Дзень памяці Серафіма Жыровіцкага

   6 верасня ў праваслаўных вернікаў Беларусі асаблівы дзень. Мы ўшаноўваем памяць Серафіма Жыровіцкага. У міру яго звалі Раман Раманавіч Шахмуць і нарадзіўся ён у вёсцы Падлессе ў 1901 годзе. З ранніх гадоў Раман пазбягаў дзіцячых забаў. Хлопчык рос паслухмяным, дапамагаў па дому, а ў нядзельку і святочныя дні заўсёды старанна наведваў богаслужэнні ў Святадухаўскай нашай царкве.

Нарадзіўся зямляк наш, Айцец Серафім

І нага яго тут вось ступала.

Мы ўсе ведаць павінны – асоба яго

Святой зоркай над намі заззяла….

   Такімі словамі пачалося выступленне выхаванцаў бібліягуртка “Гарэзлікі” (Падлеская сельская бібліятэка). Удзельнікі бібліягуртка ў тэатралізаванай форме паказалі прысутным сцэну з жыцця Серафіма Жыровіцкага. 

 DSCN0209

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed