Рэспект-сустрэча “Мои года – моё богатство” прайшла 21 лістапада ў цэнтральнай бібліятэцы. На мерапрыемства сабраліся ўдзельніцы клуба “Лада”, каб пазнаёміцца з жыццём і творчасцю цудоўнай жанчыны – Ніны Палівода. Прысутныя гутарылі і пра сваё дзяцінства, успаміналі сваё жыццё, чыталі вершы. Цікавыя і вясёлыя прыгоды з жыцця стваралі добры настрой і цяплыню сустрэчы.
Нікіціна Марына Іосіфаўна, заг. аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦБