15 студзеня ў Востраўскай сельскай бібліятэцы да 85 – годдзя ўтварэння Ляхавіцкага раёна прайшло бібліяпадарожжа “Ляхавічы. З мінулага ў будучыню“. Бібліятэкар расказала пра падзеі, якія пакінулі след у лёсе раёна і яго жыхароў, таксама вёскі Востраў. Чытачы паслухалі інфармацыю пра землякоў, якія цаной свайго жыцця адстойвалі свабоду і незалежнасць роднай зямлі, і іншыя падзеі, якія адбываліся на гэтых землях.
Галіна Салавей,
загадчык Востраўскай СБ