Вяртаюцца і год, і дзень пражыты…

25 лістапада 2021 года ў цэнтральнай бібліятэцы горада прайшло гісторыка-краязнаўчае падарожжа “Вяртаюцца і год, і дзень пражыты…”. Вывучэнне роднага краю, яго гісторыі, геаграфіі, літаратурнай спадчыны – гэта перш за ўсё адзін з важнейшых сродкаў сувязі з жыццём. Чытачы, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, даведаліся пра славутых землякоў, што жылі і працавалі на роднай зямлі, хадзілі па нашых вуліцах, вучыліся ў нашых школах. Яны змаглі стаць тымі, кім сталі. І ў думках узнікае вось такое пытанне: “А чаму гэтага не магу зрабіць я?”.

Чытачам была прапанавана выданне “Невядомае аб вядомым: цікавыя факты аб Ляхавіччыне” і рубрыка “Краязнаўства” на сайце бібліятэкі. Гучалі вершы мясцовых паэтаў.

Таццяна Зелянко, заг. сектара бібліятэчна-інфармацыйных і электронных рэсурсаў ЦБ

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий