Гадзіна-ўспамін “А мы родам з Падлесся” адбылася ў Падлескай сельскай бібліятэцы 7 снежня. Тры пакаленні адной падлескай сям’і сустрэліся ў памяшканні бібліятэкі, каб успомніць пра былое жыццё, нагадаць унукам, як працавалі, чым займаліся. Бібліятэкар расказала пра сучасны стан развіцця культуры ў аграгарадку. Наведалі і музейны пакой, дзе прысутныя дакрануліся на мінулага, паглядзелі прадметы быту бабуль і дзядуль, згадвалі, як самі часалі лён. Дарэчы, асноўнай дзейнасцю падлескага калгаса імя Леніна ў 50-80 гадах мінулага стагоддзя было вырошчванне ільну. Ільновалакно было каштоўнай сыравінай, якой карыстаўся ўвесь Савецкі Саюз. У Падлессі шмат працаўнікоў у гэтай галіне было ўзнагароджана ардэнамі працы і іншымі высокімі ўзнагародамі. Сустрэча прайшла ў добрым лірычным настроі.
Ларыса Глеб,
бібліятэкар Падлескай СБ