Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі Ляхавіцкага раёна >>>
За час акупацыі карнікі спалілі ў раёне 48 вёсак, в. Свяціцу яны палілі двойчы – у студзені і сакавіку 1943 г., другім разам вёска была спалена поўнасцю, большасць жыхароў уратавалася, схаваўшыся ў лесе.
Бярозкі (Востраўскі с/с). У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка- фашысцкімі захопнікамі. Акупантамі спалена 4 хаты, загінула 5 жыхароў.
Бажкі ( Навасёлкаўскі с/с). У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка- фашысцкімі захопнікамі. Спалена 11 хат, загінула 9 жыхароў.
Буды (хутары). У Вялікую Айчынную вайну акупіраваны нямецка- фашысцкімі захопнікамі. Спалена 1 хата.
Ведзьма ( Навасёлкаўскі с/с). У Вялікую Айчынную вайну акупіравана нямецка- фашысцкімі захопнікамі. 5-6 ліпеня 1944 года спалена 15 хат.
Гірыч- Поль ( Навасёлкаўскі с/с). У Вялікую Айчынную вайну акупіравана нямецка- фашысцкімі захопнікамі. Спалена 3 хаты, загінула 2 жыхара.
Гарбачы (Навасёлкаўскі с/с). У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка- фашысцкімі захопнікамі. Спалена 17 хат, загінула 17 жыхароў.
Гарадзішча (Ганчароўскі с/с). У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Спалена 24 хаты.
Гарахоўшчына. У Вялікую Айчынную вайну акупіравана нямецка- фашысцкімі захопнікамі. Спалена 1 хата.
Гута (Востраўскі с/с). У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Спалена 60 хат, загінула 14 жыхароў.
Дубіна (хутары). У Вялікую Айчынную вайну акупіраваны нямецка- фашысцкімі захопнікамі. Спалена 3 хаты.
Завінне (Альхоўскі с/с). У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Спалена 125 хат, загінула 2 жыхары. У цэнтры і на ўсходняй ускраіне вёскі ў двух брацкіх магілах пахаваны 249 воінаў Чырвонай Арміі.
Задвор’е ( Альхоўскі с/с). У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Спалена 28 хат, загінула 9 жыхароў. У баях каля вёскі загінула 3 савецкіх воіны ( пахаваны ў брацкай магіле на тэрыторыі ільнозавода).
Залужжа (Крывошынскі с/с). У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. За 2 км. на З ад вёскі, у лесе, у 1943-44 гг. дыслацыравалася 20-я брыгада імя В.С.Грызадубавай Баранавіцкага злучэння. Нямецкія карнікі ў маі 1943 г. загубілі 6 жыхароў. У сакавіку 1943 года спалілі 106 двароў і загубілі 60 жыхароў. На ўшанаванне памяці землякоў у цэнтры вёскі ў 1968 годзе ўстаноўлены абеліск.
Замошша (хутары). У Вялікую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Спалена 4 хаты.
Кавалі (Навасёлкаўскі с/с). У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Спалена 16 хат, загінула 9 жыхароў.
Краглі (Навасёлкаўскі с/с). У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Спалена 24 хаты, загінула 7 жыхароў.
Краснае. У Вялікую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Спалена 1 хата.
Кулікі (Востраўскі с/с). У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Спалена 34 хаты, ад рук карнікаў і ў партызанскай барацьбе загінулі 11 вяскоўцаў.
Куршынавіцкія хутары (Куршынавіцкі с/с). У Вялікую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У студзені 1944 года спалена 5 хат.
Лабузы. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 3 ліпеня 1944 года акупанты спалілі 59 двароў.
Ліпніца (хутар). У Вялікую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Спалена 3 хаты.
Літва (Конькаўскі с/с). У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Спалена 90 хат, загінула 4 жыхара. Акупанты загубілі 6 жыхароў, 11 вяскоўцаў загінулі ў партызанскай барацьбе.
Малая Лотва. У Вялікую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Спалена 110 хат.
Марынова. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Гітлераўцы 24 чэрвеня 1941 спалілі 16 двароў, загубілі трох жыхароў.
Мядзведзічы (Ганчароўскі с/с). У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Спалена 49 хат, загінула 73 жыхара.
Набярэжная (Вонькі, Ганчароўскі с/с). У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Спалена 44 хаты.
Нізкія (хутар). У Вялікую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Спалена 2 хаты.
Навасёлкі (Навасёлкаўскі с/с). У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Спалена 44 хаты, загінула 32 жыхара.
Навасёлкі (Крывошынскі с/с). У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Спалена 44 хаты, загінула 32 жыхара.
Пірштукі. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў ліпені 1944 года спалілі 35 двароў, загубілі 12 жыхароў.
Падлессе (Падлескі с/с). У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года ла ліпеня 1944 акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Спалена 18 хат.
Рагачы. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года ла ліпеня 1944 акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў сакавіку 1943 года і чэрвені 1944 года спалілі 63 двары, загубілі 15 жыхароў.
Русінавічы (Начаўскі с/с). У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года ла ліпеня 1944 акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Спалена 26 хат.
Сваятычы (Жарабковіцкі с/с). У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года ла ліпеня 1944 акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Спалена 98 хат, загінула 22 жыхары.
Свяціца. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў сакавіку 1943 года спалілі 200 хат, загубілі 106 жыхароў.
Сялявічы (Навасёлкаўскі с/с). У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Спалена 4 хаты.
Станчыкі. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў 6 ліпеня 1944 г. спалілі 32 двары, загубілі 8 жыхароў.
Старынка (хутар). У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Спалілі 2 хаты.
Стараселле (Куршынавіцкі с/с). У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Спалена 12 хат, загінула 3 жыхары.
Стральцы (Крывошынскі с/с). У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Спалена 26 хат, загінуў 1 жыхар.
Тальмінавічы (Куршынавіцкі с/с). У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Спалена 80 хат, загінуў 1 жыхар.
Трабавічы (Жарабковіцкі с/с). У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Спалена 20 хат, загінула 8 жыхароў.
Тумашы ( Навасёлкаўскі с/с). У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Спалена 8 хат, загінула 11 жыхароў.
Тухавічы. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў чэрвені 1944 года спалілі 106 двароў, загубілі 15 жыхароў.
Хвойна (хутар). У Вялікую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Спалена 3 хаты.
Хацяж. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў верасні 1943 года спалілі 29 двароў.
Шчэрбава (Крывошынскі с/с). У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Спалена 24 хаты, загінула 11 жыхароў.
Яцкаўшчына( Жарабковіцкі с/с). У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Спалена 18 хат, загінула 10 жыхароў.
Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭн, 2007. – 608 с.
***
Былі спалены вёскі Свяціца, Тухавічы, Залужжа, Завінне, Хацяж, Шчэрбава.
Альшакова,В. Ляхавіцкі край / В. Альшакова // Будаўнік камунізму.
***
Над деревней Завинье поднялись к небу клубы дыма, взметнулись языки пламени. Немцы били по деревне зажигательными снарядами.
Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна. – Мінск: БелЭН, 1989. – С. 202.
***
«19 і 20 чэрвеня 1944 г. нямецкі самалёт скінуў бомбу на Рагачы і Тухавічы. У выніку чаго в. Рагачы амаль поўнасцю згарэла. Па чутках, якія ідуць ад грамадзянскага насельніцтва, у в. Тухавічы згарэла 15 двароў.
Альшакова, В. Ляхавіцкі край / В. Альшакова // Будаўнік камунізму. – 1979. – 21 жніўня.
***
Ляховичский район: Залужье (60 ж., 106 дворов), Новосёлки (60 ж., 100 дворов), Святица (106 ж., 200 дворов)
Населённые пункты, уничтоженные вместе с жителями в 1941-44 немецко-фашистскими захватчиками и восстановленные после Великой Отечественной войны // Регионы Беларуси: в 7 т. Т. 1, кн. 2. Брестская область. – Минск, 2009. – С. 135.
***
Як заўсёды, 7 ліпеня ў вёсцы Крывошын Свята-Пакроўская царква адзначае дзень Святога Іаана (у народзе яго называюць святам Яна). Але ў 1944-ым гэтага не адбылося, таму што на подступах да вёскі Крывошын ішоў бой паміж воінамі 146-га гвардзейскага стралковага палка і маральна надломанымі часцямі фашысцкай арміі. Каб хутка вызваліць вёску Крывошын, трэба было фарсіраваць рэчку Ліпніцу. Магутнага мінамётнага агню фашысты не вытрымалі і паспешна сталі адступаць у бок вёскі Востраў. На сваім крывавым шляху нелюдзі падпалілі Шчэрбава.
Чаранкевіч, Л. На яна быў апошні бой / Леанід Чаранкевіч // Ляхавіцкі веснік. – 2005. – 6 ліпеня.
***
Подойдя к деревне Рогачи с 2 направлений: по дороге Любейки — Рогачи и узкоколейке Криванские хутора — Рогачи в 10 часов 30 минут в Рогачах завязали бой с находившейся там разведкой отр[яда] им. Чкалова. Услышав бой в соседней деревне, 28 партизан отряда им. Чкалова, вооруженные 3 ручными пулеметами, 5 автоматами и винтовками, под командой командира отряда тов. Луценко, комиссара отряда тов. Севрука и начальника штаба отряда тов. Маценко вышли по тревоге в дер. Рогачи и, узнав обстановку, вступили в бой. […]
Отряд им. Чкалова, подойдя вплотную к деревне, открыл ураганный огонь по противнику, находящемуся в деревне. Не ожидая такого стремительного удара, противник дрогнул и в панике начал отступать в сторону дер. Любейки, побросал по пути уже захваченный крестьянский скот. До подхода основных сил на подкрепление разведчик Баин Михаил из своего автомата до последнего патрона расстреливал фрицев и убил 7 чел. При отступлении из деревни тов. Баин был тяжело ранен. Подбежавшие фрицы запороли его штыками и ножами. Наконец, видя, что их замысел может сорваться, озверелые фрицы начали поджигать деревню и убивать первых попавшихся жителей деревни: убито от 1 до 4 лет — 4 чел., стариков и женщин — 15 чел., ранено — 4 чел. и сожжено 17 построек. В результате данного боя противник потерял убитыми 12 человек. Бой за деревню шел не более 10 минут. При отходе из деревни Заберье отряда им. Чкалова на подкрепление ему начальником штаба бригады была выслана часть отряда «За Родину» и 17 чел. отряда им. Матросова, которые из-за быстрого отступления противника участия в бою не приняли. После Рогачевского боя у местного населения крепла уверенность в проводимую борьбу партизанами и окончательный разгром врага нашей героической Красной Армией.
Описание боя в дер. Рогачи Бытенского района 3 февраля 1944 г. // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна. – Мінск: БелЭН, 1989. – С. 241-242.
***
Мы з вогненнай вёскі
Напрыканцы 2010 года грамадскае аб’яднанне “Беларускі фонд міру” і Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь пачалі сумеснае ажыццяўленне міжнароднага праекта “Павышэнне статуса жыхароў спаленых беларускіх вёсак, якія выратаваліся”. Гэты праект рэалізуецца пры падтрымцы германскага фонду “Памяць, адказнасць і будучыня”, які раней праводзіў грашовыя выплаты ахвярам нацызму — вязням рабскай прымусовай працы, канцлагераў і гета.
У гады Другой сусветнай вайны Беларусь, як ніякая іншая краіна, пацярпела ад нацызму. За перыяд з 1941 па 1944 гады фашысты спалілі 9200 беларускіх вёсак, 5295 з іх — разам з жыхарамі (усімі ці часткай). 186 спаленых вёсак так і не аднавіліся.
Па звестках занальнага дзяржархіва ў г. Баранавічы, складзеных у 1944 годзе, у Баранавіцкай вобласці, што ўключала 15 раёнаў (у тым ліку і Ляхавіцкі), было разбурана 295 вёсак. 3 іх да 1948 года на ранейшых месцах было адноўлена 294. Па Ляхавіцкім раёне, згодна звестак за 1948 год, на ранейшых месцах адноўлены зруйнаваныя ў вайну Хацяж, Яцкаўшчына, Задвор’е, Вонькі, Лабузы, Літва, Трабавічы, Пірштукі, Сваятычы, Кавалі, Станчакі, Ведзьма, Мядзведзічы, Тальмінавічы, Шчэрбава, Стральцы.
У дакументах дзяржархіва ўтрымліваюцца факты злачынстваў нямецкіх салдат і афіцэраў на тэрыторыі былой Баранавіцкай вобласці, сведчанні відавочцаў жорсткіх распраў фашыстаў над мірнымі жыхарамі.
Жыхарам спаленых вёсак, якім, усё ж такі, было наканавана выжыць, давялося перажыць нямала нягод і нястач. Згаданы вышэй міжнародны праект мае на мэце яшчэ раз звярнуць увагу грамадскасці на ахвяр нацызму, сабраць як мага больш звестак пра жыхароў вёсак, спаленых у гады Вялікай Айчыннай, садзейнічаць дыялогу паміж пакаленнямі. Дзеля апошняга праводзяцца сустрэчы сведкаў вогненных трагедый з моладцзю, студэнтамі і школьнікамі, арганізуюцца круглыя сталы, выставы, канферэнцыі.
Былыя жыхары спаленых вёсак жывуць сёння ў розных кутках Беларусі і далёка за яе межамі. Таму выканаць складаную задачу Беларускаму фонду міру дапамагае шырока разгалінаваная структура: акрамя 30 штатных супрацоўнікаў, гэта яшчэ сотні валанцёраў і больш за 7 тысяч членаў грамадскага аб’яднання. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь пачаў работу па стварэнні электроннай базы беларускіх вёсак, знішчаных у гады вайны. Складаюцца пайменныя спісы тых, хто выратаваўся, запісваюцца іх успаміны. Архіў дакументаў і ўспамінаў будзе размешчаны на сайтах Нацыянальнага архіва і мемарыяльнага комплексу “Хатынь”.
Калі ў вас ёсць звесткі пра былых жыхароў спаленых беларускіх вёсак, Беларускі фонд міру з удзячнасцю прыме вашу дапамогу ў зборы інфармацыі. Адрас аб’яднання: г. Мінск, вуліца Старажэўская, 5; электронны адрас: pfb@tut.by. Каардынатар праекта Н.В. Кірылава (электронны адрас: n.v.kirillova@tut.by).
Вольга Шэршань, загадчык аддзела навукова-даведачнага аппарата занальнага дзяржархіва ў г. Баранавічы
Шэршань, В. Мы з вогненнай вёскі / Вольга Шэршань // Ляхавіцкі веснік. – 2012. – № 96 (19 снежня). – С. 2.
***
… А не так даўно самалётамі з паветра спалены нашы ні ў чым нявінныя вёскі Стараселле, Хацяж, Куліны, Асосы, Гайнін…
Гаворыць гісторыя // Ляхавіцкі веснік. – 2013. – 8 мая (№ 34). – С. 6.
Памяць сэрца
Кожны раз, калі даводзіцца наведваць невялікую вёсачку Рагачы, што прытулілася на левым беразе ракі Мышанка, дзе нарадзіўся, правёў лепшыя гады дзяцінства, дзе і цяпер жыве старэнькая матуля, кожны раз напаўняецца сэрца цеплынёй, пяшчотай і тугой па тым далёкім і беззваротным мінулым…
Раней уся вёска была акружана лесам, а з поўдня ён падступаў высокай сцяной аж да самых хат. Толькі адзін выхад вёў ад яе да берага Мышанкі, дзе, як на далоні, віднеліся Траццякоўцы, Заполле, Востраў.
Цяпер на кіламетры чатыры адступіў лес ад вёскі. Вакол ва ўсе бакі цягнуцца задрэнажаваныя прамавугольнікі палёў і сенажацяў, прарэзаныя воднымі стужкамі каналаў.
Недзе ў кіламетры бяжыць асфальтаваная стужка дарогі, што звязвае торфабрыкетны завод «Ляхавіцкі» з райцэнтрам. У вёсцы— клуб, бібліятэка, магазін, пачатковая школа, у якой нязменна працуе ўжо каля 30 гадоў мой сябар Мікалай Несцяровіч. Усё знаёмае да драбніц: і лес, і круты бераг рэчкі, і пабудовы— уваскрашаюць у памяці і жудасныя малюнкі вайны, якая чорнай хмарай пракацілася над маленькая палескай вёсачкай.
Рагачы былі нібы граніцай. Па правым беразе рэчкі ў вёсках Траццякоўцы, Заполле, Востраў панавалі фашысты. На левым беразе ў лясах дыслацыраваліся партызанскія атрады. Партызанская зона была ў больш зручным становішчы. Вёска — якраз на ўзгорку. I з могілак супрацьлеглы бераг Мышанкі быў як на далоні.
Вёска карміла, абагравала і адпраўляла на баявыя заданні партызан. Ад фашыстаў цярпелі пакуты і жах.
Партызаны вялі баявыя дзеянні супраць іх. Зрэзвалі тэлефонныя слупы, здымалі чыгуначнае палатно, нападалі на гарнізоны. I фашысты задумалі расправіцца з жыхарамі вёскі, якія дапамагалі народным мсціўцам.
…У тую ноч людзі спалі спакойна і не здагадваліся, што атрад карнікаў, каля сотні чалавек, на досвітку акружыў іх вёску, каб знішчыць яе, а жыхароў адправіць у Германію. Хтосьці з сувязных паспеў паведаміць партызанам аб карнай экспедыцыі фашыстаў, і яны перашкодзілі ажыццяўленню крывавых планаў. I ўсё ж захопнікі паспелі выбраць людзей, і пад дуламі аўтаматаў пагналі іх на чужыну.
Карнікі рушылі ў напрамку Любеек. А сярод асірацелых вуліц плакалі
і пракліналі фашыстаў дзеці, жонкі і маці.
I зноў у вёску з’явіліся партызаны. I зноў тут знайшлі прытулак параненыя байцы Савецкай Арміі, каб набрацца сіл і ўключыцца ў барацьбу з ворагам. Прыносілі з сабой яны весткі з франтоў. Ластаўкай абляцела навіна аб перамозе Савецкай Арміі пад Масквой. Старыя і малыя, кожная сям’я, чым толькі маглі, дапамагалі партызанам, з надзеяй адпраўлялі лясных байцоў на выкананне новых баявых заданняў.
Фашысты вырашылі ўсё ж расправіцца з жыхарамі вёскі. На гэты раз выканаць заданне даручылі сваім прыслужнікам — паліцаям.
…Гэта здарылася перад святкаваннем дня Савецкай Арміі. Раніцой дзесяткі з два коннікаў з Мілавідскай камендатуры рушылі ў Рагачы. Для смеласці ў Любейках выпілі самагону. Адзін з іх ля вёскі заўважыў чалавечую постаць і аб’явіў усім, што гэта партызан, загадаў коней гнаць галопам. Даляцеўшы да вёскі, вырашыў, што партызан зайшоў у другую хату справа. Маланкай уляцелі ў двор Язэпа Лешыка. Доўга не распытваючы, выпусцілі чаргу з аўтамата. Hi ў чым не вінаваты чалавек зваліўся мёртвым. Адзін здраднік вылучыўся і прама на кані заехаў у хату, дзе жылі старыя Лешыкі. Звярыны позірк кінуў на іх і скасіў аўтаматнай чаргой.
Адтуль падаўся ў двор Мікіты Зубіка. Насустрач яму выйшла гаспадыня — Аўдоцця. На бягу яна прасіла змілавацца, дзеткі малыя… Антончык толькі націснуў на курок—і жанчына ляжала сярод двара з прастрэленымі грудзьмі. Ахоплены жахам, следам за ёй выбег з хаты гаспадар. Ён нешта хацеў растлумачыць п’янаму паліцаю, але і яго заставіў змоўкнуць фашысцкі халуй. Чуўся крык і плач дзяцей. Спакойна развярнуўшы каня, ён уехаў у хату. Каля стала сядзела старэйшая Оля. Ёй было 9 гадоў. Паліцай выстраліў у яе. На печы малодшая Надзя перамотвала ў клубок пражу. Убачыўшы, як упала яе сястра, Надзя заплакала. Але вораг абарваў дзіцячы галасок. Пад падлогай у гэты час сядзеў маленькі Паўлік. Перакідаў бульбу, забаўляўся. 3 размаху забойца стукнуў яго прыкладам па галаве. Патрэсваючы зброяй і выкрыкваючы брудныя словы, ён выскачыў на двор. Але ў доме зноў пачуўся дзіцячы плач. Кат вярнуўся назад, каб дакончыць сваю чорную справу. На пасцелі з-пад коўдры высадзіла маленькую кучаравую галоўку паўтарагадовая Верачка. Яна якраз прачнулася і клікала маму. Прыкладам ён забіў самага маленькага члена сям’і Зубікаў і падпаліў хату.
Сам кінуўся даганяць сваіх ваяк. Астатнія паліцаі развярнулі свае фурманкі, і воўчая зграя паімчалася ў сваё логава.
Цудам уцалеўшая сястра Мікіты — Зося, якая жыла ў другім канцы хаты, выбегла на двор і ўбачыла жудасны малюнак.
Назаўтра пахавалі сям’ю Зубікаў і на магіле пасадзілі шэсць дрэўцаў рабіны…
Пасля гэтай трагедыі людзі яшчэ больш згуртаваліся, сталі жыць адной сям’ёй, яшчэ больш актыўна ўключыліся ў партызанскую вайну. Пад выглядам пошукаў солі шмат каштоўных звестак прыносіла партызанам жыхарка вёскі Алена Кавальчык. Са зборяй пайшлі ў лес Георгій Кулак, Іван Зубік, Максім Лешык і многія іншыя.
Але да прыходу Чырвонай Арміі давялося жыхарам вёскі Рагачы і суседнім Тухавічам перажыць яшчэ адну трагедыю.
Часта партызанскую зону абляталі нямецкія самалёты. I неўзабаве адзін з іх быў вымушаны сесці недалёка ад Тухавіч на левым беразе ракі Шчары. Партызаны вырашылі захапіць яго. Але лётчыкі паспелі пераправіцца праз рэку, абышлі Тухавічы і дабраліся да ракі Мышанка. Трапныя кулі партызан дагналі некаторых з і іх. Фашысты вырашылі адпомсціць партызанам. У ясны сонечны дзенъ самалёт з чорным крыжам зусім нізка спусціўся над стрэхамі хат і запаліў іх. Такім жа чынам фашысты падпалілі і Тухавічы. Другая фашысцкая машына насілася над людзьмі, якія шукалі паратунку, і палівала іх агнём з кулямёта. Ад вёсак засталося толькі некалькі старых абгарэўшых дрэў, якія, нібы помнікі, узнімаліся над папялішчамі.
У гэты дзень загінулі Дзмітрый Такарчык, Яфім Зубік, а тыя, хто застаўся ў жывых, вярнуліся да сваіх папялішчаў, дапамагаючы адзін другому, сталі майстраваць жыллё.
I вось доўгачаканы дзень вызвалення Чырвонай Арміяй. Самае страшнае было перажыта. Не шкадуючы сябе, працавалі людзі, змагаліся з разрухай.
Гады ліхалецця часта прыходзяць на ўспамін. Вечна ў памяці і тыя, хто загінуў у страшнай вайне. I яна, гэтая памяць, будзе наказам усім пакаленням свята берагчы мір.
Я. Зубік, настаўнік Крывошынскай сярэдняй школы.
Зубік, Я. Памяць сэрца: [злачынствы акупантаў супраць мірнага насельніцтва вёсак Рагачы, Тухавічы] / Я. Зубік // Будаўнік камунізму. – 1987. – 5 лютага. – С. 3.
Свяціца – сястра Хатыні
Шэсць дзесяцігоддзяў мінула э таго часу. як адгрымелі апошнія выбухі страшэннай для ўсяго беларускага народа вайны. Кожная вёска зямлі роднай аддала сваіх сыноў і дачок на барацьбу з самым жорсткім ворагам, які знішчыў мільёны людзей. Сярод гэтых вёсак была і Свяціца — адзін з самых аддаленых населеных пунктаў Ляхавіцкага раёна, якая стала сястрой Хатыні. Так, Свяціца дашчэнту была спалена фашысцкімі акупантамі ў 1943-м. Было схоплена і расстраляна 10 мірных жыхароў з якіх 4 — жанчыны. Астатнім свяцічанам удалося ўратавацца — вёска знаходзілася сярод лясоў і балот, было дзе схавацца. Многія з тых, хто ўратаваўся, пайшлі ў партызанскія атрады, каб змагацца з ворагам.
У аколіцах Свяціцы іх дзейнічала шмат: гэта партызанскія атрады імя С. Лазо, імя Шчорса, імя Чкалава, імя Матросава, імя Жукава, імя Кутузава, імя Суворава, брыгада “Савецкая Беларусія”, 19-я брыгада імя Молатава, 20-я брыгада імя Грызадубавай. A яшчэ стваралі атрады самаабароны: “Залужскі”, “Тухавіцкі”, “Раздзялавіцкі”. Мясцовыя жыхары аказвалі дапамогу і спецыяльным атрадам, закінутым y тыл ворага з розных куткоў Савецкага Саюза. Так, 10 лістапада 1943 года быў дэсантаваны атрад “Запарожцы” ў колькасці 37 чалавек y раён Выганаўскага возера, які быў створаны ў г. Тула з добраахвотнікаў-тулякоў пры абласным упраўленні НКДБ. Размясціўся атрад ва ўрочышчы Крапіўнае, што ў двух кіламетрах ад вёскі Свяціца. Таксама дзейнічаў спецатрад НКДБ СССР “Сокалы” пад камандаваннем Героя Савецкага Саюза К. П. Арлоўскага, які папаўняўся мясцовымі жыхарамі. Актыўнымі ўдзельнікамі партызанскага руху былі нашы землякі Аляксандр Сцяпанавіч Курловіч, Раман Ільіч Курловіч, Марыя Сцяпанаўна Курловіч, Іван Карпавіч Буйкевіч, Іван Іванавіч Курловіч, Канстанцін Афанасьевіч Русакевіч і іншыя.
A наогул, y гады Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскіх атрадах змагаліся 118 жыхароў вёскі Свяціца. 34 з іх — загінулі…
Многія франтавікі дайшлі да Перамогі і ўдзельнічалі ў штурме Берліна, за што і былі ўзнагароджаны медалём “За ўзяцце Берліна”. Гэта Антон Раманавіч Курловіч, Раман Емяльянавіч Курловіч, Іван Аляксеевіч Русакевіч, Канстанцін Іванавіч Русакевіч, Уладзімір Рыгоравіч Курловіч загінуў пры штурме рэйхстага 1 мая 1945 года і пахаваны ў кіламетры ад яго.
Каб захаваць і данесці да нашчадкаў памяць пра тыя незабыўныя падзеі, пpa гераізм і мужнасць народа наогул і жыхароў вёскі Свяціца ў прыватнасці, y мясцовай школе настаўнікамі Уладзімірам Ціханавічам і Верай Іосіфаўнай Шыловічамі ў 1986 годзе быў створаны атрад “Пошук”. Членамі гэтага атрада праводзілася вялікая работа па збору матэрыялаў, звязаных з Вялікай Айчыннай. Было адпраўлена мноства пісьмаў, запытаў y розныя гарады Савецкага Саюза. Вялася пастаянная перапіска з іншымі пошукавымі атрадамі. У выніку гэтага былі высветлены 15 з 20 невядомых імёнаў салдат і партызан, пахаваных y мясцовай брацкай магіле.
Усе сабраныя матэрыялы паслужылі асновай для стварэння ваенна- патрыятычнага музея “Партызанская слава”. 23 сакавіка 1990 года, 15 гадоў назад, y будынку Свяціцкай СШ адбылося ўрачыстае яго адкрыццё. Кіраўніком музея і арганізатарам работы па пошуку і збору матэрыялаў y той час быў настаўнік гісторыі Уладзімір Ціханавіч Шыловіч. На жаль, гэтага цудоўнага чалавека ўжо няма побач з намі, але ён пакінуў пасля сябе добрую памяць на доўгія гады.
Уся экспазіцыя музея складаецца з трох тэматычных раздзелаў: “Пачатак цяжкіх выпрабаванняў”, “Ідзе вайна народная”, “Навечна ў памяці народнай”. Музейныя матэрыялы яскрава адлюстроўваюць гераічную барацьбу ўсіх жыхароў вёскі Свяціца ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У музеі сабрана вялікая колькасць каштоўных экспанатаў. Тут захоўваюцца i пісьмы з фронту, асабістыя рэчы і зброя партызан, фотаздымкі ваенных гадоў і інш.
Цяпер вучні школы праводзяць экскурсіі ў музеі, урокі мужнасці, сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны. Да 60-годдзя Вялікай Перамогі плануецца наведванне музея мясцовымі жыхарамі і гасцямі вёскі. Мы запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з экспазіцыяй “Партызанскай славы”.
Кацярына КУРЛОВІЧ,
кіраўнік музея Свяціцкай СШ.
Курловіч, К. Свяціца – сястра Хатыні / Кацярына Курловіч // Ляхавіцкі веснік. – 2005. – 6 красавіка. – С. 3.
Не скарылася вёска
Цяжкія выпрабаванні выпалі на долю залужан у гады Вялікай Айчыннай вайны. Пачынаючы з 1942 года вяскоўцы ўключыліся ў барацьбу з нямецкімі акупантамі. Сотні савецкіх воінаў, якія прабіраліся на ўсход, знайшлі ў тутэйшых мясцінах прытулак. 3 імі дзяліліся прадуктамі харчавання, адзеннем. Найбольш дапамагалі А. I. Мішкевіч, I. А. Бурчыц, П. А. Плескацэвіч, Е. М. Плескацэвіч, Н.А. Бурчыц і іншыя.
У хуткім часе ў лясах з’явіліся партызаны. Іх актыўнымі памочнікамі становяцца жыхары Залужжа. Ф.І. Мішкевіч усёй сям’ёй перабіраецца ў атрад Цыганкова, за ім пайшлі і іншыя вяскоўцы.
Акупанты пачалі помсціць мясцовым жыхарам. Першымі ахвярамі сталі камсамольцы Васіль Выдрыч і Рамам Лапіч. Фашысты завезлі іх у Мілавіды і там расстралялі. Гэта было ў ліпені 1942 года. Крыху пазней фашысты ўчынілі расправу з актывістамі. Недаязджаючы да вёскі, яны расстралялі пяць тухавіцкіх патрыётаў. А раніцай уварваліся ў Залужжа, каб расправіцца з тымі, хто дапамагае партызанам. Фашысты схапілі У.П. Выдрыча, В.А. Бацкалевіча, К.А. Навікевіча, А.І. Мішкевіча, М.А. Выдрыча, М.М. Мішкевіча, завезлі іх за Крывошын ва ўрочышча «Савонка» і там расстралялі.
Хоць налёты няпрошаных гасцей пагражалі смерцю, людзі не скарыліся. Наадварот, у іх расла, мацнела нянавісць да ворага. Закопвалі ў зямлю прадукты харчавання, хавалі адзенне, толькі б не дасталося ворагу.
10 сакавіка 1942 года фашысты вырашылі расправіцца з вёскай. Атрад карнікаў абстралялі партызаны. Але павярнуць іх назад не здолелі: сілы былі няроўнымі. Фашысты выстраіліся ланцугом і, ахопліваючы вёску кальцом, рушылі наперад. Усё гэта было раптоўна і нечакана. Хто здолеў, кінуліся ўцякаць у напрамку балота, якое падступала з боку ракі Шчара. Пакідалі вёску, не паспеўшы ўзяць з сабой ні вопраткі, ні прадуктаў харчавання. А праз два дні ўбачылі над вёскай языкі полымя. Чорныя галавешкі засталіся ад хатаў. Залужжа стала адной з 433 спаленых беларускіх вёсак.
Але і папялішчы свае не пакінулі людзі. Пачалі будаваць зямлянкі. Ад голаду ратавалі запасы, якія былі закапаны ў зямлі. Ураджай 43-га збіралі пад аховай партызан. Збажыну звозілі ў лес, зімой абмалацілі. У лясы ў гэты час прыбыла партызанская брыгада імя Грызадубавай. Быў арганізаваны атрад самаабароны імя Матросава. І хоць жыць стала крыху спакайней, па-ранейшаму пе пакідала трывога. Вёльмі часта пачалі наведвацца ў вёску ўласаўцы. Яны вышуквалі закапаныя ў зямлю пра-дукты харчавання, забіралі апошні кавалак хлеба.
Мацкевіч, У. Не скарылася вёска / У. Мацкевіч // Будаўнік камунізму. – 1987. – 16 чэрв. – С. 2.
Свяціца — палеская сястра Хатыні
Ужо ў Крывошыне стаяў гарнізон, былі немцы ў Залужжы, а свяцічане ўсё лета 1941 года не бачылі немцаў. Толькі чуткі даходзілі аб зверствах і здзеках фашыстаў.
Лес пачьнаўся амаль за агародамі, што было вельмі зручна тым, хто не хацеў лішніх вачэй. Таму ў вёску часта прыходзілі байцы і камандзіры, якія не здолелі вырвацца з акружэння, стварылі партызанскія атрады і групы і працягвалі барацьбу з ворагам на акупіраванай тэрыторыі. I не было ў Свяці-цы хаты, дзе б гэтым людзям адмовілі ў дапамозе, не падзяліліся з імі сціплай ежай, адзеннем. Так Свяціца стала партызанскай вёскай. А ворагі ненавідзелі яе жыхароў, баяліся нават узмоцнены гарнізон тут паставіць. Разумелі, што доўга не ўтрымаюцца яны ў партызанскай вёсцы.
Фашысты наведвалі Свяціцу толькі днём, на машынах. Наязджалі, каб паздзекавацца над людзьмі, папалохаць хуткай расправай, нарабаваць няхітрага сялянскага скарбу, адабраць жывёлу. У такія дні ў вёсцы стаяла страляніна, лямантавалі жанчыны. Першы раз Свяціцу спрабавалі спаліць у студзені — лютым 1943 года. У той час і вырашылі свяцічане перабрацца ў лес, бо разумелі, што з вёскай ворагі ўсё роўна расправяцца. Ад партызан ведалі аб становішчы на фронце, чакалі Чырвоную Армію, верылі ў хуткае вызваленне.
Многа нялёгкіх дзён было ў гісторыі вёскі Свяціца, але два з іх — асаблівыя. I няхай лепш аб гэтым гавораць сведкі.
Русакевіч Таццяна Андрэеўна:
— Першы раз немцы прыехалі ў дзярэўню тады, як бульбу ўбіралі, жыта дзе-нідзе канчалі ўжо. З Крывошына яны прыехалі. На машынах. Чулі мы, што забіраюць усё, што людзей забіваюць. Вось некаторыя, як убачылі іх, пабеглі ў кусты хавацца. А яны — страляць. Гумно тады толькі спалілі. Пабралі ў каго карову, у каго курэй. I паехалі.
А партызаны ў нас часта былі. Вёска наша ў лесе. Немцаў не было. Адзін стараста. Ды ён ціхі быў. Зла людзям не рабіў. Жора-партызан пры-ходзіў. Нібы ён за камандзіра быў. Але ці вайсковы, ці не, не ведаю. У цывільным яны ўсе. Мы гэтых хлопцаў жораўцамі і звалі. Хлеб ім пяклі, адзежу ладзілі.
Адно ж неяк, як раз другая зіма вайны была, каляды канчаліся (студзень 1943 — С. Ф.), партызаны папярэдзілі, што немцы ўсё ж збіраюцца спаліць нас. Кажуць, што вёска — бандыцкае гняздо. Параілі нам варту на дарогах выстаўляць… У тую страшную ноч мы таксама не спалі. Сястра ўсю ноч хадзіла па вуліцы. Замерзла вельмо. Мароз быў вялікі. Пад ранак зайшла ў хату пагрэцца. Прылегла ля мяне. Я з дзецьмі на палацях была. Раптам дзевер Міхась у хату скочыў. «Немцы!» — крычыць. Бегаю па хаце, дзяцей хапаю. Радзюжкі якія. Мароз жа на вуліцы. Зусім не знаю, што рабіць. Нібы чула сэрца бяду… Тады, хто сілу меў,— уцяклі. А ў мяне трое дзяцей. Раман — грудны. Падвязала яго ў хусце на грудзі. Так і насіла ўвесь час. Міхась запрог каня. На першым возе — ятроўка паехала, мы за ёй на другім. Яны паспелі ў кусты ўехаць, а мы не. Насустрач вазы з арудзямі і людзьмі ў белым. Падумалі, партызаны. Я яшчэ сястры кажу: «Вось, Ганна, у партызаны ўехалі». Чуем— страляюць. Бачу, Ганна хіснулася. «Падайце»,— прахрыпела. А Мішка — бегчы. Пападалі мы ў снег. Ганна яшчэ здужала Мішку за ногі ўхапіць і ўпала на яго. Так сваім целам і закрыла, Маня не паспела скочыць з воза. Яе конь панёс па лесе. Спудзіўся мо стрэлаў. Падышлі тыя людзі, што ехалі нам насустрач на вазах. Чуем — гергечуць. Немцы! Ну, усё, думаю. Тут і канец нам… Падышлі. Рулі наставілі. Адзін нагой Ганну патоўхаў, тады перавярнуў нагою ж на спіну. Кажа «партызан капут». Другі мяне стрэльбай тоўхае, каб уставала. А Міша ўхапіўся за яго рулю і крычыць нема: «Не страляй». Той качае яго па зямлі, б’е нагамі. А сынок мой мяне ратуе, не адарваць яго ручкі ад той немцавай стрэльбы. Другі падышоў, разам дзіця на снезе валтузяць. Астатнія ж рагочуць вакол, гергечуць па-свойму. Я ўстала, хусту паправіць хачу, а на руках кроў. Чую — галава баліць. Вось, бачыце, ямка. Паранілі, бачыш, яны мяне. Сястру забілі, а мяне паранілі. Раманка за ўвесь час нават не піснуў. I выцяла ж яго моцна, як з воза звалілася. А ён, мой сынок, маўчаў. Пакідалі нас у свае вазы. I Маню прыцяглі з лесу. Не ўратавалася і яна. Я, як конь яе панёс, думала, што мо хоць дачушка ўратуецца.
Прывезлі да вёскі. Зруб у нас на ўскрайку стаяў. А Ганну, забітую, так на дарозе і пакінулі. Прывялі ў той зруб. Пытаюцца, дзе партызаны. Я не ведаю. Праўда, не ведала. Хлеб спячы, адзежу зашыць — дапамагала, а ведаць, дзе яны, нашто мне. Ды каб і ведала, не сказала б. Нам жа ўсё адно — смерць. Б’юць мяне: то ў адзін бок па галаве, то ў другі. А кроў цячэ. Крычыць нейкі, лаецца. Дзеткі, Маня з Мішкам, туляцца, за спадніцу хаваюцца. А Раманка маўчыць. Думаю, памёр мой сынок. Холадна гэтак, а ён у адной хусце да грудзей прывязаны. Разулі мяне, стаю босая, ужо і холаду не чую. Тоўхаюць, каб ішла на вуліцу. Выходзім. Цяпер, думаю, усё. Паб’юць нас, і дзетак не пашкадуюць. А Мішка ўсё хоча мне босыя ногі нейкай анучай акруціць. «Табе холадна, мамо»,— плача. Ой, мой сынок, пойдам ужо, кажу. Прывялі ў хату Курловіча Рамана Фаміча. Гаспадары ўцекчы паспелі. А там яшчэ людзі ёсць, якіх палавілі такжа, як і нас. Зноў б’юць усіх, усё партызан пытаюцца. I дзетак не шкадуюць. Паставілі нас да сцяны. Васьмёра ўзрос-лых і пяцёра дзетак. Тут і ятроўка мая, і Ганна Савіч, і Сава Буйкевіч, і іншыя. На парозе кулямёт паставілі. Ужо і немец за ім лёг. Рукі ў гору загадваюць падняць. А я не магу. Пабітая ўся, кроў з галавы цячэ, свету ўжо не бачу. Усё роўна мне — паб’юць, ці не. Дзетак шкада. Раптам убягае іхні афіцэр. Русявы такі, шэравокі. Крычыць на тых, што нас страляць збіраліся. Так і не даў. Потым у нас казалі людзі, што нібыта латышы нас тады ад смерці збавілі, не далі пастраляць. Мяне тады тыя латышы перавязалі, кроў сунялі. У хаце мы сядзелі яшчэ доўга. Баяліся выходзіць. Каб за намі з вёскі не прыйшлі на другі дзень, то не знаю, колькі б мы ў той хаце сядзелі б.
Вярнуліся ў вёску. Немцаў няма. Той жа дзень, як мучылі нас, паехалі на Залужжа. У хатах усё пазабіралі, усе вокны пабілі, паламалі ўсё, што маглі, панішчылі. Паехалі мы на дарогу, забралі Ганну. Той жа дзень у мяне яшчэ пяцігадовая пляменніца Жэнька памерла. Выскачылі яны з хаты ў чым былі. Трое дзяцей. А мароз вялікі. Маці не здолела ўратаваць усіх. Пахавалі мы нашых забітых, ды пайшлі ў лес.
Муж Таццяны Андрэеўны Іван Аляксеевіч Русакевіч з братам Міхаілам, адправіўшы жанчын з дзецьмі ратавацца, засталіся ў хмызняку за хатай, паглядзець, што будзе. Бачылі яны, як людзей да школы зганялі, як білі іх, чулі, як лаяліся карнікі на вяскоўцаў. Людзі па вуліцы ішлі, часам амаль раздзетыя, нават дзеці. Іван Аляксеевіч з братам у рукі немцаў не трапілі. Яны не ведалі, што ў гэты ж час іх жонак і дзяцей катуюць гіт-лераўцы.
Сям’я Русакевічаў пасля жудасных падзей таго студзеньскага дня разам з большасцю свяцічан пакінула вёску. Перабраліся ў лес, пабудавалі з хваёвых галін буданы і жылі. Як жылі, можна ўявіць. Зіма 43-га была даволі суровай, марознай і завейнай. Зямлянкі ў такіх умовах выкапаць было нельга. Цёплага адзення таксама амаль ні ў кога не засталося. Хто ўцякаючы што захапіў — тое і было. Смялейшыя, маладыя, хадзілі калі-нікалі ў вёску. Хоць бульбы з капцоў дастаць. I па-ранейшаму Свяціца, якая жыла цяпер у буданах на лясных астраўках сярод балот, працягвала дзяліцца апошнім з партызанамі, дапамагаць, чым магла. Народныя мсціўцы таксама, калі што з ежы адбіралі ў немцаў, дзяліліся з людзьмі гэтай гаротнай вёскі. Таццяне Піліпаўне Курловіч тады было 10 гадоў. Многае ў жыцці забылася, а зіма і вясна 1943 года засталася ў памяці, нібы перажытыя ўчора.
Курловіч Таццяна Піліпаўна:
— Наша сям’я пайшла разам з усімі. Мама збаялася заставацца ў вёсцы пасля таго, як загінуў наш тата. Цяжка было нам у лесе. У мамы нас шасцёра. Меншанькай Нінцы гадкі паўтара мо й было. Я добра не паматаю. Ой, як цяжка было нам без бацькі! Забілі ж яго праклятыя вылюдкі ў мяне на вачах.
…Ранічкай мама прыбегла з вёскі, мы крышку на адлёце жылі, бліжэй да лесу, і кажа: «Піліп, будуць дзярэўню паліць. Уцякаймо». Пачалі збі-рацца. Каб, значыць, што з ежы ды адзення прыхапіць, дзяцей жа колькі! Павязалі бацькі вузлы. Тато і кажа: «Бяжыце праз дарогу і ў лес». Мы з братам Юлікам і пабеглі. А бацька ў гэты час згледзеў немцаў, якія якраз выязджалі з лесу. Ён закрычаў нам, каб хутчэй вярталіся назад. Падбег, схапіў за рукі, і мы пабеглі да двара. Раптам стрэл. Бачу, тато падае. «Хутчэй, дзеткі, у хату»,— кажа. А на ганку лемантуе маці. У двары я аглянулася. Бачу, бацька прыўзняўся, мусіць, каб паўзці дадому, бо быў паранены ў нагу. А тыя ўжо пад’ехалі бліжэй і з аўтамата па ім адразу стрэлілі, як толькі ўбачылі, што ён варухнуўся. Упаў тато другі раз. Як немцы праехалі, мы яго ў хату перанеслі. Кроў цячэ. Усе грудзі пасечаны. А ў вёсцы, чуем, лямант стаіць, страляніна. Мама ўсё ж пабегла па доктара. Там трапіла ў аблаву. Так і стаяла з усімі ля школы, не ведаючы, ні што з татам, ні што з намі, малымі. Пакуль тыя латышы не адпусцілі ўсіх. Вярнулася вечарам. Тато яшчэ жывы быў… Амаль следам за ёю ў двор наехала многа немцаў. Я цяпер думаю, што гэта яны апанавалі наш двор, як ужо вярталіся з вёскі, бо скаціны многа нагналі. І ў нас таксама пабралі. Толькі дзве каровы ўратаваліся. Да гэтага часу памятаю жах свой перад тымі людзьмі. Тату яны загадалі вынесці з хаты. А куды? Ен жа ледзь дыхае. А на вуліцы мароз. Вынеслі ў гумно. Адзін немец зайшоў да нас. Я сцялася ўся, а ён пачаў даказваць, што бацьку шкада, што яны думалі, нібыта ён партызан. Назаўтра тато памёр. Мы тады ў лес усе пайшлі.
…Бывала ў будане ля вогнішча лежымо пад радзюжкамі, адзін шчыльненька ля аднаго. Мароз аж трашчыць. Меншыя есці просяць. Ой, гора! Не забыць мне гэтага ніколі ў жыцці. Нінка, ведама дзіцятка маленькае, ноччу ручкі высуне з-пад радзюжкі, а іх мароз і прыхопіць. На раніцу бачы-мо, што на ручках скура палопала і кроў цячэ. Яна і не плача, толькі есці просіць. Мама ж галодная, усё, што ёсць, нам аддае. У грудзях у яе нічога няма, Нінку карміць няма чым. Шасцёра дзяцей у лесе. Паспрабуй пакармі ўсіх. Большыя дзе што здабывалі, неслі малым. Старэйшы брат у вёску бегаў. Але што стуль можна было прынесці!
А пасля настаў яшчэ адзін страшны ў маім жыцці дзень—11 сакавіка 1943 года. Некаторыя той дзень у веску пайшлі, думалі, мо бульбы ад-капаюць. Ды не дайшлі. Убачылі, што немцы шыбуюць на наш востраў. Вярнуліся, каб папярэдзіць людзей. Усе разбягацца пачалі, хто куды. У каго вазы былі, пакідалі дзеці на вазы. У нас тожа свой воз быў. Але пакуль мы ўсе пасядалі — наш воз аказаўся апошнім. Едамо, а ўзадзі — страляніна. Раптам пярэднія пасталі. Спыніліся і мы. Мама кажа старэйшым Мані і Алёшу, каб беглі за людзьмі і, калі нас паб’юць, каб хоць косці пахавалі. Тыя пабеглі. А мы адышлі мо метраў за 50 у хмызняк. Густы такі. Тут і пачулі, як злавілі матчыну сястру Волю і б’юць. Цяжарная яна была, ды нага яшчэ паранена. Як вазы пасталі, яна і не магла ўцячы. Чуем — б’юць, лаюцца. А пасля Юлька закрычала: «Мамачка мая! Не біце!» Немцы гамоняць нешта па-свойму, крычаць. Так і забралі тады цётку Волю і Юльку. Іх, пасля мы даведаліся, у Залужжы разам з іншымі спалілі.
Як вазы пасталі, наша сястра Ліда, яна жыла з хроснымі бацькамі за дачку і ехала наперадзе, вярнулася да нас, каб дапамагчы чым. Там цётку Волю б’юць зусім недалека ад нас, вось-вось і нас знойдуць. А мама аслабела, не можа ісці. Лідка малых хапае, цягне ў кусты глыбей, просіць: «Мамачка, родненькая, пойдам яшчэ крышку», А мама пройдзе колькі і стане. «Што мне рабіць з вамі? Не ўцяком. Хай ужо б’юць. Хоць гора гэта скончыцца. Не будамо мучыцца»,— гаворыць і плача. I мы плачам і цягнем яе далей. А брацік Юлік, яму восем тады было, паўзе апошнім і рукою снег замятае, каб не знайшлі тыя вылюдкі нас. Так і ўратаваліся. Добра, што не было сабак. Вярнуліся пасля ў вёску — усё начыста спалена, і наша гаспадарка таксама. Як жыць?.. Свірэпу варылі, елі. Тады з голаду і памерла наша Нінка.
Цяжкая доля выпала палескай вёсцы Свяціца. Большасць жыхароў выратавалі густыя навакольныя лясы ды балоты. Таму і не спасцігла іх горкая доля хатынцаў. Але тых, каго злавілі,— знішчылі. Перада мною сівая, з вялікімі сумнымі вачыма, старая бабуля.
Курловіч Антаніна Іосіфаўна:
— Я тады з дзецьмі ўратавалася, мужа майго злавілі і спалілі ў Залужжы. I ятроўку маю Вольгу, цяжарная яна была, і дачушку яе Юльку. Колькі гадоў прайшло, а сэрца баліць. Многа разоў ужо расказвала пра тую бяду. I дзецям, вось у школу прыходжу, расказваю аб тым, што перажыла наша дзярэўня. Хай ведаюць, хай помняць. …Праз колькі дзён пасля таго, як хацелі тыя вылюдкі пабіць нас у лесе, да мяне прыйшлі людзі з Залужжа. Кажуць, што можна тых, спаленых, забраць, каб пахаваць. Я ведала, што і муж мой Рыгор там. Паехалі разам з дзеверам. Пазнала я свайго Рыгора па лапіку кашулі на спіне. Ён на спіну ўпаў і дзе шчыльна да зямлі прылегла цела, там не згарэла. А так усё — адзін попел, чорны вугаль. Ад яго недалёка і Воля ляжала. Здагадалася, што яна, бо злеваруч рабёначак абгарэлы, увесь чорненькі ляжаў, і не поймеш, ці хлопчык, ці дзяўчынка. Жывот як прагарэў, так рабёнак і вываліўся. А справаруч у Вольгі таксама дзіцячы труп абгарэлы. Па грабеньчыку і пасме валаскоў, што захаваліся пры зямлі, пазнала ятроўчыну дачушку Юльку. Сабралі ўсё. Труны такія маленькія парабілі, бо што туды класці — адны вуголлі ад людзей засталіся. На свяціцкіх могілках пахавалі. Ад дзярэўні нашай толькі могілкі тады цэлымі і засталіся. Людзі пакапалі зямлянкі, так і жылі ў іх, дачакаліся нашых.
Ні ахвяры, ні пакуты — нішто не паставіла жыхароў Свяціцы на калені. На месцы папялішчаў выкапалі зямлянкі. Вёска ж засталася партызанскай. У кожнай зямлянцы народныя мсціўцы маглі разлічваць на шчырую сустрэчу, на дапамогу. З ляснымі братамі свяцічане дзялілі апошні кавалак хлеба, у якім было больш мякіны і лебяды, чым мукі. Партызаны ж, як маглі, падтрымлівалі сваіх сяброў. I аб жораўцах, і аб цыганкоўцах, як на-зываюць іх жыхары Свяціцы, у людзей засталася самая добрая памяць.
Святлана Фокіна.
Фокіна,С. Свяціца – палеская сястра Хатыні / Святлана Фокіна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна / БелСЭ. – Мінск, 1989. – С. 229-231.
Боль і памяць Залужжа
Палескую вёску Залужжа з трох бакоў абступалі лясы. Адным канцом яна выходзіла да луга, па якім нясе свае воды рака Шчара. Прыгожыя тут мясціны. Да чорнай часіны вайны на гэтым месцы гучалі звонкія галасы шумлівай дзятвы, вяскоўцы ўрачыста і радасна адзначалі свае святы.
Драпежніца-вайна нечакана ўварвалася ў Залужжа. Змоўклі на вуліцах песні і жарты моладзі, вясёлы гоман дзетвары. Усе мужчыны вёскі, якія маглі трымаць у руках зброю, змагаліся з фашыстамі ў радах Чырвонай Арміі і партызанскіх атрадах.
Здавалася, вёска вымерла. Але гэта было не так. Ноччу то ля адной, то ля другой хаты чуўся асцярожны ціхі стук у акно. Партызаны атрымлівалі адзенне, хлеб…
Мікалай Бацкалевіч успамінае:
“13 сакавіка 1943 года. За вёскай у лесе размясцілася група партызан. І раптам паведамілі, што з боку Тухавіч у напрамку Залужжа рухаецца вялікі атрад карнікаў. Партызаны вырашылі даць бой. Калі карнікі падышлі блізка, народныя мсціўцы дружна ўдарылі па іх. Але сілы былі няроўныя. У хуткім часе партызанам давялося адысці.
У вёсцы засталіся толькі мірныя жыхары. І тут фашысты пачалі чыніць сваю чорную справу. Яны адкрылі страляніну па мірных жыхарах. Хто як мог ратаваўся ад смерці.
Але многім не ўдалося ўцячы. Азвярэлыя фашысты забілі Сельвестра Мацкевіча, яго жонку Наталлю і сына Канстанціна. Забілі ў сваёй хаце і спалілі. Такі лёс напаткаў і сям’ю Кастуся Бацкалевіча. Каты забілі яго, жонку Тафілію і ўнука Валерыя.
Страшэнная бяда прыйшла амаль у кожную хату. Ад рук фашыстаў загінуў Марк Бацкалевіч і яго жонка Матрона, Герасім Чаранкевіч, Васіль Мацкевіч, Максім ЧаранкевічГанна Выдрыч і іншыя жыхары вёскі”.
Канстанцін Бурчыц успамінае:
“У той веснавы дзень людзі займаліся сваімі звычайнымі справамі. Не чакалі і не думалі, што на нас зваліцца вялікая бяда. Уварваўшыся ў вёску, карнікі стралялі ў людзей. Рабілі так, каб ніхто не застаўся жывым. А потым была аблава. Старых, жанчын і дзяцей карнікі сагналі ў тры хаты і запалілі іх. Гарэла ўся вёска. Забойцы пакінулі вёску, забраўшы з сабой статак кароў. Залужжа згарэла датла”.
Прайшло шмат гадоў, як мінула вайна. На папялішчы вырасла новая вёска Залужжа, прыгажэйшая і багацейшая. А боль і памяць засталіся ў сэрцы яе жыхароў. Такое забыць нельга. Пасярод вёскі стаіць помнік. На ім напісаны больш як 50 імён і прозвішчаў загінуўшых.
Кожнае лета прыходзяць сюды нашы вучні, каб ушанаваць памяць загінуўшых землякоў, жыхароў Залужжа, якую напаткаў трагічны лёс.
А. Шавель
Шавель, А. Боль і памяць Залужжа / А. Шавель // Будаўнік камунізму. – 1983. – 29 лістапада. – С. 2.
Мы з вогненнай вёскі
Напрыканцы 2010 года грамадскае аб’яднанне “Беларускі фонд міру” і Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь пачалі сумеснае ажыццяўленне міжнароднага праекта “Павышэнне статуса жыхароў спаленых беларускіх вёсак, якія выратаваліся”. Гэты праект рэалізуецца пры падтрымцы германскага фонду “Памяць, адказнасць і будучыня”, які раней праводзіў грашовыя выплаты ахвярам нацызму — вязням рабскай прымусовай працы, канцлагераў і гета.
У гады Другой сусветнай вайны Беларусь, як ніякая іншая краіна, пацярпела ад нацызму. За перыяд з 1941 па 1944 гады фашысты спалілі 9200 беларускіх вёсак, 5295 з іх — разам з жыхарамі (усімі ці часткай). 186 спаленых вёсак так і не аднавіліся.
Па звестках занальнага дзяржархіва ў г. Баранавічы, складзеных у 1944 годзе, у Баранавіцкай вобласці, што ўключала 15 раёнаў (у тым ліку і Ляхавіцкі), было разбурана 295 вёсак. 3 іх да 1948 года на ранейшых месцах было адноўлена 294. Па Ляхавіцкім раёне, згодна звестак за 1948 год, на ранейшых месцах адноўлены зруйнаваныя ў вайну Хацяж, Яцкаўшчына, Задвор’е, Вонькі, Лабузы, Літва, Трабавічы, Пірштукі, Сваятычы, Кавалі, Станчакі, Ведзьма, Мядзведзічы, Тальмінавічы, Шчэрбава, Стральцы.
У дакументах дзяржархіва ўтрымліваюцца факты злачынстваў нямецкіх салдат і афіцэраў на тэрыторыі былой Баранавіцкай вобласці, сведчанні відавочцаў жорсткіх распраў фашыстаў над мірнымі жыхарамі.
Жыхарам спаленых вёсак, якім, усё ж такі, было наканавана выжыць, давялося перажыць нямала нягод і нястач. Згаданы вышэй міжнародны праект мае на мэце яшчэ раз звярнуць увагу грамадскасці на ахвяр нацызму, сабраць як мага больш звестак пра жыхароў вёсак, спаленых у гады Вялікай Айчыннай, садзейнічаць дыялогу паміж пакаленнямі. Дзеля апошняга праводзяцца сустрэчы сведкаў вогненных трагедый з моладцзю, студэнтамі і школьнікамі, арганізуюцца круглыя сталы, выставы, канферэнцыі.
Былыя жыхары спаленых вёсак жывуць сёння ў розных кутках Беларусі і далёка за яе межамі. Таму выканаць складаную задачу Беларускаму фонду міру дапамагае шырока разгалінаваная структура: акрамя 30 штатных супрацоўнікаў, гэта яшчэ сотні валанцёраў і больш за 7 тысяч членаў грамадскага аб’яднання. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь пачаў работу па стварэнні электроннай базы беларускіх вёсак, знішчаных у гады вайны. Складаюцца пайменныя спісы тых, хто выратаваўся, запісваюцца іх успаміны. Архіў дакументаў і ўспамінаў будзе размешчаны на сайтах Нацыянальнага архіва і мемарыяльнага комплексу “Хатынь”.
Калі ў вас ёсць звесткі пра былых жыхароў спаленых беларускіх вёсак, Беларускі фонд міру з удзячнасцю прыме вашу дапамогу ў зборы інфармацыі. Адрас аб’яднання: г. Мінск, вуліца Старажэўская, 5; электронны адрас: pfb@tut.by. Каардынатар праекта Н.В. Кірылава (электронны адрас: n.v.kirillova@tut.by).
Вольга Шэршань,
загадчык аддзела навукова-даведачнага аппарата
занальнага дзяржархіва ў г. Баранавічы
Шэршань, В. Мы з вогненнай вёскі / Вольга Шэршань // Ляхавіцкі веснік. – 2012. – № 96 (19 снежня). – С. 2.