28 сакавіка 2023 года супрацоўнікі Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі сустрэліся з вядомым мастаком, графікам, фотамастаком Ляхавіччыны Сяргеем Вячаслававічам Чарановічам. У красавіку гэтага года яму споўніцца 65 гадоў. Сяргей Чарановіч вельмі цікавы, таленавіты чалавек з прыгожай душой. Слухаць яго было вельмі прыемна и пазнавальна. За час размовы, якая доўжылася амаль 3 гадзіны, бібліятэкары пазнаёміліся з творчасцю знакамітага земляка, прагледзелі яго альбомы-каталогі і карціны, малюнкі яго вучняў, што мелі высокія ўзнагароды. Таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім – цікава было паслухаць яго вершы, прыгожыя і тонкія, напісаныя самым сэрцам.
Таццяна Зелянко,
заг. сектара аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў ЦБ