Медыцына

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі Ляхавіцкага раёна >>>

Ваенфельчар Андрыянава Марыя АндрэеўнаКнак Мікалай Аляксандравіч, ваенны хірург, жыхар горада ЛяхавічыПартызанская медыцынаПодзвіг урача Мікалая Тананавіча ПаўлаваШпіталь у Рэпіхава

Ваенфельчар Андрыянава

 

Сярод воінаў, адзначаных урадавымі ўзнагародамі за мужнасць і гераізм у першых баях супраць гітлераўцаў на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна, была і ваенфельчар 129-га асобнага знішчальна-супрацьтанкавага дывізіёна 55-й стралковай імя К. Я. Варашылава дывізіі Марыя Андрэеўна Андрыянава.

Калі пачаўся бой каля вёскі Завінне, яна аказвала параненым першую медыцынскую дапамогу, выносіла іх з-пад агню. Адвагу і стойкасць ваенфельчара заўважылі воіны дывізіёна, яе мужнасць натхняла іх на подзвігі.

13 жніўня 1941 года газета Заходняга фрон­ту «Красноармейская правда» пісала: «…слава мужественной и бесстрашной женщины укрепилась за коммунисткой военфельдшером Андриановой. Ни разрывы снарядов, ни леде­нящее душу визжание мин, ни частые пуле­метные очереди не могли остановить отваж­ную патриотку…

С неизменной брезентовой сумкой с красным крестом она появлялась в самых жарких ме­стах, выполняя свою благородную работу спо­койно и добросовестно. Многим бойцам она в буквальном смысле слова спасла жизнь, ока­зав своевременную помощь».

24 чэрвеня 1941 года Марыя Андрэеўна вы­несла з поля бою больш за дваццаць параненых артылерыстаў. Убачыўшы, што два варожыя танкі рухаюцца да месца, дзеляжалі параненыя, Андрыянава крыкнула:

— Хто можа трымаць гранаты — за мной! Яна схапіла гранаты і папаўзла насустрач танкам. Марыю дагналі паранены ў галаву сяржант-артылерыст і тры байцы. У кожнага было па звязцы гранат.

— Таварыш ваенфельчар! — спыніў Андрыянаву сяржант.— Вам трэба быць каля параненых, а з танкамі мы справімся самі.

Узяўшы ў Андрыянавай гранаты, сяржант папоўз наперад. Байцы — за ім.

Праз некалькі хвілін грымнулі два выбухі. Да месца, дзе ляжалі параненыя, вярнуліся толькі два чырвонаармейцы. Яны расказалі, што сяржант-артылерыст і адзін з байцоў са звязкамі гранат кінуліся пад танкі.

Калі гітлераўцы прасунуліся далей па шашы, Андрыянава накарміла параненых, перавязала і лясамі павяла на ўсход. Да іх далу-чыліся параненыя з іншых часцей. Перавязваючы байцоў, шукаючы для іх ежу, ваенфельчар Марыя Андрэеўна на працягу меся­ца ішла да сваіх. У канцы ліпеня 1941 года яе група ў 65 чалавек выйшла даперадавых пазіцый 47-га стралковага корпуса, якім камандаваў генерал-маёр С. I. Павецьеў.

Марыя Андрэеўна ледзь трымалася на нагах: ад голаду яе рукі, ногі, твар ацяклі, але яна адмовілася класціся ў шпіталь. Здаўшы параненых, Андрыянава адшукаласвой дывізіён, які знаходзіўся на папаўненні.

Калі ў цэнтральных газетах быў апублікаваны Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1941 года аб узнагароджанні вялікай групы савецкіх воінаў ордэнамі і медалямі, а сярод іх і ваенфельчара Марыі Андрэеўны Андрыянавай, яго прачыталі і ў Бранску, дзе жыла сястра Марыі Аня. Не ведаючы адраса сястры, Аня напісала пісьмо ёй праз газету «Брянский рабочий».

7 жніўня 1941 года газета апублікавала гэта пісьмо пад рубрыкай «Пісьмо ў дзеючую армію»:

«Военфельдшеру М. Андриановой от сестры.

Здравствуй, моя милая сестра, Маня!

Ты не можешь себе представить, как я бы­ла рада, когда узнала из Указа Президиума Верховного Совета СССР о том, что прави­тельство наградило тебя орденом Красной Звезды за мужество и героизм, проявленные в борьбе с фашистскими захватчиками. Горячо поздравляю тебя от себя, от всех работников нашей 3-й советской больницы.

