Тыдзень народнага адзінства ў Востраўскай СБ

Дзень народнага адзінства, што адзначаецца 17 верасня, папоўніў каляндар беларускіх дзяржаўных святаў у 2021 годзе. Але за ім – старонкі слаўных падзей больш як 84-гадовай даўнасці: дзякуючы верасню 1939 года, раз’яднаны не па сваёй волі адзіны народ стаў сапраўды адзіным.

Да гэтай даты ў Востраўскай сельскай бібліятэцы праходзіць Тыдзень народнага адзінства. Так, 12 верасня пастаянных чытычоў і сяброў бібліятэкі адбылася гутарка “У адзінстве наша сіла”, падчас якой прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй свята і літаратурай на гэту тэматыку, абмеркавалі гістарычныя падзеі і сучаснасць нашай краіны.

13 верасня інфармацыйная гадзіна “Беларусь – наш агульны дом” прайшла для вучняў 5–6 класаў Востраўскай СШ. Дзеці таксама пазнаёміліся з гісторыяй свята. З дапамогай інтэрактыўнай краязнаўчай дошкі бібліятэкар пазнаёміла слухачоў з вызваленчай барацьбой жыхароў Вострава супраць нямецка-фашыцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Рабяты прынялі ўдзел у віктарыне пра Беларусь і разам рабілі сардэчкі – сімвалы сваёй любові да Радзімы.

Галіна Салавей,
бібліятэкар Востраўскай СБ

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий