Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Літаратурная Ляхавіччына >>> Еўлашоўскі Фёдар
Фёдар Еўлашоўскі (1546—1617), першы беларускі мемуарыст
Нарадзіўся ў Ляхавічах 7 лютага 1546 г. у Ляхавічах у праваслаўнай сям’і. Першапачатковую адукацыю атрымаў дома. Будучы чалавекам дапытлівага розуму, шляхам самаадукацыі ён набыў параўнальна шырокія і глыбокія веды па матэматыцы, справаводству і юрыспрудэнцыі, дзякуючы чаму карыстаўся вялікай павагай у сучаснікаў.
У гісторыю Беларусі Еўлашоўскі ўвайшоў як чалавек, які першым напісаў успаміны пра сваё прыватнае жыццё. Нататкі Еўлашоўскага – самы ранні помнік з усіх вядомых твораў мемуарнага жанру ў беларускай літаратуры. Свае ўспаміны Фёдар Міхайлавіч пачаў пісаць y 1603 годзе, калі яму споўнілася 57 гадоў.
Змястоўнае жыццё пражыў Фёдар Міхайлавіч. Многіх давялося яму пабачыць людзей, чые імёны ўвайшлі ў гісторыю нашай Бацькаўшчыны – маршалак вялікі і ваявода трокскі Мікалай Крыштоф Радзівіл, маршалак земскі і гетман ліфляндскі Ян Геранім Хадкевіч, ваявода кіеўскі і маршалак зямлі валынскай Канстанцін Астрожскі. Быў вядомы Еўлашоўскі і пры каралеўскіх дварах Жыгімонта II Аўгуста, Стэфана Баторыя, Жыгімонта III Вазы. Грэх было не ўзяцца за пяро такому чалавеку Тым больш, што поспехам y сваім жыцці Фёдар Міхайлавіч быў абавязаны не радавітаму паходжанню, не вялікаму багаццю, a ўласнаму розуму і працавітасці. Выклікае здзіўленне той факт, што Еўлашоўскі быў самавукам і ніколі не вучыўся ў аніякіх навучальных установах.. Навагрудская шляхта ў 1579 годзе абірае Еўлашоўскага паслом на Варшаўскі вальны сейм. Там яму разам з навагрудскім паслом А. Трызнам было даручана прыняць удзел y распрацоўцы тэксту «Трыбунала Вялікага княства Літоўскага».
У 1592 годзе Фёдар Міхайлавіч разам з чатырма іншымі кандыдатамі прэтэндуе на вакантнае месца падсудка ў навагрудскім земскім судзе. 3 усіх кандыдатаў кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт III асабіста зацвердзіў на гэту пасаду Еўлашоўскага.
Ва ўспамінах Ф. М. Еўлашоўскага запісаны ўражанні ад грамадскіх і палітычных падзей тагачаснай краіны, створана цэлая галерэя літаратурных партрэтаў прадстаўнікоў дробнай і сярэдняй шляхты Вялікага княства Літоўскага другой паловы XVI — пачатку XVII стагоддзя.
Як адзначыў адзін з першых даследчыкаў тэксту дыярыуша Еўлашоўскага А. Ф. Коршунаў «успаміны – своеасаблівы гісторыка-мемуарны зборнік цікавых, месцамі сюжэтна разгорнутых бытавых навел, y цэнтры якіх жывы, рэальны чалавек з уласцівымі яму рысамі характару і псіхалогіяй. Перад чатачом паўстае выразны вобраз самога аўтара – узорнага шляхціца, цудоўнага сем’яніна, пяшчотнага сына, які паважае бацькоў, любіць сваіх дзяцей, перажывае за іх лёс, не шкадуе часу, энергіі і сродкаў, каб лепш уладкаваць іх дабрабыт, хоць гэта і перашкодзіла здзейсніць яго юнацкую мару – наведаць іншыя краіны, папоўніць там свае веды, авалодаць рознымі рамёствамі». Рукапіс дыярыуша Еўлашоўскага зберагаецца ў Галоўным архіве старажытных актаў у Варшаве.
Еўлашоўскі Фёдар
Еўлашоўскі (Еўлашэўскі) Фёдар Міхайлавіч (7.2.1546, Ляхавічы, цяпер Брэсцкая вобласць – пасля 1616), падсудак навагрудскага земскага суда, мемуарыст
Належаў да той дробнай шляхты, што, паводле трапнага вызначэння акадэміка Я. Карскага, яшчэ «цікавілася мясцовай пісьменнасцю, рабіла пераклады, распаусюджвала іх, пісала самастойныя творы і ў той жа час гатова была выконваць даручэнні знатных паноў, апякунства якіх для дробнага дваранства было важней за дзяржаўную службу». Вядомыя цяпер сціплыя біяграфічныя звесткі пра сябе Ф. Еўлашоўскі прывёў у сваіх успамінах, да напісання якіх прыступіў у 1603 і абарваў іх у пачатку 1604. У гэтых успамінах, якія дайшлі да нашага часу ў арыгінале без пачатку і, відаць, без канца, ён адзначае, што нарадзіўся ў Ляхавічах у шматдзетнай праваслаўнай сям’і. Яго бацька Міхаіл быў прадстаўніком даўняга баярскага роду, які з часам збяднеў, але пры фарміраванні шляхецкага саслоўя здолеў атрымаць набілітацыю, карыстаўся ўласным гербам. Надзелены ад прыроды кемлівым розумам, Ф. Еўлашоўскі шляхам самаадукацыі яшчэ ў юнацтве набыў параўнальна шырокія і глыбокія веды ў матэматыцы, справаводстве і юрыспрудэнцыі, дзякуючы чаму карыстаўся выключнай павагай у сучаснікаў. 3 18 гадоў пачаў самастойнае жыццё, тады ж стаў прыхільнікам, хоць і непаслядоўным, моднага ў той час пратэстантызму. Адукаваны юнак хутка звярнуў на сябе ўвагу не толькі мясцовых паноў і падпанкаў, але і такіх знатных магнатаў, як маршалак і ваявода трокскі М. Радзівіл, маршалак земскі і гетман ліфляндскі Я. Хадкевіч, ваявода кіеўскі і маршалак зямлі валынскай К. Астрожскі, якія, не зважаючы на яго адносную беднасць, даручалі яму весці важныя судовыя справы ва усіх інстанцыях (нават у сеймавым каралеўскім судзе). Прымаючы пад увагу юрыдычныя здольнасці і багаты практычны вопыт свайго земляка, яго вядомасць пры каралеўскіх дварах Жыгімонта II Аўгуста, Стэфана Баторыя і Сігізмунда III Вазы, а таксама ўдзел у Люблінскім сейме 1569, навагрудская шляхта ў 1579 паслала Ф. Еўлашоўскага сваім павятовым паслом на Варшаўскі вальны сейм. Там яму як дзяржаўнаму чыноўніку (паводле каралеўскага прывілею Стэфана Баторыя, ён з 1577 займаў пасаду пінскага і сервецкага мастаўнічага) разам з навагрудскім суддзей А. Трызнам было даручана прыняць удзел у выпрацоўцы тэксту «Трыбунала Вялікага княства Літоўскага». А калі ў 1592 у навагрудскім земскім судзе аказалася вакантным месца падсудка, у ліку чатырох іншых прэтэндэнтаў ваяводская шляхта абрала яго сваім кандыдатам. 3 іх ліку Сігізмунд III Ваза выбраў менавіта Ф. Еўлашоўскага, які займаў гэтую пасаду да 1613.
У 1603 Ф. Еўлашоўскі ўзяўся за пяро, каб пакінуць нашчадкам звесткі пра сваё жыццё, асабістыя ўражанні ад грамадска-палітычных падзей, якія здаваліся вартымі ўвагі. У яго ўспамінах створана цэлая галерэя вобразаў прадстаўнікоў дробнай і сярэдняй шляхты Вялікага княства Літоўскага другой палавіны XVI — пачатку XVII ст. Мемуары носяць пераважна аўтабіяграфічны характар, факты ў іх пададзены ў строга храналагічнай паслядоўнасці, што паслужыла падставай пазнейшым даследчыкам называць іх дзённікам. У творы адлюстравалася цікавасць мемуарыста да побыту сярэдняга чалавека, да поглядаў сваіх суайчыннікаў, іх сацыяльнага жыцця і грамадскіх узаемаадносін.
Жыў Ф. Еўлашоўскі ў складаны і напружаны час, калі Вялікае княства Літоўскае было арэнай вострых саслоўна-класавых супярэчнасцей і непрымірымай ідэалагічнай барацьбы, калі пытанні рэлігіі вылучаліся на авансцэну дзяржаўнай палітыкі Рэчы Паспалітай, што выклікала незадаволенасць у розных слаях грамадства і вяло да ўзнікнення сялянска-казацкіх паўстанняў і шляхецкіх мецяжоў. Аднак, як сведчыць тэкст успамінаў, аўтар не выявіў асаблівай цікавасці да палітычных падзей свайго часу, хоць яму па характару службы часта даводзілася сутыкацца з рознымі дзеячамі Рэчы Паспалітай. Пытанні вялікай палітыкі ён адносіў да кампетэнцыі вялікіх паноў, выбраных дзеля гэтага самім богам. Вось чаму, нават закранаючы некаторыя падзеі палітычнага жыцця, сваю абыякавасць да іх ён тлумачыў тым, што не мае намеру паўтараць сказанае іншымі людзьмі, абмяжоўваўся заўвагай: «Опускаю то, яко ведуючы, достаточне то от иншых выписано». Мемуары сведчаць аб памяркоўным лібералізме аўтара, яго падкрэсленым мясцовым патрыятызме. Усведамляючы сябе грамадзянінам Вялікага княства Літоўскага, Ф. Еўлашоўскі ганарыўся яго дзяржаўнымі дзеячамі і пры кожным зручным выпадку імкнуўся проціпаставіць сваё, мясцовае, польскаму.
«Успаміны» Ф. Еўлашоўскага — своеасаблівы гісторыка-мемуарны зборнік цікавых, месцамі сюжэтна разгорнутых бытавых навел, у цэнтры якіх жывы, рэальны чалавек з уласцівымі яму рысамі характару і псіхалогіі. Перад чытачом паўстае выразны вобраз самога аўтара — прыкладнага шляхціца, цудоўнага сем’яніна, пяшчотнага сына, які паважае бацькоў, любіць сваіх дзяцей, перажывае за іх лёс, не шкадуе часу, энергіі і сродкаў, каб лепш уладкаваць іх дабрабыт, хоць гэта і перашкодзіла здзейсніць яго юнацкую мару — наведаць іншыя краіны, папоўніць там свае веды, авалодаць рознымі рамёствамі. Вось чаму калі ў канцы XVI ст. ў сувязі з падрыхтоўкай і заключэннем Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 у краіне разгарнулася ўпартая рэлігійная барацьба, калі пад уздзеяннем новых гістарычных умоў ламаліся старыя, традыцыйныя шляхецкія ўяўленні, калі ў грамад-скапалітычным, нацыянальным, рэлігійным і культурным жыцці краіны «залаты век» шляхецкай вольнасці параджаў непажаданыя парасткі сацыяльнага эгаізму і неўтаймаванага анархізму, супрацьстаяць якім быў бяссільны нават сам кароль, памяркоўна ліберальны Ф. Еўлашоўскі з асаблівай прыемнасцю ўспамінаў пра нядаўнія часы, поўныя рэлігійнай верацярпімасці.
Рукапіс мемуараў збярогся ў Галоўным архіве старажытных актаў у Варшаве. Упершыню апублікаваны (са значнымі папраўкамі) у 1886 украінскім гісторыкам У. Антановічам.
А. Ф. Коршунаў
Коршунаў, А.Ф. Еўлашоўскі Фёдар // Беларускія пісьменнікі: бібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 2.; пад рэд. А.В. Мальдзіса. – Мінск, 1993. – С. 432-433.
ЕЎЛАШОЎСКІ
(Еўлашэўскі) Фёдар Міхайлавіч (7.2.1546 — пасля 1616)
Мемуарыст, беларускі грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў Ляхавічах у мнагадзетнай праваслаўнай сям’і. Яго бацька Міхаіл — прадстаўнік даўняга баярскага роду, які з часам збяднеў, але пры фарміраванні шляхецкага саслоўя здолеў атрымаць набілітацыю, карыстаўся ўласным гербам. Надзелены ад прыроды кемлівым розумам, Е. шляхам самаадукацыі яшчэ ў юнацтве набыў параўнальна шырокія і глыбокія веды ў матэматыцы, справаводстве і юрыспрудэнцыі, дзякуючы чаму карыстаўся выключнай павагай у сучаснікаў. 3 18 гадоў пачаў самастойнае жыццё, тады ж стаў прыхільнікам, хоць і непаслядоўным, моднага ў той час пратэстантызму. Адукаваны юнак хутка звярнуў на сябе ўвагу не толькі мясцовых паноў і падпанкаў, але і такіх знатных магнатаў, як М.Радзівіл, Я.Хадкевіч, К.Астрожскі, якія, не зважаючы на яго адносную беднасць, даручалі яму весці важныя судовыя справы ва ўсіх інстанцыях. Прымаючы пад увагу юрыдычныя здольнасці і багаты практычны вопыт свайго земляка, яго вядомасць пры каралеўскіх дварах Жыгімонта II Аўгуста, Стафана Баторыя і Жыгімонта III Вазы, а таксама ўдзел у Люблінскім сойме 1569, навагрудская шляхта ў 1579 паслала Е. сваім павятовым паслом на Варшаўскі вальны сойм. Там яму як дзяржаўнаму чыноўніку (паводле каралеўскага прывілея Стафана Баторыя ён з 1577 займаў пасаду пінскага і сервецкага мастаўнічага) разам з навагрудскім суддзёй А.Трызнам было даручана прыняць удзел у выпрацоўцы тэксту «Трыбунала Вялікага княства Літоўскага». А калі ў 1592 у навагрудскім земскім судзе аказалася вакантным месца падсудка, у ліку чатырох іншых прэтэндэнтаў ваяводская шляхта абрала яго сваім кандыдатам. 3 іх Жыгімонт III выбраў менавіта Е., які займаў гэту пасаду да 1613.
У 1603 Е. ўзяўся за пяро, каб пакінуць нашчадкам звесткі пра сваё жыццё, асабістыя ўражанні ад грамадскапалітычных падзей, якія здаваліся вартымі ўвагі. У яго ўспамінах створана цэлая галерэя вобразаў дробнай і сярэдняй шляхты Вялікага княства Літоўскага 2-й паловы 16 — пач. 17 ст. Мемуары носяць пераважна аўтабіяграфічны характар, факты ў іх пададзены ў строга храналагічнай паслядоўнасці, што паслужыла падставай пазнейшым даследчыкам называць іх дзённікам. 3 твора вынікае цікавасць мемуарыста да побыту сярэдняга чалавека, да поглядаў сваіх суайчыннікаў, іх сацыяльнага жыцця і грамадскіх узаемаадносін.
Жыў Е. ў складаны і напружаны час, калі Вялікае княства Літоўскае было арэнай вострых саслоўна-класавых супярэчнасцей і непрымірымай ідэалагічнай барацьбы, калі пытанні рэлігіі вылучаліся на авансцэну дзяржаўнай палітыкі Рэчы Паспалітай, што выклікала незадаволенасць у розных слаёў грамадства і вяло да ўзнікнення сялянска-казацкіх паўстанняў і шляхецкіх мяцяжоў. Аднак, як сведчыць тэкст успамінаў, аўтар не выказаў асаблівай цікавасці да палітычных падзей таго часу, хоць яму паводле характару службы часта даводзілася сутыкацца з рознымі дзеячамі Рэчы Паспалітай. Пытанні вялікай палітыкі ён адносіў да кампетэнцыі вялікіх паноў, выбраных дзеля гэтага самім Богам. Таму, нават закранаючы некаторыя падзеі палітычнага жыцця, сваю абыякавасць да іх ён тлумачыў тым, што не мае намеру паўтараць сказанае іншымі людзьмі, абмяжоўваўся заўвагай: «Опускаю то, яко ведучы, достаточне то от иншых выписано». Мемуары сведчаць аб памяркоўным лібералізме аўтара, яго падкрэсленым мясцовым патрыятызме. Усведамляючы сябе грамадзянінам Вялікага княства
Літоўскага, Е. ганарыўся яго грамадскімі дзеячамі і пры кожным зручным выпадку імкнуўся проціпаставіць сваё, мясцовае, польскаму.
«Успаміны» Е. — своеасаблівы гісторыка-мемуарны зборнік цікавых, месцамі сюжэтна разгорнутых бытавых навел, у цэнтры якіх жывы, рэальны чалавек з уласцівымі яму рысамі характару і псіхалогіяй. Перад чытачом паўстае выразны вобраз самога аўтара — прыкладнога шляхціца, цудоўнага сем’яніна, пяшчотнага сына, які паважае бацькоў, любіць сваіх дзяцей, перажывае за іх лёс, не шкадуе часу, энергіі і сродкаў, каб лепш уладкаваць іх дабрабыт, хоць гэта і перашкодзіла здзейсніць яго юнацкую мару — наведаць іншыя краіны, папоўніць там свае веды, авалодаць рознымі рамёствамі. Вось чаму, калі ў канцы 16 ст. ў сувязі з падрыхтоўкай Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 у краіне разгарнулася ўпартая рэлігійная барацьба, калі пад уздзеяннем новых гістарычных умоў ламаліся старыя, традыцыйныя шляхецкія ўяўленні, калі ў грамадска-палітычным, нацыянальным, рэлігійным і культурным жыцці краіны «залаты век» шляхецкай вольнасці спараджаў непажаданыя парасткі сацыяльнага эгаізму і неўтаймаванага анархізму, супрацьстаяць якім быў бяссільны нават сам кароль, памяркоўна ліберальны Е. з асаблівай прыемнасцю ўспамінаў пра нядаўнія часы, поўныя рэлігійнай верацярпімасці.
Рукапіс мемуараў Е. збярогся ў Галоўным архіве старажытных актаў у Варшаве. Упершыню апублікаваны (са значнымі папраўкамі) у 1886 украінскім гісторыкам У. Антановічам.
Тв.: Дневннк Новогородского подсудка Федора Евлашевского (1564—1604 года) // Киев. старина. 1886. Т. 14, янв.
Літ.: Дорошевич Э., Конон В . Очерк истории эстетаческой мысли Белоруссии. М., 1972. С. 59—60; Исторня белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977. С. 206—209.
А.Ф.Коршунаў
Коршунаў, А.Ф. Еўлашоўскі Фёдар Міхайлавіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыклапедыя. – Мінск, 1995. – С. 74 – 75.
Фёдар ЕЎЛАШОЎСКІ
(1546—1619)
Беларускі грамадскі дзеяч і пісьменнік эпохі Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай нарадзіўся 7 лютага 1546 года ў мястэчку Ляхавічы Наваградскага ваяводства (цяпер — раённы цэнтр Брэсцкай вобласці). Паходзіў з дробнапамеснай шляхты. Еўлашоўскія гербу Старжа (Сякера) належалі да праваслаўнай шляхты Наваградскага павета. Па яго словах, сваё імя ён атрымаў у гонар Тэадора Страцілата, праваслаўнае свята ўшанавання якога прыпала на дзень хрышчэння Фёдара (8 лютага). Стра- цілат быў палкаводцам рымскага цэсара Валерыя Ліцыніянуса Ліцынія. Несправядліва абвінавачаны паганцамі ў падрыхтоўцы змовы (на самой справе за хрысціянства), Тэадор Страцілат быў забіты ў горадзе Понт Іраклій. Прозвішча (ужытае ўпершыню Фёдарам) паходзіць ад назвы двара Улашкавічы, Яўлашкавічы, якім валодаў яго бацька Міхаіл Лявонавіч, святар Ляхавіцкай царквы св. Юрыя. У сям’і захоўваўся ўспамін: калі Фёдару споўніўся год, ён нечакана прамовіў да свайго бацькі слова «абба» (па-яўрэйску «айцец»), у чым бацькі схільныя былі бачыць незвычайныя разумовыя здольнасці і прыроджаную набожнасць сына. Гаварыць Фёдар, аднак, пачаў, калі яму споўнілася тры з паловай гады.
Фёдар піша далей у сваіх успамінах, што «в пятом року почато ме бавнть наукою рускою», г. зн. вучыць беларускай мове. Паколькі «в тых часех в тэй нашей строне не было еіце ннпгах наук», Еўлашоўскі атрымаў толькі беларускую і польскую грамату. Хаця тут жа прызнаецца, што яшчэ і «по-жндовскн напнсать умелом». 3 далейшага яго апавядання бачна дасведчанасць яго адносна таго, што яўрэйскім пісьмом пісалі на дзвюх «яўрэйскіх» мовах — старажытнаяўрэйскай і ідыш («тое писмо их потребуе умеетности езыка эбрайского або хоть немецкого» — ідыш, як вядома, — дыялект нямецкай мовы). Хаця Фёдар не ўказвае, якую школу ён закончыў, на думку літоўскай даследчыцы І.Лукшайтэ, гэта была школа кальвінісцкая, дзе выкладаўся т. зв. трылінгвіюм — лацінская, грэчаская і старажытнаяўрэйская мовы. На гэтай школе і закончылася, хутчэй заўсё, сістэматычная адукацыя Еўлашоўскага, паколькі пра якое-небудзь далейшае навучанне ён нічога не піша. Затое ён набывае значныя веды па арыфметыцы шляхам самаадукацыі, што неўзабаве было заўважана знатнымі панамі, якія пачалі даручаць яму збор падаткаў і інвентарызацыю, «порозумявпга на то з натуры способного».
У той час ішла Лівонская вайна. Яшчэ не дачакаўшыся васемнац- цаці гадоў, Еўлашоўскі едзе на вайну. Баявое хрышчэнне ён атрымлівае ў вядомай Ульскай бітве 26 студзеня 1564 г., якая, як ён піша, «была нашым іцаслнва», г. зн. 10-тысячнае войска гетмана ВКЛ М.Радзівіла разбіла на чашніцкіх палях 30-тысячнае маскоўскае войска. Аднак далейшыя частыя паездкі на вайну з іх нягодамі хутка надакучылі Фёдару, які не ў ваеннай сферы бачыў сваё прызванне. 3 палёў бітваў ён вынес перакананне, што яго краю «пожитку не веле тэ войны приносили». У далейшым ён або ўхіляўся ад удзелу ў ваенных дзеяннях, або пасылаў замест сябе туды каго-небудзь са сваіх падданых.
У выніку ўжо праз два з нечым гады, у 1566 г. мы бачым Еўлашоў- скага ў Вільні за выкананнем цывільнага абавязку — зборам падушнага падатку. Той год быў своеасаблівай вехай у жыцці Ф.Еўлашоўскага, у гэты час у Вялікім княстве Літоўскім набываў моц рэфармацыйны рух. Прыблізна з сярэдзіны стагоддзя пашыраецца адна з асноўных канкрэтных форм увасаблення гэтага руху — кальвінізм. У бытнасць сваю ў Вільні ён выпадкова трапляе ў кальвінісцкі збор на казанне «мнннстров учоных» — кальвінісцкіх прапаведнікаў М.Вендрагоўскага і Касцініюса і, атрымаўшы ад гэтага казання «велнкую утеху», парывае з верай бацькоў — праваслаўем — і прымае кальвінізм, якому захоўвае вернасць да канца жыцця. 3 гэтага часу свае поспехі, як і няўдачы, ён пачынае тлумачыць у адпаведнасці з вучэннем Кальвіна пра абсалютнае прадвызначэнне: ні вера, ні справы чалавека не могуць паўплываць на яго лёс пасля смерці, бо ён ужо, безумоўна, вызначаны боскай воляй і з’яўляецца вышэйшай таямніцай. Ускосным сведчаннем абранасці могуць служыць прафесійныя поспехі чалавека. Гэты тэзіс стымуляваў развіццё рынкавых адносін перыяду першапачатковага накаплення, якія адпавядалі інтарэсам правага, бюргерскага, крыла Рэфармацыі, санкцыянаваў новыя грамадскія адносіны і прынцыпы сацыяльных і маральных адносін паміж людзьмі, заахвочванне накапляльніцтва. Кіруючыся гэтым веравызнаўчым пастулатам, Еўлашоўскі ўсё сваё жыццё падпарадкаваў дасягненню дабрабыту сваёй не малой сям’і. Займаючы невысокае становішча ў грамадстве, ён, дзякуючы сваёй прадавітасці і стараннасці, здолеў назапасіць немалое багацце. Аб гэтым сведчаць вялікія сумы грошай (тысячы коп), якія ён пазычаў, як бачна з дакументаў, свайму патрону Яну Гераніму Хадкевічу.
Спачатку прынятае новае веравызнанне не стварала цяжкасцей ў дачыненнях з прадстаўнікамі процілеглага, каталіцкага, лагера. Ён з удзячнасцю ўспамінае варшаўскага архідыякана, хавальніка каралеўскага скарбу, каталіцкага святара Яна Макавецкага, які дапамог яму значна павысіць прафесійную кваліфікацыю, «который ме барзей в тэто личбы вправил», а таксама пазнаёміў яго з многімі знатнымі панамі і адрэкамендаваў яго ім як стараннага і здольнага службоўца. Такая спагада пратэстанту з боку католіка стала магчымай дзякуючы панаваўшай у той час у Вялікім княстве Літоўскім атмасферы талерантнасці («на он час розность вяры не чинила намнейшей разности в милости приятельскей»), з-за чаго … «тамтот век злотым ми се види», — заключае Еўлашоўскі. У пацвярджэнне гэтых сваіх слоў ён прыводзіць яшчэ адно каштоўнае сведчанне: калі ён прысутнічаў у якасці госця на балі ў віленскага каталіцкага святара Балтрамея Нядзвіцкага, гэтаму вельмі зайздросцілі прысутныя там «слуги-влохи» (італьянцы), асуджаючы разам зтым меўшы месца царкоўны разлад у сябе на радзіме.
У тым жа 1566 г. княства было ахоплена маравой пошасцю, аднак Еўлашоўскі не спяшаўся пакінуць апанаваную эпідэміяй Вільню, не ас- церагаючыся заражэння, хоць яго і папярэдзіў аб гэтым доктар Сэрпец, які там знаходзіўся. Між тым ён, ужо вяртаючыся неўзабаве дадому, адчуў у сабе сімптомы заразы (верагодна, англійскай потавай гарачкі) у выглядзе страт прытомнасці і галюцынацый, якія потым праследавалі яго ўсё астатняе жыццё, а ўрэшце рэшт сталі прычынай няздольнасці яго выконваць свае службовыя абавязкі.
Еўлашоўскі — цікавы сведка сваёй багатай на падзеі эпохі. У якасці павятовага дэпутата ён прымае ўдзел у працы Люблінскага сойма, на якім у 1569 г. адбылася лёсавызначальная для нашага краю падзея — Вялікае княства Літоўскае разам з Полыпчай сталі часткамі новай канфедэратыў- най дзяржавы Рэчы Паспалітай (г. зн. была заключана так званая Люблін- ская дзяржаўная унія). Як сведка гэтага палітычнага акта, ён паслядоўна выкладае ўсе яго этапы, датуючы кожны з іх. Відавочна, менавіта ў час працы Люблінскага сойма Еўлашоўскі збліжаецца з каралём Жыгімонтам II Аўгустам. У адпаведнасці са сваёй рэлігійнай і жыццёвай мараллю ён служыў узорна сваім патронам нават тады, калі яму гэта было непрыемна. Як вядома, Жыгімонт Аўгуст праславіўся свімі амурнымі справамі, асаб- ліва пасля смерці сваёй другой жонкі Барбары Радзівіл. Дзеля гэтага яму штодзень у замак пастаўляліся наложніцы. Гэтым даводзілася займацца і Еўлашоўскаму, хоць, як ён прызнаецца, «мн та послуга мерзшіа».
У гэты час у Еўлашоўскага пачашчаюдца прыступы хранічнай хва- робы, пагаршаецца таксама стан здароўя засмучанай гэтым фактам маці. 3 1572 г. ён пачынае служыць Мікалаю Крыштофу Радзівілу Сіротцы, ведучы яго справы ў судзе. У сувязі з гэтым ён выкладае сваё жыццёвае крэда, якое сведчыць і аб мэце прадпрынятага ім напісання ўспамінаў. У пажылым узросце, азіраючыся на свой жыццёвы шлях, ён зазначае: «Дятком свым раду мою зоставую, абы се при мне его княжеской милости (Радзівілу Сіротцы), и дятком, н домови его княжеской милости прикладэм моим служить не вымовили».
У сакавіку 1572 г. памірае маці Еўлашоўскага Фядора, якая была пахавана ў праваслаўнай царкве ў Ляхавічах. Смерць маці разладзіла планы сына «яхать до Угор и до Турцэи, зведать инше краины далеке, научитьсе ремесл розных». Традыцыя здзяйснення падарожжаў была навеяна Адраджэннем з яго культам ведаў, бо падарожжа было багацейшай крыніцай ведаў, а таксама давала магчымасць пісаць дзённікі ці ўспаміны. Мары Еўлашоўскага не было суджана збыцца, паколькі пасля смерці маці на яго лёг цяжар клопатаў аб сваіх малодшых братах і сёстрах, застаўшыхся без мацярынскай апекі.
Каб адцягнуць сумныя думкі бацькі аб памерлай жонцы, Еўлашоўскі праз князя Канстанціна Астрожскага дабіваецца для яго пасады епіскапа пінскага. Гэтая справа была звязана са значнымі матэрыяльнымі вы- даткамі. Аднак дапамагчы яму грашыма адмовіліся нават тыя, каму ён некалі аказваў неабходныя паслугі. Зусім нечакана яго «пенезмн был поратовал» шляхціц Андрэй Жданавіч Дароўскі. Заплаціўшы неабходную суму, Еўлашоўскі, нарэшце, дабіваецца пасвячэння свайго бацькі ў епіскапы. Аднак праз два гады бацька, захварэўшы, памірае ў Пінску, пакінуўшы сыну свае шматлікія даўгі.
У 1576 г., знаходзячыся па сваіх службовых справах у Торуні, Еўла- шоўскі знаёміцца з новым каралём Стэфанам Баторыем і венграмі, якія служылі пры каралеўскім двары. Фёдар за кароткі час здолеў заслужыць прыхільнасць і гэтага караля. Улетку 1577 г. Баторый, знаходзячыся пад Гданьскам, прысылае Еўлашоўскаму прывілей на пасаду мастаўнічага Пінскага і Сервецкага паветаў. У тым жа 1577 г., «уклопотаный вжо бу- дучн», г.зн. стомлены ад жыццёвых нягод, Еўлашоўскі ажаніўся з пра- мпслаўнай Ганнай Балатоўнай, сястрой Данілы Балотавіча, продак якіх, Лптоній Балота, прыбыў у Літву з Масквы яшчэ пры вялікім князі ІСазіміру, а яго нашчадкі, «под паны некоторымн оселостн боярскне по- Правшл», пасяліліся ў Шклове і ў іншых месцах. Еўлашоўскі з захап- меннем апісвае сваё шчаслівае жыццё з Ганнай Балатоўнай, перашкодай для якога не была розніца паміж імі ў веравызнаннях. Ад гэтага шлюбу 9 Юўлашоўскага нарадзілася дзевяць сыноў і пяць дачок.
Будучы ў 1578 г. на Варшаўскім сойме, Еўлашоўскі з задавальненнем зазначае, што «маршалковал межи послами наш литвин Лукаш Болько Свирский» (князь, удзельнік выпраўлення другой рэдакцыі Статута Вялікага княства Літоўскага). Гэтая заўвага разам з фактам, што свае ўспаміны ён напісаў па-беларуску, сведчыць аб такой выдатнай рысе асо- бы Еўлашоўскага, як яго мясцовы патрыятызм прадстаўніка ніжэйшых пластоў шляхецкага грамадства ў адрозненні ад буйнай шляхты і магна- таў, якія ў гэты час актыўна паланізаваліся.
У 1579 г. памірае адзін з апекуноў Еўлашоўскага, Ян Геранім Хад- кевіч. Нягледзячы на гэта Фёдар працягвае служыць яго сям’і фактыч» на да канцы сваіх дзён. У гэтым жа годзе адбываецца падзея, якая сведчыць аб надзвычай высокім аўтарытэце Еўлашоўскага сярод сучаснікаў як вопытнага юрыста. На Варшаўскім сойме 1579 г. ён разам з суддзёй А.Трызнай працуе ў складзе камісіі па распрацоўцы статута галоўнага апеляцыйнага суда ВКЛ — Трыбунала — каштоўнейшага помніка даўняга айчыннага права («и працовалисмы, пишучи «Трибунал»).
Еўлашоўскі — знакаміты практык-юрыст свайго часу. Ён абараняе маёмасныя інтарэсы жонкі нябожчыка Я.Г.Хадкевіча і яго дзяцей. Вясной 1583 г. як адвакат сям’і Хадкевічаў удзельнічае ў вырашэнні аж 17 спраў у чатырох павятовых судах Вялікага княства Літоўскага. Магчыма, удалая адвакатура прадвызначыла тое, што ў 1592 г., калі з’явілася вакантнае месца ў Навагрудскім земскім судзе, ён па пратэкцыі Аляк« сандра Хадкевіча атрымлівае месца падсудка (памочніка суддзі), якое займае да самай смерці. Еўлашоўскі трапіў у ваяводскую шляхецкую эліту дзякуючы выключна прафесійным здольнасцям.
20 студзеня 1581 г. у Еўлашоўскага нарадзіўся сын Яўхім, якім ён асабліва ганарыўся, бо той удастоіўся гонару трапіць на службу гіажам пры двары герцага Мантуанскага Філіпа Ганзага. 22 сакавіка 1581 г. памірае родны брат Ф.Еўлашоўскага Іван. На працягу 1588 г. Еўлашоўскаму даводзіцца па судовых справах бываць у розных гарадах Беларусі. У 1584 г. кароль у Вільні прызначае яго інстыгатарам, г.зн. дзяржаўным пракурорам. У 1586 г. ён набывае маёнтак Скубятоўшчыну і працягвае ўзнімацца па службовай лесвіцы. У запісе за 1591 г. ён ужо называе сябе навагрудскім мастаўнічым. 1 верасня 1592 г. на сойміку ў Цырыне яго ў чарговы раз абіраюць на пасаду падсудка. У гэты час яму становіцца вядома, што шляхціцы Крачатоўскі з Тлухоўскім, уводзячы яго і іншых паноў у зман, прысвойвалі сабе іх маёнткі. Аднак быццам у пацвярджэнне кальвінісцкага пераканання Еўлашоўскага Тлухоўскага ў хуткім часе напаткала боская кара: ён захварэў на пранцы і памёр.
У 1595 г. Еўлашоўскі становіцца сведкам яшчэ адной важнай падзоі адыходзячага XVI стагоддзя — казацка-сялянскага паўстання пад кіраў- ніцтвам Севярына Налівайкі. Фармальным повадам для паўстання стала павешанне панам Каліноўскім бацькі Налівайкі. Еўлашоўскі выкладае ход падзеі ад пачатку да канца. Такая пільная ўвага з яго боку да паўстання можа быць вытлумачана небяспекай, якую яно ўяўляла для шляхты.
У атмасферы рэлігійнай варожасці, якую прынесла з сабой контррэ- фармацыя, Еўлашоўскі, які працягвае захоўваць вернасць пратэстантызму, усё часцей натыкаўся на непрыязныя адносіны да яго з боку прыхільнікаў польскай культуры і каталіцызму. На лютаўскай сесіі земскага суда 1602 г. ён не падтрымаў суддзю Васіля Зянкевіча, памочнікам (падсудкам) якога ў той час быў, і пана Падароўскага, якія хацелі, каб у княстве судовыя сесіі праводзіліся па польскаму звычаю, у адзін час. Еўлашоўскі, як і ўся астатняя шляхта Навагрудскага павета, хоць і быў папярэджаны суддзёй, не дазволіў ламаць старыя традыцыі і працягваў праводзіць суды па-старому. За гэта, на яго ўласную думку, яго спасціг- ла боская кара, бо ў час бліжэйшай сесіі Альбрыхт Бруханскі разам са сваім шваграм Корсакам забілі ў Навагрудку сына Еўлашоўскага Яна. Гэты Корсак, як піша Еўлашоўскі, быў новахрышчэнцам, г.зн. анабаптыстам — паслядоўнікам рэфармацыйнай секты, вераванне якой насіла фанатычны характар. Відаць, ахвярай гэтага фанатызму і стаў сын Еўлашоўскага.
За забойцамі спачатку была паслана па трацыдыі пагоня, каб іх за- трымаць і судзіць. Аднак, калі суддзя Зянкевіч даведаўся, што Корсак даводзіцца яму пляменнікам (« сестранец екго »), ён загадаў Еўлашоўска- му паслаць услед за пагоняй, каб тая не прычыніла яго пляменніку «што алого». Аназаўтра, не зважаючы на няшчасце, якое спасцігла падсудка, аагадаў яму, «абы з ним на судех заседал». «Видямо ми се, жем там был … не межи людьми, але Каинами», — у роспачы піша Еўлашоўскі. Ён жадае, што калі людзі не хочуць яму паспачуваць, то няхай гэта напаткае іх саміх. Няшчасны бацька спадзяваўся, што яго суцешыць сваім казаннем над магілай сына брат па веры, славуты арыянскі прапаведнік і філосаф Ян Ліцыній Намыслоўскі, які тады служыў у Навагрудку пастарам. Але той, сеўшы побач з суддзёй, заняў у гэтай справе яго бок: у нснову свайго казання ён паклаў біблейскую прытчу пра блуднага сына, нбвінаваціўшы такім чынам у тым, што адбылося, самога забітага. Убачыўшы гэты агідны малюнак, калі яго сябры скінулі нарэшце свае маскі I паказалі свае сапраўдныя абліччы, Еўлашоўскі вырашыў пакінуць гэту ннмпанію.
Ад перажытага няшчасця абвастрылася хвароба Еўлашоўскага: пачасціліся выпадкі страты ім прытомнасці, з-а чаго ён ужо не быў у стане засядаць у судах. Таму на пасаду падсудка быў абраны спачатку Рыгор Няміра, затым Марка Палонскі. Завяршае свае ўспаміны Еўлашоўскі мартыралогам, у якім пералічвае факты смерці знаёмых яму людзей — падкаморага полацкага Яна Францкевіча, слугі Яна Гераніма Хадкевіча, Яна Адахоўскага, Паўла Віроўскага і Яна Высоцкага («швагрове два»), нясвіжскагастаросты ВойцахаПершкі, віленскага ваяводы Крыштофа Радзівіла Перуна, жамойцкага кашталянаЯна Нарушэвіча, валынскага ваяводы Аляксандра Астрожскага.
Гэты пахавальны матыў, якім завяршаюцца запіскі, а таксама ад- сутнасць у распараджэнні даследчыкаў дадатковых крыніц аб жыцці іх аўтара былі прычынай таго, што дата апошняга запісу (1604 г.) лічылася і датай яго смерці, якая быццам і абарвала яго працу над мемуарамі, Аднак з апублікаваных у пачатку 80-х гг. XIX ст. архіўных матэрыялаў, у прыватнасці з ліста Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі да Еўлашоўскага ад 11 лістапала 1611 г., вынікае, што ў другім дзесяцігоддзі XVII ст. апошні быў яшчэ жывы. У кнізе расійскага гісторыка мінулага стагоддзя К.Харламповіча «Западнорусские православные школы…» змяшчаецца цікавыфакт, што Еўлашоўскі 30 мая 1616 г. меўспрэчку зуніяцкімі манахамі, якія скардзіліся на праследаванне кальвіністамі іх школы ў Навагрудку. Значыць, Еўлашоўскі быў сведкам не толькі эпідэміі, га- лодных гадоў пачатку XVII ст., але і мецяжу шляхты пад кіраўніцтвам Мікалая Зэбжыдоўскага і Януша Радзівіла, а таксама польска-літоўскай інтэрвенцыі ў Маскву (т.зв. «Дзімітрыяды»), якая была арганізавана Рэччу Паспалітай і скончылася няўдачай у 1612 г., аднак па невядомай прычыне Еўлашоўскі не адрэагаваў на гэтыя важныя падзеі свайго часу.
У дакументах з архіва графаў Патоцкіх з Радзыня, якія датычаць жыццёвага шляху Еўлашоўскага, змяшчаюцца звесткі аб яго ўладаннях. Адзін з дакументаў — прывілей на пажыццёвае валоданне маёнткам Еў- лашова. Як арандатар маёнтка, размешчанагаў вялікакняскім уладанні, Еўлашоўскі адносіўся да так званай гаспадарскай спадчыннай шляхты. Адначасова яму належалі валокі ў маёнтках Нянькава, Мыслібаж і Ка- менка Навагрудскага павета. У 1572 г. вялікі князь Жыгімонт Аўгуст памяняў з Хадкевічам Ляхавічы на Свіслач. Так Еўлашоўскі апынуўся пад уладай Хадкевіча, які зацвердзіў за Еўлашоўскім Еўлашова і дадаткова валоку зямлі ў Каменцы. За гэта Еўлашоўскі павінен быў выстаўляць да харугвы Хадкевіча двух коней.
У 1576 г. Ян Геранім Хадкевіч пазычыў у Еўлашоўскага пад заклад двара Еўлашова 200 коп грошаў. У тым жа годзе Еўлашоўскі меў цяжбу са сваім суседам шляхціцам М.Зверавым за валокі ў маёнтку Мыслібаж, якія ён змог выкупіць толькі пасля смерці апошняга. У 1578 г. маршалак вялікі літоўскі Аляксандр Хадкевіч, сын Яна Гераніма Хадкевіча, перадаў Еўлашоўскаму, пінскаму мастаўнічаму, дзве валокі пад заклад 200 коп грошаў, адлучыўшы іх ад Каменкі і далучыўшы да Еўлашова. У 1579 г. абодва заклады Хадкевічаў зацвердзіла Крыстына Хадкевіч са Зборава, удава Яна Гераніма. У 1589 г. кароль зацвердзіў у Гродне даку» мент, у якім Аляксандр Хадкевіч прызнаваў усе прывілеі, дадзеныя Еўлашоўскаму яго бацькам і маці. Уладальнік гэтага дакумента, г.зн. Еўлашоўскі, быў тытулаваны ў ім навагрудскім і пінскім мастаўнічым. Праз некалькі месяцаў пасля гэтага прывілею Аляксандр Хадкевіч са сваім братам Янам Каралем аддалі мастаўнічаму навагрудскаму Еўлашоўскаму двор Еўлашова, маёнткі Мыслібаж і Каменку пад заклад 1800 грошаў. Прывілей Еўлашоўскі атрымаў за верную службу Яну Гераніму Хадкевічу, а пасля яго смерці — яго жонцы Крыстыне са Зборава. У гэтым прывілеі Аляксандр і Ян Караль Хадкевічы пішуць, што Еўлашоўскі, «вжо маючы лета подстаралые н здорове неспособное, служыты однак дому нашому не переставает». У адрозненні ад ранейшых прывілеяў Еўлашоўскі атры- маў адначасова вызваленне ад служэння конна з тых маёнткаў. Яшчэ раней ён атрымаў ад Крыстыны Хадкевіч прывілей, які вызваляў яго ад усялякіх павіннасцей, а таксама падсуднасці ў любым іншым судзе акрамя ляхавіцкага замкавага.
Польскі гісторык В.Сянкевіч, які апісвае гэтыя дакументы, спрабуе на іх падставе ўдакладніць дату смерці Еўлашоўскага. Паводле другога польскага гісторыка М.Сякерскага, Еўлашоўскі памёр пасля 1616 г. На выпісе з кніг земскіх навагрудскіх побач з суддзёй і пісарам земскім на- званы і падсудак Фёдар Еўлашоўскі. На элекцыі ў Навагрудку 18 ліпеня 1619 г. падсудкам быў ужо абраны Ян Красноўскі. Прымаючы пад увагу гэты факт, а таксама тое, што Ян Караль Хадкевіч (памёр 24 верасня 1621 г.) пасля смерці Еўлашоўскага адабраў у яго сыноў маёнтак Еўлашо- ва, Сянкевіч лічыць, што Фёдар Міхайлавіч Еўлашоўскі памёр у першай палавіне 1619 г.
3 дзевяці сыноў Еўлашоўскага дагэтуль былі вядомыя імёны толькі васьмі, з пяці дачок — тольк дзвюх: Лізавета («Гальшка», 1588—?), Лаў- рын (1584—?), Марцін (1585—?), Пётр (?—?), Раіна (1587—?), Самуэль (?—?), Фёдар (?—?), Ян (1579—1602), Яраш (?—?) і Яўхім (1581—?). У 1628 г. уладальнікамі маёнтка Еўлашова былі толькі Пётр і Фёдар Фёда- равічы Еўлашоўскія, якія пастановай Навагрудскага земскага суда былі абавязаны вярнуць яго новаму ўласніку маёнтка Ляхавічы маршалку ВКЛ пану Яну Станіславу Сапегу.
Вядомы расійскі гісторык Вялікага княства Літоўскага I. Лапа назваў Фёдара Еўлашоўскага тыповым узорам шляхціца XVI ст. Безумоўна, у псіхалогіі, звычаях яго ёсць шмат чаго тыповага для яго асяроддзя. Аднак у сілу драматычных калізій свайго часу, што адбіліся на яго лёсе і ўчынках у выглядзе шэрагу паражаючых супярэчнасцей (сын праваслаўных бацькоў, кальвініст, падапечны князя-католіка, меўшы праваслаўную жонку і аддаўшы сваё дзіця ў арыянскую школу), ён — не тыповы ўзор шляхціца свайго часу. Узняўшыся ў сілу сваіх высокіх інтэлектуальных здольнасцей на ўзровень лепшых людзей эпохі, Еўлашоўскі пакінуў значны след у гісторыі нацыянальнай культуры. Ён — адзін з аўтараў каштоўнага ўзору даўняга беларускага права — статута Галоўнага Літоўскага трыбунала. Яго «Успаміны» — каштоўная крыніда па гісторыі Беларусі эпохі Сярэдневечча, а таксама выдатны твор даўняй беларускай літаратуры. Спрактыкаванай рукой чалавека, дасведчанага ў законах новага для айчыннай літаратуры яго часу мемуарнага жанру, Еўлашоўскі выразна і пераканаўча паказаў тагачасныя падзеі, сведкам і ўдзельнікам якіх ён быў, менталітэт свайго сацыяльнага асяроддзя, звычаі і культуру грамадства Беларусі і Рэчы Паспалітай XVI—пачатку XVII стагоддзя.
Уладзімір Свяжынскі
Славутыя імёны Бацькаўшчыны : Зборнік. Вып. 1. / Уклад. У. Гілеп і інш; Рэдкал.: А. Грыцкевіч (гал. рэд.) і інш. – Мн.: БФК, 2000. – С. 78 – 86.