У календары ёсць такое свята — Міжнародны дзень роднай мовы. Па прапанове Бангладэш у 1999 годзе ЮНЭСКА аб’явіла 21 лютага Міжнародным днём роднай мовы. Менавіта ў гэты дзень у 1957 годзе загінулі пяць студэнтаў, калі абаранялі свае правы вучыцца на роднай мове.
Беларуская мова бярэ свой пачатак з праславянскай мовы. Старажытнае беларускае пісьменства на народнай аснове прадстаўлена галоўным чынам мясцовымі летапісамі і дагаворамі. На працягу некалькіх стагоддзяў у беларускай мове з’яўляюцца свае фанетычныя асаблівасці, з’явілася шмат “сваіх” спецыфічных слоў. Беларускія пісьмовыя помнікі XVI ст. сведчаць, што да гэтага часу склаліся ўсе важнейшыя фанетычныя, граматычныя і лексічныя рысы, уласцівыя беларускай мове і цяпер. Наша мова жывая, родная, гаваркая.
Да гэтага свята для рабят з клуба па інтарэсах “Хочу все знать” пры дзіцячай бібліятэцы 9 лютага прайшла літаратурная кампазіцыя “Ведай мову сваю, беларус”. Дзеці даведаліся пра гісторыю паходжання роднай мовы, с задавальненнем адгадвалі беларускамоўныя загадкі, гулялі ў розныя моўныя гульні і слухалі беларускія вершы. А рабяты з клуба па інтраэсах “Нашчадкі” у гэты дзень наведалі літаратурную гасцёўню “Гучы, родная мова”, дзе таксама знаёміліся з гісторыяй паходжання беларускай мовы, слухалі вершы і крылатыя выразы на роднай мове, адказвалі на пытанні, гулялі ў гульні і “таямнічыя” словы.