Фонд цэнтральнай бібліятэкі папоўніўся выданнем “Наш і не наш Сяргей Пясецкі“. Кніга прысвечана вядомаму польскаму пісьменніку беларускага паходжання Сяргею Пясецкаму, які нарадзіўся ў горадзе Ляхавічы. Спадчына Пясецкага апошнім часам вяртаецца на радзіму пісьменніка ў выглядзе рускамоўных і беларускамоўных перакладаў яго твораў. Больш падрабязна пра Сяргея Пясецкага чытайце тут.