўнасцю пары сведкаў — Ігнат Чачот (брат Тадэвуша) і Разалія Гаціская (сястра Клары) і дадаткам “пасады” хростнай маці Яна, Ганны Шымкевіч (жонка аканома маёнтка ў Сервачы).

Дарэчы, не абыйдзем мы ўвагай і яшчэ аднаго даследчыка, які яшчэ ў 1986 годзе, у кнізе “От Нёмана к берегам Тихого океана”, прывёў дату “17 ліпеня”. Ім быў Валянцін Грыцкевіч, брат слыннага беларускага гісторыка Анатоля Грыцкевіча. “Согласно документу, обнаруженному в деле “О дворянстве Чечотов” в Центральном государственном историческом архиве СССР в Ленинграде, он родился 17 июля 1796 года в застенке (шляхетском поселении) Малющицы…”

Дзе прайшлі дзіцячыя гады?

Пасля сканчэння тэрміна арэнды Малюшыцаў (сёння Малюшычы, Карэліцкі раён) бацькі Яна Чачота перабіраюцца ў маёнтак Новая Мыш

(Баранавіцкі раён), дзе напачатку 1798 года ў іх нарадзілася дачка, якую 4 (15) лютага ахрысцілі імем Тэкля. Яе хроснымі сталі Ян Чачот (!) і Разалія Гаціская (сястра Клары). А 2 (14) красавіка 1801 года, там жа, у Новай Мышы, была ахрышчана Алаіза-Караліна. Як сцвярджае краязнаўца і чачотазнаўца Васіль Дубейка, у знойдзеным ім архіўным дакуменце 1803 года сцвярджаецца, што бацька Яна — Тадэвуш Чачот становіцца аканомам часткі графства Новая Мыш (з 1777 года яно належала апошняму наваградскаму ваяводзе Юзафу Несялоўскаму). Прайшло яшчэ трошкі часу і ў аканома нарадзіўся сын Пётр-Павел, які быў ахрышчаны 17 (29) чэрвеня 1806 года ў маёнтку Баранавічы. Аб тым, што і надалей сувязь Яна Чачота з Новай Мышшу не парывалася, сведчыць хаця б той факт, што свае лісты да сяброў-філаматаў ён пачынаў са словаў “Ян з Мышы”.

І тут мы павінны згадаць яшчэ пра адну загадку, якая доўгія гады не давала і не дае спакою даследчыкам. У першай публікацыі, прысвечанай Яну Чачоту (аўтар Ян Прусіноўскі, 1860), з невядомай прычыны за месца нараджэння філамата быў абраны маёнтак Рэпіхаў (Рэпіхава, Ляхавіцкі раён). Памылку гэту ў 1937 годзе выправіў Леанард Падгорскі-Аколаў. Але Рэпіхаў усё роўна застаўся ў чачотазнаўстве, ужо як месца, “дзе яго бацька працаваў аканомам і дзе прайшлі дзіцячыя гады Яна”. Праўда, аніводнага дакумента на карысць гэтага сцвярджэння дасюль прыведзена так і не было. Паадзеныя ж вышэй архіўныя звесткі не пакідаюць Рэпіхава і гэтага шанца. Бо, як мы бачым, ад 1798 года сям’я жыла і “працавала” ў маёнтку Юзафа Несялоўскага (1728 — 1814).

Першыя навукі і знаёмства з Адамам Міцкевічам

Адносна года (1808-га ці 1809-га), калі Ян Чачот паступіў у наваградскі дамініканскі калегіум, падаецца, і да гэтага часу няма пэўнасці. Польскі даследчык з наваградскімі каранямі Анджэй Сыракомля-Булгак дэталёва разабраў пытанне і прыйшоў да высновы, што гэта адбылося ў 1808 годзе. А пазнаёміцца з Адамам Міцкевічам яны маглі толькі ў 1812 або 1813 гадах. Славуты ў будучыні географ, філамат Ігнат Дамейка так апісаў школьны перыяд жыцця сваіх сяброў: “Два нашы студэнты навагрудскай школы з маленства ведалі і любілі наш літоўскі (то-бок беларускі) народ, палюбілі яго песні, пранікліся яго духам і паэзіяй…чаму, відаць, спрыяла і тое, што невялікае мястэчка Навагрудак мала адрознівалася ад нашых вёсак і засценкаў. Школьнае жыццё было, па-сутнасці, сельскім. Сябры хадзілі па кірмашах, бывалі на сялянскіх вяселлях, дажынках і хаўтурах. Яшчэ ў школе бедная страха і народная песня распаліла ў грудзях сяброў першае паэтычнае натхненне…” (пераклад і ўдакладненні Адама Мальдзіса).

Наваградак пачатку ХІХ стагоддзя — даўно ўжо не цэнтр ВКЛ, дзе 6 ліпеня 1253 года, як сцвярджаюць даследчыкі, каранаваўся першы і апошні кароль ВКЛ — Міндоўг. Гэта ўжо і не цэнтр велізарнага Наваградскага ваяводства, славутага сваімі постацямі — Рэйтанамі, Корсакамі, Радзівіламі. Жыло ў сталіцы павета Гродзенскай губерні, збольшага ў драўляных хатах і сядзібах, каля васьмі тысяч чалавек (у Лондане ў той час каля мільёна). Усіх забаў, сапраўды, — хадзіць па кірмашах-святах, а на вакацыях ездзіць па сябрах, чытаць і спрабаваць сілы ў паэзіі.

Але менавіта гэты перыяд сфарміраваў светапогляд Яна Чачота. Вырас ён у сям’і, у якой нястача была паўсядзённым фонам. Бацька яго, працуючы аканомам маёнтка, не асабліва дбаў пра сваю кішэню. Не быў ён і крывапійцам прыгоннага люду. А тое і гэтае былі ў тыя часы неад’емнымі рысамі гэтай “прафесіі”. Адсюль пазней вырас і гнеўны прысуд Чачота “панам прыгнятальнікам” — балада “Узногі”.

У 1815 годзе ў Яна Чачота і Адама Міцкевіча, вучняў 6 класа калегіума, з’явілася магчымасць паступіць у Віленскі ўніверсітэт. Але пашанцавала (заступніцтва ксяндза і ўніверсітэцкага выкладчыка Юзафа Міцкевіча) толькі Міцкевічу, які стаў у тым годзе студэнтам. Яну Чачоту, які быў больш чым на два гады старэйшым за сябра, прыйшлося адкласці паступленне да восені 1816 года.

Віленская alma mater

“Чачот Ян, сын Тадэвуша, 20 год, нарадзіўся ў губерніі Гродзенскай павет Навагрудзкі, парафіі варанчанскай” — так запісана пра новага студэнта ў кнізе запісаў Віленскага ўніверсітэта за 1816 — 1817 вучэбныя гады. Правучыўся Ян Чачот гэты год на факультэце “навук маральных і палітычных”, дзе выкладалі слынныя Ігнат Даніловіч, Яўхім Лелявель, Сымон Малеўскі і іншыя.

Але ў 1818 годзе з-за фінансавых складанасцяў Ян Чачот вымушаны быў пакінуць сцены ўніверсітэта і паступіць на працу “ў Пракураторыю, не маючы аніводнай навуковай ступені і рангу”, дапамагаючы ў розных справах “адвакату Турскаму”. Праца ў “Радзівілаўскай масе”, адмысловай камісіі, якая займалася ўпарадкаваннем маёмасных спраў роду Радзівілаў, працягвалася сем гадоў. Пазней Ян Чачот згадваў, што яго бацька таксама працаваў у гэтай камісіі, толькі дзевяць гадоў. Што дазволіла недзе ў 1830 годзе аўдавеўшай маці Яна Чачота, дзякуючы заступніцтву дабрадзеяў, атрымаць пэўную пенсію, з якой яна і жыла, не маючы свайго маёнтка.

Цікава, што “Пракураторыя” была размешчана ў палацы Радзівілаў, які меў назву “Кардыналія”. Там у тыя самыя часы жыла сям’я былых радзівілаўскіх тэатральных акцёраў Станіслава і Марыяны Закрэўскіх (продкі жонкі Станіслава Манюшкі) (гл. “К” № 26, 2020).

Свой хлеб, сябры і паэзія

Сціплы “радзівілаўскі” заробак дробнага архіўнага працаўніка не дазваляў Яну Чачоту весці раскошны лад жыцця, але ўсё ж такі ён гарантаваў “кавалак хлеба”. Калі выпадала, працягваў наведваць лекцыі ва ўніверсітэце. Праўда, на атрыманне нейкай навуковай ступені эпізадычныя візіты надзеі не давалі. Затое была магчымасць шчыльна кантактаваць са старымі і новымі сябрамі — Адамам Міцкевічам, Тамашом Занам, Адамам Сузіным, Ігнатам Дамейкам, Ануфрыем Петрашкевічам, Францішкам Малеўскім (брат Зосі, “музы” Яна Чачота) і многімі іншымі славутымі прадстаўнікамі аб’яднанняў філаматаў, філарэтаў. І не проста кантактаваць, а прымаць самы чынны ўдзел у жыцці гэтых таварыстваў, у якія ўваходзіла перадавая моладзь з зямель усяго былога ВКЛ і, пераважна, з беларускіх земляў.

У гэты перыяд расквітнеў паэтычны талент Яна Чачота, які гартаваўся ў няпростых паэтычных спаборніцтвах з сябрамі. Тады ж з’явіліся і першыя беларускія вершы Чачота.

Працяг будзе.

Зміцер Юркевіч

 

Юркевіч, З. Таямніцы Яна Чачота. Частка ІІ. / Зміцер Юркевіч // Культура. – 2021. – 10 ліпеня (№ 28). – С.15.

Таямніцы Яна Чачота

Да 225-й гадавіны з дня нараджэння піянера беларускай фалькларыстыкі

(Заканчэнне. Пачатак у №№ 26, 28, 2021)

Філаматы, прамяністыя і філарэты

Хоць сам Ян Чачот ужо і не быў студэнтам, але менавіта ўдзел у нелегальных студэнцкіх таварыствах перадвызначыў увесь яго далейшы лёс. А пачалося ўсё з таго, што ў новым вучэбным 1817 годзе Тамаш Зан, Адам Міцкевіч і Юзаф Яжоўскі ствараюць таварыства філаматаў (аматараў навук). Таварыства было тайным, а сябры яго вылучаліся сваімі здольнасцямі да навуковай і літаратурнай дзейнасці і надзейнасцю. Таму за ўвесь час свайго існавання (1817-1823), колькасць сяброў не перасягнула рубеж двух дзясяткаў.16 красавіка 1818 года, з рэкамендацыі Адама Міцкевіча, у таварыства ўступае і Ян Чачот.

Міцкевіч, які рэкамендаваў Чачота, падрыхтаваў прамову, у якой падкрэсліў, што таварыства ўтваралася “з самай высакароднай мэтай — несці карысць краіне, суайчыннікам і нам самім; яно выбрала дзеля гэтага самы высакародны шлях, гэта значыць, шлях асветы. Але варта задумацца, ці зможам мы здзейсніць задуманае, калі будзем трымацца толькі гэтага шляху”. Як пісаў Адам Мальдзіс у сваёй кнізе “Падарожжа ў ХІХ стагоддзе” (1969), так да філаматаў прыйшло “ўсведамленне таго, што дзеля народнага шчасця, дзеля вызвалення чалавека перш за ўсё патрэбна барацьба палітычная. Ворагам нумар адзін стала не цемрашальства , а той хто яго насаджаў, — дэспатычны царызм. Кожны з філаматаў рыхтаваў сябе і сяброў да таго, каб стаць актыўным удзельнікам узброенай нацыянальна-вызваленчай барацьбы”. Неўзабаве пасля прыняцця ў нешматлікія шэрагі філаматаў Ян Чачот стаў адным з кіраўнікоў таварыства і галоўным арганізатарам тэатральных дзеяў, для якіх пісаў на беларускай мове вершы і “хоры”. Бо беларуская мова была родная ўсім удзельнікам імпрэзаў, а да таго служыла “сімвалам народнасці”. У наш час шырока вядомая песня “Едзе міленькі Адам..”, якую Ян Чачот напісаў на беларускай мове, каб павітаць Міцкевіча на адной з філамацкіх сустрэчаў.

Вядома ж, пісаў ён і па-польску. З-пад яго пяра ў гэты час выходзяць вершы, рамантычныя балады — “Навагрудскі замак”, “Свіцязь-возера”, “Калдычаўскі шчупак”, “Мышанка”, “Узногі” (рэзка антыпрыгонніцкая па зместу). Менавіта гэтыя балады прынеслі славу паэту-пачаткоўцу і аказалі такі моцны ўплыў на Міцкевіча, што той перайшоў з табара “класіцыстаў” у “рамантыкі”. Міцкевіч гэты ўплыў прызнаваў і згадваў у лістах да сябры.

Калі б філаматы заставаліся ў сваім вузкім, прасякнутым строгай канспірацыяй коле, то сёння, можа быць, іх імёны для нас значылі б роўна столькі, колькі і імёны іх старэйшых калег — “шубраўцаў” (віленскае “таварыства нягоднікаў”, якое існавала ў 1817-1822 гадах). То бок, вельмі мала. Але, у адрозненне ад лягальных “нягоднікаў”, якія са з’едлівым гумарам насміхаліся з заганаў грамадства, мэты філаматаў былі іншыя. А іх прага пашырыць свой уплыў на ўсю тэрыторыю Віленскай вучэбнай акругі (Беларусь, Літва і частка Украіны), прымусіла іх ствараць іншыя таварыствы. Так, з ініцыятывы Адама Міцкевіча ў 1819 годзе з’явіўся Саюз сяброў (30 сяброў). Мэта — самаадукацыя і маральнае ўдасканаленне “сяброў”. У 1820-м намаганнямі Тамаша Зана (Архіпрамяністага) узнікае легальнае таварыства прамяністых (200—300 сябраў), згуртаванне тых, хто імкнецца быць высокамаральнымі, духоўна багатымі людзьмі. Забароненае праз некалькі месяцаў, таварыства спыніла сваё існаванне і было рэарганізавана ў тайнае таварыства філарэтаў (прыхільнікаў дабрачыннасці) (176 сябраў). Прэзідэнтам таварыства стаў Тамаш Зан, а кіраўніком аднаго з чатырох аддзяленняў, а менавіта літаратурнага, самага важнага, становіцца Ян Чачот. Вось тут раскрыўся напоўніцу патэнцыял Чачота і як паэта, і як арганізатара, і як суровага крытыка, за што сябры назвалі яго “ментарам”. А былі ж і іншыя таварыствы, стварэнне якіх інспіраваў Цэнтр — Згодныя сябры (Беласток), Заране (Свіслач), Ваенныя сябры (Гарадзенская губерня). Сябры апошняга, а складалася яно з афіцэраў Літоўскага асобнага корпуса, адкрыта выступілі ў падтрымку паўстання дзекабрыстаў.

У 1823 годзе дзейнасцю таварыства філарэтаў, а за ім і філаматаў, зацікавіліся царскія ўлады. Былі праведзены масавыя арышты. Па розных віленскіх кляштарах сядзела да 100 сяброў. Следства вялося да красавіка 1824 года. Вязняў, якіх узялі на парукі сваякі, выпусцілі, але Тамаш Зан, Ян Чачот і Адам Сузін, як “зачыншчыкі”, засталіся ў вязніцы. Там жа сядзеў і той, хто, запалоханы жандарамі, выдаў усю канспіралагічную сець — Ян Янкоўскі.

Прысуд тром завадатарам быў вельмі жорсткі — год вязніцы Зану і па паўгады Чачоту і Сузіну, і ўсім тром бестэрміновая высылка на Урал. Трэба сказаць, што каб не мужнасць гэтай трыяды, якая ўсю адказнасць за дзейнасць таварыстваў брала на сябе, выгароджваючы Адама Міцкевіча, Ігната Дамейку і ўсіх іншых, то пакаранне для апошніх магло б быць значна больш сур’ёзнае. А так Міцкевіч апынуўся ў высылцы ў Маскве, Пецярбургу і Адэсе, Дамейка бавіў час у дзядзькі-геолага.

У тым жа 1824 годзе, былыя філаматы, а цяпер “дзяржаўныя злачынцы” выехалі з Вільні ў месцы “весьма отдалённые” — Кізі і Арэнбург. На развітанні з сябрамі Ян Чачот заспяваў па-беларуску сумны спеў “Да лятуць, лятуць, да дзікія гусі, Да нас павязуць да далёкай Русі…”. Моцна ўражаныя, даўно ўжо не юнакі, сябры не вытрымалі і слёзы навярнуліся на іх вачах.

На краі свету

Сурова сустрэў Яна Чачота Чалябінскі край, дзе ў кізільскай вязніцы паўгады мусіў правесці паэт-рамантык. Кізіл (сёння Кізільскае) быў заснаваны ў 1743 годзе як пасяленне-фартэцыя на ўсходніх межах Расейскай імперыі. Пасля паўстання дзекабрыстаў там адбывалі пакаранне Пётр Бестужаў і Аляксандр Гаражанскі.

Праз паўгады Яна Чачота перавялі ва Уфу, дзе ён, пад паліцэйскім наглядам, пражыў да восені 1830 года. Займаўся “вывучэннем моў”, служыў у канцылярыі губернатара, збіраў этнаграфічныя і фальклорныя матэрыялы (беззваротна прапалі ў 1863 годзе), пісаў вершы, перакладаў з англійскай прозу Вашынгтона Ірвінга (надрукавана). Вядома ж, актыўна ліставаўся з сябрамі. У гэты час паміж ім і сябрам — выгнанцам Тамашом Занам прабегла чорная котка. А ўсё з-за Зосі Малеўскай, у якую былі закаханы абодва. Што праўда, неўзаемна. Неўзабаве Зосю выдалі замуж за Станіслава Брахоцкага, у яе нарадзіўся сын — Канстанцін. Магіла Зосі і яе сына, на віленскіх бернардынскіх могілках, як ні дзіва, захавалася. З Уфы Чачот едзе ў Маскву. Паліцэйскі рапарт засведчыў, што 3 лютага 1831 года “не замеченный в дурных поступках” Чачот прыбыў у горад і спыніўся ў гатэлі. Пошукі працы не далі вынікаў, таму ў чэрвені Чачот пераязжае ў Цвер. Вязжаючы ў Уфы, Ян Чачот спадзяваўся на дапамогу Ануфрыя Петрашкевіча, старога сябры-філамата і земляка (нарадзіўся блізу Баранавічаў). Але, пасля пачатку паўстання 1830 — 1831 гадоў, той быў пад падазрэннем, а потым увогуле быў арыштаваны (чэрвень 1831) і высланы ў Сібір.

Пасля прыбыцця ў Цвер Чачот быў ізноў пасаджаны ў вязніцу. Гэтым разам, каб не дапусціць над ім і іншымі “іншаземцамі” расправы. У тых землях, у гэты час лютавала халера, і цёмны люд, вядома ж, “шукаў і знайшоў” яе сапраўдную прычыну — “выгнанцы”. Адным з тых, каго цверычы падазравалі ў атручанні рэк і студняў быў, вядома і наш паэт. Праз нейкі час, як шум улёгся, Чачота адпраўляюць у Таржок. Ужо адтуль, у 1833 годзе, Чачот вяртаецца ў Беларусь.

Лепель, Шчорсы, Бартнікі, Далматаўшчына, Вольна

Апынуўшыся ў Лепелі, Чачот атрымоўвае месца ва ўправе інжынераў Бярэзінскага канала. Прычым спраўляецца са сваёй службай на “выдатна”. Цікава, што сёння ў Лепелі краязнаўчы музей месціцца акурат у тым самым будынку, які памятае канцылярыста Чачота, і асоба яго, хоць і сціпла, але прадстаўлена ў экспазіцыі. А чаму б шыльду адпаведную не ўсталяваць, і імя Чачота музею не надаць? Бо шэсць год, праведзеных у “горадзе над велізарным возерам” былі надзвычай плённымі ў збіральніцтве фальклорнай спадчыны беларускага народа. Першы з фальклорных зборнікаў “Сялянскія песенькі з-над Нёмана” выйшаў у 1837-м, як і ўсе астатнія, у Вільні.

У 1839 годзе Чачота вызваляюць з пад нагляду і дазваляюць вярнуцца на Малую радзіму, Наваградчыну. У гэтым годзе друкуецца зборнік “Сялянскія песенькі з-над Нёмана і Дзьвіны” (1839). Атрымаўшы месца пры бібліятэцы ў Шчорсах, пры падтрымцы графа Адама Храптовіча, Чачот актыўна збірае матэрыял і друкуе яшчэ тры — “Сялянскія песенькі з-над Дзьвіны” (1840) і “Сялянскія песенькі з-над Нёмана і Дзьвіны, з дадаткам арыгінальных на славяна-крывіцкай мове” (1844), “Сялянскія песенькі з-над Нёмана, Дняпра і Днястра” (1845). У зборы песняў яму дапамагаюць сяброўкі, сваячніцы і жонкі яго сяброў, бо, як дакладна адзначыў Чачот, толькі сваім гаспадыням-жанчынам жанчыны-сялянкі шчыра, адкрыта, не саромячыся гатовы спяваць. А тым застаецца толькі занатоўваць і дасылаць іх яму для апрацоўкі.

Прадмову для наступнага зборніка “Сялянскія песенькі з-над Нёмана і Дзьвіны, некаторыя прыказкі на славяна-крывіцкай мове і яе самабытныя словы, з назіраньнямі над гэтай мовай” (1846), у 1845 годзе Ян Чачот пісаў у Бартніках (Баранавіцкі раён). Варта дадаць, што нядаўна мы пабывалі ў Бартніках і высвятлілася, што там захаваўся сядзібны будынак канца ХVIII стагоддзя, дзе з 1820-х студэнтамі балявалі філаматы Міцкевіч, Дамейка, Чачот, Зан і многія іншыя (сядзіба належала іх паплечніку Антону Слізню)! Думаецца, наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці сядзібе — тое, над чым варта засяродзіць сваю ўвагу і нам, і мясцовым уладам.

У друку пры жыцці Яна Чачота выйшла яшчэ некалькі выданняў. Але думаецца, што недзе на архіўных паліцах могуць чакаць свайго часу да гэтага часу невядомыя ці ненадрукаваныя творы. У Беларусі значная частка літаратурнай спадчыны перакладзена і выдадзена пісьменнікам спадаром Кастусём Цвіркам. Які, будучы рэдактарам серыі “Беларускі кнігазбор” першы том серыі прысвяціў Яну Чачоту, як пачынальніку новай беларускай літаратуры, і пачынальніку рамантычнай плыні ў беларускай і польскай літаратурах.

Усяго Янам Чачотам сабрана каля тысячы беларускіх песняў! Думаецца, што не кожны сучасны фалькларыст, маючы сучаснае абсталяванне, можа пахваліцца такім даробкам.

З цікавага. 22 песні са збораў Яна Чачота паклаў на музыку вядомы беларускі і польскі кампазітар Станіслаў Манюшка.

Друскенікі і Ратніца

Апошнія гады жыцця (1845-1847), Ян Чачот жыў у сваіх сяброў. Спярша ў Вярбоўскіх, Далматаўшчыне (сваякі Ігната Дамейкі), а потым у Вольна, у былога філамата, вядомага скульптара і архітэктара Рафала Слізня. Які з натуры вырабіў медальён з выявай Чачота. Хворага на сухоты Чачота сябры адпраўляюць на аздараўляльны курорт у Друскенікі. Дзе ён 23 жніўня 1847 года на руках сястры Тэклі, у прысутнасці сяброў, і памёр. З вялікімі ўрачыстасцямі пахавалі яго ў Ротніцы, на мясцовых могілках. Магіла нашага песняра захавалася, але, вядома ж, патрабуе дагляду. Як патрабуецца далейшая актыўная папулярызацыя яго імя і творчасці! Калі зробленае Янам Чачотам для нашага народа нешта яшчэ значыць!

Зміцер Юркевіч

 

Юркевіч, З. Таямніцы Яна Чачота. Частка ІІІ. / Зміцер Юркевіч // Культура. – 2021. – 24 ліпеня (№ 30). – С.15.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed