18 сакавіка цэнтральная бібліятэка распачала цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных гісторыі роднага краю, і запрасіла ў віртуальнае краязнаўчае падарожжа па вёсцы Савейкі. Здзейсніць вандроўку дапамагла тэлепраграма “Падарожжа дылетанта”, адзін з выпускаў якой здымаўся ў Савейках. У 2013 годзе сядзіба Навіцкіх перайшла ва ўласнасць СЗАТ “Лада-Гарант”. Прысутныя даведаліся аб планах інвестараў, якія намагаюцца пераўтварыць палацава-паркавы ансамбль у турыстычна-гасцінічны комплекс з захаваннем гістарычных элементаў. Уразіў слухачоў і той факт, што ў 2012 годзе ў Савейках праходзілі здымкі кінастужкі “Смерць шпіёнам. Лісіная нара”. Увазе прысутных быў прапанаваны ўрывак з фільма, а таксама кніжная выстава “Сцежкамі роднага краю”.
- На главную
- О нас
- Читателям
- Ресурсы
- Проекты
- Коллегам
- Краеведение
- Календарь знаменательных дат
- Улицы родного города
- ВЫТОКІ: гісторыя вёсак Ляхавіцкага раёна
- Зямля яднае і ўзбагачае: гісторыя сельскіх гаспадарак Ляхавіччыны
- Базы данных
- Мова маёй зямлі
- Невядомае аб вядомым: цікавыя факты аб Ляхавіччыне
- Духоўная спадчына Ляхавіччыны
- Торфобрикетный завод “Ляховичский”
- ПЦПИ
- Обратная связь