Па шакаладным палатне шакаладнымі фарбамі… Скажаце, мроі ласуна? А вось і не! Менавіта так Наталля Цапук стварае адмысловыя аўтарскія сюжэты, а таксама копіі шэдэўраў сусветнай класікі. Маладая віцебская мастачка, а таксама яе калега, член Саюза дызайнераў Беларусі Таццяна Голубева, — найбольш значныя на Беларусі майстры, якія першымі асвоілі ўнікальную тэхніку шакаладнага жывапісу.
Ссылкі: https://www.sb.by/articles/i-mona-liza-na-desert.html