Напярэдадні 115-годдзя з дня нараджэння Віталя Вольскага ў дзіцячай бібліятэцы было арганізавана для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту літаратурнае падарожжа “Віталь Вольскі запрашае ў вандроўку па родным краі”. Напачатку мерапрыемства пры дапамозе мультымедыйнай прэзентацыі рабяты даведаліся пра жыццё і творчасць празаіка, драматурга, перакладчыка Віталя Вольскага. Прысутныя ў ходзе мерапрыемства
змаглі паспрабаваць сябе ў ролі даследчыкаў-археолагаў, даследчыкаў-гісторыкаў, даследчыкаў-географаў, даследчыкаў-мовазнаўцаў. Кілім-самалёт, створаны фантазіяй пісьменніка ў якасці мастацкага прыёму,
дапамог рабятам больш глыбока даведацца пра гісторыю беларускай зямлі. Разлічваць на падарожжа ў так ой машыне мы, вядома, не можам. Але кожнаму даступна экскурсія па старонках таленавітага нарыса В.Вольскага “Падарожжа па краіне беларусаў”