Калі моладзь чытае — гэта цудоўна. А калі чытае на роднай мове — гэта яшчэ лепш. Да 70-годдзя з дня нараджэння Яўгена Хвалея ў Крывошынскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна «Кнігі для цябе, падлетак». Дзеці не толькі даведаліся аб жыцці і творчасці гэтага сучаснага беларускага пісьменніка, але і прынялі ўдзел у абмеркаванні напісанай ім трылогіі «Прынцэса тусоўкі». У аповесці ўзняты сур’ёзныя праблемы сучаснай рэальнасці, найперш — праблемы школьнай моладзі, наконт якіх выказвалі свае думкі ўдзельнікі мерапрыемства. Абмеркаванне гэтага твора Яўгена Хвалея не пакінула нікога абыякавым да такой чалавечай трагедыі, і тыя з прысутных, хто яшчэ не быў знаёмы з гэтай аповесцю, вельмі зацікавіліся ею.
- На главную
- О нас
- Читателям
- Ресурсы
- Проекты
- Коллегам
- Краеведение
- Календарь знаменательных дат
- Улицы родного города
- ВЫТОКІ: гісторыя вёсак Ляхавіцкага раёна
- Зямля яднае і ўзбагачае: гісторыя сельскіх гаспадарак Ляхавіччыны
- Базы данных
- Мова маёй зямлі
- Невядомае аб вядомым: цікавыя факты аб Ляхавіччыне
- Духоўная спадчына Ляхавіччыны
- Торфобрикетный завод “Ляховичский”
- ПЦПИ
- Обратная связь