Насычанае жыццё “Гарэзлікаў”

Вучні ДУА “ВПК Падлескі ДС-ДШ”, удзельнікі бібліягуртка “Гарэзлікі”, выхаванцы нядзельнай школы актыўна распачалі новы год. 11 студзеня на Калядных сустрэчах, якія адбыліся ў Падлескім Доме культуры, яны выступілі з каляднай п’есай “Калядныя прыгатаванні”. У мерапрыемстве ўдзельнічалі калектывы мастацкай самадзейнасці прыхода храма Святога Духа, Падлескага і Жарабковіцкага СДК. Гасцямі свята былі студэнты Мінскай духоўнай семінарыі. А ўжо 13 студзеня “Гарэзлікі” выступалі на Калядных сустрэчах у гарадскім Доме культуры.

16 студзеня “Гарэзлікаў” запрасілі прыняць удзел у дабрачыннай акцыі, арганізаванай Айцом Сергіем, настаяцелем Навасёлкаўскага прыходу. Удзельнікі бібліягуртка выступілі перад дзецьмі з абмежаванымі магчымасцямі ў цэнтры дзённага знаходжання інвалідаў.

Л.М.Глеб,
бібліятэкар Падлескай СБ

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий