У дзень памяці Святога Серафіма Жыровіцкага 6 верасня ў храме Святога Духа ў в. Падлессе адбыліся богаслужэнні, прысвечаныя гэтаму дню. На свята прыехалі паломнікі з усёй Беларусі, нават са сталіцы нашай радзімы.
Серафім Жыровіцкі быў прыкладам святара, які жыў для Бога. Ён заўсёды дапамагаў бедным людзям, усім тым, хто спадзяваўся на падтрымку і дапамогу.У яго быў цудоўны голас. Бацюшка вельмі любіў дзяцей, заўжды кожнаму штосьці дарыў.
На свята па традыцыі прыйшлі рабяты з бібліягуртка “Гарэзлікі”, навучэнцы ДУА “ВПК Падлескі дзіцячы сад-базавая школа Ляхавіцкага раёна”, выхаванцы васкрэснай школы. Рабяты чыталі вершы і распавядалі пра жыццё святога Серафіма, напрыканцы выканалі аўтарскую песню пра серафіма Жыровіцкага і расказалі трапар Серафіму Жыровіцкаму на беларускай мове. Згодна з планам сумеснай работы адукацыйнага комплекса і царквы, на мерапрыемстве прысутнічалі вучні старэйшых класаў школы. Мерапрыемства аказалася павучальным і карысным, асабліва ў год малой радзімы. Такое дзеянне павінна быць у цэнтры увагі. Мы, нашчадкі не павінны забываць нашых знакамітых людзей, а наадварот, ганарыцца імі. Серафім Жыровіцкі – наш зямляк, адзін з 23-х навамучанікаў зямлі беларускай быў, ёсць і будзе ў нашай памяці назаўсёды.
Ведаюць гэта ўсе падляшане:
Памятны дзень тут сягодня пры храме.
Дзеці ўсе і дарослыя з імі …
Мы ўспамінаем аб Серафіме.