Святкі-калядкі

Святочнае мерапрыемства “Святкі-калядкі” прайшло 11 студзеня ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Ляхавіцкага ТЦСАНа напярэдадні Каляд (ці Старага новага года, як яшчэ кажуць у народзе) пры ўдзеле клубаў ветэранаў “Сівізна”, “Залаты ўзрост”, “Лада”, супрацоўнікаў бібліятэчнай сістэмы і іерэя Канстанціна Шалудзько. Калядная сустрэча на то і калядная, каб спяваць песні, што з вялікім задавальненнем і рабілі прысутныя — нездарма ж большасць з іх з’яўляюцца ўдзельнікамі калектываў мастацкай самадзейнасці. Не абышлося і без традыцыйных спектакляў на біблейскую тэматыку — сваім акцёрскім майстэрствам парадавалі гледачоў удзельнікі бібліягуртка “Гарэзлікі” пад кіраўніцтвам бібліятэкара Падлескай сельскай бібліятэкі Глеб Ларысы, а пра гісторыю свята, праваслаўныя традыцыі распавёў настаяцель Падлескай Свята-Духаўскай царквы айцец Канстанцін. Цёплай, добрай і захапляючай атрымалася гэта сустрэча.

 

 

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed