«Матулiн дзень. Празрысты, быццам неба»

Матулiн дзень.

Празрысты, быццам неба.

Матулiн дзень.

Як воддар свежаспечанага хлеба.

Матулiн дзень.

У. Шымановіч

 

14 кастрычніка — асбоны дзень для кожнага жыхара нашай краіны, бо ў кожнай сям’і віншуюць сваіх самых родных і любімых матуль.

Не толькі ў нашай Купалаўке прайшлі святочныя мерапрыемствы, але таксама і ў сельскіх бібліятэках раёна.

Да Дня маці ў Востраўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурна-паэтычная гадзіна «Матуля родная — выток жыцця, калыска дабрыні», у якой прынялі ўдзел вучні 3—5 класаў. Дзеці расказвалі вершы пра маму, удзельнічалі ў конкурсе «Ведаеце лі вы якасці, уласцівые маці?», адказвалі на пытанні і спявалі песні.

dscn2924-kopiya dscn2926-kopiya

dscn2929-kopiya

 

Шырока і з размахам прайшоў Дзень маці ў Падлескай сельскай бібліятэцы. Ладзіліся акцыі па віншаванні матуль, конкурс малюнкаў. Сумесна з ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс Падлескі дзіцячы сад — базавая школа Ляхавіцкага раёна» і настаяцелем Падлескай Святадухаўскай царквы іерэем Канстанцінам была праведзена на базе школы святочная праграма «Табе, любімая матуля». Сваё тэатральнае майстэрства расказваць вершы прадаманстравалі старшакласнікі — «Не забывайте матерей» і «Женщина с ребёнком на руках» выклікалі пачуцці са слязамі на вачах.

img_20161014_131924-kopiya img_20161014_132332-kopiya img_20161014_135330-kopiya

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed