16 студзеня адбылося свята з нагоды 75-годдзя ўтварэння Ляхавіцкага раёна. У ім брала ўдзел і цэнтральная раённая бібліятэка. Намаганнямі супрапцоўнікаў установы былі падрыхтаваны кніжныя выставы “Тут край мой, выток мой, дарога мая…”, “Літаратурная Ляхавіччына”. Выставы ўпрыгожылі сабой фае гарадскога Дома культуры, дзе праходзіла мерапрыемства, і прыцягнулі ўвагу шматлікіх гасцей свята.