Тебе, родная, наверное, хочется знать, как мы живем и работаем здесь в тылу. Все мы живы и здоровы. Папа, мама, сестра Паша и ее дочурка Нина работают в колхозе. Работа идет хорошо. Колхозники снимают прекрас­ный урожай. Наша сестра Катя на днях уеха­ла на фронт вместе со своими подругами-мед­сестрами. Я надеюсь, что Катя так же, как и ты, будет стойко и самоотверженно работать в нашей действующей армии.

Сама я, как и прежде, работаю медсестрой в больнице. Помимо этого, по поручению пар­тийной организации провожу массовую рабо­ту с домохозяйками одной из улиц.

Все женщины с большим желанием уча­ствуют сейчас в создании фонда обороны страны. Каждый приносит свои сбережения и сдает их государству, заявляя, что уверен в победе над коварным врагом и сделает все, что только сможет, для ускорения победы.

Желаю тебе, Манечка, еще больших успехов, мужества и отваги. Здесь в тылу мы все бу­дем помогать, не щадя сил, скорейшему раз­грому фашистской гадины. Мы твердо увере­ны, что наша доблестная Красная Армия, Во­енно-Морской Флот и весь наш советский на­род скоро и навсегда уничтожат германский фашизм.

Будь здорова, родная! Еще раз привет тебе от родных и твоих бывших сослуживцев.

Крепко целую. Твоя сестра Аня Андриано­ва.

  1. P. S. Сегодня получила радостное известие: мою просьбу удовлетворили. Я тоже отправ­ляюсь на фронт. Буду стараться во всем сле­довать твоему примеру, Аня».

Гэта пісьмо знайшло Марыю Андрыянаву на фронце і прайшло з ёй цяжкімі ваеннымі дарогамі, дарогамі баёў пад Курскам, Прохараўкай, Белгарадам.

                                                                       Мікалай Акаловіч.

Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна. – Мінск: БелЭН, 1989. – С. 205-206.

А побач рваліся снарады

 Я хачу расказаць пра чалавека, які пакінуў за сваё жыццё прыкметны след на зямлі. Мая сям’я будзе памятаць пра яго заўсёды і перадаваць з пакалення ў пакаленне гісторыю аднаго подзвігу. Пра яго, Мікалая Аляксандравіча Кнака, урача-хірурга, які ў 50-70 гады мінулага стагоддзя працаваў у Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы. Як выдатнага спецыяліста яго ведалі ўсе, а вось як чалавека – нямногія.

Выхоўваўся ён у дзіцячым доме, закончыў сярэднюю школу, працаваў на радыёзаводзе, пасля была вучоба ў Ашхабадскім медыцынскім інстытуце. У 1942 годзе Мікалай Аляксандравіч пайшоў добраахвотнікам на фронт. Служыў у асобнай механізаванай часці пад Сталінградам, узначальваў хірургічнае аддзяленне. У дзень даводзілася выконваць дзесяткі складаных аперацый, суткамі не спаць дзеля выратавання жыццяў параненых байцоў. Вось так ён выратаваў і майго дзядулю, бацьку маёй мамы, якому было на той час усяго 19 гадоў. Іх узвод трапіў у акружэнне, танк быў падбіты. Аднак, нашы байцы мужна стрымлівалі націск ворага, пакуль не падаспелі чырвонаармейцы. У гэтым баі мой дзядуля быў сур’ёзна паранены і трапіў на аперацыйны стол хірурга Мікалая Аляксандравіча, які выратаваў жыццё роднаму нам чалавеку. Пасля дзядуля не раз гаварыў, што на ўсё жыццё запомніў вочы гэтага чалавека, у якіх, здавалася, затаіўся лёс тысяч людзей, якім ён вярнуў жыццё ў тыя далёкія ваенныя гады. Мяне уразіў дзядулеў расказ пра тое, як хірург не спаў па трое сутак, і ва ўмовах, калі побач свісталі кулі і рваліся снарады, ён правёў 6 тысяч аперацый…

 Пасля    вайны лячыў у Брэсце нямецкіх салдат, якія здаліся ў палон. Гэта было выпрабаваннем, але ўрач заўсёды павінен заставацца ўрачом, яго абавязак ратаваць людзей. I ён ратаваў.

Амаль 30 гадоў працаваў Мікалай Аляксандравіч Кнак у Ляхавічах. За гэты час правёў амаль 11 тысяч аперацый, акрамя таго – штодзённыя прыёмы хворых, дзяжурствы ў бальніцы. У хірурга Кнака былі свае метады лячэння многіх захворванняў – вельмі эфектыўныя, якімі ён з задавальненнем дзяліўся са сваімі маладымі калегамі.

Даўно ўжо няма сярод нас многіх знакамітых нашых землякоў, сярод іх і ўрача-хірурга Мікалая Аляксандравіча Кнака. Але іх жыццёвы подзвіг, мэтанакіраванасць, мужнасць і адданасць сваёй справе з’яўляюцца для нас, маладых, дастойным прыкладам для пераймання.

Вікторыя Жывіцкая,

вучаніца 8-гаВкласа

СШ 2 г. Ляхавічы,

член прэсцэнтраПроба пяра“.

 

Пакаленне пераможцаў памятае // Ляхавіцкі веснік. – 2009. – 6 чэрвеня. – С. 3.

ПАРТЫЗАНСКАЯ МЕДЫЦЫНА

 3 гісторыі 19-й партызанскай брыгады імя В. М. Молатава

Организация медслужбы велась начальником санчасти бригады тов. Кулеш Анастасом Павловичем. Кроме этого в каждом отряде имелся врач или фельдшер и в каждой роте санинструктор.

При бригаде был организован госпиталь, где производилось лечение раненых и больных. В бригадном госпитале врачом Кулеш А. П. производились сложные хирургические операции, как-то: операция раненому в брюшную полость, опера­ция раненому в половые органы, ампутация ноги. Все операции прошли успешно.

Всего по бригаде за весь период было ранено 21 чел., из них один умер от ган­грены, остальные вернулись в строй, за исключением партизана с ампутированной ногой.

Медицинские инструменты и медикаменты в основном доставались у местного населения и через своих связных из гарнизонов, а иногда некоторые медикаменты составлялись силами своих медработников. Например, был выработан способ гонки дегтя из березовой коры и по составу — дегтя 50 %, серы 10 % и жира 40 % — хо­рошо излечивалась чесотка. Ожоги лечились отваром дубовой коры на водке и т. д.

Силами медработников бригады были организованы курсы медсестер и санин­структоров, выпуск которых был сделан, и многие из них сейчас работают в раз­личных лечучреждениях Барановичской области. Также проводилась большая санитарно-воспитательная работа среди партизан, благодаря чему эпидемия сып­ного тифа была предупреждена.

ПАІГП при ЦК КПБ, ф. 3500, воп. 4, спр. 270, лл. 14—15.

 

  Партызанская медыцына //Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна. – Мінск: БелЭН, 1989. – С. 246.

ПОДЗВІГ УРАЧА

 

Слаўны баявы шлях прайшла ў гады Вялікай Айчыннай вайны 54-я гвардзейская стралковая дывізія. Шлях яе ляжаў і праз Ляхавіцкі раён. Пра аднаго з яе байцоў урача Мікалая Тананавіча Паўлава сёння расказвае палкоўнік y адстаўцы І. Ф. Шаціла.

1943 год. Ліпеньская раніца. У штабным бліндажы ідзе дзелавая, напружаная работа. Штохвілінна звоняць палявыя тэлефоны, адзін за адным паяўляюцца і знікаюць афіцэры сувязі з палкоў. Перагаворваліся ў паўголаса, нібыта баяліся парушыць цішыню.

Нечакана расхінуліся дзверы ў бліндаж і малодшы лейтэнант медыцынскай службы Паўлаў крыкнуў:

– 3 фланга гітлераўцы!

Афіцэры штаба кінуліся ў акопы, зараней падрыхтаваныя да абароны штаба, a Паўлаў паспяшаўся да балкі, дзе размяшчаўся медыцынскі пункт. Тут знаходзілася больш за сотню цяжка параненых. Агледзеўся: зброя укладзе­на ля заімшэлага валуна. Трэба было б усіх эвакуіраваць, але транспарту няма, ды і не паспець – з фланга паказаліся ўжо ланцугі гітлераўскай пяхоты.

– Я схапіў кулямёт „максім” і рвануўся да валуна, – успамінае Паўлаў. – Адразу ж сыпануў доўгай чаргой па фашыстах. Глянуў паверх бруствера: па няўбраным полі, з пагорка спускаецца адзін, другі, трэці ланцуг гітлераўцаў. Зноў выпусціў чаргу з кулямёта. Прыпыніліся немцы, але не павярнулі назад, нават не заляглі. Яны замітусіліся па полі, не разумеючы, y чым справа, a затым зноў пайшлі на кулямёт. Здавалася, нішто   не   можа   спыніць густыя варожыя шарэнгі.

Цяжка    параненыя,    як загіпнатызаваныя, застылі, гледзячы    на гэтую смяротную схватку. На шляху фашыстаў – толькі адзін ён, урач. Калі скончыліся патроны, Паўлаў пусціў y ход    гранаты.    Фашысты пакінулі   перад   пазіцыяй „максіма” больш за сотню забітых, a астатнія адышлі назад.

Пасля бою прыехаў камандзір   54-й    гвардзейскай стралковай дывізіі генерал Данілаў. Прайшоў па полі з трупамі варожых салдат і афіцэраў, спытаў:

– Гэта чыя работа?

 Параненыя   паказалі   на доктара.

– Малайчына, прадстаўляю да ўзнагароды, – і працягнуў медыку руку.

За гэты подзвіг Мікалай Тананавіч Паўлаў адзначан ордэнам Леніна.

 Шаціла, І. Ф. Подзвіг урача : [Мікалая Тананавіча Паўлава] / І. Ф. Шаціла // Будаўнік камунізму. – 1990. – 28 крас.

Гэта былі мужныя людзі

 

3 успамінаў Надзеі Міхайлаўны Гатоўчыц, былой санітаркі Крывошынскай участковай бальніцы

Перад вайной я пайшла працаваць санітаркай у Крывошынскую бальніцу, што размяшчалася ў Рэпіхаве, былым маёнтку графа Патоцкага. У першы дзень вайны сваякі хво­рых, што знаходзіліся ў бальніцы, забралі іх да хаты. Фелъчар Ліхадзіеўскі сказаў нам, што мы мабілізаваныя, бальніца ператвараецца ў шпіталь і мы павінны заставацца на сваіх месцах. Разам са мной тут былі акушэрка Ліда Зазуля, медсястра Домна, апальшчык Антон Варфаламеевіч Малевіч, Васіль Гапановіч і санітарка Аляксандра Іосіфаўна Рабцэвіч з вёскі Заліпенне.

23 чэрвеня 1941 г. да нас пачалі прыбываць параненыя чырвонаармейцы. Хутка ўся бальніца была запоўнена. Мы стараліся ўсіх размясціць, усім аказаць дапамогу. Медыкаментаў у бальніцы было вельмі мала, і іх да­стаўляў з Крывошына аптэкар Арон Зубялевіцкі. Запасаў прадуктаў хапіла на першыя 2—3 дні. Потым мы прыносілі ежу з дому або ездзілі за ёй на конях у бліжэйшыя вёскі. Многія жыхары самі прыносілі прадукты, аддавалі прасціны на бінты. Больш за месяц дзейнічаў наш шпіталь у тыле ворага.

Добра памятаю, як я дзяжурыла каля двух цяжка параненых чырвонаармейцаў. Адзін быў па нацыянальнасці ўкраінец, з Харкаўскай вобласці. Мы яго звалі Сашкам. Пражыў усяго тры дні. Пахаваны ў Рэпіхаве. Другі, у званні старшыны, быў паранены ў жывот. Пражыў таксама тры дні. Пахавалі мы яго ра­зам з Сашкам у адной магіле.Гэтыя байцы і цяпер стаяць у мяне перад вачыма. Мне было 17 год, і я вельмі балюча перажывала іх смерць. Неяк раз прывезлі з вёскі Тухавічы параненага лётчыка. У ягобыло раздроблена плячо. Мы яму апрацавалі рану, а ён і кажа: «Ну вось і палягчэла. Цяпер, відаць, хутка зажыве». Гэта былі мужныя людзі. Думаю, той, хто застаўся ўжывых, удзячны нам. Мы рабілі ўсё, каб выратаваць іх жыццё.

                                                     Запісаў Л. Чаранкевіч.

 Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна. – Мінск: БелЭН, 1989. – С. 206-207.

 

Ён пачынаў каля Завіння

 *

*

*

Пяць дзён праляжаў ён у хаце клапатлівых, уважлівых і добрасардэчных беларускіх сялян, якія падабралі яго на полі бою 24 чэр-веня 1941 г. паблізу вёскі Завінне. Яны перавязалі цяжкія раны Серафіма, але зрабіць што-небудзь істотнае для папраўкі раненага байца не маглі — раны не загойваліся, гнаіліся. Параіўшыся з суседзямі, на шостыдзень яны на павозцы адвезлі Аляксеева ў вёску Крывошын, дзе перад вайной была адкрыта бальніца.

Тут знаходзілася 26 параненых савецкіх байцоў і камандзіраў, падабраных сялянамі навакольных вёсак на полі бою і перавезеных у бальніцу. Распараджаўся ў ёй мясцовы фельчар, якому дапамагалі некалькі сясцёр і санітарак. Прадуктамі параненых забяспечвалі жыхары суседніх хутароў і вёсак. Яны ж дапамагалі медыцынскаму персаналу бальніцы даглядаць параненых, мылі ім вопратку, бінты, прыносілі розны матэрыял для перавязак.

Дзякуючы добраму харчу, сардэчным і клапатлівым адносінам медыкаў і мясцовых жыхароў, савецкія воіны хутка папраўляліся.

28 ліпеня да бальніцы пад’ехала некалькі грузавых аўтамашын з гітлераўцамі. Яны гру­ба перацягнулі ўсіх параненых у машыны і адвезлі ў баранавіцкую турму. ТакСерафім Паўлавіч Аляксееў трапіў у палон.

*

*

*

                                                                   Мікалай Акаловіч

 

Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна. – Мінск: БелЭН, 1989. – С. 207-208

Пра легендарнага Серафіма

 *

*

*

 У гэтым жа баі быў цяжка паранены і Серафім Паўлавіч Аляксееў. Калі ён прыйшоў у сябе, выявіў, што паўзасыпаны зямлёю, паранены. Жытнёвае поле, якое ўбачыў, было загрувашчана абгарэлымі танкамі і гарматамі, а з усходу чуўся грукат бою.

Пасля бою з Завіння і Марынова прыйшлі мясцовыя жыхары. Забі-тых хавалі, параненых адвозілі ў Крывошынскую бальніцу. Марыноўцы і знайшлі паўзасыпанага Серафіма Аляксеева, даставілі ў бальніцу, што размяшчалася ў графскім маёнтку ў Рэпіхава. Калі 26 чэрвеня ў Крывошыне з’явіліся фашысты, яны не ведалі, што ў рэпіхаўскай бальніцы ляжаць параненыя чырвонаармейцы (а іх там знаходзілася 25 чалавек, дастаўленых з гэтага рубяжу).

Медыцынскі персанал на свой страх і рызыку пакінуў байцоў у бальніцы і працягваў аказваць дапамогу параненым чырвонаармейцам. Мужнасць і патрыятызм праявілі загадчык участковай бальніцы Філіпоўскі, фельчар Ліхадзіеўскі Вікенцій, санітары Чаранкевіч Аляксандр, Бурбіцкая (Гатоўчыц) Надзея, Пацукевіч Марыя, Герасімовіч Надзея, Чаранкевіч Анастасія, Пацукевіч Надзея і іншыя. Яны беспапрочна выконвалі свой абавязак, стараліся паставіць на ногі параненых. Не хапала перавязачнага матэрыялу, у ход ішлі просціны, якія прыносілі мясцовыя жыхары. Тутэйшы аптэкар Арон Зубелевіцкі дастаўляў асноўныя медыкаменты. Пра чуласць медперсаналу Крывошынскай участковай бальніцы ці, як называлі яе тады, ваеннага шпіталю, пазней расказаў Серафім Паўлавіч Аляксееў на сустрэчы ў Крывошынскай школе.

Толькі ён, пэўна, адзін з параненых і застаўся ў жывых. Ён успамі-наў пра дапамогу параненым, што аказвалі людзі, якія пражывалі побач з Рэпіхавам. Здавалася, што нават цудоўны парк, у якім знаходзіўся шпіталь, дапамагаў лячыць… Серафім Паўлавіч ужо збіраўся рухацца на ўсход, але напаткала бяда. На досвітку 30 чэрвеня 1941 года наляцела зграя фашыстаў на вялікай машыне, пачалі выганяць параненых. Хто не мог ісці, таго выносілі і кідалі ў кузаў. Так параненыя чырвонаармейцы апынуліся ў баранавіцкай турме.

 *

*

*

 

Леанід Чаранкевіч,

настаўнік-краязнаўца

Крывошынскай СШ.

 

Чаранкевіч, Л. Пра легендарнага Серафіма: [Аляксеева] / Леанід Чаранкевіч // Ляхавіцкі веснік. – 2005. – 18 чэрв. – С. 4.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed