Святыя дзяды, завём вас: хадзіце да нас!

Беларусы заўсёды адрозніваліся тым, што шанавалі сваіх продкаў, памяталі пра свае карані. У беларускім календары налічвалася больш за пяць памінальных дзён на год, якія ў народзе вядомы як Дзяды. Адзначалі іх на Масленіцу, Радаўніцу, Сёмуху, перад летнім святам Пятра і Паўла, а таксама восенню, прычым восеньскія Дзяды лічыліся самымі галоўнымі.

Сёння ў Рэспубліцы Беларусь памінальныя Дзяды дакладна зафіксаваны — 2 лістапада мы адзначаем Дзень памяці. Да гэтага свята і прымеркавала бібліятэкар М. І. Нікіціна інфармацыйную гадзіну «Святыя дзяды, завём вас: хадзіце да нас!», праведзеную з удзельнікамі клуба «Залаты ўзрост» на базе Ляхавіцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Слухачам распавялі пра народныя вытокі свята, пра абрады і павер’я, як правесці святочную вячэру. Кожны меў магчымасць падзяліцца сваімі ведамі, традыцыямі і ўспамінамі.

img_20161102_102845-kopiya

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed