Віртуальнае падарожжа па вёсцы Савейкі

218 сакавіка цэнтральная бібліятэка распачала цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных гісторыі роднага краю, і запрасіла ў віртуальнае краязнаўчае падарожжа па вёсцы Савейкі. Здзейсніць вандроўку дапамагла тэлепраграма “Падарожжа дылетанта”, адзін з выпускаў якой здымаўся ў Савейках. У 2013 годзе сядзіба Навіцкіх перайшла ва ўласнасць СЗАТ “Лада-Гарант”. Прысутныя даведаліся  аб планах інвестараў, якія намагаюцца пераўтварыць палацава-паркавы ансамбль у турыстычна-гасцінічны комплекс з захаваннем гістарычных элементаў. Уразіў слухачоў і той факт, што ў 2012 годзе  ў Савейках праходзілі здымкі кінастужкі   “Смерць шпіёнам. Лісіная нара”. Увазе прысутных быў прапанаваны ўрывак з фільма, а таксама  кніжная выстава “Сцежкамі роднага краю”.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed