Экскурсія ў Свята-Успенскі манастыр у Жыровіцах

Супрацоўніцтва розных структур: школы, царквы, СДК, сельскай бібліятэкі ў выхаванні падрастаючага пакалення мае вялікае значэнне. У кантэксце аграгарадка Падлессе такія сувязі спраўна падкрэсліваюць сумесную работу гэтых структур. Гэта відаць па розных сумесных мерапрыемствах, як на раённым узроўні, так і мясцовага характару. На гэты раз  вышэй пералічаныя структуры вырашылі разам правесці свой адпачынак: арганізавалі паездку з экскурсіяй ў Свята-Успенскі манастыр, у адзін з галоўных цэнтраў беларускага праваслаўя ў Жыровіцах, з заездам у заасад і Купель. 

Ініцыятарамі гэтай паездкі былі настаяцель храма айцец Канстанцін  разам з бібліятэкарам Падлескай сельскай бібліятэкі. У плане па сумеснаму супрацоўніцтву са школай значыўся такі пункт, таму педагагічны комплекс з ахвотай падтрымаў прапанову, СДК не застаўся ў баку. 

5 лістапада каля 50 чалавек, сярод якіх дзеці, прыхаджане, педагагічны калектыў і клубныя работнікі, з задавальненнем наведалі святое месца, дзе служыў Богу калісьці зямляк Серафім Жыровіцкі. Калі ў займальнай экскурсіі гаварылася пра Серафіма Жыровіцкага, дзеці самі з радасцю дапаўнялі экскурсавода, ганарліва адзначаючы, што гэта іх зямляк. Звесткі з гісторыі святога месца вельмі зацікавілі ўсіх. Наведвальнікі змаглі прыкласціся да Цудатворнай іконы 15 стагоддзя.  

Пазнавальная экскурсія скончылася наведваннем “Эдэмскага заасада”, які з нядаўніх часоў стаў дзейнічаць пры манастыры. Наведвальнікі змаглі ўбачыць вавёрак, страусаў, галубоў, экзатычных паўлінаў і фазанаў, ваўкоў, лісаў, нутрыяў, лебядзей, нават мядзведзя, лань, вярблюда, коз, авечак, поні, янотаў,  аслоў і інш. Радасці рабят не было канца, калі ім дазвалялі фатаграфавацца з усімі жывёламі, а на дабрадушным осліку можна было нават праехаць вярхом. Напрыканцы жадаючыя змаглі акунуцца ў Купелі і набыць вады са святога вытока.

Культурны сумесны адпачынак прыносіць вялікую карысць у наладжванні адносін паміж людзьмі. Дружалюбная і прыгожая атмасфера паездкі, яе духоўны бок, надоўга застанецца ў памяці кожнага. 

 Ларыса Глеб,
бібліятэкар Падлескай СБ


 

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий