Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Людзі навукі нашага краю Прафесар з Мінічаў Лёс бязлітасна раскідвае па жыцці тых, хто калісьці сядзеў за адной партай і даваў сябру абяцанне заўсёды быць разам. Школьны таварыш праз дзесяцігоддзі можа аказацца вашым суседам, а можа жыць і працаваць за сотні і нават тысячы кіламетраў ад роднай вёскі ці горада. I вельмі прыемна і шчымліва на душы становіцца, калі пачуеш пра поспехі і дасягненні чалавека, чые карані былі і засталіся тут, побач, на нашай зямлі. Дзяцінства Мікалая Плескацэвіча прыпала на няпросты час пасляваеннага аднаўлення. Пасля заканчэння з сярэбраным медалём Мядзведзіцкай сярэдняй школы хлопец з Мінічаў паспяхова паступіў у педінстытут імя Горкага. Праз пяць гадоў малады спецыяліст вярнуўся на Ляхавіччыну з дыпломам настаўніка і стаў выкладаць рускую мову і літаратуру ў Куршынавіцкай васьмігодцы, дзе ў хуткім часе заняў пасаду намесніка дырэктара. Потым была аспірантура, выкладчыцкая і навуковая работа ў тым жа інстытуце, дзе вучыўся сам. а працягу шасці гадоў Мікалай Міронавіч быў першым прарэктарам па вучэбнай рабоце Белдзяржпедуніверсітэта імя Танка, а з 1999 года працуе ў апараце Міністэрства адукацыі краіны, апошні час – галоўным інспектарам, кансультантам аддзела вышэйшай адукацыі ўпраўлення вышэйшай і сярэдняй адукацыі міністэрства. Зусім нядаўна наш земляк – кандыдат педагагічных навук, прафесар, Заслужаны работнік адукацыікраіны Мікалай Плескацэвіч – адзначыў чарговы юбілей. Гаварыць пра гэтага чалавека можна многа… Аднак, куды больш цікава і карысна гутарыць непасрэдна з ім. Мікалай Міронавіч – эрудыраваны субяседнік, неардынарная асоба, таленавіты педагог. “ЛВ” удзячны, што наш зямляк – ужо даўно сталічны жыхар – знайшоў час проста пагаварыць з намі і нашымі чытачамі пра жыццё і пра час. – Мікалай Міронавіч, ці падтрымліваеце вы сувязь са сваёй малой радзімай – Ляхавіччынай? – Канешне. Прычым сувязь пастаянная. …
Читать дальше