Гонар нашага раёна — удзельнік трох паралімпіяд, двойчы сярэбраны прызёр Паралімпіяды ў Пхёнчхане-2018, бронзавы прызёр Ванкувера-2010, чэмпіён Кубка свету, прызёр чэмпіянатаў свету, уладальнік «Крыштальнага глобуса» Дзмітрый Лобан! 5 красавіка ў Ляхавіцкім раённым доме культуры адбылася ўрачыстая сустрэча са знакамітым земляком. Работнікі цэнтральнай бібліятэкі падрыхтавалі выставы, прымеркаваныя да гэтага мерапрыемства.