Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Літаратурная Ляхавіччына
Басуматрава Святлана Міхайлаўна (нар. 22.11.1946 г. – 2016)
Нарадзілася ў Мазыры Гомельскай вобласці ў сям`і служачых. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. З Ляхавіччынай лёс звязаў Святлану Басуматраву ў 1970 годзе. У в. Крывошын адкрылася новая сярэдняя школа.
29 мая 2016 года Святланы Міхайлаўны не стала.
Басуматрава Святлана Міхайлаўна (нар. 22.11.1946 г. – 2016).
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Нарадзілася ў Мазыры Гомельскай вобласці ў сям`і служачых. У 1958 годзе разам з сям`ёй выехала на цалінныя землі ў Алтайскі край, дзе жыла да 1962 г., затым пераехала ў Баранавіцкі раён. Пасля заканчэння школы працавала піянерважатай, скончыла Маскоўскі літаратурны інстытут імя М.Горкага. (1986). Працавала на радыё, у прэсе. 3 1972 года – карэспандэнт – арганізатар радыёвяшчання ў Бабруйску.
Першы верш С.Басуматравай быў напісаны ў 1960 г. на рускай мове і надрукаваны ў паспеліхінскай раённай газеце ”3а урожай” Алтайскага краю. Творы паэтэсы змяшчаліся ў часопісах “Беларусь”, “Маладосць”, “Полымя”, газетах “Літаратура і мастацтва”, “Магілёўская праўда”, “Чырвоная змена”, зборніках ”Адданасць” (1978), ”Дзень паэзіі – 80”. Яна аўтар кніг паззіі ”Белая Бярэзіна” (1981), “Кветкі палявыя” (1985), ”3ваны чалавечвасці” (1988), ”Далеч – далячынь” (1991). Паэма “Незабудкі памяці” – пра трагічны час культу асобы, рэпрэсіі супраць нявінных людзей, памяць пра тых, хто аддаў жыццё за Радзіму, клопаты і трывогі сучасніка, вернасць высокім ідэалам. Шчырасць і непасрэднасць пачуцяў – галоўнае ў лірыцы паэтэсы.
З Ляхавіччынай лёс звязаў Святлану Басуматраву ў 1970 годзе. У в. Крывошын адкрылася новая сярэдняя школа. У гэту школу прыехала працаваць маладая настаўніца. Яна была гаварлівая, вясёлая. Чытала свае вершы ў школьным калектыве, сваім равеснікам.
У С.Басуматравай свой голас, свае бачанне навакольнага свету, без чаго не бывае паэта. Яе шчырыя, дакладныя, на першы погляд зусім простыя радкі добра раскрываюць душу гераіні, яе памкненні падзяліцца самым важным і запаветным. I невыпадкова яе вершы ў сваёй болышасці нагадваюць маленькія навелы пра чалавека, які не так шмат і пражыў, але якому нямала выпала адчуць і пабачыць. Адсюль і давер да яе лірычнага ”я”, цамяць якога неадлучная ад лёсу народа.
На жаль, 29 мая 2016 года Святланы Міхайлаўны не стала.
СВЯТЛАНА БАСУМАТРАВА
Вельмі рад, што купіў гэту кніжку. Не выпадкова, ведама, бо даўно ў друку прымеціў нейкае нетутэйшае прозвішча Басуматрава, праўда, з вельмі тутэйшым і ласкавым імем Святлана. Вершы былі мужныя, энергічныя, заўсёды з добрым роздумам, напісаныя спрактыкавана, добраю моваю. I кніжка кінулася ў вочы найперш тым, што названа проста, па-хатняму — «Белая бярэзіна». Замест прывычнай кніжнасці, паводле якой павінна была б гучаць як «Белая бяроза».
I з якою ж асалодаю я прачытаў яе, тую «Белую бярэзіну»! Усе вершы, з пачатку да канца. Кожны з іх абуджаў у мне нешта вельмі патрэбнае, тое, што жыло спакойна, пакуль не закранулі яго радкі з гэтае кніжкі. Спакойна, напрыклад, жыло адчуванне Радзімы, бо яно было заўсёднае, упэўненае, сталае. I раптам ажыло нейкім непазнана новым хваляваннем:
Калі гляджу увосень на рабіну я
I ліст маленькі на далонь лаўлю,
Зямлю сваю адзіную, любімую,
У гэты міг яшчэ мацней люблю.
Здаецца, што пра любоў ужо болып пічога не трэба й гаварыць, але вось робіцца зусім невялікі паварот, і як усё ўзвышае ён:
Не дай мне, лёс, радзімай быць забытаю.
Ад далячынь, вышынь і ад глыбінь,
Прайшоўшы нават зорнаю арбітаю,
Хачу вяртацца да яе рабін.
Але робіцца яшчэ адзін непрыкметны паварот:
Не дай мне, лёс, забыцца мовы матчынай,
Бо без яе зраблюся немаўлём,
Ёй даражу, як самай шчодрай спадчынай,
Як восеньскай рабінай за сялом.
Гэтакае гучанне вершаў будзе чутно па ўсёй кнізе. Пра што б ні гаварылася: і пра дзеда Маковіча, якому вельмі ж хацелася, каб яго працавітая радаслоўная мела слыннасць не меншую, як у князёў; і пра начную змену, якой ганарышся, бо нешта добрае паспеў за яе зрабіць; і пра мамін родны дворык, з якога пачынаюцца дарогі ў Радзіму; і пра гарадскія сады, дабраце якіх сярод камя- ніц выжываць вельмі ж цяжка; і пра белыя панамкі на дзецях, дзеля якіх мы не павінны забывацца на трывогі («Давайце успомнім Паранены выбухам ранак, Дзіцячыя крыкі Над вірам свінцовай вады… Хай тыя журботныя Плямкі дзіцячых панамак Рака наШай памяці Вечна нясе праз гады»); і пра паласканне бялізны на рэчцы, гэты просты занятак, праз які вельмі няпроста бачыцца чужое адзінокае жыццё («Мне лашчыла калені хваляй лета. Я прабыла на рэчцы дацямна. Ужо даўно пажылая кабета Пайшла дамоў. Не бачыла яна, Як білася ў руках маіх гарачых Вялізна, быццам белае крыло. Сярод кашуль жаночых ды дзіцячых I у мяне мужчынскайуне было»).
Да ўсяго ёсць клопат паэтьгчнаму Святланінаму радку. I ўсё гэта не проста той ці іншы выпадак, а нешта — сваё ці чужое, — глыбока прапушчанае праз сэрца. Праз высокі грамадзянскі неспакойны роздум.
У кніжцы ёсць два характэрныя прысвячэнні: Аляксею Пысіну і Юліі Друнінай. А прысвячэнні ж звычайна робяцца людзям, блізкім па строю думак і душы. I не дзіва, што Басуматрава, чый век пачаўся пасля вайны і не зазнаў самых жудасных знішчэнняў, спусташэнняў і бедаў, гэтак горача ўскрыкне ў тых жа «Белых панамках»:
Мо хтосьці пакрывіцца:
«Зноў на ваенныя тэмы,
Навошта трывожыць былое,
Тым болып маладым…»
Няпраўда, хай пішуцца
Вершы, балады, паэмы,
Мы права не маем забыцца
На тыя гады.
Мне падабаецца карпатлівая работа Святланы Басуматравай над словам, прастата і свабоднасць яе радка, не мудраванне і перайначванне ладу мовы, а яе тутэйшасць, калі можна так сказаць, абвыкласць. Чуласць да акрасы словаг. Бо ў паэзіі гэта вельмі тонкая рэч: адчуць неспадзеўную акрасу слова. Вунь жа як па-хатняму проста магла сказаць Басуматрава: «Мы і дарослыя — вечныя дзеці Нашых сівых мацярок» (бо вельмі ж многія з нас, стаўшы кніжнікамі, перасталі скланяць слова «маці», як бы яно не самае роднае нам, а замежнае); сказала па-хатняму, што сланечнік «Зазелянеў, як дзіва, на пляцоўцы», хоць кніжна-прывычным стала нісаць як цуд; напісала «Мне мроіцца мядзяных бубнаў звон», а магла ж напісаць свяжэйшым словам — медных і пазбавіла б гэты «бубнаў звон» яго этнаграфічнага каларыту.
Нарэшце нельга не сказаць пра экспрэсіўнасць і вобразнасць верша ў Басуматравай. Паслухайце, калі ласка, гэтыя чатыры радкі:
Стаю над неспакойнаю вадой,
Над морам, старажытным, як паданне,
I ў сэрцы абуджаецца жаданне
Стаць зноў недаравальна маладой.
Паспрабуйце замяніць любым іншым словам гэтае недаравальна, і ў вас не будзе адчування адкрыцця.
Або:
Уздоўж дарог сумёты, нібы, еусі,
Імкнуцца ў неба, толькі крыл няма.
Хіба вы не бачыце жывое карціны, нават белага колеру, пра які тут і не гаворыцца? Не радуецеся, што нешта невядомае пазналі? Што тут як бы нейкія чары?
Гэтыя радкі з самай паэтычнай, пяшчотна-строгай і неспакойна-летуценнай нізкі «Крымскія матывы». Восем строфаў, класічна пазначаных не назвамі, а рымскімі лічбамі, як знакамі адзінага дыхання. Не магу абысціся, каб не працытаваць хоць адной з іх:
Як слепіць вочы сонечны праетор —
Марскі прастор, прастор вады і неба.
Як непадобная на нашу глеба
Крутых сцяжын на схілах сініх гор.
Вядома, я спрачацца не бяруся.
Чаруе позірк гэта прыгажосць.
Даруй мне, Крым, я твой няўдзячны госць.
Мон позірк тут, а сэрца — ў Беларусі.
Сваім блакітам слепіш ты дарма.
Мне ўсё ж мілей рудыя сенажаці,
Бо родная зямля, яна як маці,—
Ёсць прыгажэн, а даражэй няма!
Якая свабодная плынь радка, якая натуральнасць мовы, як бы яна і нарадзілася дзеля гэтага верша. Яе зусім не чутно, а гэта ж найвышэйшая адзнака майстэрства. Няхай мне будзе дазволена такая вольнасць: калі чытаеш гэтакія радкі, міжволі, не асмельваючыся на параўнанні, успамінаеш добрую класіку, дзе б яна ні была. I радуешся за цяпершчыну.
Можа, я трохі пераболыпваю, бо захапляцца напалавіну не ўмею. Ды, нарэшце, можа, гэта й не важна, бо куды важней сказаць, што сцвердзілася таленавітая паэтка. Па першай сваёй кнізе.
Але няўжо ж у яе няма да чаго нават нрычапіцца? Ёсць, чаму ж не, без гэтага хіба можна хваліць? Прычапіцца можна хоць бы да таго, што пры агульнай высокай моўнай культуры, пры гутарковай строгасці мовы ча- самі праскоквае ў Святланы як бы газетна-кніжная прыблізнасць: «Палямі тымі крочыла жанчына», «Ёй спаць перашкаджаюць па начах», «Што ж адбываецца з намі», бо ўсюды тут можна было б сказаць натуральней: жан- чына — ішла, ступала, спаць нехта — не дае, з намі нешта — робіцца. Ці прычапіцца да таго, што недзе на апошніх старонках кнігі ёсць трохі зніжаныя вершы, як бы выпадковыя ці то ад спяшання ці ад нейкай асабістай неўладкаванасці. Падобна, што апошняе мае болын праўды, і таму тут віна, можа, і не толькі адной аўтаркі. Гэтаму хочацца пашукаць апраўдання, бо калі ў Басуматравай можна знайсці адзін’ ці другі верш не бездакорны, то пустых вершаў у яе няма.
1981
Некалькі хвілін чужога жыцця: апавяданні, успаміны, роздум / Ян Скрыган. – 2-е выд., дап. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. – С. 329 – 332.