З каласоў жытнёвых ён сатканы,
Наш ручнік, наш беларускі ўзор.
Васільком, пралескай вышываны,
Хвалямі блакітнымі азёр.
А. Дзеружынскі
25 мая адзначаецца Дзень беларускага ручніка. Ручнiк адлюстроўвае гiсторыю народа, яго дух, творчыя памкненнi i мастацкае светаўспрыманне. Гэта найкаштоўнейшы здабытак беларускай культуры i мастацтва. Ва ўзорах тканых і вышываных вырабаў зашыфравана гісторыя жыцця людзей і прыроды, гісторыя роднага краю. У цэнтральнай бібліятэцы арганізавана выстава-прагляд “Повезь часоў – беларускі ручнік”. Прадстаўлена літаратура, вершы пра беларускі ручнік. Супрацоўнікі бібліятэкі вельмі ўдзячны чытачам за дапамогу ў арганізацыі выставы і за ручнікі з асабістых калекцый.