Родная мова — яна бывае толькі адна. І кожны чалавек павінен ведаць, любіць і шанаваць мову свайго народа.
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, і ў нашай Купалаўцы не абышлі гэта свята: супрацоўнікі бібліятэкі ў гэты дзень размаўлялі толькі па-беларуску, у зале абанемента арганізавалі кніжную выставу, а ў фае бібліятэкі кожны наведвальнік мог праглядзець відэапрэзентацыю і паслухаць вершы беларускіх пісьменнікаў.