Акупацыйны рэжым, злачынствы захопнікаў

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі Ляхавіцкага раёна >>>

Спаленыя вёскі раёна >>> Генацыд яўрэйскага насельніцтва >>>

Злачынствы супраць мірнага насельніцтва вёскі АльхоўцыЗлачынствы супраць мірнага насельніцтва вёскі Альхоўцы Злачынствы супраць мірнага насельніцтва вёскі Вадзяціна Злачынствы супраць мірнага насельніцтва вёскі ЖарабковічыЗлачынствы супраць мірнага насельніцтва вёскі ЖарабковічыЗлачынствы супраць мірнага насельніцтва вёскі ЖарабковічыЗлачынствы супраць мірнага насельніцтва вёскі КрывошынЗлачынствы супраць мірнага насельніцтва вёскі КуршынавічыЗлачынствы супраць мірнага насельніцтва вёскі ЛіпскКанько, Г. У жніўні 41-гаЗлачынствы супраць мірнага насельніцтва вёскі МалышыЗлачынствы супраць мірнага насельніцтва вёскак Смаленікі, МядзведзічыЗлачынствы супраць мірнага насельніцтва вёскі ПірштукіЗлачынствы супраць мірнага насельніцтва вёсак Рагачы, Тухавічы Злачынствы супраць мірнага насельніцтва вёскі Станчыкі

Кукавала зязюля…

 Кукуе зязюля… Спеюць травы на сенажаці, чуваць перазвон кос. Свет­лае ліпеньскае неба. Але вось цішыню Альхоўцаў парушыў рокат матораў. Гэта на другім тыдні вайны, якраз у дзень народнага свята – Яна -сюды    наляцелі    фатысты.

— Hi з сяго ні з таго забілі Ажаля Івана, — расказвае сямідзесяцігадовая Соф’я Адамаўна Піліпчык. — А калі ён зварухнуўся, фрыц падбег і стрэліў яму ў вуха. І нестала Вані…

А потым насельніцтва Альхоўцаў сагналі на вуліцу. Афіцэр скамандаваў:

—Усім Іванам выйсці.

Выйшла шэсць Іванаў. Афіцэру здалося, што мала выйшла. Тады ён асабіста выводзіў з натоўпу рослых, маладых мужчын. Усіх з паднятымі рукамі пагналі ў бок ле­су. А за імі гналі муж­чын з лапатамі, якіх прымусілі капаць на балоце ля лесу яму.

Сустракаемся з Фёдарам Андрэевічам Ажалем, 1893 года нараджэння — бацькам Івана Фёдаравіча Ажаля, 1920 года нараджэння, які першым прыняў нявінную смерць ад нямецка – фашысцкіх захопнікаў у Альхоўцах.

– Я ў абед каня пасвіў у лесе. — расказвае Фёдар Андрэевіч. – Усё ў вёсцы было спакойна. I раптам стрэлы. Пабег да свае хаты. I тут дочкі нясуць на руках акрываўленага Іванку.

– Вось, мой божа, – кажа жонка Ажаля, – Забівалі зусім ні ў чым нявінных людзей. Абы малады. І дарога на той свет.

Гутарым з Ганнай Канстанцінаўнай Піліпчык.

— Гэта самы страшны дзень у маім жыцці. Гады не могуць заглушыць такі боль. Майго Івана — мужа, брата Івана расстралялі фашысты. А за  што, людзі добрыя, за што? Мы з Іванам былі аднагодкі. Нават сем год не пражылі разам і паклалі вырадкі яго разам з іншымі ў магілу…

Настаўнік Альхоўскай сярэдняй школы Іван Васільевіч Вялічка расказ­вае:

— Гналі альхоўскіх Іванаў, а разам з імі Іосіфа Андрэевіча Куліка, Васіля Мікалаевіча Маслоўскага, Аляксея Аляксандравіча Смаршчка да лесу. А непадалёку, надраўляным мосце, ужо стаяў кулямёт.

— Братцы, хлопцы! — хтосьці крыкнуў. — Нас будуць расстрэльваць. Уцякайма…

Кулямётная чарга абарвала жыццё Іванаў і іх сяброў. Hi ў чым нявінных людзей. Ім толькі было жыць, кахаць, спяваць. A іх забілі паблізу роднай вёскі.

— За што, за што, скажыце, — зрываецца ў Фёдара Андрэевіча Ажа­ля голас. — Нелюдзі…

У яго на вачах слёзы. Памяць сэрца помніць і сына і вяскоўцаў. Помніць і будзе помніць.

У гэты дзень  адкапалі вяскоўцы расстраляных.

Везлі іх у родныя хаты саматугам на вазах, бо коней не было.

А назаўтра адбылося пахаванне расстраляных. Уся вёска выйшла праводзіць іх у апошні шлях на   могілкі Петухоўшчыны.

Цяпер,   як памяць сэрца,   як   напамін  аб тым страшным,    чорным   дні на месцы расстрэлаў стаіцъ сціплы помнік, па­стаўлены вяскоўцамі сваім   Іванам.   На ім імёны расстраляных:

  1.     Ф.  Ажаль  
  2. К. Бортнік
  3. I. А. Кулік  
  4. I. М. Macлоўскі  
  5. I. М. Піліпчык

  І. Р.   Страмавус  

  1. I. A. Смаршчок
  2. I. I. Піліпчык

  В. М. Маслоўскі 

  А.  А.  Смаршчок

Да гэтага святога месца, месца трагедыі, і ў будні і ў святы ідуць і маладыя, і старыя. Яны нізка кланяюцца, даюць клятву берагчы мір на зямлі.

…А зязюля кукуе. Лічыць шчаслівыя, мірныя гады.

                                                                               А. ПЯТУХ.

 

Пятух, А. Кукавала зязюля… : [пра расстрэл мірных жыхароў у вёсцы Альхоўцы] / А. Пятух // Будаўнік камунізму. – 1980. – 10 ліпеня.

Хлопцы

 …6 ліпеня 1941-га. Два тыдні як ідзе вайна. Дзень напярэдадні вя-лікага праваслаўнага свята – Ражства Іаана Прадцечы – абяцаў сонечнае надвор’е. Такім ён, зрэшты, і быў, але толькі не для альхоўскіх жыхароў: ліпеньскія сонечныя промні для іх разбіліся аб чорныя хмары гора, суму, бяссільнай злосці, патанулі ў моры выплаканых і нявыплаканых слёз.

Дзесяткі два карнікаў рухаліся з боку суседняй Літоўкі. У асноўным на фурманках, кажуць, былі на матацыклах і, нават, аўтамабілях. I сталі для вёскі нечаканасцю. Хата Фёдара Ажаля стаяла крайняю. Самога гаспадара дома не было: у гэты час ён знаходзіўся непадалёку вёскі на лузе, “пры конях”. У хаце заставаўся яго сын. Пачуўшы незнаёмую гартанную мову, грукат колаў і кованых салдацкіх ботаў па бруку вуліцы, Іван выйшаў пацікавіцца. Стрэл – не стала першага Івана. Фашысты, як ні ў чым не бывала, працягвалі свой смертаносны шлях у глыбіню Альхоўцаў. Пачуўшы стрэл, з гумна, дзе завіхаўся па гаспадарцы, на вясковую вуліцу выйшаў Іван Піліпчык. Яго напаткаў такі ж лёс, як і цёзку Ажаля.

Расправа працягвалася. Фашысты ўзялі Альхоўцы ў кальцо, пачалі хадзіць па хатах, гумнах, пунях і выганяць вяскоўцаў на вуліцу. Мужчын, жанчын, старых, маладых – усіх, каго знаходзілі. Перад вяскоўцамі паўстаў шчагаляваты нямецкі афіцэр: “Іван, выходзь!” – загадаў на ледзь зразумелай, скаверканай рускай мове.

Чаму менавіта Іваны? Можна толькі здагадвацца. Сёння адны звязваюць гэты факт са святам, якое надыходзіла на наступны дзень, іншыя ж упэўнены: ніякага дачынення да свята не было – усіх нас яны лічылі рускімі, а ўсіх рускіх- Іванамі.

Пяці чалавек, што пакінулі строй і выйшлі на брукаваную вясковую вуліцу, галоўнаму карніку падалося мала. “Ду-ду-ду” (ты – па-руску) – паказаў пальцам яшчэ на трох маладых, моцных мужчын. Няшчасных з паднятымі рукамі, пад вартай павялі за вёску. Ззаду ішлі некалькі старых, якіх фашысты прымусілі ўзяць лапаты.

Неабходна сказаць, у трагічны фінал падзей ніхто неверыў, спадзяваліся на лепшае, на міласэрнасць, калі гэтае слова можна выкарыстаць у дачыненні да фашыстаў. Маўляў, магчыма, для немцаў патрэбна зрабіць нейкую работу… – у такім сэнсе разважалі вяскоўцы. Якая работа, тым больш міласэрнасць: за нейкі кіламетр ад тагачаснай вёскі, побач з лесам “хлопцаў” (так многія часта называюць забітых і сёння) чакаў фашысцкі кулямёт.

           Вось імёны загінуўшых:

           Бортнік Іван Канстанцінавіч

           Піліпчык Іван Міхайлавіч

           Страмавус Іван Раманавіч

           Піліпчык Іван Іванавіч

           Смаршчок Іван Андрэевіч

            Страмавус Аляксандр Аляксандравіч

            Ажаль Іван Фёдаравіч

            Кулік Іосіф Андрэевіч

            Маслоўскі Іван Міхайлавіч

            Маслоўскі Васіль Мікалаевіч

            Самы малады – 1922 года нараджэння, самы старэйшы – 1910. Дарэчы, самым старэйшым быў Іосіф Кулік. Жыхар недалёкай вёскі Задвор’е трапіў у Альхоўцы яшчэ з некалькімі мужчынамі ў пошуках коней, якія за дзень ці колькі да гэтага прапалі з пашы. І вось вынік…

Шукаць нейкую матывіроўку ў дзеяннях нямецка-фашысцкіх захопнікаў мне падаецца кашчунствам. Тым не менш, у пошуках адказу на пытанне, што папярэднічала апісаным жудасным падзеям, давялося пачуць такую версію. Калі атрад карнікаў праязджаў ля вёскі Літоўка, у пары кіла-метраў ад Альхоўцаў, з размешчанага тут хутара раздаўся вінтовачны стрэл. Кажуць, куля параніла аднаго з фрыцаў у шыю. А чалавек, які гэта зрабіў, стаў уцякаць у бок Альхоўцаў. Карнікі заўважылі, пачалі даганяць. Удалося. Стралок, аднак, загаварыў з немцамі на іх мове. Што казаў — невядома, аднак чыніць распра­ву над ім карнікі не сталі, наадварот, быццам бы, дапамаглі даехаць дамедустановы, паколькі той быў паранены ў нагу. Называюць мясцовыя яго прозвішча і далейшы лёс. Кажуць перажыў вайну, а пасля пераехаў жыць у Польшчу. Аднак,яшчэ раз нага­даю, гэта толькі версія, якую я пачуў ад аднаго з тых, хто дапамог у рабоце над матэрыялам. А дапамаглі мне, адзін з нямногіх жывых сведкаў тых падзей Іван Піліпчык, былыя настаўнікі гісторыі Альхоўскай школы Лявонцій Шустаў і Іван Вялічка, а таксама дачка аднаго з забітых Марыя Камінская.

Зрабіўшы чорную справу, карнікі рушылі далей. Пачакаўшы, ужо бліжэй да вечара, родныя расстраляных адкапалі целы сваіх сыноў, братоў, мужоў і пахавалі іх. Пахаваны забітыя на могілках у вёсцы Петухоўшчына. Вечны ім спакой.

На месцы расстрэлу ў дзесятку метраў ад дарогі, што з райцэнтра вядзе ў Альхоўцы і далей, стаіць помнік. Чорны мармур з прозвішчамі, ініцыяламі, годам нараджэння. Унутры агароджы тры бярозкі пераплятаюць свае нізка апушчаныя галінкі. Чалавек, прыпыніся!

                                                             Іван КАВАЛЕНКА.

 Каваленка, І. Хлопцы : [помнік на месцы расстрэлу ў вёсцы Альхоўцы] / Іван Каваленка // Ляхавіцкі веснік. – 2005. – 2 ліпеня.

Трагедыя на хутары

 Я жыву ў Баранавічах. Радзіма ж мая — вёска Вадзяціна Ляхавіцкага раёна. Тут на адным з хутароу прайшло дзяцінства, тут на свае вочы ўбачыў жахі вайны.

Мінула 60 гадоў з дня трагедыі, што адбылася ў нашай вёсцы. Здаецца, тэрмін такі, што можна б і забыцца пра ўсё. Ды памяць не дазваляе.

…У адну з майскіх раніц 1943 года людзі з заходніх хутароў Вадзяціна заўважылі, як з боку вёскі Федзюкі выйшла група ўзброеных людзей. Гэта былі партызаны (ва ўсякім разе так сябе называлі). Яны падаліся да крайняй хаты Івана Тарлюка, якая стаяла непадалёку ад лесу. Тут жыла ўся сям’я — сын Міхаіл, дачка Ганна (прыгажуня была), маці — Мар’яна. Не думалі, не гадалі яны, што няпрошаныя госці прынясуць ім пагібель. Ганна, якой адразу не па душы была кампанія, пайшла пе-рачакаць да суседа Ігната Дразда. Між тым, госці падмацаваліся і размясціліся на адпачынак: камандзір — у хаце, а астатнія пайшлі ў гум-но. Нават вартавога не выставілі. Убачыўшы такую самаўпэўненасць, гаспадар дома вырашыў ісці на сажалку мачыць каноплю і адначасова назіраць за вёскай, адкуль маглі выехаць немцы. Але пралічыўся. У гэты час нехта з вяскоўцаў паведаміў паліцаю, які служыў у Ляхавічах, пра партызан. Немцы імгненна арганізавалі карны атрад у складзе 30 паліцаяў і двух нямецкіх афіцэраў. Яны падышлі да вёскі лесам, пакінуўшы свае матацыклы і веласіпеды на хутары ў старасты, кіламетраў за пяць ад Вадзяціна. Паліцай Вікенцій Чалевіч з вёскі Пад’язаўле добра ведаў мясцовасць і вывеў карнікаў да вёскі.

Наш хутар быў амаль што побач, і я добра бачыў бой і ўсё, што там адбывалася. Калі пачалася страляніна, з гумна выскачылі партызаны: у іх быў адзін свабодны шлях — праз невялікі лясок. I яны дабеглі да яго. Камандзір жа не паспеў: загінуў на месцы, ля хаты. Немцы і іх паслугачы забілі сына гаспадароў хаты і падпалілі ўсе пабудовы. Калі Ганна ўбачыла ад суседа, што гарыць сядзіба, кінулася ратаваць дабро. Але карнікі схапілі яе і кінулі ў палаючае гумно. Маці, падаючы на калені, прасіла адпусціць дачку, карнікі і яе не пашкадавалі. Гаспадар, які ўбачыў трагедыю сям’і, накіраваўся да месца здарэння. Ён ішоў таксама насустрач сваёй смерці…

Пасля бою карнікі рушылі на наш хутар. Доўга пілі ваду з калодзежа ў двары і хваліліся, хто колькі забіў партызан. А адзін стаў гаварыць маёй маме, што ўсім пагражае расстрэл за сувязь з партызанамі. Немцы пачалі шукаць партызан і ў нас. Але ў гэты час нехта з вяскоўцаў падышоў і сказаў: моў, партызаны селі на вашы матацыклы, веласіпеды і паехалі. Карнікі паспяшаліся да лесу. А мае бацькі кінуліся да суседскага хутара, які быў ахоплены агнём. Там гаспадарыла некалькі паліцаяў: цягнулі дабро. А насельнікі хутара былі ўсе знішчаны. Пад пагрозай расстрэлу фашысты забаранілі хаваць забітых вяскоўцаў на могілках.

Суседзі выкапалі на хутары вялікую магілу—адну на ўсіх. Добра памятаю, як на дно ямы паклалі салому з кулёў, а пасля беражліва апусцілі Тарлюкоў: Івана, Мар’яну, сына Міхаіла і астанкі дачкі Ганны. Прыкрылі саматканым палатном і засыпалі нябожчыкаў…

Назаўтра застаўшыеся ў жывых партызаны (ці гэта былі не партызаны?) вярнуліся ў вёску разабрацца. Вяскоўцы смела ў вочы выказалі ім сваё абурэнне і абвінавацілі іх у гібелі добрых людзей. Здаецца, яны нічога так і не зразумелі. За ўсю вайну я больш не памятаю, каб сапраўдныя партызаны паступалі так, як гэтыя.

Калі Чырвоная Армія пачала выганяць захопнікаў са сваёй зямлі, разам з недабітымі гадамі уцёк і мясцовы паліцай, вядомы нам Чалевіч. Пасля вайны ён апынуўся ў Англіі. Чалавек, чые рукі былі ў крыві ні ў чым не вінаватых людзей, пазбег пакарання. Гадоў 15 назад ён памёр на чужыне.

Пасля вайны вярнуўся дамоў старэйшы сын Тарлюкоў — Уладзімір, які быў вывезены немцамі ў Германію яшчэ да трагедыі. Ен паставіў крыж і агароджу на магіле сваіх родных. Колькі жыў, столькі захоўваў памяць пра іх. Цяпер і яго не стала. Але я ведаю, што старэйшыя жыхары вёскі Ва-дзяціна памятаюць гэтую жудасную гісторыю. Хацелася б, каб магіла нявінных ахвяр не зраўнялася з зямлёй (зараз там поле). I не толькі ў імя захаваных там людзей. У імя будучыні. Каб помнілі і шанавалі мір на зямлі.

                                                                                   Я. ДАМАШЭВІЧ.

 Дамашэвіч, Я. Трагедыя на хутары: [Вадзяціна, расстрэл сям’і Тарлюкоў] / Я. Дамашэвіч // Ляхавіцкі веснік. – 2003. – 8 мая. – С. 2.

3 успамінаў Венядзікта Сідаравіча Войтуля

10 ліпеня 1941 г. нямецкія салдаты, узброеныя аўтаматамі і кулямётамі, акружылі в. Жарабковічы і пачалі зганяць жыхароў на вуліцу сярод вёскі. Калі ўсіх сагналі, нямецкі афіцэр пачаў выклікаць актывістаў па складзенаму здраднікам спісу. Кожнага выкліканага нямецкія салдаты адводзілі ўбок, а вечарам пагрузілі на машыну і адвезлі за 3 кіламетры ад в. Жарабковічы. На падлескім полі, недалёка ад дарогі, фашысцкія каты іх расстралялі.

Праз 2 тыдні ў в. Жарабковічы зноў прыехала машына з гітлераўцамі, якія схапілі Праневіча Паўла Андрэевіча і Войтуль Надзею Сідараўну. Іх адвезлі за 2 кіламетры ад в. Жарабковічы і таксама расстралялі.

Бацькі расстраляных хацелі забраць іх і пахаваць на могілках, але немцы не далі.

Толькі пасля вызвалення Ляхавіцкага ра­ёна ад гітлераўскіх захопнікаў астанкі рас­страляных былі перавезены і пахаваны ў брацкай магіле ў в. Жарабковічы.

Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна. – Мінск: БелЭН, 1989. – С. 271.

Іх расстралялі на світанку

 Год сорок первый, начало июня. Все еще живы, все еще живы, все… Словы з вядомай песні ў выкананні Іосіфа Кабзона кранаюць сэрца, і ўяўляеш пачатак спякотнага лета 1941 года. Мірнае жыццё было напоўнена клопатамі пра будучы ўраджай. Даваеннае дзяцінства — яркае і бясхмарнае, лета — абавязкова цёплае, неба —блакітнае. Але прыйшоў дзень, калі ўсё памянялася: пачалася вайна. Не стала чуваць музыкі, смеху, гучных размоў. Вайна паказала розныя бакі людзей, іншы раз зусім процілеглыя: подзвіг і здрадніцтва, міласэрнасць і жорсткасць, смеласць і баязлівасць…

Нібы чорныя крумкачы, ляцелі ў першыя дні вайны фашысцкія самалёты ў небе над Жарабковічамі. Не знайсці такія словы, якімі б можна было перадаць пачуцці мірных жыхароў. Прайшло толькі няпоўныя два гады, як Чырвоная Армія вызваліла вёску ад польскага прыгнёту. Толькі-толькі пачалі абжывацца, сталі гаспадарыць на зямлі, стварылі калгас. А тут яна — вайна-забойца.

  Гледзячы на сур’ёзныя спахмурнелыя твары дарослых, нават дзеці разумелі, што прыйшла бяда. Для хлопчыкаў і дзяўчынак так пачыналася дзяцінства, апаленае выбухамі і стрэламі. Само спалучэнне словаў “дзеці і вайна” выклікае пратэст. Але… ­Не хочацца раніць душу ўспамінамі, аднак яны самі прыходзяць, не пытаюцца дазволу. 12-ты год ішоў Надзейцы Грамак (зараз яе прозвішча Рамановіч), калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. 64 гады аддзяляюць немаладую ўжо жанчыну ад тых падзей, а сэрца пры ўспаміне баліць усё мацней. Са слязамі на вачах Надзея Лук’янаўна ўспамінае:

— З першых дзён вайны бацька, які ў мірны час працаваў брыгадзірам у калгa­ce імя Сталіна, імкнуўся трапіць на фронт. Разам з землякамі дайшоў даБеразіны, але перабрацца на другі бераг не змаглі: фашысты ўзарвалі мост, а іншай дарогі на Усход не было. Мужчыны вярнуліся дамоў, у Жарабковічы. Мы(маці, я і дзве малодшыя сястрычкі) вельмі баяліся за бацьку.

I сапраўды, баяцца было чаго. Да вёскі ўжо даходзілі чуткі пра зверствы карнікаў, якія расстрэльвалі савецкіх актывістаў, камуністаў, камсамольцаў, не шкадавалі ні жанчын, ні дзяцей, ні старых.

— Яны ішлі па вёсцы самаўпэўненыя, нахабныя. Адчувалася, што вераць у сваю непераможнасць. За­хочуць курыцу з’есці — ідуць з палкай у двор і б’юць, якая спадабаецца. Якога дабра было ад іх чакаць? — гаворыць Надзея Лук’янаўна.

Менавіта так усталёўваўся знакаміты нямецкі парадак. Савецкія актывісты хаваліся ад фашыстаў, хто дзе мог. У адзін з першых дзён ліпеня сабраліся разам на хутары недалёка ад Жарабковіч і вырашылі ар-ганізавана адыходзіць на ўсход да сваіх, каб ваяваць супраць акупантаў. А фашысты неўзабаве пакінулі вёску. Таму людзі неразвіталіся з роднымі. Зноў вяртаецца да ўспамінаў Надзея Лук’янаўна:

— Бацька прыйшоў, калі ўжо цямнела. Перакусіў, зняў абутак і стомлена сказаў: “Хоць адну ноч адпачну, а галоўнае — дома”. Але не суджана былогэтай ночы стаць спакойнай, наадварот, яна стала адной з крывавых дат у гісторыі Жарабковіч.

Цішыню летнага вечара спынілі гукі аўтаматных чэргаў. Знянацку атрад карнікаў у поўным узбраенні, з кулямётамі і аўтаматамі, акружыў вёску. Усіх: мужчын і жанчын, старых і малых сагналі ў будынак былога сельсавета. Бездапаможнасць, боль, страх – усё было ў вачах і душах жарабкоўцаў. Перакладчык загадаў выйсці наперад актывістам. На нейкі час усталявалася цішыня. А потым… Потым пачуліся крыкі: “Ну чаго не выходзіце? Выходзьце ці самі вас пакажам!”. I яны выйшлі, 12 актывістаў — маладых, здаровых, поўных жыццёвых сіл, мар і надзей на будучыню. Тады, вечарам 10 ліпеня 1941 года, 12 чалавек (самай малодшай была 19-гадовая загадчыца мясцовага клу­ба камсамолка Кацярына Новік) пагрузілі ў машыну і павезлі ў невядомым накірунку.

Надзея Лук’янаўна добра памятае, як маці паспела пера­даць бацьку верхнюю вопратку, і яго апошнія словы: “Каця, будзь з дзецьмі, не выходзь на вуліцу, бо пастраляюць”.

Вяскоўцы ў гэту ноч не спалі. Праз два дні, на Пятра і Паўла, у Падлескай царкве прыхаджане ціхенька шапталі адзін аднаму, што на Кучуравым полі (недалёка ад вёскі Вялікае падлессе) ёсць свежае ўскапанае месца, якое нагадвае магілу. А некаторыя гаварылі і пра стрэлы, якія былі чуваць ноччу. Было зразумела, што здарылася непапраўнае. Ужо назаўтра жанчыны былі ў нямецкай камендатуры, якая размяшчалася ў Ляхавічах. На пытанне пра родных у адказ пачулі: “Вашы мужчы­ны са зброяй у руках змагаліся супраць арміі фюрэра, за гэта іх расстралялі”.

Менавіта так бязлітасна былі знішчаны дванаццаць ні ў чым не вінаватых чалавек. Яны хацелі лепшай долі для сябе і сваіх нашчадкаў і спрабавалі наладзіць новае жыццё. Фашы­сты нават забаранілі хаваць забітых па хрысціянскаму звычаю ды яшчэ жорстка нагадалі: хто аслухаецца загаду, таксама будзе расстраляны. Але, нягледзячына страх, жанчыны і дзеці пайшлі на месца забойства, паціху раскопвалі зямлю. Калі чулі, што набліжаецца машына, хаваліся…

Гэтыя ўспаміны Надзеі Лук’янаўне даюцца вельмі цяжка:

Мёртвыя ляжалі адзін на адным. Нельга было кагосьці пазнаць па тварах, усе былі аднолькавыя, распухшыя. Я пазнала бацьку па босых нагах і блакітнай кашулі. Забітых хуценька паклалі на вазы і прывезлі на могілкі ў Жарабковічы, там і пахавалі, накрываючы галлём дрэў.

Праз два тыдні здраднікі на­звалі карнікам імёны яшчэ двух актывістаў, якіх таксама чакала тая ж доля: яны былі расстра­ляны фашыстамі.

Вось такі страшны пачатак мелі амаль тры гады акупацыі Жарабковіч, як і ўсёй нашай шматпакутнай краіны. Фашысцкія захопнікі славянам рыхтавалі ролю рабоў, людзей другога гатунку.  Агнём і свінцом, голадам і здзекамі, знішчэннем мірных жыхароў і крыважэрнымі канцэнтрацыйнымі лагерамі смерці фашысты хацелі паставіць на калені ўсіх, хто быў супраць іх. А ў адказ атрымалі небывалае па памерах супраціўленне, галоўным вынікам якога стаў поўны разгром фашысцкай нечысці. Няма такой велічыні, якой можна ацаніць Перамогу, кошт мільёнаў ахвяр другой сусветнай вайны, сярод якіх і 14 савецкіх актывістаў з Жарабковіч.

Пасля вызвалення вёскі летам 1944 года часцямі Чырвонай Арміі рэшткі 14 патрыётаў былі перапахаваны ў брацкай магіле. Вось імёны расстраляных фашыстамі ў ліпені 1941 года: Бельскі Фёдар Аляксеевіч, Войтуль Адам Сідаравіч, Войтуль Надзея Сідараўна, Грамак Захар Лаўрэнцьевіч, Грамак Міхаіл Лукіч, Грамак Лук’ян Сцяпанавіч, Грамак Аляксей Іосіфавіч, Новік Фама Сцяпанавіч, Новік Кацярына Фамінічна, Новік Сяргей Сільвестравіч, Праневіч Павел Андрэевіч, Праневіч Ігнат Андрэевіч, Русак Васілій ПіліпавІч, Русак Павел Паўлавіч.

Хутка быў устаноўлены і помнік. 3 тага часу мінула шмат гадоў. На памяць прыходзяць радкі з верша франтавіка Валерыя Чарнышэўскага: “Ночь мне снова назначит видеть детские сны. Я — свидетель, и значит, я — участник войны”. Нягледзячы на тое, што мінула столькі гадоў, Надзея Лук’янаўна Рамановіч дакладна памятае ўсе імгненні тых страш­ных дзён пачатку ліпеня 1941 года. Як памятаюць і іншыя сведкі аднаго з тысяч фашысцкіх злачынстваў супраць чалавецтва. Але павінны ведаць іпамятаць пра гэта, каб не дапусціць новых войн, і мы, іх дзеці, унукі, праўнукі. Мы не маем права забыць. Гэта наша гісторыя, ад якой залежыць будучыня. Той, хто не ведае сваю гісторыю, не можа лічыць сябе грамадзянінам і патрыётам сва­ей краіны.

Толькі вось помнік, устаноўлены амаль паўстагоддзя таму, сёння знаходзіцца ў дрэнным стане, а вакол буяе трава ў рост чалавека. Няўжо нікому няма да гэтага справы? Ці мы здольны толькі на словах быць свядомымі? Не верыцца, што работнікі Жарабковіцкага сельвыканкама і кіраўніцтва СВК “Жарабковічы” не знайшлі невялікай сумы грошай, каб прывесці помнік у парадак, падфарбаваць, аднавіць літары на ім, пасадзіць кветкі, скасіць пустазелле. Хутчэй — не захацелі. I гэта ў год 60-годдзя Вялікай Перамогі. I напярэдадні 64-й гадавіны з пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Так, плануецца правесці рэстаўрацыю помніка расстраляным патрыётам, і на гэта выдаткаваны сродкі з мясцовага бюджэту. А пакуль можа варта і сельвыканкаму, і праўленню СВК “Жарабковічы”, і мясцовай школе ўспомніць, што патрыятызм, павага да загінуўшых ад рук фашыстаў — не толькі словы. Чаму мы навучым такім прыкладам падрастаючае пакаленне? Землякі павінны ведаць пра загінуўшых патрыётаў, найперш, пра 14 сваіх землякоў, бо няма на свеце нічога даражэй свабоды і незалежнасці. I калі прадстаўнікі сённяшняга пакалення ўсвядомяць, зразумеюць, што іх дзяды і прадзеды ішлі пад кулі дзеля свабоды, дзеля сваіх Жарабковіч, дзеля будучыні, яны адчуюць сябе ў адказе за гэта будучае.

                                                                        Галіна КАНЬКО.

 

Канько, Г. Іх расстралялі на світанку… [расправа з актывістамі ў Жарабковічах падчас ВАВ] / Галіна Канько // Ляхавіцкі веснік. – 2005. – 22 чэрвеня. – С. 2.

Такое не забывается

Таиса Чупахина, г. Брест

 Война началась нежданно. На рассвете немецкие танки заняли улицу моей родной деревни Жеребковичи, что в Ляховичском районе.

Немецкие солдаты не от­ходили от своих машин. Вели себя насторожен­но. У жителей просили «яйки» и «шпек». Ловили кур и броса­ли в котел.

Через несколько дней танки ушли на восток, в сторону Клецка. Затем появились по­лицаи из числа белорусов. Тех, кто хотел заработать, или тех, кто хотел отомстить за под­держку русских в период осво­бождения Беларуси в сентябре 1939 года.

В один из дней деревню окружили полицейские. Расста­вили пулеметы и приказали на­селению собраться в центре де­ревни и сдать оружие. Несли все, что имели, в том числе и штыки первой мировой. По списку были названы фамилии активистов Жеребковичей, ко­торые организовали колхоз и укрепляли советскую власть в 1939 году. Погрузили их в грузовую машину, отвезли за 4 км. Около деревни Подлесье заста­вили копать могилу и тут же расстреляли. А два человека, которых не было в это время, расстреляли на следующий день. Было и по два человека из семьи, как, например, Фо­ма Новик и его молоденькая дочь Катя. Народ приутих, на­сторожился… Ежедневно изЛяховичей на мотоцикле при­езжал поляк в полицейской форме, который предупреж­дал, чтобы жители не связыва­лись с партизанами. В один из дней убил женщину, у которой осталось трое малых детей. За­тем прибыли действующие войска и заняли школу, огоро­див ее мощным укреплением и колючей проволокой. Там на­ходился штаб. Из хаты рядом со школой выселили хозяев и разместили немецких солдат пожилого возраста, которые содержали хорошо ухоженных лошадей. Нас, детей, заставляли возить бочками воду для ло­шадей, за что мы получали бро­шенные в грязь кругленькие, на манер пилюль, конфеты.

Для устрашения людей был выловлен первый партизан по фамилии Бойко, которого возили в телеге с коромыслом за плечами и со связанными ру­ками. Молодёжь готовили вывозить в Германию.

Когда созрел хороший уро­жай льна, на уборку из Ляховичей двое полицейских приво­дили целую колонну евреев с желтыми звездами на груди и спине. После уборки эти колонны отвели недалеко от де­ревни Потаповичи, заставили вырыть траншеи и расстреля­ли. Сюда же из Ляховичского гетто постоянно пригоняли ев­реев и расстреливали.

В это время по железной до­роге в товарных вагонах везли голодных, изможденных совет­ских военнопленных. Куда? Этого мы не знали. Лишь только с болью в душе, по велению сердца все люди нашей дерев­ни Жеребковичи организовы­вались и несли им еду: в ведрах, крынках. Я плакала, глядя, как голодные солдаты выхватыва­ли из моих рук ведро с едой и просили: хоть сырую картошку принесите.

Через некоторое время на станцию Жеребковичи прибыли вагоны с немецкими и венгерскими солдатами. Назначенный немцами староста организовывал сбор яиц с каждого хозяйства, отвозил в Ляховичи скот, коров и овец по графику. Жизнь проходила в страхе и нищете. Одежда – самотканая, обувь – лапти и ходаки, связанные из веревки. Доносились слухи, что в лесах в окрестностях деревень Заборонь, Волуй, Долгая созданы партизанские  отряды. И мы не видели, чтобы немцы куда-то выезжали за пределы своего укрепления. Все находились в каком-то ожидании.

  И вдруг над околицей появи­лись самолеты-бомбардиров­щики без опознавательных зна­ков. Я и тетя Катя гнали с паст­бища десятка три коров и много овец.Полетели бомбы. Много животных погибло, я получила осколочные ранения в ногу.

Все ждали освобождения. Вскоре на запад пошли наши войска, в основном пехота. Ос­лабленные, измученные, обго­релые, в пыли солдаты. А мы, дети, стояли у колодцев с круж­ками и поили Их студеной во­дой. Это был 1944 год, лето. Каждый год я приезжаю в дорогую моему сердцу деревеньку, чтобы поклониться праху моих предков и моих земляков. Поклониться земельке, которая меня взрастила.

 Чупахина,Т. Такое не забывается / Таиса Чупахина // Заря. – 2005. – 19 марта. – С. 2.

3 успамінаў Уладзіміра Пятровіча Бацкалевіча, былога вучня Крывошынскай школы

 Памятаю, што мы гулялі на вуліцы — быў перапынак. Потым празвінеў званок, і мы занялі свае месцы ў класе. Я сядзеў у трэцім радзе ад дзвярэй. У гэты час каля школы прайшла група фашыстаў. Праз 10—15 хвілін у дзвярах з’явіўся фашыст з вінтоўкай у руцэ, а ў другой была сякера. Мы сядзелі спакойна. Але ён узняў вінтоўку і стрэліў. Клас прыйшоў у pyx, некаторыя дзеці палезлі пад парты. У Русецкага Чэслава свістала кроў, куля трапіла яму ў шчаку. 3 месца сарваўся Уладзімір Галамбеўскі і як дасць у грудзі фашысту. Той не ўстаяў на нагах і ўпаў. У дзвярах утварылася звалка. Мы ўцякалі, хто праз дзверы, хто праз вокны. Я вы­лез у акно, адбег ад школы метраў чатырыста і схаваўся ў Канстанціна Русакевіча ў падпавецці. Калі ўсё сціхла, нас пачалі шукаць бацькі.

Вярнуўшыся дахаты, я даведаўся, што многіх фашыст забіў, некаторых маіх аднакласнікаў параніў. Собаль Людміле куля, відаць, трапіла ў сэрца, таму што яна нават непаварухнулася. Надзея Фармага яшчэ стагнала.

 Запісаў Л. Чаранкевіч.

 Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна. – Мінск: БелЭН, 1989. – С. 280.

Куршынавічы

З гісторыі вёскі

 .

.

.

З успамінаў Франі Адамаўны Ходар (1929 г. нар.):

–  Немцы вельмі смелымі былі толькі днём, а ноччу баяліся ездзіць па вёсцы. Помню, такі выпадак здарыўся. Кожны дзень, як толькі пачынала цямнець, мама ішла ў лес. Там у нас карова была схавана ад немцаў, а мы заставаліся дома адны. Бацька быў у арміі. Аднаго дня ў прыцемках пад’ехала машына да нашай хаты з немцамі. Глядзім у акно, а яны да нас ідуць. Разам з імі быў Антон з нашай вёскі. Чуем, нешта моцна спрачаюцца, а адзін з нямецкіх салдатаў трымае гранату ў руках. Гэта мы ўжо потым даведаліся, што яны прыехалі партызан лавіць. Хтосьці ім сказаў, што яны ў нашай хаце адпачываюць. Доўга прыйшлося Антону Паўлюку пераконваць немцаў, што ў хаце толькі адны дзеці.

3 успамінаў былой остарбайтаркі Марыі Рыгораўны Абражэвіч (1920 г. нар.):

—  23 сакавіка моладзі нашай вёскі неабходна было прайсці рэгістрацыю ў нямецкай камендатуры, якая размяшчалася ў Мядзведзічах. Прыехаўшы ў Мядзведзічы, мы заўважылі шмат моладзі і з іншых вёсак. 3 Мядзведзічаў нас павезлі ў крытых машынах у Баранавічы. Там мы былі ў лагеры да вечара, а потым, калі прыехалі яшчэ такія ж машыны з людзьмі, нас усіх пагрузілі ў вагоны і павезлі. У кожным вагоне былі немцы. Мы ведалі толькі, што вязуць нас на працу ў Германію, а вось ці вернемся назад – ніхто не ведаў.

Першая перасылка знаходзілася ў польскім горадзе Граева. Цягнік падагналі блізка да лагера, загадалі выйсці з вагонаў. Людскі крык змешваўся з лаем нямецкіх сабак, якія кідаліся на людзей. Каб супакоіць людскі натоўп, нямецкія салдаты пачалі страляць з аўтаматаў у паветра. Хутка людскія крыкі заціхлі. Было вельмі страшна.

Усім было загадана стаць адно за адным і ісці па калідоры, зробленага з калючага дроту, паабапал якога стаялі нямецкія салдаты з сабакамі. Затым мужчын і жанчын раздзялілі, загадалі распрануцца дагала. У канцы калідора стаяла карыта з нейкай смярдзючай вадкасцю. Усім неабходна было ёю мазаць галаву. У каго былі доўгія валасы, іх абрэзвала немка. Затым ішлі ў лазню пад дожджык з халоднай вадою. Пасля гэтай лазні я моцна захварэла. Ды і не дзіва. Надвор’е ў той дзень было пахмурнае і халоднае. Ніколі не думала, што змагу паправіцца. Лекаў ніхто не даваў. Не было і ўрача для нас. Адзенне наша забралі на «пражарку», а потым прынеслі нам яго назад. Спачатку кожнаму з нас быў прызначаны нумар. Мой нумар быў 580. Абавязковай была маркіроўка адзення знакам у выглядзе чатырохвугольніка на блакітным фоне з белым надпісам «Ost». У Граеве былі некалькі дзён. Потым нас завезлі ў іншы лагер, які знахо-дзіўся ў нямецкім горадзе Штутгарце. Гэты лагер увесь час нечым крапілі. Вельмі моцна сталі хварэць людзі і паміраць. Напэўна, у сувязі з гэтым апрацоўвалі.

Жылі ў дашчаным бараку, абнесеным калючым дротам. Выходзіць з барака забаранялася. Днём можна было выйсці на невялікую пляцоўку перад баракам і трохі пахадзіць. Кармілі вельмі дрэнна. Давалі адну бульбіну вялікую ці дзве меншыя. У барак два немцы прыносілі флягу з супам з конскай нагі. Нага была для навару. Гэта быў такі суп для нас. За тры месяцы прабывання ў Штутгарце з голаду пачалі апухаць ногі.

Хутка павезлі нас у іншы лагер праз горад Штэцін у горад Штральзунд. Тут нас пасылалі працаваць не толькі на палявыя работы, але і на фермы. Працавалі вельмі шмат, а кармілі таксама дрэнна, як і ў Штутгарце.

Потым мяне разам з некалькімі вязнямі забраў да сябе адзін немец. Выбіраў на работу, быццам жывёлу. У гэтага немца палолі буракі, кароў даілі. Тут ужо лепей стала з ежай. Давалі невялікі бохан хлеба кожнаму на тыдзень. Праўда, бульбы можна было есці ўволю. Гэтага ніхто не шкадаваў, а калі кароў даіла, то крала малако. Вечарам ужо да бульбачкі можна было спарыць кубачак малачка на маленькай печцы. Жылі ў адным будынку з свіннямі.

Гаспадар заўсёды правяраў колькасць сваіх рабочых і наяўнасць маркіроўкі на адзенні. Забаронена было свабоднае перамяшчэнне пасля работы. Нельга было па вечарах збірацца. Толькі кіно для застрашэння паказвалі. Ды хіба тое, што паказвалі, можна было назваць «кіном» ? За-тым нас перавезлі ў партовы горад Заснь. Там у 1945 г. мы і сустрэлі доўгачаканае вызваленне…

.

.

.

                                       Марына Станіславовіч, в. Куршынавічы

  Станіславовіч, М. Куршынавічы. З гісторыі вёскі / Марына Станіславовіч // Краязнаўчая газета. – 2009. – № 41. – С. 6; № 42. – С. 6; № 43-44. – С. 6; № 45. – С. 6.

3 успамінаў Марыі Міхайлаўны Супрыновіч

 Было гэта на шчадрэц, перад старым Но­вым годам. Прыехалі карнікі, акружылі ўсю вёску, абшуквалі хаты. Зайшлі ў дом Супрыновіча Сцяпана і засталі там партызана. Яго забралі, прывязалі на вяроўку і вадзілі па вёсцы, патрабуючы паказваць хаты, дзе жывуць партызаны. Зайшлі ў хату Пастарнакевіча Алеся, арыштавалі яго і прывялі ў дом Салодкай Ганны. Потым забралі Супрыновіча Сцяпана і яго сына. Прывялі таксама Дыдышку Аляксандра Іосіфавіча, сына Грыбіхі, бра­та Мані Занкаёвай і сына Алесі Бярэзікавай. Была з імі і невядомая партызанка. Усіх іх павялі да хаты Ганусі на Брэчкавы двор. Паклалі тварам на зямлю адзін каля аднаго і расстралялі. Стралялі па галовах. Пасля знялі з іх абутак, праверылі, ці жывыя, і стралялі яшчэ раз.

Калі немцы паехалі, сваякі забралі трупы і пахавалі. Мне давялося хаваць свёкра і дзевера. Праз некаторы час немцы зноў прыехалі і забралі ўсё, што засталося з адзення і абутку. Пра гэта страшна ўспомніць.

Запісала Н. Вольская.

  Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна. – Мінск: БелЭН, 1989. – С. 280-281.

У жніўні 41-га

 Менавіта чорным увайшоў у гісторыю вёскі Літва апошні летні месяц першага года Вялікай Айчыннай вайны. Ужо напрыканцы чэрвеня 1941-га асобныя часткі фашысцкай арміі акупіравалі большасць вёсак Ляхавіцкага раёна, у тым ліку і Літву. Праязджаючы на машынах і матацыклах, гітлераўцы кідалі дзецям, якія стаялі паабапал дарогі, цукеркі. Хіба маглі зразумець наіўныя дзіцячыя душы, што хаваецца за “добрымі” ўчынкамі акупантаў? Для гэтага спатрэбіўся час. I ён настаў праз няпоўныя два месяцы.

Раніца 15 жніўня, мабыць, самая трагічная за ўсю гісторыю вёскі Літва. Для шасці савёцкіх актывістаў яна стала апошняй у жыцці. На світанні роў машын разбудзіў усіх мясцовых жыхароў. Уладзіслава Мікалаеўна Марчык, якой на пачатак Вялікай Айчыннай споўнілася 9 гадоў, успамінае.

— Першым прачнуўся бацька, ён хуценька разбудзіў маці і з трывогай сказаў: “Нешта здарылася, каля нас спынілася машына”. I амаль тут жа ў пакой уварваліся карнікі з аўтаматамі. Яны адразу (напэўна, ведалі куды ісці) кінуліся ў суседні пакой, дзе знаходзіўся 20-гадовы брат Уладзімір. Прыкладамі аўтаматаў фашысты пагналі яго ў адным споднім адзенні ў машыну. Два салдаты засталіся і пачалі збіваць бацьку, патрабуючы паказаць сховішча з му­кой і крупамі. Потым пайшлі прэч з двара. Я і пяць сясцёр схаваліся за печкай і плакалі.

На світанні яшчэ пяцёра савецкіх актывістаў былі арыштаваны фашыстамі: сакратар сельсавета Міхаіл Іванавіч Гарбаты, намеснік старшыні сельсавета Сцяпан Міхайлавіч Серада, дэпутат сельсавета Антон Міхайлавіч Палонскі, а таксама Пётр Восіпавіч Канько і Міхаіл Васільевіч Палуда.

Родныя і блізкія былі ўпэўнены ў тым, што іх сыноў, бацькоў, братоў павезлі ў ляхавіцкую камендатуру. Аднак, фашысты вырашылі расправіцца з ні ў чым не павіннымі людзьмі (ці іх віна была ў тым, што яны марылі пра лепшую долю, працавалі не горш за іншых, клапаціліся пра аднавяскоўцаў, ці ў тым, што яны любілі сваю Радзіму, свой народ?) прама тут, у вёсцы. Паўдня каты ў склепе недалёка ад будынка старой школы здзекаваліся над мужчынамі, білі прыкладамі, прымушалі хадзіць па дошках, у якія ўбіты цвікі.

Жыхары суседніх дамоў чулі страшэнныя крыкі, сто­гны закатаваных людзей і рогат тых нелюдзяў, якія над імі здзекаваліся. У 15 гадзін усіх вяскоўцаў — і старых, і малых — сагналі да мясцовай сажалкі, дзе была выкапана вялікая яма. Раптоўна людскі натоўп расступіўся — каты пад дуламі аўтаматаў на расправу цягнулі (менавіта цягнулі, бо знясіленыя, збітыя не маглі самі зрабіць нават кроку) тых, хто яшчэ ўчора быў моцным і дужым.

— Я не вытрымала, і са словамі: “Уладзік, родненькі”, — кінулася да бра­та, — не хаваючы слёз расказваеУладзіслава Мікалаеўна. — Ён быў увесь у крыві, не могвымавіць ні слова. Нешта спрабаваў сказаць, але не атрымалася, толькі адкрыў вочы, моўчкі глянуў, і тут жа сал­даты адагналі мяне назад да натоўпу.

Перакладчык на польскай мове аб’явіў загад: расстраляць камуністаў. “За што?”— крычалі аднавяскоўцы. Жанчыны моцна заплакалі, мужчыны толькі сціскалі кулакі. Праз некалькі хвілін пачулася аўтаматная чарга… Пахаваць нябожчыкаў родным дазволілі толькі праз два тыдні, і то па-за могілкамі. Перапахавалі ахвяр фашызму пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.

Праз некалькі дзён пас­ля расправы ноччу ў сям’ю Марчыкаў прыйшлі парты­заны. Яны хацелі даведацца пра здраднікаў, якія вы­далі актывістаў.

—Адкуль мы маглі ведаць іх прозвішчы, — гаворыць Уладзіслава Мікалаеўна — хаця ў вёсцы думалі, што менавіта па чыёйсьці ўказцы былі арыштаваны людзі.

Гэты факт так і застаўся белай плямай у гісторыі. Але не забыты імёны тых, хто загінуў ад рук ворагаў. У 1985 годзе на будынку Да-раўскай сярэдняй школы, якая размешчана ў некалькіх сотнях метраў ад месца жудасных падзей, што адбыліся летам 1941 года, устаноўлена мемарыяльная дошка ў памяць шасці жыхароў вёскі Літва. Запомніце іх імёны:

Міхаіл Іванавіч Гарбаты;

Пётр Восіпавіч Канько;

Уладзімір Мікалаевіч Марчык;

Сцяпан Міхайлавіч Се­рада;

Міхаіл Васільевіч Палуда;

Антон Міхайлавіч Палонскі.

У гэтых простых людзей наперадзе было цэлае жыццё, але яго абарвала куля ворага, што прыйшоў на нашу зямлю з агнём і мячом. Толькі, нягледзячы на ўсе прыніжэнні, здзекі, не здолеў ён скарыць працавіты, свабодалюбівы народ. Нашы дзяды і прадзеды выстаялі ў гэтай страшнай вайне, выстаялі і перамаглі. Мы ў неаплатным даўгу перад жывымі і мертвымі. Нашчадкі абавязаны ім свабодай. Помніце пра гэта.

                                                                            Галіна КАНЬКО.

 

Канько, Г. У жніўні 41-га : [аб расстраляных падчас ВАВ жыхарах вёскі Літва] / Галіна Канько // Ляхавіцкі веснік. – 2005. – 2 лістапада.

3 успамінаў Валянціны Вікенцьеўны Плескацэвіч

 Мы жылі наўпроці Максімчыкаў. Аднойчы ў іх двары з’явіліся немцы. 3 аружжам, ва ўсім белым, як здані… Уварваліся ў хату. Чуем — б’юць… Лямант, плач такі — сэрца халадзее. Асабліва здзекаваліся з Мікалая, сярэдняга сына Максімчыкаў. Дачуліся, пэўна, што ён меў сувязь з партызанамі. Яго вывелі ў сені і пачалі мучыць. Білі, закладвалі пальцы рук у дзверы і з усяе сілы зачынялі іх… Як ён енчыў, бедны, як енчыў…

Бачым: выводзяць Сцяпапа Максімчыка і сыноў — Колю, Васіля і Сашу — з хаты, да хлява накіроўваюцца. Забіваць, думаем, будуць. Адтуль зноў даносіцца немы крык, енк. Доўга іх білі… А пасля заставілі ўсіх выбі­раць картоплю з склепа і грузіць на вазы. Забралі таксама сена і ўсё, што было ў хаце. Пакінулі адны голыя сцены. Акрываўленых, знявечаных бацьку і сыноў вывелі на вуліцу, навязалі вяроўкамі да падвод, як скаціну, і пагналі ў Ляхавічы. Там усіх чацвярых і расстралялі, ды яшчэ і памучылі. Ко­лю, казалі, чатыры дні катавалі.

Не дай божа, што рабілася. Да смерці не забудуся. Той немы крык і сёння стаіць у мяне ўвушшу.

                                                             Запісаў I. Карпыза.

 3 успамінаў Валянціны Вікенцьеўны Плескацэвіч : [вёска Малышы] // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна. – Мінск: БелЭН, 1989. – С. 275.

Голас памяці

З успамінаў К.А. Равякі

Казімір Адамавіч Равяка нарадзіўся ў 1937 г. у в. Смаленікі. Член КПСС. Скончыў гістарычны факультэт БДУ імя Леніна ў 1962 г. У 1974 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працуе дацэнтам кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў у БДУ. Аўтар кнігі “Пунічныя войны”

Вайна… Нам, дзецям, яна была не зусім зразумелай і здавалася спачатку не такой страшнай, як дарослым. Аб яе імклівым набліжэнні напомніў збіты фашыстамі над вёскай Смаленікі савецкі ваенны самалёт, які ўпаў у балота каля ракі Шчара. Жыхары вёскі пахавалі экіпаж самалёта на краі вёскі, каля скрыжавання дарог. Пасля вайны астанкі загінуўшых былі перахаваны ў брацкую магілу ў райцэнтры.

Фашысты наляцелі нечакана і адразу пачалі ўстанаўліваць свае парадкі: у лесе, за рэчкай Свідраўкай, яны расстралялі некалькі савецкіх актывістаў, а хутка масавы расстрэл яўрэяў вёскі Мядзведзічы ўскалыхнуў усё наваколле. I мы, дзеці, пазналі, што такое вайна. Гітлераўцы расстралялі ўсіх, хто выклікаў падазрэнне. Асабліва не давалі літасці жыхарам хутароў, баючыся іх сувязі з партызанамі. Многія хутары былі спалены, а іх жыхары забіты. Дом майго дзядзькі Кірыліка Ігната стаяў сярод лесу і балота каля вёскі Стараселле. Сюды часта заходзілі партызаны. Фашысты даведаліся пра гэта, забралі дзядзьку і ў хуткім часе расстралялі. Несуцешнае гора заставіла цётку змалымі дзецьмі і старымі бацькамі пераехаць да нас у вёску Смаленікі. Так у  цеснай хаце жылі дзве сям’і. Такіх „перасяленцаў” было шмат ужо на першым месяцы вайны. Многіх мужчын немцы зганялі ў пра- цоўныя лагеры на лесараспрацоўкі. Адзін з такіх лагераў быў створаны на станцыі „Буды”. Там знаходзіўся і мой бацька, яму пашчасціла адтуль уцячы. Для аховы новага парадку фашысты шукалі дапамогі ў насельніцтва, вярбавалі мужчын у паліцыю. Знаходзіліся і здраднікі, але як ні стараліся гітлераўцы і паліцаі, жахары не ішлі служыць у паліцыю, аказвалі пасільную дапамогу партызанам, якія часта начамі  рабілі баявыя аперацыі на шашы, ставілі міны на асобных участках дарогі, знішчалі сувязь. Аднойчы гіт лераўцы сагналі ў былую школу моладзь усіх навакольных вёсак для адпраўкі на катаржныя работы ў Германію. Многія тады назаўсёды развіталіся са сваёй Радзімай, не вярнуліся дадому.

Ваеннае ліхалецце, здавалася, ніколі не скончыцца. Аднак да нас даходзілі звесткі, што Чырвоная Армія гоніць фашыстаў на Захад. Радаваліся і чакалі ўсе. I вось надышло лета 1944, гітлераўцы адступаюць. На станцыі Райтанаў усе пуці заняты саставамі з іх ваеннай тэхнікай, нарабаваным дабром і эвакуіраванымі салдатамі. Як радаваліся мы, калі даведаліся, што немцы не паспелі вывезці некалькі складоў з лыжамі і бамбукавымі палкамі. 3 нецярплівасцю чакалі зімы, каб апрабаваць трафеі. Адступаючы, фашысты бамбілі Мядзведзічы, пачаўся пажар, які працягваўся некалькі дзён і прычыніў вялікія страты: згарэла цэнтральная частка вёскі, былі забітыя і паране-ныя. Побач з дамамі з’явіліся шматлікія зямлянкі. Шмат радасці было, калі мы ўбачылі, што школу ад агню ўратаваў цынкавы дах. Некранутымі         засталіся клуб і касцёл. Бомбы, гаварылі, прызначаліся ў першую чаргу для яго, як назіральнага пункта.

Вайна адышла ад нашых мясцін, але яшчэ давала аб сабе знаць нават нам, дзецям. Адна з санчасцей, якія ішлі за арміяй, на некалькі дзён спынілася ў лесе за рэчкай Свідраўкай, побач з вёскай Смаленікі. Лета стаяла гарачае. Параненых было многа, знаходзіліся яны ў палатках і ў акопах, якія засталіся яшчэ ад першай сусветнай вайны. Па некалькі разоў у дзень мы насілі ім хлеб, малако, яйкі. Яны з намі дзяліліся кавалачкамі цукру. Праз нейкі час шпіталь зняўся, а пра яго існаванне тут напаміналі дзве магілы пад бярозкай на ўскрайку лесу, у якіх былі пахаваны памёршыя ад ран савецкія воіны. У 1950-х гадах іх астанкі былі перанесены ў брацкую магілу ў Ляхавічы. Пасля вызвалення ва ўсіх вёсках адкрываліся пачатковыя школы. А ў Мядзведзічах – сямігодка. Смаленіцкая пачатковая школа месцілася ў прыватным доме і была перапоўнена пераросткамі. Нялёгка давалася вучоба. Настаўнікаў не хапала. У Смаленіцкай школе іх было двое. Дзяўчына з сямігадовай адукацыяй (яна вучыла нас і вучылася разам з намі) і Плескацэвіч Станіслаў Іванавіч – наш гонар (ён завочна вучыўся ў Нясвіжскім педагагічным вучылішчы) вучыліся не па падручніках, іх тады не было. Чыталі ўсё, дзе быў надрукаваны які-небудзь тэкст. Часам падручнікамі былі абрыўкі газет. Чарніла рабілі з чырвоных буракоў і сажы, пісалі на розных кавалачках паперы. Алоўкаў і сшыткаў спачатку таксама не было. Запомніўся першы сшытак за 5, а аловак да 10 рублёў. Каляровыя алоўкі звычайна дарылі за добрую вучобу, і яны прыносілі столькі радасці, колькі не можа адчуць ні адзін сучасны школьнік, атрымліваючы самы прывабны падарунак. У трэцім класе з’явіліся падручнікі, праўда, адзін на некалькі чалавек. Асабліва застаўся ў памяці падручнік „Гісторыя” (4-ы клас), тоўстая кніжка без адзінай ілюстрацыі. Па некалькі разоў чыталі заданне, але матэрыял ніяк не засвойваўся. Хоць пазней я стаў гісторыкам, але гісторыя ў пачатковай школе была для мяне самым нялюбым прадметам. Толькі ў старшых класах сярэдняй школы па-сапраўднаму палюбіў гісторыю, дзякуючы выдатнаму педагогу гісторыку Серафіме Захараўне Зыскінай.

Колькі прынесла радасці і слёз доўгачаканая перамога, Дзень 9 Мая! Радыё тады яшчэ не было, і людзі з хаты ў хату неслі гэтую добрую вестку. Мы адразу пабеглі ў Мядзведзічы – цэнтр усяго жыцця. Там, на школьным двары, нехта імгненна змайстраваў трыбуну і пачаўся мітынг – самы шчаслівы з усіх мітынгаў і сходаў нашага жыцця. Гаварылі, што вайна скончылася, што хутка вернуцца чырвонаармейцы і жыхары, якіх фашысты вывезлі на катаржныя работы ў Германію, і настане радаснае жыццё. Людзі плакалі ад радасці і ад гора. Прайшлі гады, але я і сёння памятаю тыя горкія і радасныя слёзы маіх аднавяскоўцаў.

Жыццё паступова наладжвалася, але цяжкія ваенныя гады адчуваліся ва ўсім: хадзілі   ў   даматканай   вопратцы, самаробным абутку, хлеба бачылі не заўсёды.

У 1947 годзе, пасля сканчэння пачатковай школы, многія з нас перайшлі вучыцца ў Мядзведзіцкую сямігодку. Сярэдніх школ у той час у раёне было тры: Ляхавіцкая, Падлеская і Крывошынская: праз тры гады адкрылася сярэдняя школа і ў Мядзведзічах. Да гэтага часу тут працаваў клуб, бібліятэка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, ветэрынарны пункт, пошта і магазіны. Кінаперасоўка прывозіла кінафільмы. Радаваліся мы ўсяму, але асабліва бібліятэцы, у якой было, нам здавалася, многа кніг, хоць змяшчаліся яны на некалькіх паліцах. Мы з захапленнем чыталі ўсё, што знаходзілася ў нашым храме культуры. Жылі цяжкавата, але цікава і весела. Радыё і электрычнасці яшчэ не было. Два разы на месяц дэманстравалі кінафільмы, праводзіліся вечары, спартакіяды, экскурсіі. У 1949 г. радыёфікавалі Мядзведзічы, а ў 1952 годзе – Смаленікі і іншыя вёскі. Непамерная радасць прыйшла і для дзяцей, і для дарослых. І мне здаецца, тагачасная радыёперадача рабіла большае ўражанне, чым сучасная праграма па каляровым         тэлевізары. Электрычнае святло з’явілася значна пазней, не было яго і да сканчэння намі сярэдняй школы. Старшыя класы на другой змене займаліся пры газавых лямпах. Раскошай лічылася, калі ў класе стаялі дзве лямпы. Наш класны кіраўнік Уладзімір Васільевіч Пракапенка – наша любоў, радасць і гордасць – выкладаў матэматыку. А яшчэ ён вучыў культуры паводзін, чаго так не хапала нам, сельскім хлопцам. ЁН і ЯГО жонка Марыя Васільеўна – ветэраны школы. Гэта старажылы і школы і вёскі Мядзведзічы. Заўчасна памёр завуч школы Жукаў Іван Іванавіч, якога вельмі баяліся вучні. А ён усё сваё нядоўгае жыццё аддаў аднаму – навучыць грамаце нас, якія не ведалі рускай мовы. Звычайнай у нас была    беларуская     мова, зразумелай – польская, руская мова здавалася нам надзвычай цяжкай, хоць мы былі пакораны яе гучаннем і тым, аб чым нам расказваў наш настаўнік. Дзякуючы   яго   настойлівасці   мы авалодалі рускай мовай, і ўсім,   хто вучыўся ў яго пазней, няцяжка было вытрымаць экзамен  у  наву- чальныя   ўстановы. Школа вельмі многім дала пуцёўку ў жыццё. Дзесяткі яе выпускнікоў сталі педагогамі, медыцынскімі   работнікамі, інжынерамі,    вайскоўцамі, спецыялістамі сельскай гаспадаркі, дзеячамі навукі і     культуры.

Мы былі сведкамі калектывізацыі сельскай гаспадаркі. У 1949 годзе ў вёсцы Мядзведзічы з дзесятка аднаасобных сялянскіх гаспадарак стварылі калгас „Першае Мая”. Тады ж былі арганізаваны калгасы ў Смаленіках, Мазурках, Мінічах, Гарадзішчы. Першыя калгаснікі вёскі Смаленікі, сярод якіх былі і мае бацькі, назвалі свой калгас імем беларускага песняра Янкі Купалы. Праз некалькі гадоў усе калгасы гэтых вёсак аб’ядналіся ва ўзбуйнены калгас „Першае Мая”.

Колькі змен адбылося з таго часу! Пабудаваны новы будынак школы, але наша старая драўляная школа па-ранейшаму стаіць у Мядзведзічах. Той жа цынкавы дах, тыя ж вялікія вокны і той жа колер афарбоўкі, тыя ж пасталелыя і пастарэлыя дрэвы заўсёды радуюць нас, калі мы прыязджаем дадому.

  Равяка, К. А. Голас памяці / К. А. Равяка // Ляхавіцкі веснік. – 1991. – 9 мая.

Журба пад ліпаю

 Калі едзеш з Навасёлак у Сваятычы, не мінеш сціплы помнік у вёсцы Пірштукі. Гады не сцерлі з памяці людзей трагедыю, якая адбылася тут у пачатку ВялікайАйчыннай вайны. Пра той страшны дзень расказаў Люцыян Палтарак.

…Фашысты ішлі па нашай тэрыторыі, былі ўжо недзе пад Мінскам. Групы чырвонаармейцаў, якія міжвольна аказаліся на акупіраванай тэрыторыі, не хаваліся, а пры зручных абставінах уступалі ў бой з праціўнікам. У вёсцы Пірштукі перастрэлка пачалася нечакана і разгарэўся гарачы бой. Жыхары вёскі хаваліся хто куды, каб не трапіцьпад агонь. Вінцусь Пірштук павёў сваю сям’ю—жонку і сямёра дзяцей—у склеп, які размяшчаўся пад хатай. Старэйшая дач­ка спалохалася выбухаў і ста­ла ўцякаць па полі. Яе дагнала варожая куля.

Калі сям’я прабіралася ў схованку, фашысты гэта прыкмецілі і кінулі гранату ў хату. Агонь ахапіў жыллё вельмі хутка. Ад дыму і гарачыні загінула ўся сям’я Пірштукоў— сямёра дзяцей і іх бацькі…

Наступіла зацішша, і вяскоўцы прыйшлі на папялішча, каб пахаваць людзей. Магілу вырашылі зрабіць непадалёку ад котлішча, пад разгалістай ліпай. Яна і сёння шуміць сваёй лістотай, дорыць людзям пахучы цвет і нібы аберагае спакой лю­дзей, якія знайшлі свой апошні прытулак пад яе разгалістай кронай.

                                                                                         АлінаЛАПІЧ.

 Лапіч, А. Журба пад ліпаю : [помнік у вёсцы Пірштукі] / Аліна Лапіч // Ляхавіцкі веснік. – 2007. – 31 студзеня.

Памяць сэрца

 Кожны раз, калі даводзіцца наведваць невялікую вёсачку Рагачы, што прытулілася на левым беразе ракі Мышанка, дзе нарадзіўся, правёў лепшыя гады дзяцінства, дзе і цяпер жыве старэнькая матуля, кожны раз напаўняецца сэрца цеплынёй, пяшчотай і ту­гой па тым далёкім і беззваротным мінулым…

Раней уся вёска была акружана лесам, а з поўдня ён падступаў высокай сцяной аж да самых хат. Толькі адзін выхад вёў ад яе да берага Мышанкі, дзе, як на далоні, віднеліся Траццякоўцы, Заполле, Востраў.

Цяпер на кіламетры чатыры адступіў лес ад вёскі. Вакол ва ўсе бакі цягнуцца задрэнажаваныя прамавугольнікі палёў і сенажацяў, прарэзаныя воднымі стужкамі каналаў.

Недзе ў кіламетры бяжыць асфальтаваная стужка дарогі, што звязвае торфабрыкетны завод «Ляхавіцкі» з райцэнт­рам. У вёсцы— клуб, бібліятэка, магазін, пачатковая школа, у якой нязмен­на працуе ўжо каля 30 гадоў мой сябар Мікалай Несцяровіч. Усё знаёмае да драбніц: і лес, і круты бераг рэчкі, і пабудовы— уваскрашаюцьу памяці і жудасныя малюнкі вайны, якая чорнай хмарай пракацілася над малень­кая палескай вёсачкай.

Рагачы былі нібы граніцай. Па правым беразе рэчкі ў вёсках Траццякоўцы, Заполле, Востраў панавалі фашысты. На ле­вым беразе ў лясах дыслацыраваліся партызанскія атрады. Партызанская зона была ў больш зручным становішчы. Вёска — якраз на ўзгорку. I з могілак супрацьлеглы бераг Мышанкі быў як на далоні.

Вёска карміла, абагравала і адпраўляла на баявыя заданні партызан. Ад фашыстаў цярпелі пакуты і жах.

Партызаны вялі баявыя дзеянні супраць іх. Зрэзвалі тэлефонныя слупы, здымалі чыгуначнае палатно, нападалі на гарнізоны. I фашысты задумалі расправіцца з жыхарамі вёскі, якія дапамагалі народным мсціўцам.

…У тую ноч людзі спалі спакойна і не здагадваліся, што атрад карнікаў, каля сотні чалавек, на досвітку акружыў іх вёску, каб знішчыць яе, а жыхароў адправіць у Германію. Хтосьці з сувязных паспеў паведаміць партызанам аб карнай экспедыцыі фашыстаў, і яны перашкодзілі ажыццяўленню крывавых планаў. I ўсё ж захопнікі паспелі выбраць людзей, і пад дуламі аўтаматаў пагналі іх на чужыну.

Карнікі рушылі ў напрамку Любеек. А сярод асірацелых вуліц плакалі

і пракліналі фашыстаў дзеці, жонкі і маці.

I зноў у вёску з’явіліся партызаны. I зноў тут знайшлі прытулак параненыя байцы Савецкай Арміі, каб набрацца сіл і ўключыцца ў барацьбу з ворагам. Прыносілі з са­бой яны весткі з франтоў. Ластаўкай абляцела навіна аб перамозе Савецкай Арміі пад Масквой. Ста­рыя і малыя, кожная сям’я, чым толькі маглі, дапамагалі партызанам, з надзеяй адпраўлялі лясных байцоў на выкананне новых баявых заданняў.

Фашысты вырашылі ўсё ж расправіцца з жыхарамі вёскі. На гэты раз выканаць заданне даручылі сваім прыслужнікам — паліцаям.

…Гэта здарылася перад святкаваннем дня Савецкай Арміі. Раніцой дзесяткі з два коннікаў з Мілавідскай камендатуры рушылі ў Рагачы. Для смеласці ў Любейках выпілі самагону. Адзін з іх ля вёскі заўважыў чалавечую постаць і аб’явіў усім, што гэта партызан, загадаў коней гнаць галопам. Даляцеўшы да вёскі, вырашыў, што партызан зайшоў у другую хату спра­ва. Маланкай уляцелі ў двор Язэпа Лешыка. Доўга не распытваючы, выпусцілі чаргу з аўтамата. Hi ў чым не вінаваты чалавек зваліўся мёртвым. Адзін здраднік вылучыўся і прама на кані заехаў у хату, дзе жылі старыя Лешыкі. Звярыны позірк кінуў на іх і скасіў аўтаматнай чаргой.

Адтуль падаўся ў двор Мікіты Зубіка. Насустрач яму выйшла гаспадыня — Аўдоцця. На бягу яна прасіла змілавацца, дзеткі малыя… Антончык толькі націснуў на курок—і жанчына ляжала сярод двара з прастрэленымі грудзьмі. Ахоплены жахам, следам за ёй выбег з хаты гаспадар. Ён нешта хацеў растлумачыць п’янаму паліцаю, але і яго заставіў змоўкнуць фашысцкі халуй. Чуўся крык і плач дзяцей. Спакойна развярнуўшы каня, ён уехаў у хату. Каля стала сядзела старэйшая Оля. Ёй было 9 гадоў. Паліцай выстраліў у яе. На печы малодшая Надзя перамотвала ў клубок пражу. Убачыўшы, як упала яе сястра, Надзя заплакала. Але вораг абарваў дзіцячы галасок. Пад падлогай у гэты час сядзеў маленькі Паўлік. Перакідаў бульбу, забаўляўся. 3 размаху забойца стукнуў яго прыкладам па галаве. Патрэсваючы зброяй і выкрыкваючы брудныя словы, ён выскачыў на двор. Але ў доме зноў пачуўся дзіцячы плач. Кат вярнуўся на­зад, каб дакончыць сваю чорную справу. На пасцелі з-пад коўдры высадзіла маленькую кучаравую галоўку паўтарагадовая Верачка. Яна якраз прачнулася і клікала маму. Прыкладам ён забіў самага маленькага члена сям’і Зубікаў і падпаліў хату.

Сам кінуўся даганяць сваіх ваяк. Астатнія паліцаі развярнулі свае фурманкі, і воўчая зграя паімчалася ў сваё логава.

Цудам уцалеўшая ся­стра Мікіты — Зося, якая жыла ў другім канцы ха­ты, выбегла на двор і ўбачыла жудасны   малюнак.

Назаўтра пахавалі сям’ю Зубікаў і на магіле пасадзілі   шэсць дрэўцаў рабіны…

Пасля гэтай трагедыі людзі яшчэ больш згуртаваліся, сталі жыць адной сям’ёй, яшчэ больш актыўна ўключыліся ў партызанскую вайну. Пад выглядам пошукаў солі шмат каштоўных звестак прыносіла партызанам жыхарка вёскі Алена Кавальчык. Са зборяй пайшлі ў лес Георгій Кулак, Іван Зубік, Максім Лешык і многія іншыя.

Але да прыходу Чырвонай Арміі давялося жыхарам вёскі Рагачы і суседнім Тухавічам перажыць яшчэ адну трагедыю.

Часта партызанскую зо­ну абляталі нямецкія самалёты. I неўзабаве адзін з іх быў вымушаны сесці недалёка ад Тухавіч на левым беразе ракі Шчары. Партызаны вырашылі захапіць яго. Але лётчыкі паспелі пераправіцца праз рэку, абышлі Тухавічы і дабраліся да ракі Мышанка.   Трапныя кулі партызан дагналі некаторых з і іх. Фашысты вырашылі адпомсціць партызанам. У ясны сонечны дзенъ самалёт з чорным крыжам зусім нізка спусціўся над стрэхамі хат і запаліў іх. Такім жа чынам фашысты падпалілі і Тухавічы. Другая фашысцкая машына насілася над людзьмі, якія шукалі паратунку, і палівала іх агнём з кулямёта. Ад вёсак засталося толькі некалькі старых абгарэўшых дрэў, якія, нібы помнікі, узнімаліся над папялішчамі.

У гэты дзень загінулі Дзмітрый Такарчык, Яфім Зубік, а тыя, хто застаўся ў жывых, вярнуліся да сваіх папялішчаў, дапамагаючы адзін другому, сталі майстраваць жыллё.

I вось доўгачаканы дзень вызвалення Чырвонай Арміяй. Самае страшнае было перажыта. Не шкадуючы сябе, працавалі людзі, змагаліся з разрухай.

Гады ліхалецця часта прыходзяць на ўспамін. Вечна ў памяці і тыя, хто загінуў у страшнай вайне. I яна, гэтая памяць, будзе наказам усім пакаленням свята берагчы мір.

Я. Зубік, настаўнік   Крывошынскай сярэдняй школы.

  Зубік, Я. Памяць сэрца: [злачынствы акупантаў супраць мірнага насельніцтва вёсак Рагачы, Тухавічы] / Я. Зубік // Будаўнік камунізму. – 1987. – 5 лютага. – С. 3.

3 успамінаў Дзмітрыя Фёдаравіча Еўшаля, настаўніка Пранчакоўскай сярэдняй школы

23 жніўня 1941 г. фашысты акружылі ха­ты і арыштавалі актывістаў. Па-зверску збілі іх і на машынах павезлі ў в. Дарава. Там іх заперлі ў хлеў. Трое сутак фашысты катавалі арыштаваных, жорстка збівалі, выламвалі рукі. Майму брату, Зайцу Івану, выбілі сківіцу і вока. 26 жніўня на беразе ракі Шчара на вачах родных і блізкіх арыштаваных расстралялі. 12 дзён расстраляныя ляжалі ў яме, залітай вадой, толькі на 13-ы дзень родныя змаглі іх пахаваць. Цяжка ўявіць той страшны час! Пасля вызвалення раёна Чырвонай Арміяй летам 1944 г. я са зброяй у руках помсціў за смерць брата і яго сяброў.

                                                       Запісаў А. Зубік.

 

З успамінаў Дзмітрыя Фёдаравіча Еўшаля, настаўніка Пранчакоўскай сярэдняй школы : [нямецкія злачынствы над жыхарамі в. Станчыкі] // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна. – Мінск: БелЭН, 1989. – С. 276.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed